• Газеты, часопісы і г.д.
  • Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

    Збіральнікі

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 189с.
    Мінск 1991
    54.37 МБ
    пРа якое> пражыўшы там 38 год, ведаў літаральна усе. Як інфарматар Пяткевіч быў сапраўднай знаходкай для маладога краязнаўцы, ён мог даць адказ на любое пытанне пра край, мала яшчэ вядомы тагачаснай навуцы. Апавяданні бывалага чалавека настолькі захапілі Машынскага, што ён вырашыў, чаго б гэта ні каштавала, заняцца вывучэннем Палесся. Яму ўдалося ажыццявіць туды экспедыцыю ў 1914 г., але яна была раптоўна спынена першай сусветнай вайной. Збор этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў застаўся незавершаны. Для стварэння задуманага даследавання іх яўна не хапала. Каб ліквідаваць прабелы, Машынскі зноў звярнуўся да Пяткевіча да скароніц яго памяці. I той з радасцю, з усведамленнем адказнасці адгукнуўся на просьбу, прыйшоў на дапамогу маладзейшаму сябру.
    Супрацоўніцтва Машынскага і Пяткевіча было заснавака на трывалай узаемнай павазе і служыць узорам прафесійнай этыкі. Кожная, нават самая дробная дэталь, запазычаная ад Пяткевіча, ва «Усходнім Палессі» пазначана ўмоўным знакам Rz— г. зн. матэрыялы з Рэчыцкага павета. (Як вядома, уласныя кнігі Ч. Пяткевіча выраслі менавіта з гэтых дапаўненняў, якія ў працы Машынскага прадстаўлены шматлікімі апісаннямі па матэрыяльнай культуры рэчыцкіх палешукоў, хатняй, гаспадарчай і іншай бытавой тэрміналогіяй.) Істотна ажывілі кнігу маладога дэбютанта ўзоры вуснай творчасці. Народныя прыкметы, назіранні, якія датычыліся земляробчага календара, замацоўваліся ў свядомасці людзей, афармляючыся часам у закончаныя вуснапаэтычныя мініяцюры: «Да Юр’я сена павінна хваціць і ў дурня», «Як май (клён, пастаўлены на Тройцу пры хатах) пасохне на Тройцу, то і сена будзе сохнуць», «Як на Стрэчанне мяцеліца, то і застаронкі (вуглавая частка стадолы) павымятаеш (г. зн. зіма будзе доўгатрывалая)Падказаў Пяткевіч і народныя спосабы лячэння хвароб, як сапраўдныя, так і ўяўныя. Вядома, што ў народную медыцыну часта падмешваліся забабоны, і акрамя ратавання раслінамі існавала шмат замоў на самыя розныя выпадкі жыцця. Пяткевіч пераказау Машынскаму замовы ад крыві («Ішла Саламання Хрыста бабіць, несла ў прыполе ячмень сеяць. Пакуль еты ячмень з-пад серабра і золата ўзойдзе, так етая кроў не пондзе»), ад зубоў («Маладзік малады, у цябе рог залаты; чарвяк точыць мае зубы, а ты патачы чарвяку губы!»), ад звіху («Ехаў цар Давыд на белай
    кабылцы з Богам ваяваць. Стой, цар Давыд, не едзь з Богам ваяваць, а будзь сведам араць! А ты, звіх, не будзь ліх, касцей не ламі, сэрца не тужы, жывата не сушы!», пры гэтым трэба было тройчы дзьмухнуць у вывіхнутае месца), на згубленую жывёлу.
    Здолеў Пяткевіч дапоўніць уласнымі запісамі і такі раздзел манаграфіі Машынскага, як «Тлумачэнне сноў». Часцей за ўсё расшыфроўка таго, што саснілася, адбывалася па нейкіх аналогіях паняццяў, па асацыяцыях тыпу: балота нібыта прадказвала хваробу, званы — навіну, сажа — абгаворы і г. д.
    Багаццем вызначаюцца і народныя вераванні пра самыя розныя з’явы і прадметы. Напрыклад, у народзе асіна заўсёды лічылася праклятым дрэвам (паводлепавер’яў, на ёй павесіўся Іуда). Адсюль ідуць праклёны: «Штоб ты павесіўся на сухой асіне, няхай цябе трасца трасе, як асінавы ліст». Чалавек, якому блага жылося на свеце, гразіў: «Уцяку, ды й асінаю заламлю дарогу», гэта азначала, каб ніхто не вярнуўся ў праклятае месца. Верылі, што калом, якім абароніш жабу ад вужа, можна будзе разагнаць хмары, калі доўга ідзе дождж. Верылі таксама, што, павесіўшы забітых сарок на варотах станні ці хлява, ахоўваеш коней па начах ад язды на іх дамавікоў.
