Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
Першай уласнай публікацыяй за подпісам «Бірута» (ні ў адным з прагледжаных дакументаў Даравінскай няма тлумачэння прычын выбару гэтага псеўданіма) стаў прыкметны этнаграфічны нарыс «Дажынкі на Літве» 3. Першапачатковы яго варыянт быў вернуты Янам Карловічам аўтару на дапрацоўку. У адказ Бірута пісала: «...Згодна з пажаданнямі і заўвагамі пана я перарабіла артыкул... Калі ён у гэтай форме прыдасца для «Віслы», ласкава прасіла б паведаміць мне... v якім сшытку яго можна будзе сустрэць. Калі ж і цяпер форма апісання н,е будзе адпавядаць, то прашу артыкульчык выкінуць у кош, а па маўчанні пана даведаюся 'пра яго лёс. Прабачце, што хоць я і знаходжуся ў Варшаве, але асабіста не з’яўляюся, бо хварэю і не выходжу...» * Такой пачцівай нясмеласцю прасякнуты ўсе пісьмы Біруты да Карловіча. Відаць, дапрацаваны варыянт артыкула задаволіў строгага рэдактара, паколькі неўзабаве быў прыняты «Віслаю» да друку.
Прадстаўлены ў нарысе матэрыял быў запісаны ў в. Шауры Лідскага павета, дзе А. Даравінская знаходзілася ў сына вядомага гісторыка і археолага Т. Нарбута. Збіральніца паручылася за сапраўднасць усіх дэталей, паколькі назірала абрад уласнымі вачыма. Яна адзначала, што час і характар правядзення дажынак амаль аднолькавыя ва ўсіх маёнтках правінцыі. Бірута пераказвала падзеі апошняга дня жніва, калі жнеі і касцы, скончыўшы справы, вяртаюцца да пана, дае ў двары на’
2 Wisla. 1888. Т. 2, z. 3. S. 616; Z. 4. S. 845.
3 Там жа. 1889. Т. 3, сш. 1. С. 92—94-
4 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 94, л. 775.
расстаўленых сталах іх чакаюць пачастункі. Па ходу яна рабіла заўвагі пра парадкі, заведзеныя ў гэтай мясціне (напрыклад, што тут толькі мужчыны косяць ссна, а жанчыны сярпамі жнуць збожжа; што песні спяваюцца толькі жанчынамі і г. д.). u
Як на сапраўднае ўпрыгожванне свята ўказвае Ьірута на жніўныя песні: «Мелодыя песні, падцягнутая некалькімі дзесяткамі галасоў за запявалай, дадавала хараство нязмушаным. але сваёй натуральнасцю кранальным сэрца словам» 5. якасці ілюстрацьіі прыводзіцца песня «Дажалі жыта аж да аологу». На вялікі жаль тэкст яе пададзены ў перакладзе на польскую мову. Курсівам засталіся вылучаны беларускія словы, што пакідалі прыкм.еты мясцовага каларыту і захоувалі v песні рыфму, часам нават унутраную.
Бірута падрабязна перадала ўсе моманты ўрачыстасці’ як спяваюцца пану і пані велічальныя песні, як вядучая песельніца здымае з галавы залацісты. вянок са збожжа і віншуе ім пана, цалуючы яму руку і прымаючы ўзамен хлеб-соль і грошы, як пасля традыцыйнага пачастунку пачынаюцца вясёлыя танцы.
У ацэнцы правядзення абраду прысутнічала, аднак, не столькі адчуванне і разуменне народнай душы, колькі крыху сентыментальная замілаванасць паненкі сялянскім святам, песнямі простых людзей: ^«Песня гэтая, якая пачынаецца на полі, пры нетаропкай хадзе з сярпамі на плячы, і заканчваецца пасля захаду сонца перад дваром, пакінула пранікнёнае, прыемнае ўражанне». Дыстан’цыя між назіральніцаю і тымі, пра каго яна расказвае, неназойліва, але ўсё ж адчуваецца. Гэта оачыцца не толькі ў яе ўласных ацэнках накшталт. <<Для нашага мужыка алкаголь з’яўляецца нектарам, які падымае настрой, усыпляе жыццёвыя ^клопаты, б,ез яго абысціся яму вельмі цяжка». Праяуляецца гэта і ў тым, як 3 яе ж слоў паводзілі сябе сяляне ў панскім маёнтку: «Адны другіх перасцерагалі: «Адсунься, браце, бачыш, што тут пані стаіць», «Асцярожна, Марыся, глядзі, каб, танцуючы, не штурхнула паненкі», «Паненачка, проша сюды, на гэтае крэсла сесці, бо, вядома, п яны мужык можа часам наступіць» 6. Перад вачыма не столькі сялянская далікатнасць, колькі ў большай, оадан.
s Wisla. 1889. Т. 3, z. 1. S. 92—94.
