Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
Кдштоўнасць кнігі ўзбагачаецца параўнальным ана-
5 Pietkiewicz Czeslaw. Polesie Rzeczyckie: Materialy etnograficzne Cz. I. Ruitura materialna, z 291 rysunkami w tekscie//Prace Komisji etnograficznej Polskiej Akademji Umigtnosci. Krakow, 1928.
лізам даследуемага матэрыялу з адпаведнымі рэаліямі Смаленшчыны і Кіеўскай Украіны.
У гэтым выключна «матэрыяльным» томе час ад часу выкарыстоўваліся і трапныя вусныя выразы, народныя назіранні. Пасмейваўся паляшук з панскіх густаў, над смакам іх дэлікатэсаў: «Мядзведзь пану радня, ён есць смярдзяшчае падла, і пан есць гнілую зверыну — смярдзяшчага зайца, цецерука, рабка». Паляванне на дзікіх жывёл таіла ў сабе пэўную небяспеку, і народная мудрасць нібыта папярэджвала быць напагатове: «Ідучы на мядзведзя, сцялі пасцель, а на кабана — пасылай за папом». Пільнае гаспадарскас вока прыкмячала таксама недахопы ў розных сялянскіх справах. У народных выказваннях нярэдка гучаць карысныя павучанні, як лепш выконваць тую ці іншую працу: «Калі сена без меры на возе, то будзе бяда ў дарозе», «Хто, увязваючы воза, з высілку аж плача, той, едучы, весела скача», «Сенным канём не ездзіць, а саламяным валом не араць», «Мятліца — хлебу дружыца, дзе валошка — там хлеба трошка, дзе званец — там хлебу канец». Пра таго, хто робіць насуперак звычаям, кажуць; «Здумаў ехаць шырокім возам па вузкіх каляінах».
Набылі форму прыказак сялянскія назіранні, звязаныя з земляробчым календаром: «Каля святой Елены (21.05 ст. ст.) гароды ўжо добра зялены», «На Пятроўскага Івана (24.06 ст. ст.) павінны быць гуркі ў мужыка, не толькі ў пана». Вобразнае, экспрэсіўнае слова нечакана нараджалася тады, калі селянін павінен быў выказаць свае негатыўныя адносіны да таго ці іншага факта жыцця. Найбольш яскрава асуджэнне выяўлялася ў праклёнах: «Штоб табе язык апрышчыла, да штоб ён табе колам стаў» (калі нехта скажа без належнай павагі пра хлеб), «А штоб табе хвароба пашчарбіла робра», «Штоб табе зубы пашчарбіла» (калі вышчарбіцца сякера) і г. д.
Кніга «Рэчыцкае Палессе» знаменавала не толькі прыход у навуку цікавага сур’ёзнага працаўніка, але і стала пэўным этапам у развіцці даследаванняў пра Палессе. 3 энцыклапедычнай усебаковасцю ў ёй распрацаваны пытанні матэрыяльнай культуры рэгіёна. Манаграфія Ч. Пяткевіча паслужыла ўзорам таго, якімі павінны быць навуковыя даследаванні па краязнаўству.
Але задумы Ч. Пяткевіча не спыняліся на гэтым, маштабы іх былі куды болыныя, чым ужо зробленае. Веды даследчыка не абмяжоўваліся матэрыяльнай культу-
pan. Духоўны свет палескаіа селяніна, не раскрыты ў навуковай літаратуры, вабіў этнографа, і Ч. Пяткевіч, пакуль яшчэ ставала сіл, пачаў распрацоўку дадзенай тэмы, тым больш што задзел ужо быў зроблены ў дапаўненнях да кнігі КМашывскага. Пяткевічу трэба было спяшацца, каб расказаць пра свой родны край усё, што ён ведаў і што акрамя яго пакул’ь ніхто не мог сказаць. Пад час працы ў аддзеле этналогіі Варшаўскага навуковага таварыства міністэрствы веравызнання і народнай асветы прызначылі Пяткевічу пастаянныя стыпендыі, якія матэрыяльна падтрымалі яго і дазволілі цалкам прысвяціць сябе навуцы без лішніх клопатаў пра сродкі для існавання.
