Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
20 Внтеб. губерн. ведомостн. 1903. № 139.
21 Там жа.
Хлеб лічыўся, бадай, самай галоўнай святыняй земляроба. 3 асаблівай урачыстасцю сустракалі сяляне пару выспявання новага ўраджаю. Жніво як этап каляндарнай працы, як непаўторны песенны свет беларускай сялянкі было асветлена А. Пшчолкам у нарысе «Зажынкі і абжынкі» 22 Перш чым пачынаць працу на полі, гаспадыня загортвала абраз у велікодны абрус і разам з грамнічнай свечкай і хлебам-соллю несла на зажон, віталася з ніваю і, аджаўшы тры жменькі, адкладвала потым гэты маленькі снапочак дома за абразы, каб зберагчы хату ад рознага ліха: «Дай, Божа, у етам гаду хлябец сабраць і другога року даждаць». Пшчолка падкрэсліваў: мужчыны, разумеючы цяжкасць працы на жніве, асабліва шкадуючы жанчын у гэтую пару, нават выконвалі па гаспадарцы працу, якая лічылася выключна жаночай. Усе ж цяжкасці жніва клаліся на плечы жанчыны— трэба было «зваяваць» поле, пераадольваючы спякоту і боль у целе:
Ясна сонца!
Я на цябе не нагледжуся, Віна твая вялікая! Ясна сонца!
Што ты рана ўсходзіш, Позненька заходзіш...23
Без шматсюжэтнага песеннага багацця апісанне жніва выглядала б вельмі аднастайна. Пшчолка будуе нарыс такім чынам, што песня з’яўляецца як бы скразным яго стрыжнем. Яна праходзіць з самага пачатку і да канца жніўнага перыяду, убіраючы ў сябе сваім зместам разнастайныя пачуцці і душэўныя настроі. За сярпом успомняцца і гады ў роднай хаце («Кругла-мала балоцінка»), і маркотныя думкі старога бацькі па бяздольнай дачцэ («Закрыўся дробны дожджык»), і ліхая свякроўка... Адганяючы тугу, прыходзіла з песняй, як паратунак, усмешка. Асобна вылучаепца звернутая да маладзенькай жняі песня, у якой за жартамі чуецца спагада і чалавечая падтрымка.
У сваім нарысе Пшчолка выявіў майстэрства камяазіцыйнай пабудовы. Манатоннасць жніва як вытворчага працэсу ён імкнецца парушыць і пераключае ўвагу чытача на іншае, уводзячы ў змест эпізоды, якія значна
22 Внтеб. губерн. ведомостн1903. № 207, 240, 283.
23 Там жа. № 240.
узоагачаюць агульную карціну. Так, напрыклад. пашыраецца пляцоўка дзеяння і апісваецца спаборніцтва галасамі са жнеямі з суседняй вёскі («А сумежнае поле, залатыя ўзмежачкі»). Размераны ход падзей перапыняецца прыходам пані. У гонар яе жанчыны пяюць песню «Цераз ган зеляненькі бяжыць конь вараненькі». Яўна драматургічным ходам выглядае з’яўленне на полі сляпых з іх тужлівым спевам, які не можа не закрануць сэрцы жней:
Ах, мы жывём сляпенькія, А мы дзень-дзяньской плачам, Дзе тыя людзі добрыя, Што нас не гардуюць?
А хто такія бедныя, Што свету соўненыса Ад зоранькі да зоранькі He відзюць, не знаюць. А як цвятуць-калосяцца Хлябы, цвяты, трава, А як растуць ясень-бяроза, Якія ёсць лугі?..
Хто нас, бедных, у хату свядзець, Хто нас абагрэець...
«I гэта жаласлівая песня,— працягвае Пшчолка,— далёка разнеслася па палях. Прыслухоўваючыся да яе, лашы перуноўцы паніклі галовамі і задумаліся; якія яны шчаслівыя ў параўнанні з гэтымі ўбогімі, пазбаўленымі магчымасці бачыць цудоўны свет божы, радавацца дню вясёламу, сонцу красяаму»24.
Падмацаваўшыся, у падзяку сляпыя пяюць на развітанне гаспадарам велічанне, якое вельмі нагадвае калядныя або велікодныя зычэнні:
Сахрані, Божа, памілуй А Маланніна здароўе, А Пахомавы маёнткі, А ў клеці, а ў істопцы, У пуні і на полі, У цёмным лесе, на балоце, У цёмнай ночцы, на дарозе.
Жабракі звяртаюцца да розных святых, каб тыя спрыялі гасціннай сям’і, што адгукнулася на чужую бяду:
24 Внтеб. губерн. ведомостн. 1903. № 240.
