Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
11 Лнт. епарх. ведомостн. 1875 № 8. С. 70.
12 Там жа. № 11. С. 96.
як гэта нярэдка рабілася, добра адчуваючы натуральную неабходнасць выплакаць цяжкае гора. Адзінае, чаго ён дамагаўся, каб галашэнні не заглушалі малітвы, а гучалі ў іншы час.
Пераходзячы затым да разгляду паміналызых звычаяў, Троіцкі адзначае, што большасць іх адбываецца ў самы багаты для селяніна час, калі закончаны асноўныя гаспадарчыя работы, сабраны плён яго намаганняў. Вось як апісваецца гэтая пара ва «Укладзе»: «Самы багаты час у селяніна-хлебароба — восень. «Восенню і верабей багаты»,— гаворыць селянін.— «Хто грошай не мае восенню, той не гаспадар, а хто мяса не пад’есць восенню, той і цэлы год не запробуе». I сапраўды, у сялян, нават самых бедных кутнікаў, восенню і капейчына маецца, і мяса досыць: ён сабраў ураджай, абмалаціў пшанічку, частку якой прадаў, другую змалоў, трэцюю на насенне пакінуў, збыў выгадна семечка льняное, прыняў авечак і радуецца» 13.
Сярод гіамінальных звычаяў асенняга перыяду, што адзначаліся ў Гняздзілаве, аўтар называе Стаўры, Прыклады і Асяніны. Стаўры спраўлялі напярэдадні Узвіжання, 13 верасня. Абавязкова малолася крыху новага зерня на пірагі (колькасць іх адпавядала членам сям’і) і перапечкі для жабракоў і для царквы. Рэзалі авечку, варылі крупнік і квас. Традыцыйнай вячэры абавязкова папярэднічалі галашэнні жанчын па памёршых сваяках. Дакладнасць апісаішя не толькі «царкоўнай» часткі памінак, а ў першую чаргу той, якая адбываецца ў хаце, дазваляе меркаваць, што Троіцкі ведаў пра гэта не з чужых слоў, а, магчыма, бачыў на свае вочы. Пры добрых яго адносінах з сялянамі такое зусім на выключаецца. Прынцыпова важнае значэнне для нас мае вывад, зроблены Троіцкім адносна Стаўроўскіх дзядоў: «Прасачыўшы за ўсім правядзеннем Стаўроў, мы бачым у іх адзін усяго забабон у тым, што селянін верыць у прыход на вячэру сваіх нябожчыкаў, ва ўсім іншым мы не бачым у іх нічога адмоўнага» 14.
Дэталёва перадае Троіцкі і апісанне Прыкладаў, калі на працягу ўсяго кастрычніка ідзе ў сялян падрыхтоўка да ўстаноўкі помнікаў, прыкладак (абчасаных бярвенняў уровень з даўжынёй магілы) і крыжоў на
13 Лнт. епарх. ведомостн. 1875. № 18. С. 153.
14 Там жа. С154.
месцах захавання блізкіх. «Кіпіць дзейнасць сялянская, ды і як не. кіпець ёй, калі ўсё гэта робіцца ў памяць любімай істоты... Пры гэтай немудрагелістай дзейнасці ў сельскай глушы бачыш усё багацце духоўнага жыцця простага чалавека, жыцця вечнага...» 15
Няцяжка заўважыць, як пры паступовым вывучэнні народа ў Троіцкага паглыбляецца разуменне сялянскай псіхалогіі. Адназначная катэгарычнасць саступае месца па-народнаму мудрай разважлівасці. Ён пачынае ўсведамляць, што, нягледзячы на некаторыя моманты забабоннасці, на празмернае часам ужыванне гарэлкі, абрады ўшанавання памяці нябожчыкаў лічацца ў селяніна свяшчэннымі. Таму так строга пільнуе ён гэтыя дні, таму рыхтуецца да іх быць не толькі чысты целам («Трэба пярвей грэшнае цела абмыць, а патом і Дзяды адбыць...»), але і душою.