    Выкарыстаў Машынскі ў сваёй кнізе пададзеныя Пяткевічам некаторыя штрыхі да правядзення тых ці шшых сямейных і каляндарных звычаяў. Так, ён паведаміў, што ў наваколлях Рэчыцкага павета ўзводзяць на магілах драўляныя нізкія прадаўгаватыя хаткі; што на Юр я перад узыходам сонца сяляне голыя качаюцца па pace, што на веснавога Мікалая жанчыны збіраюць травы і купаюцца ў іх для ўмацавання здароўя. Уменне пастухоў іграць на дудцы, як лічылі ў вёсцы, адпаведна сказвалася і на выкананні іх заняткаў: пастуха, які добра валодаў інструментам, жывёла слухалася, а няздатны да музыкі не заўсёды сваёй ігрою мог сабраць статак. Пра гэта сведчыць і народная прыказка: «Хто трубіць валы губіць, а хто грае — валы мае». Апублікавана ў кнізе і па веда’мленне пра лірнікаў. Іх, паводле сцвярджэння Ч. Пяткевіча, «на Палессі няшмат, а тых, якія ёсць, навакольныя сяляне добра ведаюць, дзе які жыве. Ліра нічым не розніцца ад украінскай».
    Досыць прыкметны дзякуючы Пяткевічу атрымаўся ва «Усходнім Палессі» раздзел «Вусная літаратура».
    Увагу прыцягваюць гукаперайманні галасоў прыроды. Змешчана там і некалькі прыказак і прымавак з Рэчыцкага Палесся: «Усе бабры —дабры, толькі адна выдра ліхая», «Дурань і мяла зломіць», «На вяку давядзецца варыць і ў гляку», «Дзяры лыка, калі дзярэцца», «Купіў бы сяло, да грошай гало», «Свая сярмяжка не цяжка» і г. д.
    Перыяд актыўнай навуковай дзейнасці пачйўся для Ч. Пяткевіча пасля таго, як разам з братам Зыгмунтам і яго сям’ёй ён пераёхаў у 1923 г. у Варшаву. Падтрыманы Машынскім, ён з 1924 г. стаў супрацоўнічаць у аддзеле этналогіі Інстытута антрапалагічных і этналагічных навук Варшаўскага навуковага таварыства, дзе ў поўнай меры раскрыўся схаваны дагэтуль яго дар этнографа —• даследчыка і мастака.
    Першыя кнігі Машынскага і Пяткевіча выйшлі адначасова — у 1928 г. Аднак манаграфія пра матэрыяльную культуру Рэчыцкага Палесся не была першай навуковай працай Ч. Пяткевіча — ёй ііапярэднічала некалькі артыкулаў, змешчаных у часопісе «Ziemia», некаторыя з якіх затым леглі ў аснову асобных раздзелаў яго манаграфій.
    Дэбютаваў Чэслаў Пяткевіч у друку ў 1925 г. артыкулам «Да пытання гісторыі шкларобства на Валынскім Палессі» Назіранні за тапанімічнымі назвамі вёсак Рудня, Руда, Руднянка далі падставы аўтару меркаваць пра існаванне на Беларускім, Кіеўскім і Валынскім Палессі ў мінулыя часы жалезнага промыслу, пра што сведчылі таксама сляды печаў і выплаўкі ў іх жалеза з мясцовай руды. У артыкуле Ч. Пяткевіч прыводзіць радкі з дакумента XVIII ст., адкуль можна дазнацца пра інвентар валынскай кузні, які налічваў некалькі дзесяткаў назваў.
    Ч. Пяткевічу ў перыяд жыцця на Палессі давялося шмат павандраваць. Перамена работы прымушала яго пакідаць наседжаныя месцы, ці проста па абавязку службы ён вымушаны быў часта знаходзіцца ў раз’ездах. Мабільнасць яго можна вытлумачыць і асабістай неўладкаванасцю — да смерці ён так і не займеў сваёй сям’і. Аб’ехаўшы вялікую тэрыторыю роднага краю ўздоўж і ўпоперак, Пяткевіч выклаў свае шматлікія назіранні за шляхамі, што звязвалі мясцовае насельніцтва між сабою і з усім светам, у артыкуле «Дарогі на Рэчыцкім Палессі
