Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
Апошні прыжыццёвы артыкул Ч. Пяткевіча «Земляробчыя боствы ў вераваннях беларусаў» 10 прысвечаны персанажам міфалогіі і стаўленню да іх сялян. Разнастайныя рытуальныя дзеяняі пад час правядзення шматлікіх абрадаў скіроўваліся на тое, каб задаволіць вышэпшыя сілы і дамагчыся іх спрыяння ў земляробчых справах.
Свята Юр’я не аднойчы фігуравала ў працах Пятке: віча. Ь названым артыкуле аўтар паведаміў новыя падрабязнасці характару святкавання. 3 мэтаю задобрыць патрона ўрадлівасці на межах палосак утыркалі асвечапыя галінкі вярбы, якія павінны былі захаваць збожжа
10 Wiadomosci Ludoznawcze. 1933. Z. 1—2. S. 14—21.
ад градабою і «нячыстай сілы». Закопвалі на гюлі лушпінне ад крашанак і косці ад велікодных страў, каб добра расло збожжа, каб не заглушала яго пустазелле. Выхад у поле завяршаўся спажываннем велікодных прадуктаў з гарэлкаю, што, на думку Пяткевіча, з’яўлялася водгаласам ахвярных актаў язычніцкім падземным боствам.
Сярод летніх апекуноў поля народная фантазія вылучала Белуна і Жыценя. Бялун уяўляўся барадатым старцам з белым посахам і поўнай торбай золата. Меркавалі, што ён дапамагае жнеям пад час іх цяжкай працы. Сталае месца знаходжання — лес, адкуль ён выводзіць на дарогі тых, хіо заблукаў. Сустрэўшы беднага, просіць выцерці нос і за гэта шчодра плоціць. Насуперак яму Жыцень (мае і іншыя імёны: Спешка-Спарышка, Багач і г. д.) маляваўся знямоглым трохвокім карлікам з суровым тварам і кудлатымі валасамі. Да яго звярталіся, каб зарадзіў добрае жыта. Лічылі, што яго можна бачыць пасля таго, як прыбяруць збожжа, там ён збірае згубленыя каласы, не даючы пранасці ніводнаму зярняці, і адносіць тым сялянам, якія старанна ўбралі поле, а нядбалых карае неўраджаем. Перад жнівом хвіліну чакаюць, што ён прынясе спех. Працуючы пад гарачым сонцам, просяць у яго прахалоды: «Прыляці да нас буйным ветрам на матылёчку!» Пад канец жніва палявому духу пакідалася «на бараду» жменька сцяблін. Жытні (палявы) дух уцякаў ад сярпа, пакуль не быў увязаны ў апошні вялікі дажынкавы сноп (так званая жытняя маці). У некаторых вёсках сноп гэты прыбіралі як бабу, садзілі на яго мажную дзяўчыну з вянком калоссяў на галаве. Сноп адносілі гаспадару, спяваючы песні, у якіх запрашалі палявога духа на зімовае знаходжанне ў гаспадаровай хаце. Ля варот панскай сядзібы спявалі пра Райка (песні былі ўзяты са зборніка А. Шлюбскага). Увайшоўшы ў хату, вянок вешалі на абразы, а сноп ставілі ў пачэсны кут, дзе ён мусіў стаяць да наступнай сяўбы. Тады зерне вымалочвалі, перамешвалі з насеннем, упэўненыя, што палявы дух адродзіцца і будзе спрыяць новаму ўраджаю. На Палессі ахову жыта ў пару яго красавання прыпісвалі русалкам, якія заказытвалі прахожых, шго абтрасалі цвет. Прынашэнне жытняга духа ў хату, запрашэнне на зіму Пяткевіч трактаваў як сванго роду збліжэнне палявых духаў з хагнімі. Палявы дух, пасяліўшыся ў хаце, выганяў дамавіка і выгнаннік на некаторы час рабіўся палявым д’яблам. Па ходу артыкула Пяткевіч
параўноўваў беларускі матэрыял то з рускім, то з польскім.
