• Газеты, часопісы і г.д.
  • Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

    Збіральнікі

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 189с.
    Мінск 1991
    54.37 МБ
    Акрамя ўласнаручных запісаў, зробленых непасрэдна з вуснаў народа, Кольберг увесь час знаёміўся з краязнаўчай літаратурай — навейшай і мінулых часоў, рабіў шматлікія выпіскі з дакуменгаў, твораў навуковай і мастацкай літаратуры, са старадрукаў і рукапісаў, якія мелі дачыненне да народнага жыцця, дапаўняючы імі сваю фальклорна-энтаграфічную калекцыю. Два дзесяцігоддзі запар нястомна, штогод вандраваў ён па Польшчы: аб’ездзіў — дзе цягніком, дзе на возе, а дзе пешшу —амаль усе куткі свайго краю і некаторыя сумежныя тэрыторыі.
    За доўгія ГаДы працьі на ніве фалькларыстыкі збІральніцкія прынцыпы Кольберга перажылі пэўную эвалюцыю. Напачатку ён задавальняўся запісамі мелодый і тэкстаў (лічыў, што неабходна іх запісваць толькі ў адзінстве), затым падключае апісанні абрадаў і звычаяў, што можна назіраць ужо ў наступных выданнях 1846—1847 гг. «Вясельныя песні народа з музыкаю» («Piesni ludu weselne z muzyk^») i «Абрадавыя песні народа» («Piesni ludu obrzgdowe»). Кола зацікаўленасці збіральніка ўвесь час пашыраецца — ён ужо не абмяжоўваецца ранейшымі жанрамі і этнаграфічнымі апісаннямі, а таксама фіксуе асаблівасці гаворак, чары, гульні, танцы, запісвае народную прозу — казкі, паданні. Гэта быў шлях ад вузкаіі зацікаўленасці да народазнаўства ў шырокім разуменні. Адбыліся істотныя змены і ў'характары запісвання матэрыялу. На першым этапе збіральніцтва Кольберг нярэдка падпраўляў народныя мелодыі,. тым самым разбураючы іх аўтэнтычнасць. Пазней ён становіцца прыхільнікам дакладнай перадачы народнага выканання — без дадаткаў, скарачэнняў ці выпраўленняў. Любое ўмяшальніцтва, аздабленне ўспрымаюцца ім як парушэнне хараства твора, і таму ён лічыць любыя даробкі недапушчальнымі. Можна меркаваць, што 8
    ў некаторай ступені да такога пераканання прывяла Кольберга і думка Ф. Шапэна, які, азнаёміўшыся з ад* ным з першых выданняў Кольберга, даволі крытычна,. нават негатыўна, паставіўся да прэ-, інтэрі постлюдый, што «ўпрыгожвалі» фартэпіянны акампанемент^народных песень. Пачынаючы з чарговага свайго зоорніка «Песні польскага народа» (1857), Кольберг дакладны ў перадачы як слоў, так і музыкі народных твораў.^
    Адначасова са збіраннем фальклору не пакідаў Оскар Кольберг і кампазітарскай дзейнасці. Народныя мелодыі з’яўляліся асновай для яго ўласных сачыненняу. У плённыя 40—50-я гады Кольбергам створана. шмат фартэпіянных опусаў: мазуркі, паланезы, куявякі, вальсы, фантазіі, эцюды, пвсні. Выходзіла з-пад яго пяра му зыка да спектакляЎ. Найболыны поспех мела аднаактовая опера Кольберга «Кароль пастухоў» («Krol pasterzy») на тэкст Тэафіла Ленартовіча, у 1859 г. пастаўленая тэатрам у Варшаве, дзе праншла 7 разоў. Няскончанымі засталіся вадэвіль «Вяртанне Янкі» (або «Янка з-пад Айцова») і опера-ідылія «Веслаў».	u
    У 1861 г. Кольберг канчаткова пакідае службу ў дзяржаўных установах і жыве за кошт урокаў. музыкі і літаратурнай працы —піша для энцыклапедыі Аргельбранда артыкулы па музыцы і музыкалогіі. Між тым фальклорныя зборы сістэматычна папаўняліся. Ужо станавілася відавочным, што тэматычны падзел матэрыялу ў далейшых выданнях робіцца немагчымым. Наперадзе ўяўляўся іншы мэтазгодны шлях — публікаваць сабранае v адпаведнасці з рэгіянальным прынцыпам. У перспектывс бачылася манументальная серыя, якая б уключала матэрыялы па народнаму быту і творчасці кожнага рэгіёна Польшчы паасобку і тым самым давала канцэнтраваныя звесткі з усіх