Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
У шэрагу матэрыялаў Глогера, прысвечаных польскабеларускаму паграніччу, шмат прыкметных публікацый. Сярод іх артыкул «Звычаі народа з ваколіц Тыкоціна і Бельгка»22, дзе з асаблівай маляўнічасцю паказана святкаванне Сёмухі («хаджэнне з каралеўнай»). Чатыры дзяўчыны апраналіся ў мужчынскае адзенне, 4—6-гадовую прыбраную дзяўчынку рабілі «каралеўнай» і з песнямі да самага канца вёскі неслі на руках, абыходзілі межы вёскі і пасля вяртання садзілі на падушкі пасярод стала. Матка «каралеўны» мусіла выкупляць сваю дачку, выставіўшы на стол гарэлку, хлеб, сыр. У тым жа артыкуле расказваецца таксама пра іншыя цікавыя звычаі, як, напрыклад, валоўё або конскае «вяселле». На свята бралі вала, садзілі на яго зробленага балвана-рыцара з шабляй, абвешвалі збруяй, плеценай з лыка, і выпускалі. Дачакаўшыся, калі напалоханы вол скіне навешанае, хлопцы ішлі ў карчму. У ліку іншых вясковых забаў было пераапрананне хлолца у мядзведзя. На першы дзень посту мужчыны і жанчыны збіраліся ў карчме, ставілі калоду і праз яе скакалі («каб лён быў высокі»), а затым таўклі ваду ў ступе. Усе гэтыя гульні мелі калісьці магічнае значэнне, а з цягам часу больш набліжаліся да тэатральных дзействаў і разнастаілі жыццё сялян.
21 Federowski М. Zygmunt Gloger (Garsc wspomnieti osobistych) // Ziemia. Warszawa, 1912.
22 Biblioteka warszawska. 1868. T 2. S. 141—147.
3. Зак. 662
33
Матэрыялы артыкула «Песні на хрысцінах і пахаваннях у наднарэўскім Падляссі»23 сабраны самім Глогерам у самых глухіх, аддаленных ад гарадоў і бойкіх дарог кутках, дзе ў большай меры захаваліся даўнейшыя песні і звычаі. У артыкуле прыводзяэда дзве песні хрэсьбіннага абраду, адна з якіх «Сіва зязюля кавала, аб палажнічцы пытала» выдае яўны пераклад беларускага тэксту. Пад пахавальнымі песнямі, пра якія затым ідзе гаворка, разумеюцца не імправізаваныя галашэнні, a строга замацаваныя тэксты рэлігійнага характару, узятыя з разнастайных зборнікаў. Ад селяніна Валасевіча, які звычайна прымаў удзел у спевах над нябожчыкамі, Глогер запісаў 52 творы гэтага жанру.
Неаднаразова Глогер публікаваў сабраныя ім творы дробных фальклорных жанраў асобнымі падборкамі. У такім выглядзе свет пабачылі народныя павер’і ў публікацыі «Забабоны і ўяўлевні наднарвянскага люду пра птушак, паўзуноў і насякомых...» 24 У аснову павер'яў былі пакладзены народныя выказванні пра тых прадстаўнікоў жывёльнага свету, з якімі селянін часцей сустракаўся ў лесе, полі ці мог непасрэдна назіраць на сваім двары ці агародзе (курыца, бусел, зязюля, ластаўка, сарока, сава, варона, змяя, вуж, жаба, п’яўка, муха...). Магчыма, некаторыя з выказванняў і сапраўды можна прызнаць за пацверджаныя назіраннямі рацыянальныя прыкметы («Калі зязюля кукуе на голыя дрэвы — будзс холадна і арэхаў не будзе», «Калі варона сядзіць зімою на вершалінах дрэў — будзе мароз»), аднак пераважпая большасць носіць несумненна прымхлівы характар («Ячмень на воку лечаць раздзёртай мухай, паклаўшы яе ў супрацьлеглае вуха» і інш.;.
Вынікам шматгадовай працы стала публікацыя «Народныя загадкі з-пад Нарэва і Буга на паграніччы Мазоўша і Падляшша...»25 Сабраныя гворы праз такук> мудрагелістую форму, як загадкі, перадаюць народную кемлівасць, усмешку, уменне тонка прыкмеціць пэўныя рысы і ўласцівасці прадмета або з’явы.
У публікацыю «Народныя выслоўі з наваколля Тыкоціна» 26 ўвайшлі прыказкі, прымаўкі, параўнанні. зваро-
23 Wisla. 1889. Т. 3. S. 607—614.
2,4 Zbi6r wiadomosci do antropologii krajowej. 1877. T. 1, dzial 3.
