Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Музычнай прыродай жніўных песень ва ўсім аб’ёме звязаных з ёй праблем грунтоўна займаўся беларускі савецкі музыказнаўца В. I. Ялатаў 143. Але ацэнка яго прац у кампетэнцыі музыказнаўцаў, этнамузыколагаў.
Для разумення некаторых агульных праблем бела-рускай жніўна-песеннай творчасці маюць бясспрэчнае
139 Эвальд 3. В. Соцнальнос переосмысленне жннвных песен Бе-лорусского Полесья С. 27.
■'«° Там жа. С. 29.
141 Там жа.
142 Кабашнікаў К. П. Нарысы па беларускаму фальклору. Мн., 1963. С. 47—48; Беларуская вуснапаэтычная творчасць / Пад агуль-най рэд. праф. М. Р. Ларчанкі. Мн., 1966. С. 79—80; Грынблат М. Каляндарна-абрадавая паэзія//Беларуская народная вуснапаэтыч-ная творчасць. Мн„ 1967. С. 76—77.
143 Ялатаў В. Ладава-меладычныя асаблівасці беларускіх жніў-ных песень // Бел. маст. Мн., 1960. Вып. 2. С. 150—166; Ен жа. Ла-довые основы белорусской народной музыкн. Мн., 1964; Ен жа. Рнт-мнческне основы белорусской народной музыкн. Мн., 1965; Ен жа. Мелоднческне основы белорусской народной музыкн. Мн., 1970.
41
значэнне і працы фалькларыста-музыколага 3. Я- Ма-жэйка. Ужо ў першай сваёй манаграфіі «Песенная куль-тура беларускага Палесся» 3. Мажэйка не толькі спыні-лася на сучасным стане жанру, але дала некалькі да-кладных, ёмістых азначэнняў жніўных песень: «Як і беларуская жніўная песня ў цэлым, палескае «жніво» — класіка беларускай народнай паэзіі з яе тыповымі вобра-замі сялянскай працы, жаночай лірыкі; характэрнымі асаблівасцямі паэтычнай кампазіцыі (маналог-выка-званне, зварот-дыялог, якім часта папярэднічае востра рэалістычная замалёўка бытавых абставін), шматгран-насцю сімволікі: нсабдымнас полс, дуброва, «вялікас раздоллс» і сімвал адзіноты, дзе «ніхто не пажалус»; сімвал нейкага свосасаблівага «прыстанішча на волю», дзе можна свабодна пусціць голас...» 144 3. Мажэйка ў асэнсаванні палескай жніўнай несні ішла ўслед за 3. В. Эвальд. Працяглае стацыянарнае даследаванне песеннай культуры палескага рэгіёна, а таксама Падзвіння дазво-ліла беларускаму этнамузыколагу пайсці далей у выву-чэнпі функцыянальнасці жніўнай песні, яе паасобных вобразаў, элемснтаў паэтыкі145. Асабліва ў асобнай працы, прысвечанай беларускаму песеннаму календару як сістэмс 146. Даследчыца паўней раскрывас жанравую свосасаблівасць жніўных пссснь, тыпы напеваў і іх арэа-лы, месца ў сістэме іншых каляндарных жанраў.
Такім чынам, жніўныя пссні даўно і стала прыцягва-лі ўвагу збіральнікаў, даследчыкаў і практыкаў мастацт-ва (згадаем, як часта звяртаўся да сацыяльнага пера-асэнсавання жніва, звязанай з ім народнай паэзіі Янка Купала). Тым не мснш гэты класічны жанр бсларускага фальклору не стаў яшчэ прадметам асобнага даследа-вання на ўзроўні манаграфіі з яс шырокай Магчымасцю ўсебакова асвятлінь з’яву. Толькі шырэйшае даследа-ваннс дае магчымасць аб’ёмна паказаць, як песня, што непасрэдна суправаджйла працу земляроба, адлюстра-вала ў сабе яго свстапогляд, мастацкае бачанне чалавс-ка ў яго сацыялыіай абумоўленасці, дазваляе высвеціць тую вышыню, якой дасягнула гэта творчасць у спасці-жэпні жыцця і яго паэтычным узнаўленні.
144 Можейко 3. Я. Песенная культура белорусского Полесья. Мн„ 1971. С. 68.
145 Там жа. С. 65—69.
146 Можейко 3. Я. Календарно-песенная культура Белорусснн. Mil, 1985. С. 32—34, 77—81, 109—114.