Сахраніце-зберагіце Вы Пахомава здароўе, Яго дзетак, яго дзядзек, Яго браццеў, яго шваграў Яго косці ад ламоты, Яго ручкі ад сухоты, Яго нутро ад пякоты [...] Ад пяруна, чамярыцы, Ад утопій, ад марозу, Ад неўраджаю, ад хваробы...
А жніво тым часам працягвалася. Амаль няспынна гучалі спевы, што здзіўляла саміх мужыкоў: «Добра бабы работаюць... Бач, запелі, ледзь жывыя ад работы, а песні пяюць». Ім самім здавалася загадкаваю тая безліч песень, якія так упрыгожвалі і рабілі лягчэйшым іх жыццё: «Сколькі еты бабы песней за своей век напяюць... А хто іх, гэтыя песні, сачыняў? Старасвецкія людзі разумней былі: не нашымі галовамі такія п,есні злажыць, штоб за етай песняй работа спорылася і штоб людзям не было маркотна»
Апошні рытуал на полі пасля таго, як дажнуць палосы,— «выпалванне барады» — невялікага кусточка недажатай паласы, абкладзенага снапамі. 3 вясёлымі песнямі лапінку выпалваюць і кладуць у «бараду» хлеб са словамі: «Дарую табе, ніўка, хлебам з соллю, а ты нас сыццю сыці і спорам, і добрым здароўем!..» Пасля гэтага ядуць прынесеную яечню, дзяўчаты варожаць, заглядваючы пад снапы, хто там акажацца: калі касматыя чарвякі — пойдуць замуж за багатага, калі «маленькая кузурачка» — за беднага, а калі «мізгор» (павук)—за ўдаўца. 3 «барады» звіваюць вянок, які надзяваюць на галоўную пяюху, і ўсе накіроўваюцца на панскі двор:
Разгарыся, вячэрняя зара, перад звёздамі, Расхадзіся, наша гаспадынька, перад жнеямі. А спрасі, ці многа зжалі, ці многа пажалі? А мы зжалі поле не мерана, копы не счыслены...
«Ці радасць чуецца ў гэтай песні з нагоды заканчэння працы, ці мальба пра лепшую долю, ці хвал.ебны гімн сялянскай працы — не зразумець! Але ва ўсякім выпадку вы скажаце: у гэтай сумнай песні чалавек гаворыць шчыра, не крывячы душою...» 26 — пісаў Пшчолка. Пры
25 Внтеб. губерн. ведомостн. 1903. № 240.
28 Там жа.
ўручэнні пані вянка галоўная пяюха сказала: «Найсвентша матка па небу хадзіла, каронку згубіла. Панскія жнеі жалі, тую каронку паднялі, пані нашай на галоўку ўсклалі. Перанёс Бог панскае дабро цераз залаты сярпок, перанясі яго цераз мой дамок! Дай, Божа, у засеку спору і ў дзежкі падходу, на стале сыццю. Віншук> пані вянком і добрым здароўем». Дажынкавы абрад заканчваўся разлікам і пачастункам.
Аўтар вельмі дакладна расказаў чытачам пра жніво, насыціўшы сваё апавяданн.е шматлікімі тэкстамі песень. 3 гэтага нарыса нашчадкі маюць неацэнныя звесткі пра святкаванне зажынак і дажынак, пра песенны рэпертуар роднага краю. Фальклорны бок прадэманстраваны назіральнікам досыць разнастайна, з выкарыстаннем твораў розных жанраў: пажаданняў, прыгаворак, песень сляпцоў. Заслуга А. Пшчолкі была і ў тым, што ён не абмежаваўся бясстраснай канстатацыяй фактаў, а здолеў у рамках абраду расказаць пра чалавека. Твор Пшчолкі можна лічыць адным з цікавых, змястоўных апісанняў жніва ў беларускай этнаграфічнай літаратуры, бо напісаны ён з сапраўдным веданнем сялянг з добрым адчуваннем народнай культуры.
На працягу 1907—1908 гг. Аляксандр Пшчолка друкуе створаны на матэрыяле Леп.ельскага павета цыкл нарысаў пад агульнай назвай «Пісьмы з вёскі» 27. Трэба сказаць, што гэтыя публікацыі ў цэлым выявілі непаслядоўнасць аўтарскіх адносін да народа. Як і ў «Мікітавых хаўтурах», увага Пшчолкі аказалася сканцэнтравана на цёмных і адмоўных баках тагачаснага сялянства. Гэта тым больш адчувальна, бо напісаны нарысы не столькі ў этнакультурным плане, колькі ў сацыяльным. Вельмі часта падкрэсліваецца грубасць і невуцтва беларусаў. Мужык-гаспадар намаляваны тугадумным гультаём. Святкаванне сялянамі дзён, не прызнаных афіцыйна за святы, Пшчолка разглядае як жаданне н'арода лішні раз пагуляць і напіцца. Вядома, доля праўды была ў такім паказе. Аднак слабасць Пшчолкі як пісьменніка выяўлялася парою ў аднабокім бачанні з’явы. Ён шчыра жадаў вырашэння сацыяльных праблем на вёсцы, але выйсця не бачыў, і ўсе яго добрыя імкненні
27 Внтеб. губерн. ведомостн. 1907. № 108—112 (у № 120 нарыс, відаць, з-за памылкі наборшчыка атрымаў назву «Пнсьма в деревню»); 1908. № 4, 8, 22, 26, 27, 36, 49.
