Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
Праз некаторы час варыянт даследавання пра Палессе Эма Яленская апублікавала пад назваю «Folklore Polesien» («Палескі фальклор») у парыжскім часопіс.е «La Tradition» Значэнне гэтай публікацыі пры ўсіх яе дадатных якасцях яшчэ і ў тым, што аўтар у заключэнні змясціла ў перакладзе на французскую мову 8 тэкстаў беларускіх народных песень. Сярод іх казацкія, салдацкія, балады, веснавыя, любоўныя.
He толькі зробленымі заўвагамі пра характар народных песень ці пра манеру іх выканання абмяжоўвалася Яленская. У невялікіх нататках, змешчаных у «Вісле» пад рубрыкаю «Шведы, татары і туркі» 21, яна паспрабавала заглыбіцца ў зм.ест традыцыйных песень, каб убачыць у іх і праз іх лепш зразумець народныя ўяўленні пра падзеі далёкай мінуўшчыны. Напады татар, спальванне імі беларускіх сёл не сцерліся ў народнай памяці і праз вякі даходзілі да нашчадкаў у выглядзе паданняў, легенд, песень. Даследчыца прыводзіць у прыклад адну калядную песню, дзе гаворыцца, як малады паніч выхваляўся сваім самым лепшым на свеце канём, якога няма і ў караля і якога ён не супраць быў прадаць за «сто чырвонцаў». Конь прыгадвае гаспадару бітвы з туркамі і татарамі, калі стрэлы, як дождж, ляцелі, а ён, ратуючы пана, мора пераскочыў. Лёс паланянак, за-
19 Wies Komarowicze... S, 83.
so La Tradition: Revue Internationale du folklore... Paris, 1894—1895.
T. 8. P. 58—64, 116—123.
21 Wisla. 1894. T. 8, z. 3. S. 589—590.
хопленых татарамі, паказаны ў адной з вяснянак, тэкст якой у артыкуле Яленская прывяла па-польску. Баладны сюжэт расказваў пра тое, як тры сястры пайшлі ў лес па ягады і там сустрэлі татар. Адна з сясцёр трапіла ў палон, дзе аднойчы, пачуўшы голас маці, якая перакінулася ў зязюлю, і не здолеўшы ўцячы, усадзіла нож у сэрца. He без падстаў збіральніца даводзіць, што само слова «татары» з часоў іга нясе ў сабе адмоўны сэнс, стаўшы сінонімам жорсткасці і бесчалавечнасці. Водгалас гэтага, як лічыць фалькларыстка, чуецца ў вясельнай песні, якую дружкі спяваюць брату маладой, калі той расплятае сястры касу: «Татарын, браце, татарын, што прадаў косынку за таляр»... «Азначае гэта адданне дзяўчыны мужу як уласнасць, пэўнага роду продаж, і абуджаныя такім гвалтам яе пачуцці знаходзяць выраз у найзняважлівейшым для брата эпітэце, які малюе хцівасць і жорсткасць: «Татарын!» 22,—пісала даследчыца. Часам літаральная трактоўка тэксту перашкаджала Яленскай прыйсці да аб'ектыўных вывадаў, і ўсё ж сам па сабе такі аспект вывучэння народных песень меў пэўную цікавасць.
Ян Карловіч высока цаніў фалькларыстычныя здольнасці Эмы Яленскай. I гэта выявілася не толькі ў публікацыі на старонках «Віслы» яе твораў. Нешматлікія лісты славутага вучонага сведчаць, што Яленская была для яго ў некаторых пытаннях н.еаспрэчным аўтарытэтам. Так, падтрымліваючы намер 3. Глогера зрабіць выданне, прысвечанае Адаму Міцкевічу, з выкарыстаннем фальклорных твораў з радзімы геніяльнага паэта, Карловіч у лісце ад 30 кастрычніка 1897 г. звяртаецца менавіта да Э. Яленскай як найбольш кампетэнтнай знаўцы вуснай творчасці беларусаў:
«Шаноўная пані!
Са шчырай радасцю чытаю ў сённяшніх газетах паведамленне пра Ваш трыумф на конкурсе віншую ад усяго сэрца і цешуся, што супрацоўніцу нашай «Віслы» напаткаў такі посп.ех.
Прашу прабачыць, што на Ваш ліст ад 6.10 адказваю толькі цяпер. Павінен быў спачатку параіцца з маімі
22 Wisla. 1894. Т. 8, z. 3. S. 590.
23 Маецца на ўвазе перамога на конкурсе імя Баляслава Пруса.