Ч. Пяткевіч узяў на сябе таксама абавязкі па падрыхтоўцы пасмяротнага выдання 4-га тома «Люду беларускага» Міхала Федароўскага 6. Том ахопліваў фальклорныя матэрыялы малых жанраў—жарты, загадкі, выслоўі. Шмат працы і сіл паклаў Ч. Пяткевіч на ўпарадкаванне запісаў, сабраных М. Федароўскім на працягу 1877— 1905 гг., на тлумачэнне і дапаўненне ўласнымі матэрыяламі. Кіраўнік аддзела этналогіі С. Панятоўскі ўдзел Ч. Пяткевіча ў гэтай справе назваў «неацэннымі паслугамі». Праца над томам аказалася даволі ёмістая. Наканаваныя для друкавання матэрыялы налічвалі каля 28 000 картак, кожную з іх трэба было патрымаць у руках, знайсці ёй адпаведнае месца, адабраць найбольш дасканалыя варыянты і адкінуць слабейшыя. (У выніку засталося 13 230 нумароў.) Выданне ажыццяўлялася з максімальным захаваннем арфаграфічных і фанетычных асаблівасцей запісаў М. Федароўскага. Ч. Пяткевічу нярэдка даводзілася на старонках «Люду беларускага» ўносіць свае дапаўненні, каментарыі. Такіх карысных «умяшальніцтваў», адзначаных у кнізе фігурнымі дужкамі, налічвалася каля 200. Часам узнікала патрэба раетлумачыць малавядомае слова, як, напрыклаД, у прымаўцы «У яго дамкоў, як у зайца ламкоў». Пяткевіч дае тлумачэнне: «Ламок (лом)— зламаная вершаліна дрэва, што ляжыць на зямлі, або вялікая галіна (сасновая), пад якімі зайцы любяць спаць». Сэнс некаторых прыказак, асабліва на мове, не ва ўсіх тонкасцях зразумелай польскаму чытачу, патрабаваў удакладнення. Прыказку «Не вінна свінка, да вінна дзірка» Пяткевіч тлумачыў: «Ка-
6 Federowski Michal. Lud bialoruski. Warszawa, 1935, T. 4.
жуць пра дзірку ў плоце, праз якую свіння залезла ў агарод да суседа. Пакрыўджаны выступае з прэтэнзіяй да ўладальніка свінні, а апошні апраўдваецца вышэпшай прыказкай». Выраз «Хавала грошык на зязюлю», напэўна, мала што мог сам па сабе паведаміць чытачу, і Пяткевіч з веданнем прадмета ўдакладняе: «Існуе звычай пазвоньваць грашыма, пачуўшы першы раз голас зязюлі, каб у кішэні заўсёды грошы званілі ад зязюлі да зязюлі». Даследчык праводзіць паралель паміж асаблівасцямі ўжывання таго ці іншага выразу ў рэгіёнах, дзе запісваў М. Федароўскі, і тымі, што бытуюць на Палессі. Так, у яго родных мясцінах выказванне «Бог у пень уляпіў душу» датычылася «да брыдкай дзяўчыны ці бясслаўнай гаспадыні». Заўважыўшы няпоўны варыянт запісу М. Федароўскага «Як на Грамніцы певень нап ецца вадзіцы», Пяткевіч паведамляе апушчаны фрагмент тэксту: «Увага: другой часткі прыказкі няма. На Палессі гэтая прыказка цалкам гучыць: «Калі на Сірэчанне (2 лют. св. Мат. Бос.) певень пад страхою нап’ецца вады, то на Юр я (23 крас. св. Ежы) вол наесца травы». Пяткевіч не мог не прывесці v якасці параўнання палескія прыказкі, трапныя выразы, калі бачыў, што яны паўней, вобразней раскрываюць сутнасць з’явы. У Фвдаро^скага запісана пра веснавы лёд: «Хоць маўчу, але пушчу». Пяткевіч дапаўняе: «Пра веснавы і восеньскі лёд на Палессі кажуць іначай. Тонкі восеньскі лёд пад нагамі прахожага трашчыць, выгаворваючы: «Хоць трашчу, не упушчу» ...вясной жа, хоць ён і тоўсты, вельмі часта пад цяжарам смельчака лёгка ламаецца, ціха кажучы: «Чаго ішоў...» Або да выпісанап Федароўскім прыказкі «На грэх меха нет» Пяткевіч дадае: «Грэх у мех, а спасенне (збавенне) у торбу». Да загадкі «Мае чатыры нагі — не звер» Пяткевіч дае свон варыянт: «Мае чатыры нагі — не пойдзе, мае пух і пер’е — не паляціць, мае душу—але пе заўсёды».