далей рыторыкі не ішлі: «Спяць моцна, непрабудна... Бог ведае, калі ён, наш бядняк-беларус, прачнецца ад сну векавечнага, калі ён вызваліцца ад цемры і невуцтва? Ці дачакаецца калі-небудзь пары залатой, дня пагоднага?» 28
Калі ж спыніцца на фальклорна-этнаграфічнай лініі «Пісьмаў з вёскі», то, несумненна, можна знайсці вельмі каштоўныя моманты. Пшчолка апісвае, якое вялікае значэнне надавалася святкаванню Юр’я — абаронца «ад звера палявога, ад вока злога... як у полі, так і ў хляве». У Юр’еў дзень скацінку абкурвалі асвячонай па Купалле травою, акраплялі вадою і выганялі ў поле галінкамі вербачкі. Вербу ўтыркалі на полі, каб выгнаць адтуль злога духа.
У асобным раздзеле пра нячысцікаў (лясных, вадзяных, ваўкалакаў) пераказваюцца вясковыя павер’і і легенды.
Адным з найбольш жывых атрымаўся ў аўтара раздзел «Цярэшка», напісаны ім непасрэдна з натуры у в. Каптуркі. Сялянская вечарынка ў цеснай хаце паказана надзвычай жыва. Пісьменніцкі талент Пшчолкі дазваляе чытачу пачуць піліканне скрыпкі і звон цымбалаў, убачыць, як выскоквае моладзь кадрылі, «Лянцяі», мазуры, маршы. Пасля другіх пеўняў надыходзіць час, калі пачынаюць «жаніць Цярэшку». Прызначаюць «бацьку» і «матку», якія добра ведаюць прысутных і могуць падабраць удалыя пары. Калі выбраннікі даюць згоду на жаніцьбу, то абодва танцуюць пад музыку «Лявоніху-крутуху». Калі ж выбраны партнёр аказваецца недаспадобы, то пачынаюць шукаць іншыя варыянты. Сватанне пар зацягваецца надоўга. «Колькі тут «бацька» і «матка» ўгаворваюць, распісваюць вартасці пар, колькі тут дзяўчаты канфузяцца, чырванеюць... Але вось набралася пар 12. Усе яны пасярод хаты расстаўлены: мужчыны — направа ад парога, дзяўчаты — налева. Цяпер пачынаецца... другая частка «Цярэшкі». Кожны хлопец павінен злавіць сваю нарачоную. Гэта свайго роду гульня «ў ката і мышку»: хлопец ловіць, а дзяўчына ўцякае, публіка стараецца схаваць дзяўчыну ад пагоні. Смех, крык, штурханіна...» 29 Дагнаўшы дзяўчат, хлопцы спяваюць песні (Пшчолка пры-
28 Внтеб. губерн. ведомостн. 1908. № 27.
29 Там жа. № 26.
6*
83
водзіць некалькі прыкладаў такіх песень і прып.евак, адзначыўшы пры гэтым адсутнасць сувязі тэкстаў з гульнёй). У канцы, калі ўсе пары пераловяцца, дзяўчаты разыходзяцца па хатах, каб падсмажыць каўбасу, яечню, напячы бліноў і неўзабаве зноў вярнуцца з пачастункам для сваіх выбраннікаў. Хлопцы адпаведна заняты пошукамі гарэлкі.
Найвялікшую, бадай, каштоўнасць для фалькларыстыкі і этнаграфіі ўяўляе сабою нарыс Аляксандра Пшчолкі «Беларускія святы»зэ. Спробы падрабязнага апісання гадавога кола беларускіх сялян канкрэтнай мясцовасці былі вядомы ў літаратуры і раней (варта прыгадаць працы I. Бермана, М. Косіч). На матэрыялах Лепельшчыны сялянскі каляндар упершыню распісаны Пшчолкам. Тут мы зноў сустракаем спагадлівы падыход да народных свят. Аўтар не папракае сялян у гультайстве, а з разум,еннем успрымае довады ў іх абарону: «Кожнае малое свята шанаваць трэба: і сам аддыхнеш, і Богу дагодзіш». Відаць, каб выклікаць большую веру ў чытача ці проста каб ажывіць каларытнай нацыянальнай постаццю свой расказ, Пшчолка ўводзіць у змест вобраз старога селяніна Савасцея, ад імя якога нібыта ідзе ўсё паведамленне.