Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
Акрамя прыказак і дасціпных выразаў у наступныя графы Пяткевіч вынес такія жанравыя разнавіднасці, як благаславенні і пажаданні, тосты, вітанні пры рабоце (напрыклад, таму, хто доіць карову — «Дай Божа так багата, як вады», а таму, хто выдоўблівае вулей — «Дай
Божа паўнюсенька, як вока»), прывітанні ў наваколлі, развітанні, падзякі («Дзякую! Няхай Бог дасць, штоб вы век давалі, а самі ніколі не прасілі»), просьбы і мальбы, адмаўленні, нараканні, папрокі, кпіны («Дармаед ты! 3 цябе такая карысць, як з таго быка, што ні воўны, ні малака...»); урыўкі дыялогаў, пагрозы, зняважлівыя выкрыкі, лаянка і выдумлянкі, каламбуры, адказы, жарцікі, выкрыкі і недагаворы. Шырока прадстаўлены праклёны. Побач са злосцю на крыўдзіцеля («Набрахаў на мяне, штоб ты анямеў да канца веку», «Штоб табе і стыламу аддыху не было», «Штоб табе баржджэй лоб забрылі») у праклёнах можа панаваць і бясшкодная, незласлівая інтанацыя. Вылучаны таксама праклёНы на жывёл і сацыяльныя. Цікавасць уяўляюць мянушкі людзей, частак чалавечага цела (барада — дзяркач, мачалка; язык — лізняк, лепятун).
Шырэй, чым ва ўсіх папярэднікаў-фалькларыстаў, пад'адзены ў кнізе Ч. Пяткевіча ўзоры пераймання галасоў жывёл і механічных гукаў. Найбольш уражваюць падслуханыя чуйным вухам галасы птушак, Вось цецярук: «Твой парабак у майго парабка ўкраў тапарок! Няхай твой парабак майму парабку аддасць тапарок—чы чуеш?» Вось дрозд: «Цімох! Захаваўся ў мох, да не захаваў ног, ото ж дам кіем, кіем, мах-мах! Па нагах, па нагах!» Вось шчабеча ластаўка, вярнуўшыся з выраю: «Псрапілі, пераелі, пералушчылі, пакінулі гумна поўны, а засталі пустыя»; а крытыкуючы работу гаспадара — «Паехаў мужык на ніўку, узяў хлеба скарынку, а як едзе, дак і скрыпіць». Механічныя гукі добра паказаны ў імітацыі пераліваў царкоўных званоў.
Завяршае том невялікая падборка загадак, сярод якіх таксама сустракаюцца нікім да таго часу не запісаныя ўзоры: «Ідзе баба на кут, цягне дзеда за пуп» (дзверы), «Круць-верць, у чарапочку смерць» (угор), «Людзей гукае, а сам у цэркву не заглядае» (звон).
Чэслаў Пяткевіч не напісаў для сваіх кніг заключэнняў, не зрабіў абагульняючых вывадаў — ён надта позна прыйшоў у навуку, каб фарміравацца як тэарэтык. Больш каштоўная для наступных пакаленняў аказалася тая бяспрыкладная па вычарпальнасці інфармацыя ў галіне народнага быту і культуры Палесся, якая сабрана ў яго манаграфіях і артыкулах. He ўсе яго працы мелі шчаслівы лёс. «Духоўная культура Рэчыцкага Палесся» хоць і пасмяротна, але была выдадзена і такім чынам
засталася захаванай для гісторыі. Рукапіс 3-й часткі яго збору па Рэчыцкім Палессі, дзе асвятляліся пытанні грамадскай культуры, знаходзіўся пэўны час у касе імя Юзафа Мяноўскага ў Варшаве 13. Сёння сляды гэтан працы страчаны. Мяркуецца, што яна беззваротна загінула ў агні другой сусветнай вайны.
Заслуга Чэслава Пяткевіча перад айчыннай фалькларыстыкай і этнаграфіяй у тым, што ён, надзелены ўзорнай навуковай добрасумленнасцю, з глыбокім веданнем жыцця народа выканаў на схіле год напружаную і вельмі адказную і патрэбную работу, вынік якой для многіх стаў сапраўдным адкрыццём Палескага краю. Каб лёс не дараваў яму ў апошнія гады жыцця спрыяльныя ўмовы працы, многае з таго, што зафіксаваў ён у сваіх кнігах, папросту б маўкліва адышло ў нябыт, у мінуўшчыну, і .даследчыкам наступных эпох давялося б карыстацца не дакладнымі фактамі непас.рэднага назіральніка і саўдзельніка, а толькі меркаваннямі. Чэслаў Пяткевіч з энцыклапедычнай шырынёю расказаў свету пра Беларускае Палессе на пэўным гістарычным этапе.
