Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
Можна толькі здагадвацца, якой саліднай школай былі для маладога фалькларыста лісты Я. Карловіча. Адносіны рэдактара і карэспандэнта ўсё больш ператвараліся ў адносіны клапатлівага настаўніка і стараннага зучня. Дарагой памяткай для Вярыгі стаў падараваны яму Карловічам фотаздымак. Карловіч ва ўсіх справах патрабаваў дакладнасці і таму прасіў Вярыгу даць тлумачэнні не зразумелым у яю запісах беларускім словам і выразам. He заўсёды ўдавалася выправіць недакладнасці. Пераезд на іншае месца жыхарства перапыняў сувязі з ранейшымі інфармаіарамі, іх рэпертуарам і мясцовай гаворкай, і тады фалькларыст прасіў Карловіча адкінуць з падборак творы з нявытлумачанымі мясцінамі 12. Улічваючы слабае напачатку валоданне Вярыгам
10 Месца знаходжання рукапісаў з гэтымі запісамі пакуль невядома.
11 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 115, л. 204—205.
12 Львоўская навуковая бібліятэка АН УССР імя В. Стафашка. Аддзел рукапісаў. Карл. 16/п.І, л5—6.
мовай, Карловіч азнаёміў яго з транскрыпцыяй, засваенне якой вельмі дапамагло маладому фалькларысту пры запісванні народных твораў. Паступова слых збіральні'ка зрабіўся надзвычай чуйным ,да танчэйшых фанетычных нюансаў народнага вымаўлення, пра што сведчаць літаральна ўсе надрукаваныя яго беларускія запісы.
Збіранне Вярыгам вуснай народнай прозы на Беларусі завяршылася праз нсдалькі год выданнем асобнага тома казак «Беларускія паданні» 13. У прадмове да яго, напісанай Янам Карловічам, сказана, што мова і фальклор беларусаў не могуць не зацікавіць, бо на гэтап мове, гістарычна звязачай з польскаю, гаворыць 5 мільёнаў чалавек. Карловіч прааналізаваў асноўныя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы, спыніўся на яе галоўных адрозненнях ад суседніх — рускай і ўкраінскай. Нягледзячы на тое што мова беларусаў пазбаўлена «пісьменства і палітычнага значэння», Карловіч услед за Надзеждзіным і Максімовічам прызнае яе не за дыялект, а за самастойную мову, якая займае сярэдзіну між велі’ карускай і ўкраінскай. Назваўшы «племя беларускае» народным фонам для польскай інтэлігенцыі і выказаўшы розныя магчымыя шляхі яго далейшага развіцця, Карловіч быў перакананы: будучае беларусаў залежыць у першую чаргу ад іх саміх. У канцы прадмовы Карловіч даў абгрунтаванне ўпершыню ўжытай у зборніку трапскрып* цыі беларускай мовы. Уступ Іўарловіча быў не толькі знакам падтрымкі стараннага вучня, што само па сабе не выклікала б здзіўлення,— ён з'явіўся сведчаннем вялікага значэння, якое надаваў Карловіч выхаду дадзенага зборніка. Патрэбным было гэтае слова і для чытача, які пры звяртанні да зборніка мог адчуць цяжкасці ва ўспрыняцці не заўсёды зразумелай мо.вы. Вярыга і Карловіч, дапамагаючы адзін аднаму, імкнуліся паказаць, што ўяўляюць сабою беларускі народ, яго мова і духоўны свет.
Усе казкі друкуюцца па-беларуску. І\аб лепш быў зразумелы сэнс твораў, пачатак першай казкі пададзены для параўнання ў затранскрыбіраваным лацінскімі літарамі арыгінале і ў польскім перакладзе. Ва ўступным слове паведамляецца, што казкі сабраны Вярыгам у ваколіцах Новага Двара і Астрыны ў Лідскім павеце (ця-
13 Podania bialoruskie, zebrane przez Wiadyslawa Weryhg, poprzedzone wstgpem przez Jana Karlowicza. Lwow, 1889.
перашні Шчучынскі раён) у 1884 г.14 Карловіч падкрэсліў, што дадзены збор казак — толькі частка народнага матэрыялу, запісанага Вярыгам: у партфелі яшчэ ляжаць і неўзабаве павінны паявіцца на свет некалькі соцень песень. Усяго ў зборнік увайшло 23 творы з поўным захаваннем мясцовых асаблівасцей гаворкі.