6 Там жа. С. 94.
ступені скаванасць, нясмеласць ад блізкай прысутнасці хай сабе лагодных, але ўсё ж паноў.
Усц,ешаная ўхваленнем яе літаратурных спроб самім Карловічам, Бірута перадае яму свой артыкул «Двор і сяло», вернуты ёй з рэдакцыі «Веку» 7. Аднак гэтае сачыненнс (хутчэй за ўсё з-за сваёй недасканаласці) «Віслаю» таксама не было прынята, і ў наступным у перапісцы збіральніцы і рэдактара пра яго ніколі не ўзнікала гаворкі.
Ян Карловіч строга ахоўваў аўтарытэт свайго выдання, і ніякіх паслабленняў нават для блізкіх яму аўтараў не дапускаў. I салідны вучоны, і маладая збіральніца-энтузіястка з аднолькавай адданасцю сумлённа служылі агульнай справе. Творчыя кантакты з Іўарловічам з’яўляліся не толькі для Біруты, але і для тых, хто пачынаў сваю дзейнасць на ніве народазнаўства, сапраўднай школаю. Чуласць, спагадлівасць і разам з імі строгая прынцыповасць былі ў асобе Яна Карловіча непадзельныя. Які б прысуд ён ні выносіў, у карэспандэнтаў «Віслы» не знікала жаданне працягваць даследчыцкую працу. У лік аўтараў часопіса ўвайшла і Бірута. «Асмялеўшы пасля ласкавага прыняцця маіх «Дажынак на Літве», пасылаю зноў трохі матэрыялаў у «Віслу», якія, калі будуць папам палічаны за прыдатныя, прыемна мне будзе бачыць надрукаванымі, тым больш што аб маёй радзімай Літве так мала польскія часопісы пішуць, нібыта яна зусім не існуе!» 8
Неўзабаве Бірута апублікавала ў «Вісле» ў раздзеле «Пошукі» падборку воклічаў, якімі клічуць і адганяюць разнастайную хатнюю і дзікую жывёлу і птушак9, a таксама некалькі прасякнутых містычным настроем паданняў 10. ІІершае з іх — «Сосны ў Лідз,е» — расказвае пра дзве сасны, якія выраслі на месцы забойства дзевяці францысканцаў, што з’явіліся ў гэты край, калі тут яшчэ панавала язычніцтва, каб пасвяціць люд’зей у хрысціянскую веру. Паданне гаворыць, што са зламаных галін цячэ кроў, і таму ніхто не адважваецца падняць ■сякеры на дрэвы, што павырасталі над магілаю пакутнікаў. У другім паданні — «Пра касцёл святой Ганны ў Вільні» — апавядаецца аб тым, як была захавана таям-
' ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 94, л. 774.
8 Там жа, л773.
9 Wisla. 1889. Т. 3, z. 2. S. 378—379.
10 Там жа. Сш. 3. С. 645—646; Сш. 4. С. 899—900.
ніца колеру цэглы надзвычайнага архітэктурнага збудавання. На матэрыяле з Ваўкавыскага павета складзена «Паданне пра Пілакальскую гару».
