• Газеты, часопісы і г.д.
  • Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

    Збіральнікі

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 189с.
    Мінск 1991
    54.37 МБ
    Вынікі вандровак па Беларусі леглі і на старонкі іншых асобных выданняў.
    «Гістарычнай геаграфіі польскіх земляў» 13, апісваючы правінцыі і ваяводствы, Глогер спыняецца’ на разглядзе Віленшчыны, Смаленшчыны, Полаччыны, Навагрудчыны, Віцебшчыны, Брэстчыны, Мсціслаўшчыны, Міншчыны, падае гістарычны нарыс, геаграфічнае размяшчэнне, звесткі пра асобныя гарады.
    У сваім «Этнаграфічным альбоме» 14 Глогер змясціў малюнкі «ліцвіна» і «ліцвінкі» са Свянцянскага павета, фотаздымак беларуса з Дзісенскага павета, селяніна і шляхціца з Мінскай губерні. Прыцягваючы цікавы іконаграфічны матэрыял, складальнік і аўтар разгледзеў у гісторыка-этнаграфічным аспекце народы, якія, паводле яго слоў, насяляюць «сэрца прастой славяншчыны, г. зн. землі, што размяшчаюцца між Балтыкаю і Дняпром».
    Вабіла вучонага да сябе і старажытная Вільня. 3 ёй быў злучаны лёс такіх слаўных постацей, як філаматы і
    12 Dolinami rzek... S. 29.
    “ Gioger Zygmunt. Geografia historyczna ziem Polski. Krakow 1900
    Album etnograficzne Zygmunta Glogera. Warszawa, 1904.
    філарэты, Міцкевіч, Славацкі, Сыракомля... J Вільні адбьілася сустрэча Глогера са старэнькім ужо ў тоіі час Яўстафіем Тышкевічам — аўтарам шэрага навуковых прац пра беларускі народ (у прыватнасці, кнігі «Апісанне Барысаўскага павета»), апекуном айчыннай археалогіі. Агульныя інтарэсы і ўзаемная сімпатыя зблізілі гэтых людзей, між імі завязалася перапіска, якая цягнулася нядоўга: у хуткім часе ЯТышкевіч памёр.
    Кожная паездка Глогера па краю мела сваю адметнДсць. Чым толькі не даводзілася яму падарожнічаць: цягніком, фурманкаю, на лодцы, пешшу. Здаралася нават начаваць на стале ў вясковай карчме. У чужых, асабліва глухіх краях, наведванне незнаёмага чалавека парою выклікала насцярожанасць. Аднойчы пад Драгічынам ксёндз палічыў Глогера з мастаком за беглых злачынцаў, пра якіх напярэдадні прачытаў у газеце.
    Родныя мясціны— наваколле Яжэва, Тыкоціна — з самага пачатку дзейнасці Глогера і да апошніх дзён былі цэнтрам яго ўвагі. Зноў і зноў у сваіх працах вучоны вяртаўся да звычаяў і вуснай творчасці сялян гэтага вельмі цікавага рэгіёна, які ўвабраў у сябе рысы польскай, беларускай і ўкраінскай культур. У адной з першых сваіх прыкметных прац, створаных на тутэйшым матэрыяле,— артыкуле «Ноч напярэдадні Йвана Купалы» 15, Глогер узняў прынцыповае для айчыннага народазнаўства пытанне пра неабходнасць занатоўвання і вывучэння старажытных абрадаў. У іх падтрымцы і папулярызацыі ён бачыў трьіваласць нацыянальнага самаўсведамлення і з гонарам пазней адзначыў, што пасля яго публікацый купальскія звычаі пачалі адраджацца ў мясцінах, дзе паспелі перажыць заняпад.
    Спробай падагульнення народнай рытуальнай тэрміналогіі стаў артыкул Глогера «Вясельныя назвы, выразы і прадметы, ужываныя пры вясельных народных абрадах на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай» 16. У алфавітным парадку размешчаны тэрміны, звязаныя непасрэдна з вяселлем, да якіх пасланы аўтарскія тлумачэнні. Напрыклад: «Бабка — на Беларусі да вясельнай дружыны належыць і бабка маладой, ці старая кабета...
    45	Gloger Zygmunt. Kopalnocka (Sobotka)//Tygodnik Ilustrowany. 1868. T. 1. Seria 2. N 5.
    46	Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. 1877. T. 1, dzial 3.
    S. 80—96.
    якая выхонвала абавязкі пры яе нараджэнні». Сустракаюцца таксама такія чыста беларускія паняцці, як «дружка», «дзявічы вечар», «каліна», «перапечка», «пярэзва»,. «запоіны» і г. д. Есць пры гэтым спасылкі на выданні П. Шэйна, Я. Тышкевіча, Р. Зянькевіча.