Здаралася, што каментарыі самога Федароўскага да таго ці іншага выказвання здаваліся Пяткевічу недакладнымі ці памылковымі, і ён прапаноўваў сваю трактоўку. Прымаўцы «Без стуку, без груку павезлі, як суку» Федароўскі паслаў тлумачэнне: «Хавалі без жалю і без агласкі». Пяткевіч спрачаецца: «Прыведзенае тлумачэнне здаецца недакладным. Прымаўка гэтая на Палессі і ў іншых кутках Беларусі адносіцца не да пахавання, а да вяселля: калі яно адбываецца больш сціпла, чым патрабуе звычай, то незадаволеныя аматары ўрачыстасцей у
помсту сквапным бацькам параўноўваць іх дачку з сукаю».
Часам тая ці іншая крылатая фраза паходзіць з пэўнага фальклорнага сюжэта. Таму ў поўнай меры ацаніць бляск, досціп многіх народпых выразаў можн’а толькі пры ўмове папярэдняга знаёмсіва з той сітуацыяй, у якой яны былі народжаны. Наўрад ці шмат паведамляў бы чытачу сам па сабе выраз «Крычыць, як дурань, косу схаваўшы». Ч. Пяткевіч прасвятляе яго сэнс, пераказваючы змест жартоўнага апавядання, адкуль паходзіць фраза. У ім высмейваюцца людзі, што не ўмеюць трымаць язык за зубамі: «Селянін, якому за цэлы дзень не ўдалося заараць пад азіміны ўсёй паляны, на змярканні паздымаў нарогі і сказаў сыну: «Захавай, сынок, сашнікі ў лесе, няхай паляжаць праз заўтра. толькі ж, глядзі, не забудзь места». Сын, выканаўшы бавькаў загад, крыкнуў з глыбіні лесу: «Тато, о, тато! Я сашнікі захаваў пад ліпавым кустом!»— «Маўчы, дурню, a то хтось пачуе да й украдзе». Было гэта ў суботу пад час самага збору грыбоў; назаўтра ў нядзелю, калі лес запоўніўся збіральнікамі грыбоў, сашнікі не прайшлі праз нечую ўвагу, і калі ў панядзёлак сын іх не знайшоў, шапнуў на вуха бацьку: «Хтось сашнікі ўкраў».
У іншым выпадку —■ да выразу «Навучу я цябе Мікіту скакаць»— Пяткевіч дае дакладнае апісанне народнага танца «Мікіта» з фальклорнымі тэкстамі, пад якія ён выконваўся: «Танец гэты заснаваны на спрытным пераскокванні туды і назад праз кій, які трымаюць за абодва канцы два хлопцы, а часам і дарослыя, што стаяць адзін перад адным. Пераскокванне адбываецца па чарзе пад прыпеўку:
За гародам вецер вее, Там Мікіта жыта сее.
Адспяваўшы два прыведзечыя вершы, адзін з танцораў, не выпускаючы кія з рук, пераскоквае праз яго, спяваючы: «Мікіто, чы ты то? Мікіто, чы ты то?» і г. д. У сваіб чаргу, другі, выконваючы тыя самыя рухі, спявае: «Не я то — мой тато. He я то — мой тато» і г. д.»
Зрэдку Ч. Пяткевіч даваў на пэўныя лексічныя пазіцыі, вылучаныя альбо прапушчаныя М. Федароўскім, прыклады, чутыя ім на Палессі і якія не мелі блізкіх аналагаў у «Людзе беларускім»: «3 аднаго яйца яечні не
будзе», «Яйцо курыцу не навучыць», «Камар не кабан, яго і без доўбні ўб’еш», «Майсцер з Міра, дзе цюкне—■ там дзіра», «Жыўшы ў лесе, дроў не купляць», «Хто аддае ніўцы, што яна родзіць, той да суседа за хлебаМ не ходзіць», «Ласкаю панскаю далёка не заедзеш». Веданне Пяткевічам жывой палескай гаворкі з усім багаццем трапных выразаў, здаецца, можа ўзбагаціць кожны паасобны твор тома. Вось яшчэ дапаўненні ўкладальніка: «На Палессі кажуць: «Так харашэ, што хоць стой да глядзі, хоць плюнь да ідзі». Шляхта ў такіх выпадках (пра некага) гаворыць: «Така (альбо такі) ладна, жэ хоць у рамкі аправіць і на сметнік выкінуць». Усяго, як было сказана вышэй, каля 200 пазіцый давялося ўзбагаціць Чэславу Пяткевічу ў 4-м томе «Люду беларускага». Дасканалае веданне матэрыялу, спрыяльныя ўмовы для працы, якімі ён быў акружаны пад канец жыцця, дазволілі яму вельмі шмат зрабіць на схіле год. Пяткевіч збіраўся падрыхтаваць да друку і маіутны песенны збор Федароўскага, аднак смерць перашкодзіла яго намерам.