мясцовасцей краю і яго суседніх раёнаў. Рэгіянальны прынцып вымагаў не толькі шырыні, але і паўнаты ахопу неабходных звестак у кожным асобным выпадку. На жаль, сам Кольберг фізічна не ў стане быў уласнаручна забяспечыць гэтай паўнаты, бо амаль усю сваю збіральніцкую, сістэматызатарскую .1 публікатарскую працу праводзіў без чужой дапамоп, адзін. Этнаграфічная літаратура, што існавала на том час, таксама не давала магчымасці належным чынам ліквідаваць фактаграфічныя прабелы. I фалькларыст звярнуўся са старонак газеты «Бібліятэка Варшауска» да чытачоў з просьбаю дапамагчы ў яго справе. Дапа-
    можцаў-аматараў вышукваў Кольберг і ў паездках па краю, арыентуючы іх на збіранне звестак пра жыццё і і творчасць народа. Далёка не ўсе карэспандэнты маглі выканаць атрыманае заданне кваліфікавана. Перасцярога прамінуць той ці іншы факт прыводзіла парою Кольберга да некрытычнасці ў адборы запісаў для публікацыі, што ў выніку адбівалася на агульным узроўні выданняў. He заўсёды вытрымлівалі навуковую дакладнасць працы рамантычных народазнаўцаў/ Ідучы на ўступку запісам невысокага навуковага ўзроўню', Кольберг імкнуўся з максімальнай вычарпальнасцю выкарыстаць вядомы, забыты ці зусім невядомы матэрыял, каб забяспечыць чытача паўнатою інфармацыі пра кожны куток, дзе жыве польскі народ і этнічна блізкія, родныя яму па мове, па характару, па гістарычнаму лёсу суседзі.
    Задума Кольбергам шматтомнай працы «Люд...» да той пары не мела прэцэдэнтаў у сусветнай навуцы. Асноўнае, што ўзвышае гэтую задуму і яе практычнае вырашэнне — пазітыўная і аб’ектыўная аўтарская пазіцыя У адносінах да народа. Яна і прадвызначыла неўміручасць кольбергаўскай працы.
    Кольберг выдатна разумеў: яго жыцця не хопіць на тое, каб ажыццявіць выданне ўсяго, што сабрана ім. У асабістым архіве, у папках, захоўваліся запісы для апрацоўкі, назбіраныя амаль на працягу паўстагоддзя. Аднак ён не спыняў сваіх вандровак да самай старасці (да 1885 г.). Нават пры ўмове спрыяльных фінансавых акалічнасцей наўрад ці рэальна было ажыццявіць самому Кольбергу выпуск усяго «Люду...» А між тым кошт задуманага шматтомніка пераўзыходзіў фінансавыя мажлівасці збіральніка (усё выдавалася пераважна за ўласныя сродкі). Кольберг звяртаўся за дапамогай у Асалінэум, у Кракаўскае, Познаньскае навуковыя таварыствы, да прыватных асоб. Але не ўсе ўстановы маглі выдзеліць са сваіх фондаў матэрыяльную падтрымку Кольбергу. Бадай толькі Кракаўскаму навуковаму таварыству ўдалося дапамагчы вучонаму. Можна здзіўляцца, як у складаных жыццёвых умовах (трэба было ўвесь час думаць, дзе зарабіць грошы, каб выдаць наступны зборнік), пры пагрозе страты зроку ён змог на працягу 1865—1890 гг. выпусціць 33 тамы «Люду...»! Зразумела, з узростам, з вопытам прыйшлі і заслугі. У 1878 г. на Парыжскай выстаўцы за сваё выданне Кольберг атры-
    маў бронзавы медаль камітэта выстаўкі. Пасля пераезду ў Кракаў стала прасцей з друкаваннем. А тым часам
    1889 г. у Кракаве адзначаўся 50-гадовы юбілеп	ьніцкай дзейвасці Оскара Кольберга. На ех,-
    ле гадоў ён быў удастоены ганаровых званняу розных Кольберг узвачальваў Эткаграф.чНУЮ секцыю Антрапалагічнан камісп, зяуляуся ганаро вым членам Таварыства музычнай адУкацы1 у Імператарскага Рускага геаграфічнага ^варыства У Пецярбурзе Імператарскага таварыства аматарау пры родыРантрапалогіі і	f МасКВе > УДІХ’мН
    варыства ў Кракаве, членам-карэспандэнтам Акадэм навук і Кракаўскага навуковага таварыства, членам Педагагічнага таварыства ў Львове, а таксама Архе лагічнага і Антрапалагічнага камітэта, Таварыства партугальскіх журналістаў і шсьменнікау у Лісабоне і інш.