    У ліку каляндарных абрадаў, да асвятлення якіх звяртаўся Глогер, было веснавое свята Юр’я 17. Лепшыя спявачкі, прыбраўшы галовы першацветам, выходзілі гукаць вясну, а на ноч, як калядоўшчыкі і валачобнікі, ішлі гуртам па сялу, каб выказаць пажаданні і сваім «спевам і музыкай напоўніць вясковыя двары». Аўтар пастараўся паказаць і непасрэдныя асабістыя ўражанні: «Калі я толькі прыбыў у гэтыя мясціны і, першы раз ідучы сярод зацішнай вясенняй ночы, неспадзявана пачуў удалўчыні водгалас песні, што плыла па далінах, курганах і вадзе,— гэта зрабіла на мяне нейкае дзіўнае кранальнае ўражанне і перанесла думкаю і душою ў даўнія часы, да калыскі нашых народных славянскіх абрадаў і звычаяў...» Падыходзячы пад чыю-небудзь хату, спевакі ў залежнасці ад таго, хто ў ёй жыве, пыталіся: «Добры вечар, ці пазволіце, купцы, двор свой развесяліпь?» або <<Ці пазволіш, бедна ўдава, сваё жыццё развесяліць?» і г. д. У рэпертуары існавалі асобныя песні для гаспадара, гаспадыні, дзяўчат, юнакоў, удоў і сірот. У песнях гаспадару жадалася добрае жыта («Па край зямлі карчыстае, пасярэдзіне сцяблістае, пад верх калоссе кала* сістае... 3 снапочка— жыта бочка, з каласочка — жыта гарчык»). Спевакі добра разумелі, чым шчадрэй пажадаеш, тым больш пакладзе ў торбу гаспадарова рука, таму і не сквапіліся на добрыя словы: «Дай жа, Божа„ абмалаціць, срэбра-золата палічыць, срэбра-золата каралю, а здароўе — гаспадару». Песні ж знаходзіліся для ўсіх членаў сям’і — не толькі для гаспадара, але і для іх дачок («Зель-зялёна, да чаго зеляненька палегла»), сыноў («Да ў вёсцы над сялом ішлі тры месяцы кругом»). Быў таксама спецыяльны сюжэт, які спяваўся бацькам, што страцілі дачку («На гарэ два дубы, калыхалі сястру два браты, да калышучы ўранілі, насмернь сястру забілі...»). Аўтар артыкула падае таксама цікавы тэкет„
    17 Gloger Z. Jurej (Swigty Jerzy): Przyczynek do etnografii krajowej z notat Michala Federowskiego//Pamietnik Fizyiograficznv. War­szawa, 1883. T. 3. S. 441—449.
    дзе адлюстраваны ўсе этапы працы земляроба перад тым;. як ён пакладзе хлеб на стол:
    Радзі, Божа, жыта На новае лета, Серпачком зжата, Жменькаю брата, У снапок вязана, У сцірцы складзена, На воз кладзена, Жордкаю ўціснена,
    У гумно ўвезена, У старану зложана, На таку змалоцена, У печы прымолена, У дзяжы прыкіснена, У печы прыпечана, На стале акроена, Дружыне прысытна.
    3 рэпертуару юр’еўскага свята прыводзіцца таксама песня «Пасярод мосту каліна, да разбілі дзеўкі двараніна». Спевакоў звычайна частавалі яйкамі. Маладзіцы дарылі паяскі, ручнікі. Калі ж гаспадыня часам не жадала падзякаваць гасцям, у тых знаходзілася на гэта асобнае пажаданне: «Маладая малодачка, каб ты легла калодаю, каб цябе паднімалі падводаю». Усяго ў матэрыяле аўтарам выкарыстана 23 песні. Хаджэнне дзяўчат на Юр’я з песнямі Глогер слушна далучае да спрадвечных славянскіх абрадаў, «якімі продкі нашы з радасцю і ўрачыстасцю віталі надыход вясны, а з ёю новы год, які, паводле даўняга ліку часу, пачынаўся з вясны». Аб’яднаўшы пазней з хрысціянскімі веснавымі святамі свае абрады, народ захаваў рэшткі мінуўшчыны і ў пазнейшых урачыстасцях. Г'логер паспрабаваў параўнаць веснавыя рытуалы і песні на Мазоўшы, Падлужжы Карпацкім з прыведзеным так званым «літоўскім» (меўся на ўвазе, вядома, беларускі) абрадам. «Калі ва ўсіх ваколіцах краю рэшткі веснавых звычаяў і песень будуць цалкам сабраны і апублікаваны, што маглі б і павінны зрабіць шаноўныя жыхары правінцыі, тады навука, абапіраючыся на шматлікія ў параўнанні з сённяшнім днём крыніцы, можа лепей асвятліць гэты зацямнёны, але адзін з найпрыгажэйшых вобразаў абрадавага жыцця старажытных нашых продкаў»,— заканчваў свой нарыс Зыгмунт Глогер. Апісанне падмацавана дасланымі Глогеру рукапісамі М. Федароўскага.