таварышамі пп. Балінскім 24 і Глогерам. Вынікам гэтай дамоўленасці іх наступная просьба да пані: у зборніку былі б пажаданыя толькі тыя беларускія песні, якія б сваім зместам былі звязаны з творамі Міцкевіча (напр., з баладамі). Іншьія знаходзіліся б далекавата ад нашае мэты. Калі ж пані такіх не знойдзе, то просім пра штонебудзь іншае, хаця б этнаграфічныя даныя або штосьці нядоўгае і закончанае, каб сякім-такім чынам мела адносіны да жыцця або творчасці Міцкевіча. Можа, знайшлася б пара казак, напр. з Навагрудскага (павета), якія нейкай ніццю можна было б злучыць з Міцкевічам?
ўрэшце, што пані пажадае прыслаць, з удзячнасцю прымем.
У чаканні цалую ручкі пані і прашу засведчыць маю пашану пану доктару.
Верны слуга	Я. Карловіч»
Захаваўся ў фондзе вучонага адказ яго карэспандэнткі на гэты ліст. Па характэрнаму строгаму почырку, больш, бадай, падобнаму на мужчынскі, можна меркаваць пра цвёрды, рашучы характар Э. Яленскай-Дмахоўскай.
«Шаноўны пане! Даўно ўжо збіралася выказаць Вам падзяку за ласкавае абдорванне мяне столькімі цікавымі творамі — але, выбіраючыся ўвесь час у Варшаву, жадала б зрабіць гэта асабіста. Бачу, аднак, што задоўга давядзецца чакаць, бо выезд наш пастаянна адпягваецца і папраўдз.е ўжо не ведаю, калі выедзем адсюль. Такім чынам шлю шаноўнаму пану найсардэчнейшую падзяку за яго дабрату. Хацелася б вам нечым аддзячыць і старалася адкуль толькі можна здабыць манюшкаўскія памяткі, ал,е так па сённяшні дзень абсалютна нічога не трапілася мне ў рукі.
Будучы ў вёсцы ў наваколлі Навагрудка, увесь час не выпускала з думак «Уцёкі» і «Лянору» 2°, але надта
24 Балінскі Ігнацы — паэт, друкаваўся ў шэрагу тагачасных перыядычных выданняў. Разам з Я. Карловічам, 3. Глогерам і Л. Мэйсац склаў «Памятную кнігу на ўшанаванне стагоддзя Адама Міцкевіча». Ў другім яе томе (с. 57—58) змешчаны сабраныя Э. Яленскай легенды пра возера Свіцязь.
25 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 3, спр. 80, л. 75—76.
26 «Уцёкі» — апошняя балада Адама Міцкевіча. «Сваю баладу я склаў паводле песні, якую чуў калісьці ў Літве на польскай мове>—• пісаў А. Міцкевіч.— Я захаваў змест і кампазіцыю, але з усіх вершаў гэтай народнай песні ў памяці засталося ўсяго некалькі,
мала там была, каб што-небудзь магла знаіісці і акрамя некалькіх пгсень нічога больш не прывезла. Але тым часам тут, прыводзячы ў парадак сабраныя некалі беларускія казкі, натрапіла на адну, якая мае з «Уцёкамі» пэўнае сваяцтва. Немагу пра гэта меркаваць, таму дасылаю пану гэтую казку, запісаную мною ад адной вельмі старой кабеты на Пал,ессі. Вельмі рада буду, калі яна акажацца пану патрэбная.
Прашу прыняць, шаноўны пан, выражэнне шчыран павагі і ўдзячнасці.
Э. Дмахоўская» .
Хутчэй за ўсё збіральніца мела на ўвазе казку-паданне «Каханне да смерці», запісаную ёю ў Камаровічах. У казцы расказваецца пра тое, як панская дачка палюбіла купецкага сына. Калі ж каханы памёр, то па-ранейшаму па начах прыходзіў да яе на спатканне, а аднаго разу забраў з сабою. Усе здагадаліся, куды знікла паненка. Магілу адкапалі, абодвум маладым адзелі залатыя пярсцёнкі і адслужылі над імі малеоен. Гэтая казка ў ліку іншых (іх агульная колькасць — 62 творы) занатавана ў рукапісе Э. Дмахоўскай, які яна ў 1898 г. даслала ў Кракаў, дзе ў бібліятэцы Акадэміі навук захоўваецца і цяпер. ДІаўклівы, ояздзейсны лёс фальклорных набыткаў Эмы Яденскай-Дмахоўскай працягваўся роўна тры чвэрці стагоддзя. Ад забыцця яны аказаліся абуджаныя беларускімі савецкімі даследчыкамі. ^Неўзабаве рукапісны зборнік быў выдадзены і стаў здабыткам шырокага чытача Але перш чым прыступіць да яго разгляду, варта прывесці адзін дакумент, які вяртае на пачатак стагоддзя, у той час, калі казкі, сабраныя Э. Дмахоўскай, апынуліся ў Кракаве. Да фалькларысткі звярнуўся доктар Ян Развадоўскі, прафесар Ягелонскага універсітэта, які пазней стаў на чале Этналагічнай секцыі Акадэміі навук у Кракаве:
«Антрапалагічная камісія Акадэміі навук уступіла беларускія матэрыялы., сабраныя пані, мовазнаўчай камісіі гэтай самай акадэміі для друку. Мовазнаўчая ка*
якія мне паслужылі ўзорам стылю». Славуты нямецкі паэт XVIІІ ст. Готфрыд Бюргер гэты сюжэт^ «вядомы народам усіх хрысціянскіх краін» (А. Міцкевіч), паклаў у аснову сваёй балады «Лянора», пад уздзеяннем якой В. А. Жукоўскі напісаў фаладу «Людміла», што ў сваю чаргу ўразіла студэнта А. Міцкевіча.
