Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
3 Moszynski Kazimierz. Polesie wschodnie. Warszawa, 1928. S. 3.
4 Moszynski Kazimierz. Z Ukrainy. Warszawa, 1914.
ды настаўнік усур’ёз загараецца ідэяй самому блізка спазнаць малавядомы край. Перагаворы з Польскім краязнаўчым таварыствам закончыліся паспяхова. Задума К. Машынскага адносна доўгатэрміноваіі этнаграфічнай экспедыцыі ў найбольш глухія куткі была сустрэта прыхільна, і неўзабаве энтузіяст атрымаў неабходныя сродкі з касы Мяноўскага ў Варшаве і ўжо ў чэрвені 1914 г. выправіўся ў дарогу.
Пачаць Машынскі вырашыў з Мазырскага павета. He толькі расказанае Пяткевічам вабіла сюды. Успаміналася таксама цікавае грунтоўнае даследаванне ўраджэнкі гэтых мясцін Эмы Яленскай «Вёска Камаровічы Мазырскага павета». Экспедыцыя пачалася вельмі ўдала. «Ахоўная грамата», што заўсёды знаходзілася пры Машынскім, дазваляла пазбягаць непаразуменняў, падазронасці і недаверу да незнаёмага чалавека. Вёска Дарашэвічы, што раскінулася па-над Прыпяццю, як нельга лепш спраўджвала спадзяванні. Пешшу і конна наведваўся Маш'ынскі ў суседнія вёскі, у Дзякавічы ля Князьвозера, меў намер пасля вывучэння гэтай мясцовасці ллысці' на пагранічча Мазырскага і Бабруйскага паветаў.
Але нечакана ўсе задумы былі спынены палітычнымі падзеямі — пачалася першая сусветная ваііна. На другі дзень пасля яе абвяшчэння да Машынскага з явіліся жандары і, рэвізаваўшы ўсе яго рэчы, загадалі пад пагрозаю арышту пакінуць наваколле. Па вёсках пра яго пайшлі самыя недарэчныя чуткі, пры якіх на збіральніцкі плён разлічваць ужо стала немагчыма. Давялося вярнуцца ў Варшаву са стосам незапоўненых блакнотаў, з некранутымі ў большасці фатаграфічнымі клішэ. Стацыянарнае вывучэнне Машынскім Усходняга Палесся спынілася назаўсёды.
Пасля раптоўнага завяршэння экспедыцыі К. Машынскі некаторы час. працягваў прыватнае настаўніцтва. Але ў 1917 г. пакінуў сваю працу і вярнуўся ў Варшаву, каб усур’ёз заняцца падрыхтоўкай кнігі «Усходняе Палессе». Абрысы яе падказваліся Машынскаму сабранымі за паўтара месяца на абследаванай тэрыторыі каштоўнымі матэрыяламі, Паралельна выспявалі і рэалізоўваліся задумы артыкулаў на падставе палескіх знаходак. Аднак вайна не давала магчымасці заняцца тым, што мусіла ў будучым стаць справаю жыцця, і дыктавала сваё. Машынскі ўступае на кароткі час у рады польскіх вайскоўцаў. Удзельнічаў ён у ваенных падзеях, служачы
Ў_3-м кавалерыйскім палку. Затым давялося папрацаваць кіраўніком-выхавацелем у інтэрнаце, сакратаром Галоўнай школы сельскай гаспадаркі. I толькі пад канец 1922 г. Машынскі атрымаў пасаду старэйшага асістэнта, a амаль праз тры гады і кіраўніка аддзела славянскай этналогіі ў Антрапалагічным інстытуце Варшаўскага навуковага таварыства. На працягу гэтых год ён праводзіў рэгіянальныя даследаванні на тэрыторыі ўсёй Польшчы ў яе тагачасных палітычных межах, у тым ліку ахопліваючы Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.
Выхаду манаграфіі «Усходняе Палессе» — першай саліднай працы Казіміра Машынскага — папярэднічаў цэлы шэраг артыкулаў, напісаных вучоным на беларускім матэрыяле. У іх закраналіся розныя бакі народазнаўства, што сведчыла пра высокую эрудыцыю таленавітага даследчыка. Так, напрыклад, у самым першым вопыце даследавання беларусаў Машынскі абраў лінгвістычны аспект, надрукаваўшы працу «Нататкі пра славянскую тапаграфічную і фізіяграфічную тэрміналогію, заснаваныя пераважна на беларуска-палескім матэрыяле»5. У часопісе «Ziemia» на працягу 1925 г.у ліку іншых яго матэрыялаў беларуская тэма прагучала ў артыкулах «Пра народную культуру паўднёва-сярэдняга Палесся», што прысвечаны ў асноўным сялянскаму будаўніцтву за~ гарынскага Палесся; «Выпальванне цаліны», у якім расказваецца пра апрацоўку палешукамі лясной зямлі; «Навагрудчына ў этнаграфічных адносінах» 6.