I этыя творы, на вялікі жаль, аказаліся апошнімі, якія Бірута магла пабачыць надрукаванымі. У 1891 г. часопіс, дзе ў нядоўгі свой в.ек публікавала яна свае карэспандэнцыі, паведаміў пра яе заўчасную смерць, адначасова коратка падаўшы асноўныя вехі яе жыцця: «Здольная і вельмі заслужаная ў айчынным народазнаўстве панна Амелія Даравінская, вядомая чытачам «Віслы» пад прыдуманым імем Біруты, народжаная ў 1863 г. у Ройсталях у мілі ад Вільна, выхаваная ў Варшаве, літаратарка і настаўніца, памерла ад хваробы сэрца 27 ліпеня г. г. у Варшаве, пахавана на Павонзках. Пасля яе засталося багата рукапісаў і сярод іх «Апісанне Лідскага павета» н. Няхай зямля будзе ёй такая лёгкая, як страта яе нам і сям’і — цяжкая!» 12
Пра тое, з якой заклапочанасцю ставіўся Карловіч да сваёй карэспандэнткі, мы можам меркаваць толькі па адказах Біруты на яго лісты. «За памяць пра маё здароўе' шчыра шаноўнаму пану дзякую. Яно не надта добрае: некалькі год маю хваробу сэр'ца, і прысуд дактароў трымае мяне ўдалечыні ад Варшавы...» — пісала Бірута 11 лістапада 1890 г.13 Калі ж яна наязджала ў Варшаву, Карловіч заходзіў да яе. Раз госць не застаў яе дома, і Амелія доўга шкадавала, што недарэчная выпадковасць перашкодзіла ім сустрэцца. У адным са сваіх лістоў яна напісала Карловічу, дакладна паведаміўшы свой адрас: «У чаканні, што пан ласкава наведае, наўмысна нікуды вечарам не выходжу, каб выпадкам не размінуцца і не пазбавіць прыемнасці бачыць пана ў сябе...» 14 Біруце і яе сястры Людгардзе Александровіч, прдз якую Карловіч часта перадаваў карэспандэнцыю для аўтаркі свайго часопіса, даводзілася карыстацца бібліятэкаю вучонага. Бірута нават мела намер з дапамогай яго кніг скласці зборнік анекдотаў 13
Пакінутае Бірутаю ў рукапісах мела 'значнасць не
11 Відаць. назва рукапісу была пададзена па памяці і таму недакладная. Ва ўсіх сваіх пісьмах Бірута і Карловіч ужываюць крыху іншую назву: «Народ Лідскага павета».
12 Wista. 1891. Т. 5, z. 3. S. 730.
13 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 94, л. 767.
11 Там жа, л. 766.
15 Там жа, спр. 87, л. 237, 238.
меншую, чым тое, што пры яе жыцці паспела пабачыць свет. ' Іначай наўрад ці часопіс ацаніў бы ў некралозе так высока яе краязнаўчую дзейнасць.
Яшчэ на самым пачатку перапіскі Бірута паведаміла Карловічу, што, зачараваная народнымі песнямі, яна трохі сабрала іх у розных аколіцах, «...між іншымі і прыгожыя б,еларускія. Ці можна іх прыслаць і ui знойдуць яны месца ў часопісе пана?» 16 Толькі праз год пасля смерці Біруты часопіс «Збор звестак па айчыннай антрапалогіі» змясціў паводле яе рукапісаў падборку «Беларускія песні з Лідскага павета» 17. Яшчэ пры жыцці збіральніцы Я. Карловіч даслаў гэты рукапіс у Кракаў, дзе знаходзілася рэдакцыя часопіса, на імя яго рэдактара Ісідара Капярніцкага. 2 мая 1891 г. той паведаміў Я. Карловічу: «Некалькі дзён таму назад было ў нас пасяджэнне Антрапалаг. камісіі, на якой я прадставіў ласкава прысланы нам збор беларускіх песень, запісаных Бірутай. Калі дойдзе да друкавання — напэўна, не хутка,— то як я павінен назваць уласным прозвішчам аўтарку гэтага збору?» 18
У падборку ўвайшло 25 тэкстаў 19. Усе песні пазаабрадавыя, у асноўным сям.ейна-бытавыя, любоўныя, рэкруцкія. Амаль ля кожнага тэксту ўказана месца запісу: вёскі Красна, Лазяны, Кемейшы, Сядзеймы. Звесткі пра выканаўцаў у публікацыі адсутнічаюць. Адзінае выключэнне складае заўвага збіральніцы да рэкрункай песні «Стаяла каліна, стоячы завяла». У аснове сюжэта — развітанне з роднымі і суседзямі хлопца, якога забіраюць у салдаты праз «красну дзявіцу». Бірута, відаць, сама пры запісванні адчувала нейкую незразумеласць у змесце і, каб і ў будучага чытача таксама не ўзнікала пытанняў, папрасіла ў выканаўцы даць тлумачэнні, змешчаныя потым іюбач з песняю. Паколькі яе кам.ентарый датычыць не толькі канкрэтнага песеннага сюжэта, а ў пэўнай меры характарызуе збіральнінкі метад Біруты, яе кантакт са спевакамі, прывядзём яго цалкам: «Дыктуючы мне гэтую песню, русінка (г. зн..
16 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 94, л. 774.
17 Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. 1892. T. 16, dz;a] 2. g 239 251