27	ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 94, л. 213—213 адв.
28	Беларускі казачны эпас/Склад. У. В. Анічэнка. Мн., 1976.
місія, сакратаром якой з’яўляюся, прыняла гэтыя матэрыялы ўмоўна. Менавіта нас вельмі цікавяць дакладнаеці ! ў сувязі з гэтым нам хацелася б ведаць: хто збіраў перапісаныя Вамі казкі, ці Вы самі ці хто іншы? Далей, ці былі яны запісаны на месцы, пад дыктоўку асоб з народа, ці іначай? Далей, ці магла б шаноўная пані у сумніцельных выпадках даць паясненне, як' тая ці іншая рэч вымаўляедца ў дадзеным наваколлі?
I ў заключэнні мы прасілі б пра дакладнае вызначэнне мясцовасці: у якім баку і як далёка ад Мазыоа веска Камаровічы?	1
У мяне асабіста склалася ўражанне, што тэксты, сабраныя шаноўнай пані, запісаны не зусім дакладна ў адносінах народнага вымаўлення.
Чакаю прыемнага адказу. Застаюся з глыбокай павагаю...» 29
Невядома, ці пасылала Э. Дмахоўская свае тлумачэнні Я. Развадоўскаму. Магчыма, перакідванне на працягу трох год рукапісу з аднае камісіі ў другую і крыху недаверлівыя адносіны да сумленна праведзеных запісаў, а значыць, і да яе як фалькларысткі разбуралі спадзяванні, што казкі родных Камаровічаў калі-небудзь пабачаць свет, і Дмахоўская больш не пісала ў Кракаў што і п.ерашкодзіла давесці рукапіс да друку. Магчыма’ яна давала адказы на пытанні Я. Развадоўскага (прыведзены ліст не першы), але тым не менш справа з месца нескранулася. Зрэшты, па тым часе ў Дмахоўскай былі ўжо іншыя дамінанты —досыць прыкметны поспех у літаратуры, а таксама актыўны ўдзел у грамадскім руху.	’	’	'
Дарэмна сумняваўся Я. Развадоўскі ў дакладнасці перадачы тэкстаў, у адпаведнасці іх жыйой вясковай мове. Запісы Дмахоўскай зберагалі фанетычныя, мар-. фалагічныя, лексічныя і сінтаксічныя асаблівасці мовы тых мясцін, у якіх ёй даводзілася занатоўваць фальклорныя творы. Якасць запісаў пацвярджаюць і сённяшнія мовазнаўцы: «Казачны матэрыял захоўвае цікавыя факты для разважання аб моўнай спецыфіцы бечарускіх народных гаворак» 30.
Жывучы на^ скрыжаванні самых розных моў і дыялекгаў, Дмахоўская выказала сваё ўспрыманне кожнай
чп ЛітССР, ф. 1135, воп. 3, спр. 80, л 61 6‘?
Беларускі казачны эпас. С. 5.
з іх у нарысе «Віленская кальварыя» пры апісанні шматнацыянальнага людскога натоўпу, які сцякаўся да каталіцкай святыні. Пры ўсёй суб’ектыўнасці ацэнак нельга не заўважыць яе сімпатый да беларускай мовы: «Едуць і ідуць-здалёк [...] Жмудская мова, суровая і цвёрдая, мяшаецца з беларускай пяшчотнай гаворкай; польская мова, змекчаная ў літоўскіх вуснах, працяглая і спеўная, гучыць побач з пругкай рускай мовай, якая нясе рэха далёкіх стэпаў» 31.