Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
123 Мажэйка 3. Я. Песні беларускага Паазер’я С. 166, 167.
124 Там жа. С. 161, 200, 209.
125 Там жа. С. 185, 200, 202.
126 Там жа. С. 162.
36
цыяльна-бытавым умовам сучаснага хлебароба, ні яго светаўспрыманню.
У гэтым жа пераконвае і другі рэгіянальны зборнік 3. Я- Мажэйка, прысвечаны палескаму фальклору 127. Акрамя багатага матэрыялу, новых сюжэтаў жніўных песень, ён цікавы тым, што своеасабліва ілюструе ў сабе стан каляндарных жанраў, і ў прыватнасці жніўнай паэзіі, супрацьлеглага рэгіёна — Падзвіння. Суаднясен-не тэкстаў жніўных песень двух зборнікаў, падрыхтава-ных 3. Мажэйка, дае даволі выразную карціну стану жніўнай паэзіі ў двух асноўных рэгіёнах Беларусі, не толькі прыкметна адлеглых адзін ад другога, але і са-мастойных у саміх вытоках старажытнай народнай куль-туры. Згадаем, што Падзвінне ўспадкавала культуру, цывілізацыю крывіцкіх плямён, а Палессе — дрыгаві-чоў, і гэта знайшло, не магло не знайсці адбітку на жан-равай прыродзе старажытнага фальклору.
У плане вырашэння задачы, пастаўленай навіым да-следаваннем, бясспрэчную цікавасць мае адзін момант, а менавіта высвятленне таго, што са жніўных песень абодвух рэгіёнаў уваходзіць у агульнанацыянальны фонд іх, а што складае чыста рэгіянальную адметнасць. Зразумела, гэта пытанне, хоць і цікавае, да кардыналь-ных не адносіцца. Неабходна адзначыць, што нават бег-лы візуальны прагляд жніўных песень у запісе 3. Ма-жэйка, сабраных у Падзвінні і Палессі, дае магчымасць зрабіць некалькі невялікіх высноў.
Па-першае, жніўныя песні Падзвіння захоўваюць больш архаічных рыс, чым песні палескія, якія ў пера-важнай сваёй большасці працоўна-жніўныя. Песень з акрэсленымі прыкметамі міфалагічнага мыслення (да-жынкавыя спарышовыя, райковыя) у рэпертуары пале-скіх спявачак, як ён адлюстраваны фалькларысткай-му-зыколагам, няма. Няма сярод змястоўных, добра распе-тых песень палескага жніва такіх грацыёзных паводле гучання і раскошных вобразна-рытмічна песень, як паў-ночнабеларускія «Ці не выйшла цёмная хмара?», «Поў-на-поўна арэхава чара», «Ішоў раёк дарогаю».
Па-другос, супольнае ў жніўнай паэзіі двух рэгіёнаў найпаўней, найаб’ёмней выяўляе пазнейшы паводле па-ходжання сямейна-бытавы пласт (песні «Пайду я даро-
127 Можейко 3. Я. Песнн белорусского Полесья. М., 1983. Вып. 1. С. 89—115. ' <
37
гаю», «А я ў полі жыта жала», «На балоце касец ко-сіць», «Ты каліна-маліна, ты ж не стой пад вадою», «Гула пчолка, гула»),
Апошняе наводзіць на думку аб адносна позняй пары складвання агульнанацыянальнага фонду нават каляндарна-абрадавай, у прыватнасці жніўнай, паэзіі. Гэты працэс у народна-паэтычнай творчасці, трэба ду-маць, завяршаўся разам са складваннем народнасці.
Такім чынам, збор, назапашванне беларускай жніў-най паэзіі маюць ужо сваю немалую гісторыю — пра-цягваюцца амаль сто пяцьдзесят гадоў. За гэты час сабрана і апублікавана звыш двух тысяч жніўных пе-сень з варыянтамі. Яшчэ большы лік іх знаходзіцца ў архівах. Ў без мала ста друкаваных фальклорна-этна-графічных крыніцах ёсць жніўныя песні практычна з усяго беларускага этнічнага абшару. Натуральна, ён даследаваны нераўнамсрна. Найбольш выяўлены фальк-лор Падзвіння. Толькі за апошнія гады паўней абследа-вана цэнтральная Беларусь, але сабраны матэрыял яс ў болыпасці не апублікаваны.