S. 101—107.
25 Там жа. 1883. T. 7. C. 135—145.
26 Wisla. 1896. S. 351—361, 620—630.
ты, пажаданні і іншыя парэміяграфічныя матэрыялы, размешчаныя ў алфавітным парадку апорных слоў. Часам збіральнік указваў на іншамоўныя адпаведнікі.
Пакінуў Глогер у сваёй спадчыне і такі значны вынік уласнай збіральніцкай дзейнасці, як «Слоўнік народнай гаворкі ў наваколлі Тыкоціна», змешчаны ў «Працах філалагічных» (т. 4). Як паведамляе вучоны, народныя словы і выразы ён пачаў запісваць яшчэ ў 1865 г. (на пачатку навучання ў Школе Глуўнай). За аснову была ўзята, зразумела, мова зручнага і роднага Яжэва. Пры характарыстыцы гаворкі Тыкоцінскай акругі Глогер падкрэсліваў, што рака Нарэў не з’яўляецца ні этнаграфічнай, ві моўнай граніцай. Мову Бсластоцкага павета, які знаходзіўся ў трох мілях ад Яжэва, аўтар называе мяшаным, пераходным дыялектам «польска-рускім»: «Дыялект гэты ўяўляе менавіта пераходную граніцу; у даследаваным наваколлі народ ужывае ўсе выразы, ахопленыя гэтым слоўнічкам». Пры запісванні Глогер аддаваў перавагу прадстаўнікам старэйшага пакалення, паколькі яны з’яўляліся найбольш выразнымі носьбітамі мясцовых, часта архаічных асаблівасцей мовы. Усяго ў «Слоўнік...» уключана звыш 2000 слоў з тлумачэннем іх сэнсу, указаннем на мнагазначнасць.
Апошнія свае гады Глогер працаваў над «Слоўнікам польскай гаворкі, уласных імёнаў, а таксама назваў гор, рэчак, далін». Незавершаная засталася праца «Драўлянае будаўніцтва і вырабы з дрэва ў старой Польшчы».
За два гады перад смерцю Глогер сказаў: «Мне трэба яшчэ трынаццаць год жыцця, каб выканаць намечаную працу». Колькі задум, ідэй, планаў трымаў у сабе гэты тытанічны розум!
Зыгмунт Глогер памёр нечакана ў Варшаве 15 жніўня 1910 г. Заражэнне крыві і, відаць, запозненая ампутацыя левай рукі сталі прычынай яго смерці. «Адыходжу спакойна»,— сказаў ён спавядальніку. Свой кнігазбор і этнаграфічную калекцыю Глогер завяшчаў шэрагу нацыянальных музеяў, таварыстваў і бібліятэк. Над яго магілай на Паванзкоўскіх могілках краязнаўца А. Янкоўскі назваў Глогера «рухавіком краязнаўчых прац», a яго заслугі — «невычарпальнай скарбніцай, з якой доўгія гады краязнаўства можа чэрпаць, як з чыстай крыніцы» 27.
Час не абвяргае гэтыя словы,
27 Kurjer Warszawski. 1910. N 228.
Іаан Берман
“Д
Л ж маль на працягу ўсяго свайго жыцця Іаан Берман быў звязаны з Вільняю — тут ён нарадзіўся дзесьці ў 30-я гады мінулага стагоддзя (больш дакладную дату ўтоіў час), вучыўся, тут у розных віленскіх выданнях друкаваліся яго працы, тут ён пражыў апошнія 25 год і тут пахаваны. Але дзякуючы ўсяго аднаму дзесяцігоддзю знаходжання Бермана па-за межамі роднага горада яго імя засталося ўпісаным у беларускую этнаграфію і фалькларыстыку.
Закончыўшы ў 1857 г. Літоўакую духоўную семінарыю па I разраду, Іаан Андрэевіч BepMan быў у 1859 г. прызначаны свяшчэннікам у царкву Параскевы мястэчка Валожын Ашмянскага павета 1 і адначасова законанастаўнікам у мясцовае прыходскае вучылішча.
Сучаснікамі неаднаразова вылучалася TaKan якасць характару Бермана, як цікаўнасць да ўсяго, што адбывалася навокал: «Інтарэс яго быў настолькі моцны, што ён не прапускаў ніводнай знамянальнай з’явы ў навуцы і жыцці, каб не пазнаёміцца з імі. Гэты інтарэс рабіў яго цікавым і жаданым субяседнікам і вымагаў яго да складання шматлікіх выпісак і нататкаў» 2. Калі па волі лёсу Берман апынуўся на перыферыі, то натуральна, што першачарговым прадметам яго назіранняў мусіла стаць жыццё народа. Можна выказваць розныя меркаванні пра тое, што менавіта падштурхну-
1 ЦДГА ЛітССР, ф. 605, воп. 2, спр. 2339, л. 18—19.