Беларускае Палессе стала сапраўдным адкрыццём для Машынскага. У прадмове да сваёй манаграфіі, ён, у прыватнасці, пісаў: «Ведаючы ўсю Польшчу, магу, аднак, сцвярджаць, што нідзе ў нашай рэспубліцы не знойдзецца закутка, які б столькаму вучыў этнографа ці этнолага, як Палессе» 7. Машынскі добра разумеў, што адных толькі яго занатовак для асвятлення ўсяго рэгіёна было б недастаткова. Для большай паўнаты ахопу ён уключае ўсе паведамленні Чэслава Пяткевіча, сабраныя тым у Рэчыцкім павеце і перададзеныя (пераказаныя) яшчэ ў 1912 г. Машынскаму. Прычым усе яны напярэдадні выдання былі па просьбе Машынскага перагледжаны і адкарэкціраваны Ч. Пяткевічам. Кожная запазыча-
5 Archiwum nauk antropologicznych. Towarzystwo naukowe Warszawskie. Lwow—Warszawa. 1921. T. 1. N 5.
6 Ziemia. 1925. S. 120—131; 132—133; 181—187.
7 Moszynski Kazimierz. Polesie wschodnie. S. 2.
ная звестка памечана аўтарам. «Гісторыя беларускай этнаграфіі не ведае такіх добрасумленных і дакладна зробленых у той перыяд публікацый, якія датычаць беларускай народнай культуры, чым адзначаная...—пісаў Мар’ян Пецюкевіч.— Пад час мясцовых даследаванняў, а таксама выкарыстоўваючы звесткі пра народную культуру палешукоў ад Чэслава Пяткевіча, аўтар стараўся не прапускаць нават дробнай дэталі, не абыйсці ніводнага коласа з этнаграфічнай нівы Палесся»8. На гэты раз Казімір Машынскі сваю падзяку настаўніку выказаў прысвячэннем яму ўсёй працы: «Дарагому і паважанаму другу».
Ва ўступе да манаграфіі «Усходняе Палессе» Машынскі падаў фізіяграфічную карціну гэтага краю, расказаў пра яго рэкі і азёры, балоты і пусткі, лясы, лугі і палі. Тут жа прадстаўлены і разнастайны жывёльны свет. Асноўны корпус манаграфіі падзяляецца на дзве часткі. Першая з іх прысвечана матэрыяльнай культуры палешукоў, якую даследчык разгортвае на даволі шырокім фоне.' У ліку розных яе аспектаў напачатку ставіцца спрадвечны клопат палешука, скіраваны на тое, каб выжыць у цяжкіх прыродных умовах. У спецыяльных параграфах расказваецца пра збор дзікіх пладоў, пра спосабы палявання на птушак (глушца, цецерука, рабчыка, курапаткі, качак, журавоў); дробных і буйных жывёл (зайца, выдру, куніцу, гарнастая, тхара, ваўка, мядзведзя); пра розныя прылады ў рыбалоўнай справе, у бортніцтве. Разгледжаны розныя моманты хатняй гаспадаркі: пастухоўства, захаванне жывёлы, земляробства, агародніцтва, садаводства. Асобныя раздзелы прысвечаны народнай кухні — прыгатаванню шматлікіх страў, а таксама ўсім вядомым у гэтым краі рамёствам, звязаным з шыццём адзення, з будаўніцтвам, і многае іншае. Увагай аўтара не былі абыдзены таксама палескія дарогі — артзрыі сувязі між мясцовымі жыхарамі.
Другая частка манаграфіі цалкам прысвечана духоўнай і грамадскай культуры. He маючы вялікага фактычнага матэрыялу, раскрыць гэтую шырокую тэму ва ўсёй яе шматграннасці немагчыма. Машынскі досыць упэўнена аперыруе матэрыялам, не патанаючы ў ім, а знаходзячы яму самае адпаведнае размеркаванне. Шырокі спектр паняцця «духоўная культура» аўтар пачыне з раздзела
s Kazimierz Moczynski: Zycie і tworczosc. Wroclaw, 1976. S. 68.