Вывучэнне жніўных песень, хоць таксама пачалося даўно, не насіла такога экстэнсіўнага характару, як збі-ранне і публікацыя. Фактычна ўжо самая ранняя інфар-мацыя пра жніўныя песні нссла ў сабс элементы наву-ковага асэнсавання іх функцыянальнай ролі, мссца ў быце і духоўным жыцці зсмляроба. А. Рыпінскі ў сваіх нарысах «Беларусь! Некалькі слоў аб паэзіі простага люду...», згадваючы асобныя моманты жніўных абрадаў і звычаяў, прыводзіў нры гэтым фрагменты песень і акрэсліў іх як р а б о ч ы я, песні працы |28. У публіка-цыях П. Шпілеўскага даецца пераважна апісанне абра-даў і белетрызацыя іх, і толькі ў артыкуле «Талака» зроблена спроба з пазіцый міфалагічнай школы растлу мачыць дажынкавыя звычаі, саму назву «талака» |2а. Да жніўнай песні як своеасаблівага сведчання аб народ-ных пакутах у часы прыгону, як выяўлення народных настрояў прыбягаў у сваіх працах з палітычнымі мэта-мі П. Гільтэбрант 13°.
128 Rypiriski Л. Bialorus! Ktlka slow о poezii prostego Indu... S. 114.
129 Древлянскнй. Белорусскне народные поверья // Прнбавленне к журналу Мнннстерства народного просвеіцення. СПб., 1846. С. 111.
130 Гнльтебрандт П. Сборняк памятннков народного творчества в Северо-Западном крае. Вып. 1. С. 64—65 (Прадмова).
38
Больш строгае навуковае выкарыстанне знайшлі бе-ларускія жніўныя абрады і песні ў працы польскага этнографа Яна Быстроня 131. Вучоны ўдзяліў перш-на-перш увагу міфалагічнаму аспекту жніўных абрадаў і звычаяў, «спарышовым» песням. Асобна ў шэрагу ін-шых жанраў абрадавай паэзіі разгледжаны жніўныя песні ў вядомай працы акадэміка Я. Ф. Карскага «Бе-ларусы»,32. Аўтар коратка прааналізаваў матывы ты-пова жніўных песень, засяродзіўшыся больш на высвят-ленні міфалагічнага сэнсу некаторых вобразаў дажын-кавых абрадаў і песснь: «раю», «спарыша», «барады». У «раі» — вобразе жніўных песень Я- Ф. Карскі схільны быў бачыць эпітэт жніўнага вянка, які «называўся за-мест назвы самога прадмета» 133. Такім чынам, вучоны адыходзіў ад міфалагічнага вытлумачэння гэтага воб-раза.
Кароткую агульную характарыстыку жанру жніўных песень даў П. Каравай у нарысе, прысвечаным белару-скай народна-наэтычнай творчасці 134.
Беларускія дажынкавыя абрады і песні як удзячны матэрыял для меркаванняў аб старажытным светапо-глядзе земляробчых народаў звярнулі на сябе пільную ўвагу рускіх савецкіх этнографаў Д. Зяленіна і II. Ціха-ніцкай. Услед за ўкраінскім этнографам і гісторыкам першабытнага грамадства К. Капяржынскім Зяленін адмовіўся ад пашыранага міфолагамі (Мангартам у першую чаргу), падтрыманага А. Патабнёй, падзеленага Я. Карскім пункту погляду на дажынкавую «бараду» як на ўвасабленне прадуцыравальнага, казлападобнага духа нівы. Д. Зяленін убачыў у абрадзе «барады», або «спасавай барады», як яго называюць на Украіне, «імі-тацыю, магічнае сеяннс хлеба на будучы год» 135. Вучо-пы разгледзеў розныя формы гэтага абраду, асобна сны-ніўся аб уплывс на яго абраду продкаў, вясельнага,— паглядзеў на з’яву комплексна. Аргументацыя і вывады Д. Зяленіна пераконваюць. Яны адпавядаюць пазней
111 Bystron J. Zwyczaje zniwiarskie w Polsce. Krakow, 1916. S. 139—140.
132 Карскнй E. Ф. Белорусы. M., 1916. T. 3. Вып. 1. C. 197—205.
133 Там жа. C. 205.
134 Каравай П. Беларуская народная вусная творчасць // Ад-раджэнне. Мн., 1922. Сш. 1. С. 200—203.
135 Зеленін Д. Спасова борода. Східнеслов’янські хліборобскі обряд жнівярскі//Етнограф. вістннк. Кнів, 1929. Вып. 3. С. 3.
39
развітым вывадам аб шырокай працоўнай аснове земля-робчых абрадаў, аб вызначальнай ролі працы ў склад-ванні цыклаў каляндарнай песнятворчасці.
