Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
1 ЦДГА ЛітССР, ф. 605, воп. 2, спр. 2339, л. 43—44.
2 Там жа, спр. 2347, л. 37—38.
3 Лнт. епарх. ведомостн. 1875. № 17. С. 146.
Воблік Аляксандра Троіцкага выразна вырысоўваецца з яго літаратурных выступленняў, да навуковай каштоўнасці якіх мы звернемся крыху пазней, і з успамінаў яго сяброў. Па ўсім відаць, што малады святар, апынуўшыся ў беларускай вёсцы, дакладна разумеў сваё прызначэнне, бо адразу ж разгарнуў усебаковую дзейнасць. Адданы служэнню праваслаўнай веры, ён актыўна пачаў збіраць сродкі на рамонт запушчанага храма, і пазней ажно ў Пецярбурзе здабыў для яго каштоўнае царкоўнае абсталяванне. Любімымі заняткамі Троіцкага, паводле ўспамінаў, былі пропаведзі, якія датычыліся непасрэдна жыцця прыхаджан, чыталіся ім немудрагеліста, а таму і даходліва, і школа, дзе ён выкладаў не толькі Закон Божы, але таксама і некаторыя агульныя прадметы.
Троіцкі надаваў вялікае значэнне веры і навучанню простага народа. Святар, згодна з яго перакананнямі, закліканы вырваць забіты люд з цемры невуцтва шляхам хрысціянскага вучэння: «Варта толькі набыць давер народа, і калі пастыры царквы, не грэбуючы прастатою яго, стануць да яго бліжэй, тады і цёмная народная маса прасвятлее»,— пісаў А. Троіцкі4. Характэрна, што рамонт царквы, які ў 1874 г. праводзілі гняздзілаўцы, падахвочаныя сваім духоўнікам, прыпынілі, таму што, кажучы яго словамі, «... з’явілася іншая патрэба, якая вымагала не толькі ад прыхаджан Гняздзілаўскай царквы, але і ад сялян усёй воласці немалых ахвяр на надзённую патрэбу народнай адукацыі. У Парафіянаўскай воласці не было народнага вучылішча. Пачнеш іншы раз, здаралася, тлумачыць селяніну карысць пісьменства, задумаецца гняздзілавец і скажа: «Яно-то трэба, бацюшка, завесці было б школу, ды експенсу, мусіць, многа пойдзе на яе,— пачакаем і паглядзім, што далей будзе» 5. У канцы 1874 г. валасны сход вырашыў зрабіць абавязковым навучанне для ўсіх сялянскіх дзяцей у воласці і адкрыць напаўштатную народную школу, дзеля чаго выдзеліць грошы на ўтрыманне настаўніка і іншыя выдаткі, пабудаваць дом для школы. Вясною 1875 г. вучылішчны савет Віленскай дырэкцыі народных вучылі-
4 Лнт. спарх. ведомостн. 1875. № 30. С. 259.
5 Там жа. № 17. С. 147.
шчаў пастанавіў: «1. Адкрыць у сяле Гняздзілаве аднакласнае народнае вучылішча Міністэрства народнай асветы з дапамогаю ад урада па 75 рублёў у год. 2. Прызначыць настаўнікам там мясцовага свяшчэнніка. 3. Выслаць яму праграму для выкладання навучальных прадметаў у сельскіх вучылішчах з прапановай трымацца той часткі праграмы, якая прызначана для 1-га класа. 4. На першае абзавядзенне забяспечыць вучылішча кнігамі...»6 Дырэкцыя раіла неадкладна прыступіць да адкрыцця вучылішча і навучання дзяцей. Паколькі пабудова школьнага будынка яшчэ не пачыналася, для гэтай мэты была нанята найбольш прыдатная сялянская хата.
30 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё вучылішча, на якім сабраліся ўсе члены валаснога праўлення. Святар айцец Аляксандр Троіцкі, сказаўшы перад прысутнымі павучэнне, адслужыў падзячны малебен, пасля чаго многія з прысутных сабраліся ў яго ў доме, дзе ён доўга гутарыў з сялянамі пра справу народнай асветы. Яму выказваліся нараканні на суседнія вучылішчы: «... другі хлопец тры зімы ходзя да школкі — прыказа не разбярэ». Недавер і непакой сялян былі зразумелы пастыру, і ён запэўніў іх у надзейнасці і карысці распачатай справы: «Ведаю, браткі, ведаю, што вам патрэбна, і жадаю паставіць Гняздзілаўскае вучылішча на добры шлях» 7.
Пазнейшыя сведчанні пераконваюць у тым, што Троіцкі ў школе «вёў сваю справу як разумны і дамавіты гаспадар, ласкавы і добры абыход з дзецьмі толькі дапаўняў запас паведамляемых ім звестак» 8.
