Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
3 рукапісу казак, які налічвае 150 старонак, відаць, што тэксты збіральніца рыхтавала для польскага чытача, пра што сведчыць не толькі напісанне польскай графікай, але і тлумачэнне паасобных мясцовых слоў у падрадковых заўвагах польскімі адпаведнікамі. (У сучасным выданні лацінскі шрыфт, натуральна, быў пераведзены ў кірыліцу з дакладным захаваннем усіх моўных асаблівасцей арыгінала. Для зручнасці чытання цяпер у кнігу ўведзены слоўнік мясцовых слоў, які налічвае звыш 250 пазіцый.) 24 казкі былі сабраны ў Мазырскім павеце, у Камаровічах, 1 —пад Туравам, 19твораў прывезена з в. Сянежыцы Навагрудскага павета, 13 — выяўлена ў Рэчыцкім павеце (вёскі Юравічы, Ужынец, Валадовічы). У некалькіх матэрыялах м,есца запісу не вызначана.
У шэрагу выпадкаў Э. Дмахоўская адзначыла варыянты адпаведных сюжэтаў, апублікаваныя фалькларыстамі ў такіх выданнях, як: Weryho W. Podania bialoruskie; Chelchowski St. Powiesci i opowiadania ludowe z okolic Pozasnysza; Kroczewski J. Litwa, t. 1; Karlowicz J. Bajki i podania na Litwie32. Як адзначалася, «амаль yce сюжэты казак зборніка вядомы па ранейшых запісах іншых фалькларыстаў», а запісы Э. Дмахоўскай уяўляюць цікавыя варыянты. Так, напрыклад, у казках «Царскі сын» і «Брат і сястра» (усе назвы дадзены складальнікам) прасочваюцца матывы пушкінскай «Кдзкі пра цара Салтана»; казка «Кароль і кара-
31 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 3, спр. 80, л. 246.
32 Укладальнік зборніка Дмахоўскай У. В. Анічэнка памылкова ўспрыняў гэтыя паметкі як крыніцы, адкуль збіральніца перапісвала творы: «Паасобныя палескія казкі ўключаны ў зборнік з дарэвалюцыйных выданняў Ул. Вярыгі, С. Хэлхоўскага, Я. Карловіча [...] Гэта ў значнай меры дапаўняе польскія сюжэтныя матывы новым зместам і рэлігійным каларытам» (гл.: Беларускі казачны эпас. С. 5).
лева» і яе варыянт «Бацька і дачка» знаходзяць шмат агульнага з «Папялушкай»; казку «Конь, сабака, кот і певень» можна разглядаць як в,ерсію «Брэменскіх музыкантаў». Паводле жанравага складу зборнік Э. Дмахоўскай змяшчае казкі пра жывёл, чарадзенныя, сацыяльна-бытавыя, анекдот і паданні.
Сярод казак пра жывёл сустракаюцца класічныя, шырока распаўсюджаныя сюжэты: «Былінка і верабей»; воўк, падгавораны падманшчыцай-лісой, ловіць у палонцы хвастом рыбу; заяц бяжыць навыперадкі з хітруномвожыкам; ліса выкрадае пеўніка, а каток ратуе яго. У казках пра жывёл побач з прадстаўнікамі фауны, здараецца, дзейнічае і чалавек. Кемлівасць, розум робяць яго пераможцам сярод звяроў. Чалавек па дамоўленасці пакідае мядзведзю вяршкі ад рэпы, а карэньчыкі ад проса і пасля таго пускае сабак на лісіцу, якая дапамагала забіць дурнога мядзведзя. У другой казцы звяры, маючы намер забіць чалавека, урэшце самі аказваюцца яго ахвярамі («Чалавек, мядзведзь, воўк і лось»),
У многіх казках вельмі выразна выступаюць сацыяльныя матывы. Блізкі па жанру да легенд такі твор, як «Скупаспь не радасць». У ім расказваецца пра сквапнага гаспадара, які прыхаваў хлеб, каб не даваць бедным. Калі ж скнару скруціла хвароба, да яго з’явіўся Бог і загадаў раздаць людзям хлеб. I да таго часу, пакуль гаспадар не выканаў гэтага, хвароба не адступілася. У фінале гаспадар абяцае на будучае заўсёды дзяліцца з беднымі. Сацыяльныя матывы ў спалучэнні з элементДмі чарадзейных казак гучаць і ў творах «Народ і паны». Папю, якая паслала дзевак жаць траву ў нядзелю, Бог карае тым, што загадвае два гады карміць двух сыноў, якія на справе аказваюцца вужамі. У выніку за свае грахі пані мусіць памерці. Душа яе супакойваецца толькі пасля таго, як з таго свету яна дае наказ дзецям не працаваць у нядзелю. У абодвух творах гучыць вера чалав,ека ў мудрасць і справядлівасць Бога і паіўныя спадзяванні на спачуванне паноў галодным сялянам.
