Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
Ад самага пачатку года пера'біраецца ледзь не кожны дзень, з абавязковымі для яго правіламі і характэрнымі асаблівасцямі. Па ходу прыгадваецца шмат спадарожных прыкмет і тлумачэнняў. 3 дыялога з селянінам можна дазнацца пра розныя цікавыя рэчы, уласцівыя менавіта гэтай мясцовасці. Напрыклад, Грамніцы (2 лютага31), як гаварыў Савасцей, называюцца так таму, бо «калі грымоты сціснуць, іх свечкай адганяюць» (асвячоная на Грамніцы свечка сапраўды больш цанілася і запальвалася ў адказных выпадках: на хаўтурах, пры навальніцах і г. д.). Дзень Аўласа штогодна пераходзіць на квадру Масленага тыдня, і такая асаблівасць трапна зафіксавана ў народным афарызме: «Аўлас на сыры лас». Наогул рыфма — вельмі характэрная з’ява ў народных прыкметах і назіраннях: «Прыйшоў святы Ізбор (1-ы тыдзень Вялікага посту)—пагнаў ваду з гор». На Аўдакею (1 сакавіка) «бабскае свята» і не дазваля-
30 Мннское слово. 1912, № 1549, 1554, 1560, 1578. Некаторыя фрагхменты перадрукаваны з ранейшай публікацыі: Внтеб. губерн. ведомостн, 1904. № 161, 165.
31 Тут і далей даты святкавання пададзены па старому стылю.
лася прасці; рэзаць жа можна толькі аўчыннымі нажніцамі. Мужчын свята нё датычылася. На Саракі (40 пакутнікаў — 9 сакавіка) кожны мусіў з’есці 40 клёцак. Дзень Аляксея лічыўся рыбацкім святам, ён павінен таксама супадаць з прылётам буслоў. На Вербніцу ўсе вяскоўцы ад малога да старога наразалі галінкі дазы ці ядлоўца і неслі іх у царкву свяціць. Цікавасць мас прыв.едзены расказ селяніна пра нячысцікаў. Лічылася, што ў гэты дзень з лазы выганяюць «нячыстага духа». Ён бяжыць адтуль у траву. На Купалле (24 чэрвеня) нячысцікаў з травы выганяюць святой вадою. Яны з травы — ды ў ваду, і жывуць там да Хрышчэння, калі акунаюць крыж на «Ярдані», а з таго дня — зноў у лазу. «Так і ганяюць іх, як сабак, цэлы год,—смяяўся Савасцей». Усяго тры апорныя святы (у «Пісьмах з вёскі» імі з’яўляюцца іншыя — Юр’я, Ілля і Хрышчэнне), з’яднаныя фантастычнымі вобразамі, і гадавое кола пракручана на поўны абарот. На Вялікадня дзеці качаюць яйкі, а дарослыя выпраўляюцца вялізным натоўпам у валачобнікі. Панядзелак паслявелікоднага тыдня меў назву «жывая Радуніца» (у гэты дзень садзілі, перасаджвалі, абразалі на дрэвах сукі), назаўтра адзначалася «мёртвая Радуніца», і нічога ўжо садзіпь было нельга: святкаваліся Дзяды, на якія гатавалі сем страў.
Юр’я вясенні, што зямлю адмыкаў ад доўгага сну, пускаў росы, у народзе называўся таксама Юр’ем-жаўнерам. Пшчолка цытуе ў нарысе вуснапаэтычны твор, прысвечаны п,ерамозе Юр’я над крыважэрным Цмокам:
... А з чыстага поля вецер навяваіць, А з сіняга мора той Цмок выплываіць. 3 яго ж ляпы полым вышыбаіць, 3 яго наздзёр іскры-іскры вылятаюць: — Праглачу царэўну з рукамі-нагамі! 3 высокага неба Юр’я заязджаіць: — Ня бось, цар-царыца, уб’ю канём Цмока, Ідзі, царэўна, дамой і не пужайся!..
«Паглядзі цяпер, добры чалавек, у цэркві на Юр'ю: Цмок разінуў ляпу, а Юр’я цяпер яму піку ў ляпу,— тлумачыць мне Савасцей.— Ён бы дасюда ўвесь свет праглаціў, калі б не Юр’я — наш заступнік»32 Такім вось чынам народ набліжаў да сябе вобразы святых,
32 Мпнское слово. 1912. № 1554.
надзяляючы іх ад сябе прыдуманым гуманістычным зместам.