    1	Ziemia. 1925. N 6—8. S. 133—134.
    ў другой палове XIX стагоддзя» 2, які з’яўляецца невялічкім даследаваннем пра самыя разнастайныя віды дарог: грэблі, сезонныя і прасёлкавыя дарогі, «шляхі» (паштовыя дарогі). Закрануты спосабы перамяшчэння праз рэкі і рачулкі з дапамогаю мастоў, паромаў, кладак. 3 тонкім веданнем справы аўтар спьіняецца на тэхніцы дарожных збудаванняў. Характэрна, што тэма дарог адбілася і ў вуснай творчасці палешукоў, і Пяткевіч не прапускае зручнага выпадку, каб не выкарыстаць трапны народны выраз, прыказку. 3 усмешкаю пазіралі карэнныя жыхары, якія смела адольвалі пераходы праз кладкі, на тых, хто не валодаў такім спрытам: «Хто па кладцы боярко ступае, той у балоце штаны купае». Кпілі і з таго, хто спадзяваўся скараціць дарогу, шыбуючы напрасткі: «Хто прасцякуе, той дома не начуе». Пра бездарожжа балоцістага краю можна было пачуць з вуснаў народа неаднойчы і ў скорагаворцы («Дзесяць брадоў, дваццацьпрыбрадкаў і сорак брадзянят»), і ў праклёне гміннаму войту і солтысу, вінаватым за благі стан грэблі («Штоб вас, стылых, чэрці вазілі па етай грэблі.»), і ў вобразных вызначэннях язды па благіх дарогах («ведзьміна ігрышча», «чортава арэля») і г. д.	о
    у наступных публікацыях у перыёдыцы Чэслаў Пяткевіч працягваў знаёміць чытачоў з палескай тэматыкай. Нарыс «Хойнікі» 3 змяшчае гісторыка-геаграфічнае апісанне мястэчка, расказвае пра найбольш прыкмётныя збудаванні ў навакольных мясцінах. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу прыведзены малюнак дома ў Хойніках, фотаздымак і план дамоў у Дудзічах, план у разрэзе замка «Гарадок» на беразе балота.
    Артыкул «Палессе ў канцы XIX стагоддзя: Пажары •сасновых лясоў і балот» 4 напісаны вобразна, з сапраўдным мастацкім адчуваннем. Пяткевіч на свае вочы бачыў жудасныя пажары ў сярэдзіне жніўня 1884 г.; знаходзячыся сярод агню, ён атрымаў сур ёзныя апёкі. Аўтар вылучае некалькі прычын пажараў: з-за засухі, помсты, легкадумства, з-за ўяўнай патрэбы лепшай пашы, якая павінна ўзнікнуць на папялішчы, з-за патрэбы таннага будаўнічага матэрыялу, з-за неасцярожнасці, нядбальства. Нярэдка віноўнікамі пажараў станавіліся дзеці.
    2 Ziemia. 1926. N 18. S. 271—277.
    з Там жа 1927. № 15-16. С. 249—252.
    4 Там жа. № 19. С. 406—409.
    3 Палессем была звязача асноўная частка жыцця Чэслава Пяткевіча. Тут ён вырас, узмужнеў, набраўся ведаў і вопыту. Яго маштабныя даследаванні — гэта не вынік грунтоўнага вывучэння канкрэтнай тэмы, як звычайна прынята пісаць пра навуковыя дасягненні, гэта — вынік асабістага спасціжэння самога жыцця. Матэрыял, прадстаўлены ў манаграфіях, не запазычаны Ч. Пяткевічам у народа з дапамогаю навуковага анкетавання, а нібы зыходзіў знутры, бо ўвабраны аўтарам непасрэдна ў сялянскім асяроддзі дзякуючы ўмовам жыцця, пры якіх ён фарміраваўся як даследчык. Такім чынам, прадмет яго вывучэння неаддзельны ад яго ўласна перажытага лёсу. Палескія даследаванні Ч. Пяткевіча, узятыя ў сукупнасці, можна лічыць своеасаблівай аўтабіяграфіяй вучонага. Менавіта гэтае вызначэнне дапамагае растлумачыць такія лёгкія, арганічныя для далёка не маладых год Ч. Пяткевіча яго ўваходзіны ў навуку.
    Першая грунтоўная манаграфія5 з’явілася абагульняючай працай па матэрыяльнай культуры вывучаемага рэгіёна. 3 яе выхадам Ч. Пягкевіч адразу ж заваяваў вялікі аўтарытэт сярод спецыялістаў. «Рэчыцкае Палессе» падрабязна знаёміла адукаваны свет з жыццёвымі ўмовамі насельніцтва малавядомага, атуленага лясамі і балотамікраю. Уступ да гэтай кнігі быў напісаны К. Машынскім. «Рэчыцкае Палессе»,—пісаў ён,— гэта адзіны ў сваім родзе дакумент... зроблены інтэлігентам, які вёў сялянскае жыццё і пры гэтым вызначаецца цудоўнай памяццю, што раскрывае перажытае з фатаграфічнай дакладнасцю». Шматлікія малюнкі для кнігі выкананы самім Ч. Пяткевічам. Намаляваныя прадметы, падкрэсліваў Машынскі, Пяткевіч «неаднаразова трымаў у руках, а значную частку сам вырабляў». Манаграфія вызначалася грунтоўнасцю, надзвычайнай дэталёвасцю, у ёй удалося ўсебакова раскрыць багацце матэрыяльнай культуры Рэчыцкага ПалесСя. Чатырнаццаць раздзелаў кнігі асвятляюць літаральна ўсе заняткі і рамёствы палешукоў. Здаецца, кожны матэрыяльны прадмет з сялянскага ўжытку быў зафіксаваны не толькі славесна, але і на дакладных малюнках (іх каля 300).