Перавага селяніна над багацеямі выказана ў многіх казках. Праставаты хлопец, якога нават лічаць за дурня, на справе аказваецца разумнейшы за тых, хто з яго смяецца. «Дурань» вылазіць з мяшка, куды яго пасадзілі браты, і садзіць туды багатага купца. Не.ведаючы пра падмену, браты скінулі мяшок у рэчку і ўбачылі
«дурня» з чужым багаццем. Паверыўшы, што багацце ім атрымана на тым свеце, прагныя браты просяць дурня патапіць і іх. (Некаторыя матывы дадз.енага сюжэта леглі пазней у аснову славутай камедыі В. Вольскага «Несцерка».) Калі ў гэтым гратэскным сюжэце багацце нібы само плыве ў рукі галоўнага персанажа, то ў казцы «Дурань выйшаў у людзі» паказана, як герой у адрозненне ад разумных братоў працай і розумам здабыў сваё шчасце. «Дурань» не траціць пачуцця годнасці, трапляючы на службу да пана, які зняважыў яго братоў, помсціць яму і з уласцівай хітрасцю застаецца ў выйгрышы («Сквапны гаспадар»).
Зайздрасць на багацце заўсёды знаходзіла ў казках асуджэнне і пакаранне. Асабліва гэта адчуваецца ў сюжэтах пра мачьгху і падчарыцу. Мачыха бачыць, як падчарыца, прайшоўшы пэўныя выпрабаванні, робіцца шчаслівай і багатай, і вырашае адправіць па тым шляху сваю дачку, але тая, не звыклая рабіць дабро, гіне («Мачыха», «Сёстры», «Дочкі»), Там, дзе бытавыя казкй не давалі падстаў для асуджэння персанажаў, на першы план выходзіў смех. Спрытная жонка з аднайменнай казкі заманіла да сябе ў хату пана, аканома, камісара, цівуна і, калі тыя па чарзе прыйшлі ў добра гірапаленую хату і распрануліся дагала, падстроіла прыход мужа. У выніку кожны вымушаны быў пакінуць сваё дабро. У іншай казцы муж, папракаючы жонку ў •гультайстве, сам застаўся кіраваць хатняй гаспадаркай і, зразумела, не змог даць ёй рады. У гэтым сюжэце казкі «Муж і жонка» бачыцца выток славутага беларускага вадэвіля Л. Родзевіча «Збянтэжаны Саўка».
Зборнік казак сведчыць пра доўгую і настойлівую працу Эмы Дмахоўскай у пошуках вусных скарбаў беларускага народа. Н.е толькі родныя Камаровічы, якія яна ведала дасканала, далі ёй неацэнныя матэрыялы. Запісы з іншых мясцін, напрыклад з Навагрудчыны, сведчаць пра тое, што фалькларыстка магла знайсці кантакты з простымі людзьмі і ў незнаёмым асяроддзі. Любоў і павага яе да народа і яго мовы адчуваюцца ў дакладнай перадачы ўсіх тонкасцей мясцовых гаворак. Дмахоўская, відаць, адабрала для зборніка толькі самае лепшае, што ўдалося ёй выявіць, паколькі кожны твор, нягледзячы на адсутнасць у большасці выпадкаў сюжэтнай навізны, усё ж захоўвае закончанасць і мастацкую каштоўнасць. Відавочна, творы запісваліся ад добрых
казачнікаў, паколькі яны пазбаўлены блытаніны, пераскокаў, паўтораў, кантамінацый. Наўрад ці збіральніца апрацоўвала іх — уважлівыя беражлівыя адносіны да. слова, напэўна ж, распаўсюджваліся і на змест у цэлым. Разумеючы, якое значэнне для навукі можа мець кожна,е ўдалае выкананне аднаго і таго ж твора ў залежнасці ад мясцовых традыцый ці асобы выканаўцы, Дмахоўская не адкідвала, а ставіла поруч варыянты аднолькавых сюжэтаў.