Вывады Н. Ціханіцкай, якая даволі падрабязна раз-гледзела ўяўленні, звязаныя ў народзе са спарывюм, двайным коласам, зводзяцца ў асноўным да наступна-га 136. 3 развіццём земляробства магічныя прыёмы за-беспячэння росту збажыны старажытны чалавек раз-віў у цэлы комплекс абрадаў. Анімістычная форма мыс-лення, уласцівая даўняму земляробу, зрабіла спарыш у яго вачах жывой зоаморфнай істотай, якая здольна забяспечыць спор — прыбытак, дабрабыт у гаспадарцы. Прынясенне спарыша ў хату (у вянку ці снопе) — гэта акт заклінання спору. Пры звароце да спарыша як да адухоўленай асобы, што мы наглядаем у песні, заклі-нанне набывала форму просьбы, запрашэння ў хату з абяцаннем пачастунку і ўсякага ўшанавання.
Паводле думкі даследчыцы, напачатку магічнае дзеянне спарыша распаўсюджвалася толькі на вытвор-чы працэс, збор збажыны. 3 цягам часу ў працэсе жыц-цёвай практыкі значэнне ўяўлення аб спарышы ў наро-дзе пашырылася і на іншыя з’явы быту, звязаныя са спарышом паняцці былі распаўсюджаны і на варажбу, лячэнне. Са спарышом пачалі звязваць уяўленнс пра шчасце наогул. Н. Ціханіцкая, якая ў сваім даследаван-ні аперыравала багатымі фальклорна-этнаграфічнымі фактамі ў маштабе ўсяго славянскага рэгіёна, звярнула ўвагу на тую акалічнасць, што прыгонныя адносіны най-выразней «выявіліся ў бсларускіх матэрыялах» 137.
Гістарычнай трансфармацыі формаў узаемасувязі напеваў і тэкстаў жніўных песень беларускага Палесся спецыяльны артыкул прысвяціла ленінградская этнаму-зыколаг 3. В. Эвальд 138. Аўтар на ўласным вопыце за-пісу палсскага фальклору, на падставе этнаграфічнай літаратуры на матэрыялах гэтага рэгіёна даследавала сацыяльную функцыю жніўных песень і яе інтанацыйнае выражэнне. Паводле высновы даследчыцы, жніўны на-пеў — свайго роду «вобраз-інтанацыя, як бы абагуль-
136 Тнхоннцкая Н. Спорнне в жатвенных обрядах н песнях. пре-нмушественно белорусскнх // Яз. н лпт. Л., 1932. Т. 8. С. 62—69.
137 Там жа. С. 72.
138 Эвальд 3. В. Соцнальное переосмысленне жннвных песен бе-лорусского Полесья Ц Песнн белорусского Полесья. М., 1979. С. 15— 32.
40
няючы змест шматлікіх звязаных з ім жніўных тэк-стаў» ,39. Неабходна адзначыць, аднак, што гэты яркі для свайго часу эцюд не пазбаўлены ў сваіх высновах суб’ектыўных момантаў. Так, 3. В. Эвальд катэгарычна сцвярджае, што «матывы, звязаныя з самім панам-па-мешчыкам ці кулаком, ужо зніклі з бытуючага комплек-су песень», засталіся толькі «вобразы, звязаныя з пера-жыткамі сямейнага ўкладу» 14°. Сучасныя запісы пале-скіх жніўных песень не пацвярджаюць гэтага дачасна зробленага заключэння. Адносна сацыяльнай сутнасні зместу жніўных напеваў Эвальд справядліва зазначае, што «па сваёй сутнасці жніўная песня — заўсёды стогн, галашэнне, скарга і, нарэшце,— пратэст у найбольш рэзкай форме: пажаданне гвалтоўнай смсрці крыніцы прыгнёту» 141. Гэта справядліва не выклікае пярэчання ў дачыненні ўласна жніўнай, або працоўнай, песні. Што ж датычыць жніўна-дажынкавай, то яе танальнасць прадвызначаецца іншымі фактарамі, на якія звярнуў увагу яшчэ акадэмік Карскі, а менавіта пачуццём зада-вальнення ад здабытага ў цяжкай працы плёну. Адсюль мажорнасць яе гучання ў процівагу глыбокаму мііюру працоўнай жніўнай песні.
Аглядны характар асноўных матываў жніўных пе-сень характэрны для параграфаў, прысвечаных ім у раз-дзелах агульных курсаў беларускага фальклору, якія выйшлі ў свет у 60—70-я гады І42.