У дні правядзення тых ці іншы.х прысвяткаў звычайна выконваліся пэўныя землярсбчыя работы, і таму за многімі святымі народнае ўяўленне замацавала строга вызначаныя гаспадарчыя "функцыі: св. Юрай адмыкае жыццядайныя росы, св. Мікола — сейбіт яравога збожжа, св. Пётр даглядае калоссе і зерне, прарок Ілля кіруе жнівом. Між Пятром і Іллёю, як лічылі ў народзе, існуюць нязгоды: клапатліваму Пятру Ілля стараецца нашкодзіць дажджамі, градам, віхурамі пад час красавання жыта («Ілля нарабіў гнілля»). Калі ж снапы пасохнуць, Ілля напускае свайго суседа Барыса Палікопа (24 ліпеня), каб той забіваў перуновымі стрэламі палявых д’яблаў. А той, не здатны пацэліць у іх, часцей спальваў копы. Таму ў хмарны дзень векаторыя сяляне пазбягалі быць на полі («На Барыса за хлеб не бярыся»),
Калі ўраджай ужо быў сабраны, Юрай зноў вяртаўся на поле, пакрываючы яго першым снегам у другі дзень сваіх імянін (26 лістапада). Следам з маразамі прыходзіў св. Мікола. Беларус верыў у існаванне двух Юр’яў і двух Мікалаяў. Назіранні за станам прыроды ў іх дні знайшлі адлюстраванне ў народных прыкметах: «Скрлькі на асенняга Юр’я снегу, столькі на вясенняга — травы», «Да вясенняга Мікольі (9 мая) няма вясны, а да асенняга (6 снежня)— няма зімы». Народныя святыя ў земляробчым календары як бы перадавалі эстафету адзін аднаму, па чарзе апякуючы поле селяніна. Аднак святыя пры ўсёй іх недасягальнасці маляваліся селяніну постацямі, надзеленымі звычайнымі чалавечымі недахопамі, і адначасова з пашанаю людзі прад’яўлялі да іх строгія патрабаванні. Неспрыяльныя для росту раслін прыродныя ўмовы ў пэўныя моманты сяляне тлумачылі нядбальствам святых, іх няўмельствам, легкадумнасцю ці нязгодамі між сабою або вынікам помсты. Помслівасцю надзяляўся сялянамі веснавы Мікола, калі начнымі прымаразкамі губіў слабыя раеліны. Адны наракалі за евавольства на Мікалая, іншыя, каб задобрыць, запальвалі яму свечку перад абразамі, спадзеючыся выклікаць яго ласку. Большасць жа сялян стараліся не сеяць да Міколы тое, што паддаецца марозу («Міколе не вер ніколі»). Помслівасць Іллі праілюстравана ў народнай казцы пра тое, як ён хацеў мужыку нашкодзіць, а св. Пётр дапамог перахітрыць прарока. У народзе працяглы дождж на Іл-
лю тлумачыцца тым, што святы не ўмее кіраваць сваім вогненным возам, запаліў адзежу і залівае агонь вадою з хмар; пад час жа засухі казалі, што ён сушыць прамоклую пры тушэнні пажару адзежу.
Селянін асцерагаўся праяўляць няўвагу да сваіх апекуноў, ад якіх, верыў, залежыць плён будучага ўраджаю,. а значыць, і хатняга дабрабыту. Гэта і было асноўнай прычынай стараннага, з усімі падрабязнасцямі, выканання спрадвечных абрадаў, і ў прыватнасці каляндарных.. Ч. Пяткевіч падкрэсліваў, што ў народнай інтэрпрэтацыі святыя не маюць нічога агульнага з хрысціянствам.
Наступная (яна ж аказалася і апошняя) праца — манаграфія «Духоўная культура Рэчыцкага Палесся» 11 — выйшла пасля смерці аўтара (Чэслаў Пяткевіч памёр у Варшаве 10 кастрычніка 1936 г.). Напачатку яе даецца невялікі пералік (усяго 12 пазіцый) публікацый, падрыхтаваных за няпоўнае дзесяцігоддзе навуковай дзейнасці Ч. Пяткевіча (з 1925 па 1933 г.). У сваёй прадмове Станіслаў Панятоўскі, пад кіраўніцтвам якога працаваў апошнія гады жыцця Пяткевіч, назваў даследчыка Палескага краю «незвычайнай постаццю ў свеце навуковых працаўнікоў». Адзначыў ён і чалавечыя якасці Пяткевіча: «Шляхетны характар, да ўсіх зычлівы ўдзел, непадробная дабрыня і вялікая сціпласць схілялі да яго людзей, перад ім раскрываліся душы палешукоў. 3 удзячнасцю ўспрымаў усякую дапамогу».
Як і папярэдняя манаграфія, другая кніга ахоплівае шырокае кола тэм, размеркаваных аўтарам па дваццаці раздзелах. На першы погляд у манаграфіі выразна выступаюць нефальклорныя раздзелы, якія можна было б абмінуць. Аднак Чэслаў Пяікевіч — прыроджаны фалькларыст, надзвычай чуйны да народнай мовы, да яе вобразнага слова, і таму фальклорная стыхія палешука, да асэнсавання якой ішоў аўтар, выяўлялася нават у тэмах, здавалася, далёкіх ад вуснай паэзіі. Трапнае народнае выказванне давала нечаканую характарыстыку самым розным паняццям, прадмеіам, дзеянням. Так, у самым першым раздзеле «Арыентапыя ў прасторы і меры» абазначэнне адлегласці адбываецца з дапамогаю такіх фразеалагізмаў, як «на валовы рык», «як палку закінуць», «як да паповае грушы» і г. д. Калі адзін чалавек хацеў
11 Pietkiewicz Czeslaw. Kultura duchowa Polesia Rzeczyckiego: Materjaly etnograficzne. Warszawa, 1938.
выказаць другому сумненні адносна названай тым нібыта дакладнай адлегласці, то звычайна карыстаўся прыказкай: «Каморнік мераў, а чорт шнура парваў». Пра паміраючых звычайна казалі: «Скора яму «касы сажань», разумеючы пад гэтай даўжынёй труну. У раздзеле «Лічэнне» даслоўна прыведзены надзвычай цікавы расказ селя-. ніна Аляксея Белага з Карчова, які быў абраны зборшчыкам падаткаў за тое, што сам па сабе рашыў даволі складаную для неадукавапага задачу «100 гусей».