2 Лнт. епарх. ведомостн. 1893. № 5. С. 36.
ла маладога святара адначасова са служоовымн аоавязкамі заняцца вывучэнкем народнага быту і павер’яў. Аднак усе здагадкі будуць лішнімі, паколькі сам Беірман пакінуў сведчанне пра пачатак сваёй зацікаўленасці этнаграфічнымі пытаннямі.
Калі нядаўні семінарыст трапіў у вёску, то, прыглядаючыся да простых людзей і размаўляючы з імі, ён нечакана пераканаўся, наколькі свабодна яны, не маючы часам нават элементарных паняццяў пра пісьменства, вылічваюць патрэбны для іх дзень. Самому свяшчэнніку, звыкламу да календара, такі спосаб арыентацыі ў часе, як сам ён прызнаецца, здаваўся напачатку незразумелым і проста неверагодным. Аказалася, што народ незалежна ад сваіх пастыраў, ад друкаванай літаратуры спрадвеку (як сказала Берману адна з сялянак: «Гэта ўжо з прадчасоў, карта — карце», г. зн. пакаленне — пакаленню) паралельна вядзе свой каляндар і дакладна ведае, на які дзень прыпадае пэўнае свята, з якога дня пачынаецца пост ці калі, згодна з традыцыяй, трэба брацца за тую ці іншую земляробчую працу. Самае дзіўнае для свяшчэнніка заключалася нават не ў тым, што чалавек здольны ў сваёй галаве змясціць цэлы каляндар на год са святамі, прысвяткамі і буднямі, а ў тым, што гэты народны каляндар, утрыманы людской памяццю, кемлівасцю, ніколі не разыходзіўся з афіцыйным. Берман прыводзіць прыклад, калі носьбітам падобнай прамудрасці быў нават глуханямы селянін. 3 высвятлення разлікаў, супастаўлення дат, якія праводзіць просты чалавек у сваёй свядомасці перш чым назваць патрэбны яму дзень ці ўспомніць, на які дзень тыдня прыпадаў ён у мінулым, і пачаліся ўважлівыя назіранні Бермана.
У першай сваёй грунтоўнай працы «Парадак народнага вылічэння часу па святах і святкаванне іх у Паўночна-Заходняй Русі»3 ён пісаў: «Пакуль пісьменства канчаткова не пранікла ў народнае асяроддзе, святочныя часы складаюць для непісьменнага народа адзіны спосаб адліку часу, таму што нямногія ў народзе ведаюць назвы месяцаў і ўмеюць лічыць, алеў большасці выпадкаў вызначаюць час наступным чьшам: «За два тыдні да запуст калядных нарадзілася Настуля, па Калядах
3 Внленсккй вестннк. 1869. № 6, 7, 12, 19, 34, 39. Асобнае выданне выйшла пад крыху змененай назвай: Берман Ноанн. Порядок народного времянсчнслення н праздннчныс обычан в Северо-Западной Русн. Внльна, 1869.
столькі дзён стаў парабак на службу, да Міколы за столькі дзён сеяў тое і тое, па Спажы ў такі і такі час пайшла замуж і г. д.» 4 Свяшчэннік такім чынам пры больш падрабязным знаёмстве з народным календаром зразумеў, што над бегам дзён вехамі ўзвышаювда вялікія і менш значныя святы, звязаныя з імі, і пэўныя абрады і прыкметы; вось ад гэтых свят і вядуць адлікі сяляне. Берман у вельмі жыва напісаным артыкуле расказвае, з якімі цяжкасцямі сутЫкнуўся ён, калі пачаў распытваць кабет пра іх арыгінальнае вылічэнне часу. Бар’ер паміж новым свяшчэннікам і сялянамі напачатку перашкаджаў даверлівасці, бо сяляне выказвалі шчырае здзіўленне: навошта яму, адукаванаму чалавеку, пытаць пра тое, што ён лепш за іх напэўна ведае. Але цікаўнаму святару важна было разабрацца ў самім механізме вылічэнняў, і ён ішоў на хітрасць, даводзячы, што распытвае не для жартаў, а затым, каб сабраць звесткі ў прыхаджан пра мясцовыя святочныя дні, якія яму, магчыма, невядомыя.