«Веды і вера». У адным з яго параграфаў Машынскі знаёміць са звыш як 50 сродкамі лячэння (у асноўным расліннымі), якімі ратаваўся паляшук ад самых розных захворванняў. Назвы раслін падаюцца як на мясцовай гаворцы, так і па-лацінску. Са слоў сялян збіральнік паведамляе, ад якіх хвароб прымяняецца тая ці іншая расліна і спосаб яе выкарыстання.
Чарадзейства распаўсюджвалася не толькі на хваробы, яно знаходзіла прымяненне пры самых розных абставінах жыцця. Азнаямленне з усімі магчымымі праявамі чарадзейства дазволіла даследчыку ўбачыць некалькі асноўных груп, сярод якіх выдзяляюцца шкодныя чары (урокі, намаўленні, завіткі, заломы); карысныя чары, як, напрыклад, тыя ж замовы ад хвароб, розныя дзеянні, якія нібыта павінны выклікаць дождж (напрыклад, сыплюць мак у студню), замаўленні рою, згубленай у лесе жывёлы або замаўленне пажару: «Святы Кузьма, святы Барам(?), пакрый туманом, дробным дажджом і еты агонь свечкаю дапалі!» Вылучаюцца таксама чары любоўныя (для прывароту рэкамендаваўся адвар кары бярозы і дуба, што зрасліся між сабою) і гаспадарскія.
Народная назіральнасць, а нярэдка і проста фантазія, выдумка, не звязаныя з гістарычным вопытам, дазвалялі рабіць прадказанні будучага ў самых розных абставінах. Прадказанні надвор’я абапіраліся на народныя веды, звязаныя з пэўнымі прыроднымі з’явамі, іх зменай, працягласцю. У многіх выпадках яны ўспрымаліся сялянамі як знак да выканання пэўных сельскагаспадарчых работ. Многія з назіранняў замацоўваліся ў гаворках у форме прыказак: «Як грыміць на лёд — будзе здорава на народ», «Бяры сані, кідай калёсы, як ляцяць беланосы» (г. зн. гракі).
He менш існавала прароцтваў іншага плана. На многіх традыцыйных святах адной з абавязковых забаў была варажба. Дзяўчат найбольш хвалявала пытанне замужжа. Шмат спосабаў высветліць будучы лёс існавала на Палессі. Напрыклад, у круг, намаляваны на падлозе вугалем, з печы сыпалася зерне і кідаўся пярсцёнак. Калі выпушчаныя куры, дзеўбучы, выкінуць пярсцёнак — гэта нібыта знак, што дзеўка пойдзе замуж. Сваю долю ў будучым стараліся пачуць у птушыных галасах. Набліжэнне смерці, лічылася, прадказвалі спеў белай курыцы, кукаванне зязюлі над хатаю. Асаблівую цікавасць у народзе мела разгадванне сноў. У свой час П. В. Шэйн, Е. Р.
Раманаў і іншыя збіральнікі пры публікацыі народных тлумачэнняў сноў ужывалі тэматычную (не надта зручную) класіфікацыю. Машынскі ўсе прадказанні (75 пазіцый) размясЦІў у алфавітным парадку. Пры больш уважлівым разглядзе няцяжка пераканацца, што пераважная большасць тлумачэнняў адбываецца па аналогіі, па пэўных асацыятыўных сувязях: оалота хварооа, ручнік, намітка — дарога; гусі — сваты; што-небудзь чорнае (свіння, конь, ягада, цыганка) нядобра. Сустракаюцца таксама прыклады адваротна-адпаведнага тл\мачэння: слёзы — радасць, мёд — смерць і г. д.
Падрабязна разглядае Машынскі народныя.вераванні, звязаныя з нябеснымі і паветранымі з явамі, агнём і вадою, зямлёю, раслінамі. Нярэдка ў ходзе даследавання можна сустрэць фальклорныя творы самых розных жанраў, як, напрыклад, у апошнім параграфе — паданне пра паходжанне бярозы або праклёны: «Штоб ты павесіўся на сухой асіне», «Няхай цябе трасца трасе, як асінавы ліст». Нямала запісана вераванняў, звязаных з жывёльным светам і з чалавекам. Смерць на вайнв лічылася подзвігам, і таму загінуушым абаронцам радзімай зямлі дараваліся ўсе грахі, лічылася, што душы іх бязгрэшнымі ідуць на неба. Душы забітых перуном і кабет, памершых ад родаў, таксама лічыліся шчаслівымі. Стваралавакол сябе чалавечая фантазія і казачны свет, напаўняючы ім усё навокал — забудовы, лясы, балоты, рэкі, азёры, палі выдуманымі істотамі: дамавікамі, лесавікамі, русалкамі, вадзянымі духамі, злыднямі і г. д.