Да вывучэння народнага жыцця Троіцкі падышоў, маючы на увазе не навуковыя задачы, а ўласна прафесійныя. Служба вымагала ад святара дабівацца чысціні праваслаўнай веры ў сваёй паствы, таму дзейнасць яго была скіравана ў першую чаргу на вывучэнне народнага жыцця, псіхалогіі, быту, каб дакладна ведаць, як і супраць чаго яму змагацца, дзе і пры якіх выпадках папраўляць селяніна.	. .
I вось ужо на працягу 1875—1876 гг. у шматлікіх ну-
6 Лнт. епарх. ведомостн. 1875. № 17. С. 148.
7 Там жа.
8 Внленскнй календарь на 1888 (впсокосный) год. Внльна, 1887. С. 247.
марах «Літоўскіх епархіяльных ведамасцей» з’яўляецца цыкл нарысаў Аляксандра Іроіцкага пад агульнай назваю «Уклад» (1875, № 8, 11, 18, 30, 35; 1876, JXs 10, 11, 15, 17).
Троіцкі гірызнаваўся, што мае схільнасць да літаратарства: «... чаму ж вольную хвіліну нв аддаць лёгкаму пяру, калі знаходзіш у гэтым задавальненне нямарнае і не стратнае для кішэні. Гэта ж гульня — не ў карты» 9. У літаратурных спробах Троіцкі бачыў не проста ўцеху для душы, у іх ён імкнуўся даць «дакладны здымак народнага жыцця, здымак непрадузяты», паколькі быў цвёрда перакананы, што гэта яго, сельскага пастыра, які бліжэй за іншыя прывілеяваныя слаі грамадства стаіць да народа, свяшчэнны абавязак. Усведамленне таго, што ніхто, як сам ён, чагосьці не скажа, падганяла яго пяро. Ён лічыў: уласны вопыт і назіранні могуць аказацца карыснымі для яго калег, якіх ён называў «духоўнымі ўрачамі, закліканымі ведаць прычыны «народных хвароб», разумеючы пад імі прымхлівасць, духоўную адсталасць, перайманне праяў чужом веры, рэшткі старажытнага язычніцтва.
Як А. Троіцкі сам пазней прызнаваўся у першан сваен пропаведзі, прачытанай у родным сяле на Пскоўшчыне, калі прыехаў туды з семінарыі, ён асудзіў калядныя відовішчы, што спрадвеку спраўляліся яго аднавяскоўцамі. Ён успрыняў народную ўрачыстасць не як элемент культуры, а як рудымент язычніцтва, шкоднага для палітыкі пр’аваслаўнага хрысціянства. Такое часам аднабаковае разуменне жыцця народа не заўседы дазваляла пранікнуцца яго эстэтычнымі поглядамі. Аднак жа у цэлым адмовіць Троіцкаму ў веданні сялянскага жыцця нельга. Падхоплены плынню народнай мудрасці, нягледзячы на свядомую сваю ўстаноўку асудзіць усе, што ідзе уразрэз з яго пастырскай місіяй, ён, здараецца, не ў стане схаваць свайго захаплення: «... А якое багацце матэрыялу, колькі народнай паэзіі, словам, усе жыцце простага чалавека з яго праявамі і адносінамі заключаецца ў народных вераваннях, легендах, галашэннях, песнях казках, абрадах. I асабліва гэтае багацце сустракаеш у заходняй ускраіне Расіі, у якой іншанародныя і іншаземныя элементы сіліліся ўцерціся у рускую на-
9 Лнт. епарх. всдомостн. 1876. № 17. С. 137.