Адкрываецца зборнік кумулятыўнай казкай «Курачка і Петушок», дзе расказваецца пра выратаванне галоўнага персанажа, у горле якога засеў арэх. Сярод іншых казак пра жывёл такія, як «Пташэчча піва», пабудаваная на гукаперайманнях, і «Варона»— тут кемлівы рак, трапіўшы ў дзюбу драпежніцы, выклікае яе на размову, чым урэшце і выратоўваецца.
Асноўны ж змест кнігі склалі сацыяльна-бытавыя і чарадзейныя казкі, у невераемных сюжэтах якіх намаляваны самыя разнастайныя народныя характары і жыццёвыя сітуацыі. У казцы «Тры сыны» зайздроснік забівае «дурнога» брата, і на яго магіле вырастае дудка, якзя расказвае праўду пра злачынства, але дзякуючы жывой вадзе «дурань» вяртаецца да жыцця. Асобнымі эпізодамі вельмі нагадваюць пушкінскую «Казку пра цара Салтана» запісаныя Вярыгам казка «Сынкі з месяцам у лобе» і яе варыянт «Дванаццаць сыноў-сакалоў». Сюжэт «Тромсына» пераклікаецца з «Каньком-гарбунком» П. Яршова. Пра пошукі жар-птушкі расказвае таксама казка «Воўк».
Супрацыіастаўленне дабра злу, уласцівае ці не ўсім казкам на свеце, было рауназначна такім палярным паняццям, як беднасць і багацце. Народ часта ў сваіх казках зыводзіў вобраз знешне праставатага^можна нават сказаць дуркаватага, хлопца, які, прайшоўшы праз выпрабаванні, аказваўся разумным і высакародным героем, здольным паўстаць супраць зла за справядлівасць («Дурны сын»). Казкі падкрэсліваюць, што галоўнае багацце селяніна—■ яго розум, які пвраважае матэрыялыіыя багацці прадстаўнікоў пануючых класаў. Мудрая разважлівасць простага чалавека дазваляе яму заўсёды перамагчы пана, пасмяяцца з яго, а часам і абдурыць, як, напрыклад, у казцы «Мазур», дзе хітры герой прадае дурному пану гарбуз, выдаючы яго за яйка, з якога ніоыта можна выседзець каня.
14 Відаць Карловіч дапусціў памылку. Працытаваны вышэй ліст сведчыць што да збірання казак Вярыга падступіўся толькі пасля гімназіі, набраўшыся вопыту ў запісах песень, г. зн. не ранен 1885 г.
Наогул матывы сацыяльнай няроўнасці нярэдка чуюцца ў казках, сабраных Вярыгам. Махлярства пісара, які пакідае ў дурнях цэлую вёску, выкрываецца ў казцы «Юрка-пісар». Нават д’ябал у народнай трактоўцы выводзіцца пад вобразам пана («Д’ябал»),
У шэрагу выпадкаў зборнік называе рускія і польскія крыніцы з адпаведнымі варыянтамі сюжэтаў.
Зборнік казак, як і выдатная падборка балад, складае ўвесь здабытак, унесены Уладзіславам Вярыгам у беларускую фалькларыстыку. Шматлікія беларускія матэрыялы, сабраныя ім, якія не трапілі на старонкі друку, пры іх выяўленні несумненна дазволілі б па-іншаму ацэньваць дзейнасць і асобу актыўнага збіральніка. Магчыма, знаходка асабістага архіва Вярыгі дапамагла б узбагаціць уяўленне пра фальклорны рэпертуар рэгіёна, дзе ён праводзіў свае запісы.
Уклад Уладзіслава Вярыгі ў фалькларыстыку і наогул у краязнаўства не вычэрпваецца толькі беларускім матэрыялам. Знаходзячыся ў наступныя гады ў Віцебскай губерні, сярод латышскага насельніцтва, затым у Полынчы, Вярыга працягвае любімую справу. Ён распытвае ў Карловіча пра наяўнасць зборнікаў латышскіх паданняў і неўзабаве атрымлівае ад яго «каралеўскі дар», пра які ён толькі марыць мог,— неабходны для работы слоўнік І5.
Латышскія казкі былі запісаны збіральнікам у 1886 г. у Люцынскім павеце. Пакінуў Вярыга ў сваіх лістах звесткі пра сябе як латышскага фалькларыста: «Па-латышску толькі разумею, але гаварыць не ўмею, такім чынам аб’яднаў я гэтыя паданні ў даслоўным перакладзе па-польску, хоць дужа яны пры гэтым страчваюць, але будзь што будзе, можа, на штосьці спатрэбяцца шаноўнаму пану... Мог бы прыслаць болей латышскіх, якіх маю вялікую нізку (беларускіх маю яшчэ болыл дзесятка)...» 16 Ян Карловіч выдаў латышскую казачную прозу, сабраную Вярыгам, у якасці дадатка да свайго часопіса І7. Усяго ў зборнік увайшло ў перакладзе на польскую мову 32 казкі з пашпартызацыяй.