He азначае, аднак, што адносіны Троіцкага да народных свят выглядаюць суцэльным замілаваннем. Як свяшчэннік ён не можа пагадзіцца з недастатковым наведваннем сялянамі царквы пад час памінальных дзён, асуджае празмернае абжорства людзей на памінках, якое прыводзіла нават да самых непажаданых вынікаў. «Пасля гэтых папоек,— з сумнай іроніяй піша аўтар «Укладу»,— сельскім свяшчэннікам і фельчарам даводзіцца папаездзіць — першым спавядаць, а апошнім лячынь хворых...» I разам з тым ён выдатна разумее ПРЬІ' чыны такой нявытрыманасці мужыка за сталом у пэўныя дні: «Амаль цэлы год селянін харчуецца посніцаю і мякінным хлебам, кажучы, што на яго свінні збіраюцца пайсці з прашэннем за тое, што ён надзённую іх ежу, мякіну, есць...» 16 Горкі мужыцкі жарт, смела пераказаны Троіцкім на старонках афіцыйнага друку, раскрывае сапраўдную карціну напаўгалоднага існавання тагачаснай вёскі.	.	.	,
У ліку іншых Дзядоў Троіцкі называе Мясніцы (на Змітраўк'у), Радаўніцу (аўторак паслявелікоднага тыдня) і Сёмку (субота напярэдадні Сёмухі).
Скончыўшы з апісаннямі жалобных абрадаў, аўтар прыступае да разгляду хрэсьбін. Працягваецца і яго ўстаноўка на высвятленне і выкараненне забабонных звычаяў, пры гэтым ён адзначае, што для радзін яны
15 Лнт. епарх. ведомостн. 1875. № 18. С. 155.
16 Там жа. № 30. С. 258.
ўжо не настолькі характэрныя, як для папярэдне разгледжаных ім рытуалаў.
Хрэсьбінны абрад Троіцкі падае як значную сямейную ўрачыстасць з элементамі сапраўднага спектакля,. дзе кожная дзеючая асоба, у тым ліку і ён сам, святар, мусіць выконваць сваю ролю. Па ходу абраду сустракаецца шмат момантаў, што могуць здацца прымхлівымі, аднак народныя перакананні ў іх неабходнасці, матываванай мэтазгоднасці падтрымліваюць іх трывалае існаванне. Жыццярадаснасць, якою прасякнуты увесь рытуал хрэсьбін, захоплівае любога прысутнага. Адчуваецца, што і сам аўтар нібыта ўцягнуўся ў абрадавае дзеянне і захоплена дзеліцца з чытачом ' сваімі ўражаннямі.
Цыкл публікацый на тэмы сямейнай абраднасці выглядаў бы няпоўна, калі б Троіцкі не спыніў сваёй увагі на адным з самых значных свят у жыцці чалавека — вяселлі. Нельга не заўважыць, як многае з таго, што выклікала раней у даследчыка нязгоду, паступова змянялася на разуменне. Ен аб’ектыўна фіксуе кожную тонкасць, падрабязна прадстаўляючы ўсе этапы гняздзілаўскага вяселля. Апісанне багата ілюструецца песнямі, што значна павышае яго каштоўнасць.
Подступамі да яднання закаханых было ажно трое запоін і быццам падвядзеннем рысы пад шлюбным бесклапотным жыццём з’яўляўся «дзявоцкі вечар» у нявесты, а жаніх у сваю чаргу перад выездам да яе «выпрабоўваўся» пасадам на дзяжу ці калоду. Прыезд да маладой суправаджаўся песнямі «На дварэ стучыць-гручыць», «Прыехаў дзяціна да к нашай дзяўчыне», «Прыехалі заручнікі, чаму яны без дудачкі» і інш. Песні літаральна ці ў алегарычнай форме дакладна адлюстроўвалі развіццё падзей, высвятляючы сваімі промнямі таго ці іншага ўдзельніка вяселля.
Неўзабаве пасля запрашэння гасцей у хату пачыналіся зборы да вянца. Гучалі па дарозе песні «На^дварэ сняжок падзець», а ля хаты свяшчэнніка ■ «Стаўлянце коней да ганку». I пасля вянца чулася славутая— класічны ўзор беларускай народнай лірыкі — песня «Непраўдзівая каліна няпраўду лугу казала». Нельга не адзначыць і такі песенны прыклад, публікацыя якога лішні раз сведчыць пра непрадузятасць аўтара:
Хвала табе, Божа, Што мы раненька ўсталі, Папа ашукалі, Нядорага за шлюб узялі...
Здавалася б, «гонар мундзіра» патрабаваў ад свяшчэнніка альбо зусім не згадваць гэтай песні, альбо выказаць нейкае нараканне ў адрас выканаўцаў за такую вольнасць у адносінах да прадстаўніка царквы. Але, відаць, не пазбаўлены пачуцця гумару айцец Аляксандр не забаяўся ўключыць песню ў тэкст нарыса (тым больш прызначанага для епархіяльнай газеты!), вытрымліваючы свой прынцып: быць верным факту і пісаць дакладна.
