• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    А.С.Ліс
    ----ІШЎНЫЯ
    Лсні
    СВОЕАСАБЛІВАСЦЬ
    ФУІІКЦЫЯНАЛЬНА-ЖАНРАВАЙ ПРЫРОДЫ ЖНІУНЫХ ПЕСЕНЬ.
    ЗБІРЛННЕ I ВЫВУЧЭННЕ
    Жніўныя песні — з’ява сацыяльна і эстэтычна адмет-ная не толькі ў сістэме каляндарных жанраў, але і ў цэ-лым, ва ўсёй народна-паэтычнай культуры беларусаў. Гэта адзін з раздзелаў беларускай фальклорнай кла-сікі.
    Шырокае развіццё жніўных песень, іх багатая жыц-цёва-зместавая напоўненасць, сапраўдная мастацкая ёмістасць абумоўлены перад усім самой функцыяналь-най прыродай жніўнай паэзіі.
    Жніўныя песні ўзніклі ў працэсе працы. Яны супра-ваджалі адзін з самых адказных момантаў у жыцці даў-нейшага зсмляроба — збор збажыны, жытняе жніво. Народныя найменні жніўных песень («жніво», «жніў-ныя», «жытнія», «лета») дакладна перадаюць функцыя-нальную асаблівасць іх, пару і месца выканання. Як і ў іншых відах паэзіі земляробчага календара, у жніўных песнях праглядаюць раннетрадыцыйны пласт і творы назнейшага паходжання.
    Архаічныя ўзоры жніўнай паэзіі выразна нясуць на сабе адбітак міфалагічнага светасузірання; элементы працоўнай магіі выяўляюцца ў іх змесце (заклінаннях ураджаю), імператыўнай форме звароту, напеве. Яны даволі пераканаўча сведчаць аб тым, што былі заклі-каны, паводле думкі старажытнага чалавека, яшчэ ня-здольнага пазнаць навакольны свет у яго рэальных пры-чынна-выніковых сувязях, паспрыяць захаванню збажы-ны ў час яе ўборкі, а таксама забеспячэнню ўрадлівасці нівы на будучы год.
    3
    Спароджаная працай на жытнім палетку, жніўная паэзія ўвабрала ў сябе і таленавіта ўвасобіла (сродка-мі міфалагічнай і рэалістычпай паэтыкі) атмасферу жніва, характар цяжкай, над спякотлівым сонцам, ад-казнай работы. 3 асаблівым пачуццём, эстэтычным так-там яна перадала даволі шырокую гаму перажыванняў асноўнай дзейнай асобы жніва — жняі-пастацянкі. Ме-навіта ў спавядальных лірычных выказваннях жнейкі, яе зваротах да сонца, месяца, ветру, да пана-прыгонні-ка, яго чэлядзі па-мастацку змястоўна выяўлены сацы-яльныя і сямейныя адносіны, як яны склаліся ў міну-лым. Песні працоўна-жніўныя (уласна жніво) стварылі асабліва шырокую панараму прыгоннай рэчаіснасці з яе сацыяльнай іерархіяй, жорсткім прыгнечаннем чала-вечай асобы рабачая. Асобныя з іх узняліся да адкрыта-га, актыўнага сацыяльнага пратэсту супроць зыску і ня-волі феадальнага грамадства.
    У спецыфічным паэтычным асвятленні падаюць жніў-ныя песні адносіны ў сям’і, беручы іх у тыповых для ўяўлення народа вымярэннях і ўзнаўляючы ў псіхалагіч-на-дакладных вобразах і малюнках. У асэнсаванні жыц-ця, у слоўна-пластычнай выяве чалавека жніўная паэ-зія дасягнула значнай меріл псіхалагізму пры гравічнай эканоміі пісьма, уласцівай фальклору, як і ўсякаму са-праўднаму мастацтву. Характэрна, што якраз белару-ская народная паэзія і канкрэтна такія яе шэдэўры, як жніўная (дажынкавая) песня «Ці не выйшла цёмная хмара?» і да т. п., навялі ў свой час фалькларыста Ігна-та Храпавіцкага на думку аб велічы душы, высака-родным поглядзе на свет як важнейшай перадумове ўсякай творчасці, беларускай народнай у прыватнасці. Без мала сто пяцьдзесят год таму назад ён нісаў у сваіх эцюдах «Беглы погляд на паэзію беларускага народа»: «Без велічы сэрца як бы мог просты беларускі селянін аздобіць свае творы кветамі найтанчэйшых пачуццяў і выпрацаваць у сабе такі мастацкі інстынкт, які часта без дапамогі навуковых пошукаў адкрывае яму самыя запаветныя таямніцы мастацтва» ‘. Рэвалюцыйны дэ-макрат Янка Купала бачыў у беларускай жніўнай песні сігналізатар аб думках, перажываннях і спадзяваннях