Вусны народны каляндар здаўна і беспамылкова вёўся селянінам, выяўляючы яго лёгкую арыснтацыю ў складаных, непастаянных чаргаваннях свят і прысвяткаў, у прадказанні надвор’я нават на аддаленае будучае. Менавіта гэтай арыентацыі і звязаным з ёю назіранням за прыроднымі з’явамі прысвечаны наступны раздзел — «Час». У падзеле года, як і ўсюды, селянін вылучаў 4 пары. Вясна, лічылася, настае «на Сарака» (9 сакавіка), а сапраўдная — калісалавей запяе, ды загрыміць ,з цё.плым дажджом. Пачаткам лета паляшук называў дзень Мацвея (30 чэрвеня), восені — Другую Прачысту (8 верасня). «Справядлівая» зіма трывалая ад Піліпаўкі да Стрэчання. Дакладных межаў між 12 месяцамі селянін не ведаў, а арыентаваўся на святы: 1 — Каляды, 2 — Стрэчаннр, 3 — Вялікі пост, або марац, 4 —св. Юр’я, 5 — май, 6 — Пятроўка, 7 — св. Ілля, 8 — Спасаўка, 9 — Другая Прачыста, 10—Пакрова, 11 — Піліпаўка, 11 —12 — да Раства. Нсаднолькавая працягласць летняга і зімовага дня выявілася ў параўнаннях: «Доўгі, як Пятроўскі дзень», «Кароткі, як Піліпаўскі дзень». Вымярэннс часу ў самых розных працягласцях, неабходных для выкарыстання той ці іншай справы, таксама было трапна схоплена ў народнай гаворцы: «як волас перапаліць» (1 сек.), «як лусту хлеба з’есці», «як схадзіць у гумно (збегаць у карчму) і вярнуцца», «як вады з калодзезя прынесці», «так доўга, як хлеб у печы сядзіць», «як дзежа падходзіць». Такія параўнанні часам выражалі з’яву не менш красамоўна, чым дакладныя лічбы.
Заўсёды вабіла чалавека таямнічасць начнога неба. Зоркам, сузор’ям паляшук даваў назвы: Вялікая Мядзведзіца мела назвы Воз, Вазок, Карэц; Пляяды — Рэшата; Арыён — Касар, Матавіла; Венера — Зарніца, Вечарніца, Месяцава дружына (ці таварышка). Метэор успрымалі вогнснным змеем, які сыпле іскры і нясе няшчасці. Камета, паводле народных вераванняў, нясе памор на
людзей: калі яна хвастом закрые ўсё неба, павінен наступіць канец свету. Знічка азначала смерць грэшнай душы.
Але найболыную цікавасць на начным небе выклікаў, вядома, месяц. Пра плямы на ім па ўсёй Беларусі існавала легенда, якую Пяткевіч прыводзіць на старонках сваёй кнігі: «Плямы — гэта ліхі сын першых бацькоў, што забіў свайго праведнага брата і трымае яго на вілках, пакуль накапае асьміна нявіннае крыві. Але яна ніколі не напоўніцца, Бог гэдак пакараў разбойніка, бо тады пекла не бьіло яшчэ гатова для такіх грэшных душ». Квадры месяца мелі ў народзе свае назвы: маладзік, падпоўня, поўня, сходнія дні. Кожная з іх мела шмат павер’яў, забабонаў, прадказанняў на будучае. Так, з маладзіком звязвалі бурнае развіццё ўсяго жывога. І.таму не пажадана ў гэты перыяд, напрыклад, выкарчоўваць зараснік ці палоць (каб не аджыло ізноў), вывозіць гной на поле (каб не зарасло потым пустазеллем); не раілі квасіць, саліць гародніну, бо іначай усё атрымаецца кіслым і цвёрдым; сеяць лён, бо апляце вітуха; разразаць нарывы, бо раны могуць доўга не загойвацца і г. д. I наадварот, карысна на маладзік перасаджваць дрэвы і іншыя расліны; касіць, калі разлічваеш на атаву, стрыгчы валасы... На поўню рэкамендавалася пачынаць ці працягваць заняткі, звязаныя з накапленнем запасаў: свежаваць кабана, купляць ці мяняць карову, пачынаць сеяць збожжа (але не сеяць агуркоў, гарбузоў, гароху, бобу, маку, бо ўсё гэта пойдзе ў пустацвет). У апошнюю квадру не належала рабіць справы, звязаныя з размнажэннем: садзіць на яйкі квактуху, пазычаць насенне, купляць хатнюю жывёлу на прыплод. Спрыяльнымі ж лічыліся тыя заняткі, якія не пажаданымі здаваліся ў час маладзіка: знішчэнне паразітаў, выкарчоўванне, праполка і г. д.