    ‘ Неўзабаве пасля юбілею старога, знямоглага Коль берга забрала да сябе сям’я Капярніцкіх. Амаль, праз год, 3 чэрвеня 1890 г„ у кватэры сваіх сяброу Оскар Коль ^Паўдамоцтва па падрыхтоўцы да друку аста™іх моў Кольберг завяшчаў Ісідару Капярніцкаму вядомам/ фалькларысту, сакратару Антрапалапчнан камісіі і пзпактаоу этнаграфічнага аддзела Акадэмп навук. He-
    Z.5 той ФпаАрЬ,хтава? і васпеў вы№ аднак раптоўная смерць I. Капярніцкага у 1891 г. надоуга спьі ніаа пубаікацыю Кольбергавага шматтомніка Тольм поаз паШагоддзя, пасля карэннага пераваротуугістапычньш лёсе польскага народа, пасля вызвалення Польшчы ад фашысцкай навалы (на шчасце, рукапісы і\ольбеога не загінулі пад час другой сусветнан ванны) узнікла рэальная магчымасць ажыццяўлення грандыезна задумы аднаго з буйнейшых сусветных фалькларьютау. У 1960 г Дзяржаўны савет Польскан Народнан Рэспублікі ў 70-ю гадавіну з дня смерці О Кольберга Ухваліу праект поўнага выдання яго прац. 1 вось ужо трэця дзесяцігоддзе (перыяд гэты "азь1ваюц<;Г'^™С" ™ рэнесансам Кольберга») становяцца на паліцы тамы Поўнага збору «Нестара польскай этнаграфп», як ахапактарызаваў Оскара Кольберга Ян Карловіч.
    Выданне ажыццяўляецца ў асноуным так, як задумаў збіральнік, з поўным улікам яго ўласных зашсау матэрыялаў яго карэспандэнтаў, вышсак са шматлікаі
    фальклорнай і этнаграфічнай літаратуры XIX ст і даў' неіішых часоў. Праект шматтомніка «Люд...» Кольбеог падрабязна агаварыў у лісце да дырэктара Асалінэум Аугуста Бялеускага ад 15 сакавіка 1869 Г.2 • « Матэрыялы, сабраныя мною, што часткова ўжо апрацаваныя часткова чакаюць апрацоўкі, з’яўляюцца асноваю для працы, якая павінна выходзіць пад назваю: «Люд. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады чары, забавы, песні, музыка і танцы». Кожная серыя (ці том) павінна ахопліваць этнаграфічнае апісанне адной правінцыі; альбо на апісанне пэўнай правінцыі можа прыходзіцца часам і некалькі серый у залежнасці ад ступені важнасці і колькасці назбіраных запасаў v маім партфелі».	J J ‘
    Кольберг пералічвае ў гэтым лісце ўсе фальклорнаэтнаграфічныя рэгіёны, матэрыялы па якіх сабраны ў яго архіве, вылучаючы на той час ужо надрукаваныя,'падрыхтаваныя да друку, матэрыялы, над якімі вялася ра. а па упарадкаванню, матэрыялы, у значнай колькасці сабраныя, але якім яшчэ не хапае шмат дэталяў асабліва малюнкаў і музыкі, і ў заключэнне — матэр'ыялы яшчэ мала сабраныя пра тую ці іншую правінцыю. Усяго у пераліку атрымліваецца 62 серыі. (У адпаведнасці з гэтым аутарскім планам-праспектам і ажыццяўляецца сучаснае выданне Поўнага збору прац Кольберга — 2? рэпены ахопліваюцца 61 томам.)
    У адным з пунктаў праекта асобна пазначана канцэнтрацыя беларускіх матэрыялаў: «Серыя 42. Беларусь. (Мінск, Віцебск і г. д.).
    (Каштоунымі з’яўляюцца звесткі, пададзеныя праа Аодзьку, Ьаршчэўскага, Рыпінскага (Парыж, 1839) і іншых; серыя гэта будзе дапаўненнем Я. Тышкевіча«Апісанне Барысаўскага павета», Вільня, 1847)».
    Дапускалася наяўнасць беларускіх матэрыялаў і ў іншых пазіцыях: «Пінскае і Валынскае Палессе» «Літва» і г. д.
    Першая кніга шматтомніка «Люд...» («Sandomierskie») выйшла ў свет у Варшаве ў 1865 г. Пры жыцці як ужо гаварылася, Кольберг паспеў выпусціць 33 тамы’ прысвечаныя самым розным рэгіёнам. Найбольшую ўвагу ен, зразумела, удзяліў спрадвечным польскім землям