    1 Chrapowicki Ign. Rzut oka na poeziq ludu Bialoruskiego // Ru-bon. Wilno, 1845. T. 5. S. 70.
    4
    народных, калі пытаўся: «А ці ўслухаўся хто, аб чым жнейка галосіць?» 2
    Характэрна, што ад народнага ўспрыняцця жніва як вялікай падзсі ў жыцці ссляніна ішло адчувапне працы як свята, свяшчэннадзейства ў эпасе старых пісьменні-каў:
    «...Бы хтосьці іх (жанцоў) зваў на бяседу, на ўрачы-стасць: уподбег, не азіраючыся, падкасаўшы порткі, па-даткнуўшы спадніцы, моўчкі, з прагнымі ўзрокамі, шну-равалі перавулкамі, вулічкамі, сцежкамі, мяжынкамі. У бслых сарочках, быццам на таінства якое! Чорнымі дужкамі — сімвал працы — пераціналі спіны вострыя сярпы...
    Жніво! Прыпар! Час, якому няма роўнага ў годзе... Жыта — хлебароб: чародны пераплёт жыцця, злука прыроды з чалавекам. I над золатам каласоў, над про-стам снапоў лунае песня. 3 ёю грае перапёлка» 3.
    У аспекце калі не святасці, то радасці малюе жніво класік беларускай літаратуры, у прынцыпе суровы рэа-ліст Максім Гарэцкі: «Жніво. Ранне. Спелае жыта схі-ліла каласы. Блішчыць раса і буйнымі круглымі слязьмі капас і з коласа, і з тонкага залатога сцебля. Тхне све-жасцю зямелька...
    Там-а-там сінсюць чароўна-прынадныя галоўкі-кра-сачкі ціхіх васількоў. Трыпутнікам, гугелем і мышыным гарошкам парасла высокая мяжа.
    Падзьме цёплы, і густы, і лёгкі ветрык — і ад жыт-няе сцяны льецца і плыве пах упрэлай палявой зямлі і ціхамірнай непрыкметнай румянкі, сыплюцца ў сем ко-лераў вясёлкі росныя перлы, дыхаючы ўгору духам цеп-лыні.
    Шырокая а далёкая жоўтая ніва! Там, пры далёкім лесе, у дымнай імгліцы, мусіць, канчаецца яна.
    Шарпае пад лёгкімі лапцікамі колкае і яшчэ поўнае соку іржышча. Грубыя, туга звязаныя снапы разлегліся, як купцы, бавячы погляд.
    А нечыя жнеі прыйшлі ўжо на постаць — пад самы лес. Лётаюць па-над жытнім морам каласяныя жмені і хаваюцца ў ім. Уздоймецца галава ў белай намётцы, бліснс на плячы гібінка сярпа, тонкія рукі круцяць вязьмо. I зрок задумна стаіць на дальнім ускраі паласы-
    2 Купала Янка. 36. тв.: У 7 т. Мн., 1977. Т. 3. С. 188.
    3 Гартны Ц. 36. тв.: У 4 т. Мн„ 1987. Т. 2. С. 435—436.
    5
    шнурочка... «Відзіць маё вочка, што край недалёчка! Відзіць жа і другое, што яшчэ гоней двое!..» Схавалася белая намётка,— узмятнулася чырвоная хустачка дзяў-чыны... I дзве жмені, гнуткія, шумацяць, матляюцца і матляюцца. Вуха з радасцю ловіць аднастайную музы-ку — ігранне сярпоў: хруп! xpyn! хруп! I шамас жыта...» 4
    Вось вобраз беларускага жніва: удзельнікі працы, прыроднае атачэнне, убачанае, адчутае пранікнёным мастаком слова. Нс забудзем яго пры навуковым спас-ціжэнні жніўных песснь.
    Фалькларыста, сучаснага даследчыка народна-па-этычнай культуры, жніўная пссня цікавіць як адзін з ба-гатых і ў той жа час малаасветленых раздзелаў яе. На-прамак даследавання, яго схему можна акрэсліць так:
    а)	паходжанне жніўных песень;
    б)	арэал бытавання;
    в)	асаблівасці функцыяніравання;
    г)	унутрыжанравая класіфікацыя;
    д)	характар паэтычнага ўвасаблення жыцця;
    е)	сістэма вобразаў жніўнай паэзіі;
    ж)	асаблівасць паэтыкі;
    з)	сучасны стан жанру.
    Вось у асноўным круг тых пытанняў, вырашэнне якіх можа даць навукова-аб’ектыўнае ўяўленне аб сутнасці жніўнай паэзіі, яе сацыяльна-эстэтычнай і пазнавальнай каштоўнасці. Зразумела, пры ўмовс творчай удачы.