    На падставе матэрыялаў Федароўскага Глогер апублікаваў карэспандэнцыю «У справе этнаграфіі і этнаграфічных знаходак у Слонімскім павеце» 18, дзе назваў свайго калегу «вельмі сумленным, працавітым і ўлюбё-
    18 Przeglad bibliograficzno-archeologiczny. 1881. N 13—14. S. 223— 231.
    ным збіральнікам этнаграфічных рэчаў нашага народа». .Для этнаграфічнай калекцыі Глогера Федароўскі падараваў некалькі экспанатаў, сабраных ім у Ваўкавыскім, Пружанскім, Лідскім і Слонімскім паветах'. Марай Глогера было стварыць этнаграфічны музей у Варшаве, у якасці асновы якога ён прапаноўваў уласную калекцыю. Глогер даводзіў, што ў падобнай справе павінны прыняць удзел шырокія колы грамадскасці: «Тое, што яшчэ можна сабраць, захаваць і запісаць сёння, праз некалькі год будзе ўжо зусім немагчымым. Грамадзянскім абавязкам для навукі і этнаграфіі польскай павінна стаць, каб у кожным наваколлі як мага хутчэй хтосьці заняўся апісваннем, маляваннем, а перш за ўсё збіраннем...» Глогер нацэльваў усіх зацікаўленых яго справай на комплекснае вывучэнне праблем народазнаўства і раіў адначасова з прадметамі матэрыяльнай культуры асаблівую ўвагу звярнуць на народныя песні, мелодыі, выслоўі, загадкі, казкі, забабоны — кожную праяву, дзе свеціцца чалавечая думка. «Гісторык, калі не ведае добра народ, пра які піша,— дылетант-пісака; грамадзянін, калі не ведае свой край і народ,— не сын яго, а толькі байструк».
    3 Міхалам Федароўскім Глогера звязвалі цесныя сяброўскія і навуковыя кантакты. He раз дапамагалі яны адзін аднаму ў працы, не раз выбіраліся ў сумесныя вандроўкі. У 1874 г. яны выправіліся ў вялікую паездку, наведаўшы сярод іншых мясцін Валынь, Падолле, Белавежскую пушчу, розныя куткі Беларусі, плавалі таксама па Вісле, Бугу, Нарэву. Вось адно са сведчанняў іх сяброўства — ліст Глогера да Яна Карловіча ад 5 мая 1889 г., з якога становіцца вядомым пра запрашэшіе Федароўскім іх абодвух да яго ў К.осін на цэлы месяц: «Федароўскі — чалавек надзвычай гасцінны і мае дар яднацца з народам так, што пры першым жаданні акружае сябе цэлай чарадою маладых 1 сталых спявачак. Такая паездка прынесла б неацэнныя скарбы для музыкі з аколіц, у якіх ніхто ніколі кваліфікавана ніводнай мелодыі не занатаваў» 19 Разам з Карловічам Глогер ездзіў ла паграніччы Падляшша і Мазоўша, дзе яны запісвалі два дні народныя песні, Карловіч — мелодыі, Глогер — <ловы20. Параўноўваючы Глогера з Карловічам, ставя-
    19 Цэнтральны дзяржаўны гістарычкы архіў Літоўскай ССР (далей — ЦДГА ЛітССР), ф. 1135, воп. 10, спр. 96, л. 30—31.
    20 Wisla. 1904. Т. 18. S. 84—86.
    чыся да кожнага з іх з глыбокай пашанай, Федароўскі ў сваю чаргу адзначаў: «Карловіч ад людзей і адносін уцёк з вёскі, Глогер заставаўся з імі ўвесь час». I яшчэ яго згадка пра Глогера: «Добрага паніча з Яжэва па абодва бакі Нарэва ведалі і любілі ўсе засценкі і хаты. Але як жа яго было не ведаць, калі той «паніч» заўсёды меў для дзетак прыгожыя кніжачкі, а з равеснікамі быў як брат, у кожнай старой жынчыне бачыў матку, у старым селяніне — бацьку, справы іх браў да сэрца як уласныя, адгукаўся з пашанай і цалаваў у плечы. Ыс думайце, што пан Зыгмунт іграў камедыю, о не! Ен заўсёды меў чулае сэрца і самую шчырую любоў да народа, гэта ішло ад яго натуры»2і. Тачія ацэнкі адзін аднаму ў поўнай незалежнасці, не ў вочы, далі гэтыя два выдатныя вучоныя — збіральнікі народных скарбаў. I колькі агульнага відаць у іх характарах, у імкненнях, у адданасці справе!