Пасля заезду ад вянца ў карчму вяселле вярталася ў дом маладой, дзе гасцей сустракала маці («Выхадзі, матулька, з ключамі, ужо твая дочка звянчана»). Потым пачыналася застолле, і гулянка зацягвалася на цэлую ноч. Святкаванне ў хаце маладой заканчвалася абдорваннем нявесты. Свацця надзявала ёй на галаву чапец, а падарункі складваліся ў кубел. Назаўсёды пакідала дзяўчына родную хату («Татулечка мой, у дарожку еду», «Татулькава ніўка, да не ўлякайся»), Далей дарога ляжала ў дом будучага мужа, дзе ўсіх сустракалі хлебам-соллю. Аўтар пісаў, што, паводле народных уяўленняў, цнатлівая нявеста павінна была прыносіць благаслаўленне ў хату, а нячэсная, наадварот, разарэнне, сваркі. Таму пасля знаходжання ў клеці («Ці жывы, ці здаровы, ці цёпла камора?») станавілася вядомым, у якім русле пацячэ святкаванне далей.
У песнях заключнага этапу малююцца карціны будучага сямейнага жыцця, адносін нявесткі са свякрухаю, ідуць дыялогі паміж прыданкамі, хатнімі і маладою. Пасылаючы кпіны адны другім, ніхто не жадае саступаць у жартах. Абдорванне адбываецца на гэты раз у хаце маладога, і сваякі нявесты перад сваім ад’ездам даюць яму наказ «не біць дубцамі, а навучаць слаўцамі» маладую жонку. Здаралася, што вяселле гуло цэлы тыдзень.
Адно больш за ўсё непакоіла Аляксандра Троіцкага на кожнай сял'янскай урачыстасці: гарэлка. Пры любым зручным выпадку свяшчэннік выступаў супраць гэтага зла. Ёсць звесткі, што дзейнасць яго ў тым напрамку праз колькі год службы ў Гняздзілаве мела добрыя вынікі: «Пасля абедні сяляне разыходзяцца па хатах, і даволі нямногія калі і выпраўляюцца ў карчму, дык не
затым, каб пагуляць, напіцца, аблаяць адзін аднаго і, нарэшце, пабіцца, а затым, каб пагутарыць пра гаспадарчыя справы. Тут і селянін-скрыпач, будучы заўсёды цвярозым, не прыходзіць у шалёнае захапленне, уласцівае толькі п’янаму ўдыміну музыку. Ахвочыя да танцаў, калі такія знаходзяцца, танцуюць заўсёды цвярозыя» 17.
Але вернемся да «Укладу». У завяршэнне сваёй змястоўнай працы Троіцкі сціпла падкрэсліў, што не вычарпаў усёй разнастайнасці сялянскіх абрадаў і толькі злёгку закрануў тое асяроддзе, дзе ён жыве. Серыя яго публікацый, што з’яўляліся на працягу двух год, выклікала самыя розныя водгукі — неразуменне, здзекі над «пісьменнікам», парады засвоіць граматыку і сінтаксіс. Былі і насцярожанасць да аўтара «Укладу», і нават перасцярогі. Але болыная частка, па яго сцверджанню, аднеслася спачувальна да пачатай ім справы.
На жаль, гэтая праца Аляксандра Троіцкага так і засталася адзіным, не ўсвядомленым ім самім укладам у беларускую фалькларыстыку і этнаграфію. Магчыма, яму здавалася, што асноўнае ім выказана, а астатняе будзе толькі перапевам ранейшага. Адсутнасць якіх бы там ні было сувязей з тагачаснымі навукоўцамі, ізаляванае перыферыйнае жыццё праявілася ў тым, што сам ён не здолеў пашырыць гарызонты сваіх зацікаўленняў да быту і паэзіі народа. Нельга выключыць таксама наяўнасць не толькі ’перасцярог з боку афіцыйных асоб, а, магчыма, і прамых забарон, пасля чагоТроіцкі замаўчаў. Вядома, што шмат часу адбіралі ў вясковага свяшчэнніка і выкладанне ў школе, і сама царкоўная служба, частыя раз’езды, клопаты пра рамонт храма і абнаўленне абсталявання.
Але бадай што асноўнай прычынай расстання назаўсёды Аляксандра Троіцкага з любімым яго заняткам — літаратурнымі спробамі — былі цяжкія сямейныя акалічнасці. Па дарозе ў Пецярбург, куды ён вёз на кансультацыю да дактароў і на неабходную аперацыю хворую жонку, ён пахаваў сваё дзіця. У адной з пецярбургскіх клінік неўзабаве памерла і жонка. Сямейныя трагедыі не маглі не адбіцца на душэўным стане Троіцкага. Да таго ж яго служба і праца,— а працаваў ён, як сведчылі яго сябры, да поту нароўні з сялянамі, дапа-