    Па традыцыі зыходным пунктам даследавання возь-мем акрэсленне яго прадмета, дэфініцыі жанру.
    Жніўныя песні складаюць адну з разнавіднасцей ка-ляндарна-абрадавай паэзіі, якая неадступна суправа-джала ўвесь гадавы круг жыцця і працы земляроба. З’яўляюцца менавіта тым жанрам, які ў пераемным ра-дзе жанраў, груп каляндарных песень стварае, абазна-час сабой нейкі вышэйшы яе нункт у плане функцыя-нальным. Восеньскі цыкл — у пэўным сэнсе ўжо спад у гадавым цыкле земляробчай песнятворчасці: у змесце яго выразна паслаблялася непасрэдная сувязь з раллёю, нівай, з абрадамі; палявыя гаспадарчыя турботы састу-палі месца іншаму клопату — унутрысямейнаму. Лет-няя, жніўная песня канцэнтравалася ўся вакол хлеба-дайнай нівы, даспелага жыта. Ад поля, нівы позірк
    4 Гарэцкі М. 36. тв.: У 4 т. Мн„ 1985. Т. 2. С. 156—157.
    6
    творцаў жніўнай паэзіі падымаўся, абяртаўся на чала-века, свет яго перажыванняў і мары. 1 ў гэтым вялікая заваёва жніўнай песнятворчасці як з'явы мастацкай, гісторыка- і эстэтыка-пазнавальнай. Але, акрэсліўшы функцыянальную і агульназместавую сутнасць жанру жніўных пссепь, звернемся перш-наперш да псрадумовы іх даследавання — агляду гісторыі збірання і вывучэння жніўнай паэзіі, жніўнай песнятворчасці.
    * * *
    Першае ўпамінанне (праўда, ускоснае) пра жніў-ныя абрады і звязаную з імі паэзію на Беларусі адно-сіцца да XVI ст. Храніст А. Гваніні, які служыў у віцеб-скім гарнізоне, назіраў і апісаў земляробчыя клопаты беларускага селяніна. Гваніні засведчыў, як старадаўні бсларус апрацоўваў зямлю, і сярод іншых аспектаў гэ-тага працэсу звярнуў увагу на той факт, што ўвесь га-давы цыкл гаспадарчых палявых работ на Беларусі су-праваджаўся песнямі, спевам жанчын 5. У XVI ст. кан-крэтна пра жніўныя абрады ўпамінае другі сярэдневя-ковы аўтар Ян Ласіцкі, які наглядаў іх у ваколіцах Мінска, служачы настаўнікам пры двары князёў Глябо-вічаў у Заслаўі6. Гісторык Вялікага княства Літоўскага Т. Нарбут даў сціслае апісанне зажынак і дажынак, як яны адбываліся на пачатку XIX ст. у ваколіцах яго ра-давога маёнтка Шчаўры на Лідчыне. Вучоны адзначыў урачыстую атмасферу, у якой адбываліся жніўныя аб-рады, і зазначыў, што яны характэрны для ўсёй Літоў-скай Русі7. Аднак сам жніўна-песенны матэрыял, узоры жанру ўпершыню былі апублікаваны даволі позна: у 30—40-я гады XIX ст. у кнізе польскага фалькларыста, выхадца з Беларусі, Л. Галэмбёўскага 8, а таксама ў ма-награфіі А. Рыпінскага 9, у згаданым ужо нарысе Ігната
    5 Гл.: Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн„ 1930. Раздз. 3. № 29. С. 136.
    6 Losicki J. De Rusorum. Moskavitarum et Tartarorum religione, sakryficii nuptiarum funerum vitu. Spirae, 1852. S. 17.
    7 Narbutt T. Dzieje starozytne narodu litewskiego. Wilno, 1835. T. 1. S. 307—311.
    8 Golgbiowski L. Gry i zabawy roznych stanow w kraju calym lub zagranicej. Wilno, 1831. S. 270.
    9 Rypinski A. Bialorus! Kilka slow o poezii prostego ludu tej naszej polskiej prowincii; o jego muzyce, spiewie, tancach, etc. Paryz, 1840. S. 122, 186—190.
    7
    Храпавіцкага, у зборніках Яна Чачота і ў фальклорна-этнаграфічнай працы Яўстафія Тышкевіча.
    Ян Чачот у беларускім дадатку да 4-га выпуску «Вясковых песенек», а таксама ў шостай кніжцы гэтага першага грунтоўнага збору беларускага фальклору на-друкаваў каля дваццаці жніўных і дажынкавых песень з Навагрудчыны і Лепельшчыны 10. Адабраныя з густам тыпова жніўныя творы з двух гістарычна і этнаграфічна адметных рэгіёнаў Беларусі ўжо маглі даць пэўнае ўяўленне аб характары жанру, яго сацыяльнай і эстэ-тычнай каштоўнасці.