Яго пасмяротна выпушчаная кніга пачыналася факсімільна надрукаванай запіскай аўтара, датаванай 4 студзеня 1924 г., якую ён напісаў, калі, відаць, заступаў на працу ў Варшаўскае навуковае таварыства. У ёй былі, між іншым, і такія словы: «...Усё Рэчыцкае Палессе ведаю добра ва ўсіх адносінах, таксама як і частку Магілёўшчыны, Смаленшчыны і Віцебшчыны. Ведаю амаль усё Падолле, дзе прабыў некалькі год, і частку Украіны...» Так, ён смела мог сцвярджаць, што ведае ўсе пералічаныя мясціны, і асабліва — роднае Палессе. Гэта было не галаслоўнай самаўпэўненасцю, а годным неракананнем, даказаным затым справаю — кнігамі, артыкуламі, рэдагаваннем. 3 доўгага веку, пражытага Чэславам Пяткевічам на зямлі, нямнога, на жаль, часу прыпала на справу, удзел у якой забяспечыў яму трывалую пасмяротную славу і ўдзячнасць нашчадкаў.
13 Каса імя Юзафа Мяноўскага існавала з 1881 г. дзякуючы дапамозе грамадства і яе членаў. Мела мэтаю выдзяляць дапамогу і пазыкі на правядзенне даследаванняў і навуковых прац. Мяноўскі Юзаф (1804—1879) — спецыяліст у галіне ўнутраных хвароб, выкладчык Медыка-хірургічнай акадэміі ў Пецярбурзе, затым — рэктар Школы Глуўнай у Варшаве.
Казгмір Млшынскі
LJ
Л Л авуковая дзейнасць выдатнага польскага вучонага Казіміра Машынскага з’яўляецца прыкметнай з’явай не толькі ў айчыннай ці наогул славянскай фалькларыстыцы, але нават у кантэксце ўсяго сусветнага народазнаўства. Аўтарытэт’яго шырока прызнаны ў розных краінах свету. Машынскі з’яўляўся правадзейным акадэмікам Польскай Акадэміі навук, кіраўніком яе этнаграфічнай камісіі, прэзідэнтам Польскага народазнаўчага таварыства, ганаровым членам Міжнароднага інстытута антрапалогіі ў Парыжы, Венгерскага этнаграфічнага таварыства, членам-карэспандэнтам Славянскага інстытута ў Празе, навуковага Угра-фінскага таварыства ў Хельсінкі, дзейсным членам Украінскага навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі. Манументальныя працы К. Машынскага «Народная культура славян», «Чалавек» і іншыя па ахопу матэрыялу мала знойдуць сабе роўных. Дзесяткі, сотні народаў, этнічных груп траплялі ў кола зацікаўленасці вучонага, рабіліся прадметам яго даследаванняў. I сярод іх — што асабліва прыцягвае сёння нашу ўвагу да постаці К. Машынскага — вывучэнне побыту і культуры беларускага народа, у прыватнасці, палескага насельніцтва, якое ён адкрываў перад сабою і ўсім адукаваным светам. Захопленасць Беларуссю выявілася яшчэ ў самым пачатку навуковага шляху Машынскага, задоўга:
да яго сусветнай славы. Экспедыцыя на Беларускае Палессе не стала прахадным эпізодам, у далейшай дзейнасці вучонага амаль пастаянна чуваць быў яе водгалас.