Больш шырокае асвятленне ў друку пакінуў ранні
15 Львоўская навуковая бібліятэка АН УССР імя В. Стафаніка. Аддзел рукапісаў. Карл. 16/п. 1, л. 7.
18 Там жа, л. 8.
11 Podania lotewskie, spisane і przelozone przez Wladyslawa Weryhg// Biblioteka «Wisly». Warszawa, 1892. T. 10.
польскі перыяд жыцця Вярыгі (1888—1889). Першай яго публікацыяй у «Вісле» была чыста інфарматыўнага плана рэцэнзія на выдадзены ў 1887 г. у Парыжы «Штогоднік французскіх абрадаў» 18. У ёй паведамлялася, што ў французскай сталіцы ўтворана Таварыства аматараў народных паданняў, якое ставіць мэтаю збіранне, апрацоўку і папулярызацыю народнай творчасці, выдае свой часопіс з анкетаю для выяўлення розных звестак пра жыццё і побыт народа. У інфармацыі ўгадваецца жаданне яе аўтара, каб айчынныя краязнаўцы перанялі вопыт французскіх калег.
Сярод іншых публікацый у «Вісле» была рэцэнзія на зборнік апавяданняў для дзяцей С. Гэнбарскага «Два дні ў падарожжы» 19, у якім гістарычныя падзеі перапляталіся з народнымі паданнямі. Рэцэнзент перакананы, што кніга адыграе сваю ролю ў справе патрыятычнага выхавання. У тым жа нумары Вярыга апублікаваў і вынік уласнай збіральніцкай працы — артыкул «3 народнай медыцыны» 20, дзе апісаў продаж народных зёлак пад час кірмашу ў Чэнстахове. Прыводзіцца спіс 31 лекавай расліны з навуковымі польскімі і лацінскімі адпаведнікамі, з указаннямі, ад якіх хвароб кожная з іх выкарыстоўваецца.
Уласнымі назіраннямі адзначаны нататкі Вярыгі «Ольштын у народных апавяданнях» 21.
Заяўкаю на даследчыцкую дзейнасць стаў артыкул Вярыгі «Спячыя рыцары» 22, дзе ў досыць шырокім міжнародным кантэксце разгледжаны сюжэт абуджэння герояў, якія праз вякі прыходзяць да нашчадкаў, каб нагадаць пра сябе, і зноў знікаюць. 3 рускіх крыніц выкарыстаны працы Афанасьева, Кгстамарава — у прыватнасці, згадваецца паданне пра Сцяпана Разіна; прыводзіцца таксама паданне з Віцебскай губерні, запісанае ад прадстаўнікоў латышскага насельніцтва. Супастаўляючы разнастайныя гіпотэзы ўзнікнення падобных сюжэтаў, Вярыга сцвярджае, што мысленне першабытнага чалавека не ў стане было адрозніць сон ад смерці і таму выклікала да жыццяказкі і легенды пра спячых герояў. Сам фалькларыст лічыў артыкул няспелым, недапрацаваным і на-
18 Wisla. 1888. Т. 2, z. 1. S. 205—207.
19 Там жа. Сш. 3. С. 633—634.
20 Там жа. С. 604—607.
21 Там жа. 1890. Т4, сш. 2. С. 336—338.
22 Там жа. 1889. Т. 3, сш. 3. С. 845—859.
ват шкадаваў, што ён выпускаецца ў свет у далёкім ад дасканаласці выглядзе. Пра гэта ён і напісаў ЯКарловічу з Прагі, дзе знаходзіўся па тым часе (ліст датаваньг 15 лістапада 1889 г.): «...Не вельмі мяне ўсцешыла паведамленне, што «Спячыя рыцары» ўжо друкуюцца — жадаў бы, каб спалі пару год яшчэ ў пісьмовым стале. Слабая гэта праца! Ёй месца ў рэдактарскім кашы. Меў я дачыненне да рыцараў перад з’яўленнем Вашага Мадэя — не ведаў у той час, як такога роду паданні апрацоўваюць,— адсюль пусціўся на дурное філасофстваванне замест таго, каб дэталёва параўнаць самыя паданні і падзяліць іх на некалькі элементаў» 23.