Своечасовы выхад зборніка казак, сабраных Эмай Дмахоўскай, мог з’явіцца немалой падзеяй для ўсёй славянскай фалькларыстыкі, паколькі на збегу XIX і XX стст. пра Палессе і яго жыхароў у свеце ведалі вельмі мала. Стаўшы побач з грунтоўнымі артыкуламі ў «Вісл,е» і «La Tradition», зборнік мог яшчэ шырэй раскрыць перад чытачом духоўнае багацце і таленавітасць. малавядомага і вельмі самабытнага палешука. Знаходка і публікацыя рукапісу Дмахоўскай у нашы дні не стала такой значнай падзеяй — за тры чвэрці стагоддзя беларускі фальклор вельмі паспяхова назапашваўся і выдаваўся. I тое ж Палессе, разам з яго вуснай паэзіяй, ужо ні для каго не з’яўляецца «белай плямаю». Але не трэба забываць, што дадзеная знаходка вярнула фалькларыстыцы не толькі страчаныя творы, але п.ерш за ўсё слаўнае імя адной з найбольш здольных тагачасных яе дзеячак. Фактычна гэтымі казкамі, а таксама колькасна небагатымі запісамі легенд, прыказак і калыханак і вычэрпваюцца вядомыя сёння фальклорныя набыткі Э. Дмахоўскай. He знойдзены (немалыя, відаць,— іх налічвалася ажно 11 сшыткаў) запісы песень і творы іншых жанраў. Калі яны дзесьці захаваліся ў архівах, то рана ці позна павінны выйсці на свет.
Такім паўстае фалькларыстычны і этнаграфічны шлях Эмы Яленскай-Дмахоўскай. Памерла яна ў Вільні 24 студзеня 1919 г. і была пахавана на Росах.
Бгрута
1	анчын, імёны якіх засталіся ўпісанымі ў гісторыю белаірускай фалькларыстыкі, няшмат. I сярод іх ёсць адно, што нібы знічка на небасхіле — прамільгнула і хутка згасла: Бірута. Пад гэтым псеўданімам прыходзіла на працягу нядоўгага свайго жыцця да чытача Ам,елія Даравінская (Derewinska)
Зацікаўленасць народным бытам і культураю фарміравалася ў Амеліі на працягу, відаць, усяго яе жыцця. Спачатку хутчэй за ўсё былі дзіцячыя ўражанні і назіранні ў наваколлях Вільні. Затым, пад час вучобы ў Варшаве, напэўна ж, не абмінулі яе ўплывы тагачасных польскіх этнографаў, прынамсі, на падставе далейшага разгортвання яе збіральніцкай дзейнасці ў час настаўнічання у Лідскім павеце можна з упэўненасцю сцвярджаць, што яна была знаёма са шматлікімі іх працамі па краязнаўству, фальклору. З’яўленне маладой адука'ванай жанчыны ў правінцыі, несумненна, магло толькі ўзмацніць яе жаданне глыбей пазнаёміцца з навакольным асяроддзем, з жыццём народа, яго матэрыяльным і духоўным светам.
Назіранні Даравінскай пастаянна выклікалі ў яе жаданне занатаваць убачанае і пачутае ў народзе. Яшчэ да таго, як пачалі з’яўляцца ў друку яе карэспандэнцыі, часопіс «Вісла», рэдагаваны Янам Карловічам, паведаміў пра дасылку настаўніцай 350, а затым яшчэ 200 прыказак, сабраных ёю ў в. Піла'"Аўтар манаграфіі «Polscy badacze folkloru і jgzyka» (Lodz, 1986) Мсціслаў Аляхновіч падае ў сваім даследаванні, абапіраючыся на не вядомыя нам крыніцы, прозвішча Біруты: Beredziiiska-Darowinska.
таўшчызна на Беласточчыне для «Кнігі польскіх прыказак» Самюэля Адальберга 2. На жаль, сабраныя Амеліяй Даравінскай прыказкі па невядомых прычынах не трапілі на старонкі гэтага манументальнага выдання (нельга, аднак, не адзначыць, што ў томе выкарыстаны матэрыялы такіх дзеячаў. звязаных з Беларуссю, як Мяледій Сматрыцкі, Чачот, Тышкевіч, Федароўскі, Карловіч, Глогер і інш.). Здаралася, што прысланыя чытачамі «Віслы» запісы пасля іх выкарыстання Адальберг вяртаў Карловічу. Аднак у архіўным фондзе вучонага такога рукапісу няма. Можна меркаваць, што Адальберг збіраўся выкарыстаць яе матэрыялы ў будучым і пакінуў іх у сябе.