У 1887 г. у Варшаве, у сям’і паштовага чыноўніка Аляксандра Бернарда Машынскага і настаўніцы нямецкай і французскай моў Клары-Эміліі-Берты (родам з Негрынгаў) нарадзіўся сын, якога нараклі адразу некалькімі імёнамі: Казімір-Тэафіл-Францішак. Дзяцінства яго, бадай, нічым асаблівым не вызначалася, але менавіта ў бацькоўскім доме пачала фарміравацца ў Машынскага цікавасць да краязнаўства, да простага народа, якую ён пранёс праз усё жыццё Першай яго друкаванай працай стала публікацыя «Некалькі слоў да моладзі ў справе прыродазнаўчай экскурсіі на наступны год», змешчаная ў 1905 г. у часопісах «Wszechswiat» і «Przyroda». У ёй аўтар заклікаў маладых людзей да правядзення мясцовых даследаванняў. Пасля заканчэння рэальнай гімназіі дзякуючы прыватнай стыпендыі Машынскі атрымлівае магчымасць працягваць адукацыю за граніцай, у Швейцарыі — спачатку ў Бернскім (1906— 1907), а затым у Фрыбурскім (1908—1909) універсітэтах, дзе вывучае біялогію і агульную фізіялогію. На змену прыродазнаўству і медыцыне прыйшло сур’ёзнае захапленне мастацтвам і мастацкай літаратурай, а таксама народнай культурай, на падстве якой ён задумаў адрадзіць вобраз старажытнай славяншчыны. Юначая пара была для Машынскага перыядам нястомных пошукаў свайго прызвання. У 1910 г., пакінуўшы універсітэт, Машынскі пераязджае ў Кракаў і здае конкурсны экзамен у Акадэмію мастацтваў. Трапіўшы на курс выдатнага мастака Юзафа Мехофера, Машынскі правучыўся ўсяго другі семестр (1909—1910). «Маладая Польшча» 2 перажывала апагей свайго росквіту. Адраджэнне нацыянальнага рамантызму, абнаўленне ўсіх галін мастацтва і літаратуры абудзілі творчыя пачуцці ў Машынскім, які сам пачынае спрабаваць сілы ў паэзіі. Вялікую яго цікавасць выклікае таксама багаты і шматфарбны фальклор кракаўскіх вёсак. Штудзіруе будучы вучоны даследаванні пра мінулае польскай і славянскай культу-
1 Пацвярджае гэта і той факт, што бацька Машынскага падтрымліваў добрыя адносіны з Янам Карловічам, у асабістым фсндзе. якога (ЦДГА ЛітССР) захоўваюцца яго віншаванні.
2 «Маладая Полыпча» — перыяд у гісторыі польскай літаратуры і мастацтва (1890—1918), пазначаны неарамантычнымі тэндэнцыямі-
ры. Вярнуўшыся ў Варшаву, вырашае ўсур’ёз заняцца этнаграфічнымі даследаваннямі.
Яго намерам праводзіць вывучэнне краю ў якасці вясковага настаўніка не суджана было здзейсніцца. Варшаўскі акружны аддзел асветы ў 1911 г. прысудзіў Машынскаму адпаведную кваліфікацыю, але прашэнне аб пасадзе адхіліў. Забяспечыць сувязь з народам і яго культурай магчыма было хіба толькі ўладкаваўшыся прыватным настаўнікам. Пачынаючы з 1911 г. Машынскі працўе ў маёнтках розных гаспадароў на Украіне, у Польшчы, на Жмудзі. Назіранні за народным жыццём склалі аснову артыкулаў, якія змяшчалі такія часопісы, як «Zicmia», дзе спачатку ён выступаў пад псеўданімам Казімеж Рускі, і «Materjaly antropologiczno-archeologiczne і etnograficzne».
У 1912 г. пад час знаходжання ў Белацаркоўскім павеце непадалёку ад Кіева Казімір Машынскі пазнаёміўся з Чэславам Пяткевічам. Асабістая сустрэча з выдатным знаўцам народнага жыцця на Палессі, як адзначалася ў папярэднім артыкуле, адыграла вялікую ролю ў лёсе абодвух людзей і асабліва ў наступнай дзейнасці маладога даследчыка. «Пан Пяткевіч жыў у Стэфаніне, і акалічнасці дазволілі мне часта кантактаваць з ім,— пісаў пазней К. Машынскі.— Даўся я тады яму добра ў знакі назойлівым выпытваннем пра рэчы з галін народнай польскай культуры. Пад уплывам яго гутарак я пажадаў бліжэй пазнаёміцца з Палессем»3. Ураджэнец палескага краю, Ч. Пяткевіч пражыў тут шмат год, з дзяцінства меў добры кантакт з народам. Ен ахвотна пераказаў перспектыўнаму пачаткоўцу вядомыя звесткі і нават па яго просьбе напісаў каля 2 аркушаў этнаграфічных нататкаў. Машынскі адзначыў гэта яшчэ ў сваёй першай кнізе «3 Украіны»: «Пану Чэславу Пяткевічу за ласкавае прадастаўленне мне шматлікіх звестак пра беларускі люд з аколіц Рэчыцы і Мазыра, а таксама за ахвотную дапамогу пры збіранні этнаграфічных нататкаў на Украіне, выказваю тут сардэчную і гарачую падзяку» 4. Пра дапамогу Пяткевіча Машынскі гаварыў і ў наступных сваіх публікацыях. Найбольш кампетэнтнага, дасведчанага знаўцу Палесся, чым Ч. Пяткевіч, цяжка нават уявіць. Пад уплывам старэйшага таварыша мала-