На Пахома (15 мая) —апекуна агародаў прынята было сеяць агуркі: «Пасееш агурцы, кагда Пахом, будзеш хадзіць з мяхом». На Сёмуху высякалі некалькі бярозак і стаўлялі іх у двары, каля гаспадарчых пабудоў, у хаце. Купалле — «дня адбаўленне, ночы прыбаўленне». У гонар яго, адзначае Пшчолка, «усю вясну дзяўчаты песні пяюць, Купалу велічаюць». У гэты дзень вешалі на вароты хлявоў дзядоўнік і касу, каб чараўніца не магла пралезці ў сярэдзіну: аб дзядоўнік паколецца, аб касу парэжацца. Ад Іллі паступова пачынала халаднець: «Ілля кінуў у ваду кусок льда». Напярэдадні Спаса існаваў строгі пост на яблыкі і іншыя плады. Лічылася, што памёршыя дзеці таго, хто вытрымліваў гэты пост, атрымаюць на тым свеце райскае яблычка. «А чыя мамка яблыкі ела,— паясняе Савасцей,— то я.е дзіцёнку яблычка не дадуць, і яно будзе скуголіць...» 33
На Пакроў— галоўнае асенняе свята кажуць: «Святы Пакроў — пакрывае людзей ад грахоў». У дзень Андрэя дзяўчаты варажылі, выпякаючы з напарстка мукі, напарстка вады і солі маленечкі піражок, клалі яго ў шапку і падсоўвалі пад падушку, каб прысніўся жаніх. Каляды адзначаліся апісаным вышэй Цярэшкам.
Нават беглы агляд артыкула Аляксандра Пшчолкі «Беларускія святы» сведчыць, наколькі багатыя звесткі змяшчае ён у сабе. Зразумела, сабраць іх было не так проста. Але шматгадовыя вандроўкі і назіранні, цесныя кантакты з сялянамі жывілі працу нястомнага літаратара.
Нягледзячы на тое што сам Пшчолка ніколі не лічыў сябе навукоўцам у галіне фалькларыстыкі і этнаграфіі (усе свае народазнаўчыя набыткі ён пераплаўляў у мастацкія і Публіцыстычныя творы), міжволі яго ранняя творчасць саслужыла службу і навуцы. Да яго спадчыны і сёння звяртаюцца вучоныя, краязнаўцы, каб высветліць тыя ці іншыя бытавыя падрабязнасці, каб азнаёміцца з фальклорным рэпертуарам вёсак паўночна-ўсходняй часткі Беларусі, якую так добра ведаў і пра якую так добра расказаў Аляксандр Раманавіч Пшчолка. Супярэчлівы, непаслядоўны, але, несумненна, самабытны яго талент, прызнаваны нават апанентамі, яшчэ
33 Мннское слово. 1912. № 1578.
не пастаўлены ў кантэкст беларускага літаратурнага працэсу, не вызначана таксама яго месца ў гісторыі навукі пра вуснапаэтычную народную творчасць беларусаў. «Літаратурная цана Пшчолкі,—пісаў Ма-ксім Гарэцкі,— можа быць, з часам і здабудзе належнае значэнне, калі творы яго ўвідзяць свет у чыста беларускай вопратцы» 34.
34 Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. С. 124.
Эма
Яленская -Дмахоўская
f I зейнасць Эмы Яленскай-Дмахоўскай выразна паўстае ў трох іпастасях.
3 яе імем звязаны прыкметныя для свайго часу літаратурныя набыткі. Як пісьменніца яна працягвала традыцыі Баляслава Пруса і Элізы Ажэшкі, з якімі мела перапіску. Яленская (звычайна яна падпісвала свае мастацкія творы дзявочым прозвішчам) пакінула цэлы шэраг празаічных і драматычных твораў. Аповесць «Паненка» ў 1897 г. на конкурсе імя Баляслава Пруса, што праводзіў «Kurjer codzienny», атрымала першую ўзнагароду. Затым былі кнігі «Матка», «Двор у Галінішках», «Ад кахання», зборнік навел «Бацяны» і інш. У 1903 г. на конкурсе драматургіі імя Генрыка Сянкевіча была адзначана яе драма «Сын», якую ставілі ў Лодзі і Вільні. У Варшаае ігралі яе п’есу «Крыўда». Пяру Яленскай належала і прасякнутая ідэямі патрыятызму аднаактоўка «Хвіля». Творы пісьменніцы заўсёды вызначаліся займальнай фабулай, закраналі грамадска-бытавыя праблемы.