роднасць. Тут часам бачыш і стойкую барацьбу народную, і перамогу, і прымесь іншанародную...» 10 ’
Свае адносіны з народам Троіцкі імкнуўся будаваць на узаемным даверы. У гэтым бачылася ўмова поспеху яго асабістай дзейнасці сярод сялян. Праз такі давею ёц і спасцігаў сутнасць народных «укладаў», пад якімі разумеу спрадвечныя абрады, што толькі спусташалі сялян. Святар прыступае да змагання з гэтымі «ўкладамі» у імя ачышчэння праваслаўя і матэрыяльнага дабрабыту сялян. Чалавечнасць у адносінах да простых людзей была не нейкаю ігрою ў паводзінах, а сутнасцю натуры Іроіцкага. Невыпадкова, калі аднойчы селянін, звяртаючыся да яго з просьбаю, укленчыў, бацюшка строга сказау: «Не люблю тых, хто кланяецца мне ў ногі Богу кланяйся, а не мне...»	’	3
На думку Троіцкага, у найбольш канцэнтраваным. выглядзе забітасць і забабоннасць выявіліся ў спосабе нравядзення пахавальнага абраду. 3 апісання яго і пачынаецца цыкл нарысаў. Напачатку свяшчэнніка абурыла просьба селяніна пахаваць яго жонку адразу ж пасля яе смерці, не дачакаўшыся прадвызначанага праваслаўнай царквою тэрміну аддачы цела зямлі на 3-і дзень. Пры гэтым выявілася, што селянін прасіў паспешыць пахаванне не дзеля таго, каб скараціць пакуты і перажыванні блізкіх над целам (такая просьба выглядала б па-свойму зразумелаю). У яго былі іншыя меркаванні: знаходжанне ў хаце нябожчыка вымагала, згодна з мясіговай традыцыяй, значных выдаткаў ад гаспадароў, паколькі яны абавязаны ўсе дні" карміць і асабліва паіць прысутных на хаўтурах «пеюноў», «шаптух» і ўсіх, хто пераступаў парог дома. Са свайго боку святар, шкадуючы беднага мужыка, прапаноўваючы нават памянуць душу памёршай без грошай, не жадаў ісці насуперак устаноўленаму афіцыйнаму закону, абвінавачваў сялян у сляпой вернасці дурным традыцыям, што нясуць у хату толькі нястачу. Троіцкі справядліва асуджаў бязмежнае п’янства на хаўтурах, пераконваў удзельнікаў сумнага абраду, што такія ўчынкі толькі зневажаюць памяць памёршых, а спяваныя праз сівушны туман малітвы выглядаюць блюзнерствам. Калі святаРУ раскрылі сутнасць упершыню ўбачанага ім абраду абсыпання нябожчыка пры яго вынасе з хаты зернем,.
10 Лнт. епарх. ведомостн. 1876. № 17. С. 137.
растлумачыўшы, што робіцца гэта дзеля таго, каб мёртвы не панёс за сабою хлеб пакінутай ім сям’і, духоўнік з сумам зазначыў: «Не, браткі, не нябожчыкі выносяць хлеб з хат, а выносяць хлеб вашы нядобрыя ўклады». Як відаць, да пэўных абрадавых праяў Троіцкі падыходзіў не з навуковых пазіцый, а з пункту погляду іх відавочнай мэтазгоднасці. Убачаны рытуал навёў на роздум святара, і той пачаў уважліва назіраць за мясцовымі абрадамі, адчуў неабходнасць адкрыцця школы ў сяле — «тады хутчэй, можа, распаўсюдзіцца свет у нашым цёмным кутку» н.
Троіцкі пісаў, што «забабонным норавам і звычаям няма канца: што ні крок, то забабон». Выступаючы ў якасці назіральніка народнага жыцця, ён не застаецца толькі строгім маралізатарам. 3-пад яго пяра ўзнікаюць надзвычай дакладныя, з безліччу падрабязнасцей, характэрных часам выключна для канкрэтнай мясцовасці, этнаграфічныя апісанні народных абрадаў. Так, у хаўтурах, што праводзіліся ў Гняздзілаве, свяшчэннік уважлівым вокам убачыў шмат розных дзеянняў, абумоўленых пэўнымі павер’ямі. Напрыклад, звычаі, звязаныя з канём: ад полу нябожчыка залежаў выбар каня, які павязе на могілкі труну; немагчымасць запрагаць у такім выпадку жарэбную кабылу, каб не скінула плод, і г. д. Прыводзіцца прыклад, калі на пахаванні гаспадар жарэбнай кабылы, позна агледзеўшыся, убачыў яе запрэжаную ў воз з дамавінаю і з лаянкай выпраг яе, хоць нябожчыцаю была сястра мужыка. Сіла перакананняў трымалася непахісна.
Прыводзячы прыклады ўрыўкаў некалькіх галашэнняў (што само па сабе па тым часе было ўнікальнай з’я'вай), Троіцкі падкрэсліваў ласкальныя формы іх лексікі («мілюсенькі», «любусенькі»). Шчырасць пачуцця выканаўцаў хаўтурных галашэнняў не магла не крануць святара: «Вось дзе сказваюцца і як сказваюцца ўсе жыццёвыя абставіны нашага простага чалавека! — пісаў ён — Здаецца, блытаніна, а над гэтай блытанінаю іншы раз даводзіцца сельскаму пастыру памысліць пра многае і пра многае...» 12 Разам з тым А. Троіцкі імкнуўся давесці сялянам перавагу царкоўных спеваў па нябожчыку над галашэннямі, аднак забараняць іх не стаў,