Ад імя Эмы Яленскай-Дмахоўскай неад’емная і яе грамадска-палітычная і асветніцкая дзейнасць, у якой яна актыўна ўдзельнічала на працягу ўсяго свайго жыцця. Стварала рухомыя бібліятэкі, арганізоўвала школы і сама выкладала ў іх, дапамагала настаўнікам словам і грашыма. 3 самаахвярнасцю і бескарыслівасцю праводзіла яна навучанне народных настаўніц, клапацілася пра рыштунак для навакольных школ, падтрымліваючы з імі цесныя кантакты. Рэдагуючы часопіс «Zorza
Wilenska», a пасля яго закрыцця — часопіс «Jutrzenka», не аднойчы трапляла ў канфліктныя сітуацыі з цэнзурай і паліцыяй. Выданне першага часопіса закончылася працяглым палітычным працэсам і заключэннем у 1911 г. Яленскай-Дмахоўскай на два месяцы ў Лукішскую турму. У час нямедкай акупацыі была звязана з так званым Адукацыйным камітэтам, з’яўлялася заснавальніцай і прэзідэнтам Патрыятычнага саюза полек.
Трэцяя істотная грань дзейнасці Эмы Яленскай-Дмахоўскай звязана са збіраннем, публікацыяй і вывучэннем вуснапаэтычнай творчасці. беларускага народа. Менавіта гэтай, найменш вывучанай і не да канца яшчэ прачытанай старонцы яе біяграфіі і прысвячаецца дадзены раздзел.
Нарадзілася Эма Яленская на Беларускім Палессі, у в. Камаровічы Мазырскага павета Мінскай губерні ў 1864 г. у сям’і Амеліі (родам з Аскеркаў) і Зыгмунта Яленскіх k В.ельмі рана дзяўчынка страціла бацьку. Дзіцячыя гады правяла галоўным чынам на радзіме, a таксама ў маёнтку Глінішкі пад Вільняю і ў самой Вільні. Навучалася дома пад наглядам маткі і хатніх настаўнікаў. Маці, адчуваючы ў Эме не абы-якія здольнасці, ніколі не перашкаджала адукацыі дачкі, садзейнічала набыццю ёю ведаў не толькі на радзіме, але і за граніцаю. Зацікаўленасць дзяўчыны грамадскімі, нацыянальна-вызваленчымі праблемамі з цягам часу набыла сур’ёзнасць і глыбіню. У 1890 г. разам з мужам, доктарам Казімірам Дмахоўскім, Эма пераязджае ў Вільню,. дзе ёй наканавана было пражыць усё астатняе жыццё — 28 год.
Яшчэ ў юнацтве пад уплывам Яна Карловіча і Зыгмунта Вольскага2 Эма Яленская зацікавілася народ-
1 He так даўно памылкова было выказана меркаванне, што бацькам Э. Яленскай быў I. Яленскі, «які ў канцы XVIII ст. выступаў у абарону беларускага і рускага сялянства, супраць прыгону і раўнапраўя народаў незалежна ад іх становішча» (гл.: Беларускі казачны эпас / Склад. У. В. Анічэнка. Мн., 1976. С. 4). Там жа, відаць, з-за недакладна разабранага почырку ў архіўнай крыніцы няправільна пададзены і віленскі адрас Дмахоўскіх, якія на самай справе жылі на Георгіеўскім праспекце. Ды і само прозвішча аказалася недакладна перададзена ў беларускай транскрыпцыі: Дмухоўская (?).
2 3. Вольскі — бібліяфіл, супрацоўнік Публічнай бібліятэкі ў Варшаве. Дасылаў у «Віслу» звесткі для рубрыкі «Поціукі», артыкулы. Збіраў матэрыялы да бібліяграфіі польскага народазнаўства.
ным побытам і духоўнай культурай. Жыццёвы лад і вусная паэзія беларускага аеляніна былі тым вытокам, з якога пачалася не толькі фальклорна-этнаграфічная, але, па сутнасці, літаратурная, а затым і палітычнаасветніцкая дзейнасць Яленскай. На самым пачатку свядомага жыцця яна зведала штуршок да творчай і грамадскай актыўнасці, якую затым пранесла праз увесь свой складаны і супярэчлівы жыццёвы шлях.
Пад дахам краязнаўчага часопіса «Вісла» набіраліся сіл і вопыту многія маладыя народазнаўцы-аматары. На заклік і звароты рэдакцыі вывучаць народнае жыццё ў сукупнасці ўсіх яго праяў чытачы ахвотна адгукаліся, чэрпаючы з гушчы народнага побыту неацэнныя звесткі, якія пад уздзеяннем часу беззваротна знікалі, адыходзілі ў нябыт. У кожным нумары «Вісла» арыентавала чытачоў на пошукі тых ці іншых звестак, устанаўліваючы іх наяўнасць або ступень распаўсюджанасці. Першым захаваным саедчаннем творчага супрацоўніцтва Яленскай-Дмахоўскай з «Віслаю» можна лічыць яе ліст да Яна Карловіча ад 8 (20) верасня 1890 г.