АРЭАЛ БЫТАВАННЯ I ГЕНЕЗІС ЖНІУНЫХ АБРЛДАУ I ПЕСЕНЬ
Арэал бытавання твораў пэўнага фальклорнага жан-ру — вельмі важная характарыстыка многіх аспектаў яго. Пашыранасць таго ці іншага жанру на пэўнай эт-нічнай тэрыторыі можа дапамагчы прасвятліць яго вы-токі. Маштабнасць арэала бытавання жанру — добрас сведчанне інтэнсіўнасці яго развіцця. Геаграфія распаў-сюджання твораў таго ці іншага жанру можа праліць святло на функцыянальную прыроду іх, месца ў побыце і духоўным жыцці народа.
Агляд архіўных і друкаваных крыніц абрадавага фальклору дазваляе скласці даволі поўнае ўяўленне аб характары і асаблівасцях распаўсюджання жніўных пе-сень на беларускім этнічным абшары. Па-першае, жніў-ныя песні, як ні адзін каляндарна-абрадавы жанр, уні-версальна ахопліваюць усю беларускую этнічную тэры-торыю, як яна склалася ў псрыяд ранняга феадалізму пры фарміраванні народнасці. Толькі купальскія песні ў гэтым сэнсе набліжаюцца да іх. А наогул ва ўсім бела-рускім фальклоры аналагічны арэал маюць яшчэ хіба толькі адны вясельныя песні.
Зразумела, гістарыяграфічныя крыніцы наглядна пе-раконваюць, што пры суцэльнасці масіву жніўных песень у межах рассялення беларускага этнасу яны па-розна-му размеркаваны ў маштабе ўсяго арэала бытавання. Перш-наперш трэба адзначыць заканамернасць, агуль-ную для твораў многіх жанраў: ступень інтэнсіўнасці бытавання іх у розных рэгіёнах этнасу нсаднолька-вая. Па-другое, розныя функцыянальна-жанравыя раз-навіднасці жніўных песень далёка нераўнамерна раз-мяркоўваюцца ў межах самога арэала. Паводле твораў
43
жніўнай паэзіі, зафіксаваных у зборах А. Дэмбавецка-га, П. Шэйна, Е. Раманава, 3. Радчанка, У. Дабраволь-скага, М. Косіч і інш., пэўнай сюжэтна-вобразнай ад-метнасцю характарызуюцца зажынкавыя песні Падзвін-ня. Палескі рэгіён вылучасцца шырокім развіццём уласна жніўных, працоўных песень, сацыяльнымі маты-вамі. Паўднёва-заходні рэгіён, прадстаўлены публіка-цыямі перад усім М. Фсдароўскага і Р. Шырмы, выгля-дае ўраўнаважаным унутрыжанрава. Суаднясенне пра-цоўна-жніўных і дажынкавых песень у ім прыблізна аднолькавае. У эстэтычным плане яны таксама неяк падроўнены: маюць прыблізна аднолькавую каштоў-насць. ГІадобнае можна сказаць пра цэнтральнабела-рускі раён.
Прычыны асаблівасцей бытавання жніўных песснь караняцца ў этнакультурнай спецыфіцы рэгіёнаў Бела-русі, абумоўленай гістарычна. Такі старажытны пласт народна-паэтычнай культуры, як каляндарна-абрадавыя песні, вытокамі сваімі ўзыходзіць да этнаплемянных традыцый. Пэўны адбітак на бытаванне гэткага спецы-фічнага віду каляндарна-абрадавай творчасці, як жніў-ная паэзія, пакінулі сацыяльныя ўмовы жыцця яе нось-біта, пэўныя гістарычныя абставіны. А наогул гэта пы-танне больш канкрэтна парушым пры разглядзе генезісу жніўнай паэзіі.
* * *
Праз абрадавасць, у элементах якой сканцэнтравана адбіты светасузіранне і светаразуменне старажытнага земляроба, можна глыбей асэнсаваць функцыянальную прыроду жніўных песень і генезіс самой жніўнай песня-творчасці.
Акрамя таго, разгляд абрадаў дазваляе ва ўсёй цэ-ласнасці і паўнаце ўзнавіць карціну цяжкай хлебадай-най працы і ўрачыстасці, якой з’яўляецца жніво і да-жынкі. Менавіта абрады тварылі своеасаблівы сцэнарый гэтага сацыяльна важнага акта, дзе гаспадарылі праца, чалавек-рабачай у лучнасці з прыродай, зямлёй-кармі-целькай. Для ўсіх этапаў жніва, для розных момантаў абраду незалежна ад таго, ці ў іх заключана далагіч-нае, міфалагічнае ўспрыняцце свету, ці стыхійна-матэ-рыялістычнае, характэрна адно адчуванне — пачуццё святасці жніва, нівы, збору ўраджаю. Глыбокі ўнутра-ны духоўны ўздым паслядоўна праглядае ва ўсіх дзеян-
44
нях, захадах, рытуалах, звязаных з гэтай вялікай па-дзеяй у працоўным жыцці зсмляроба.
Пачатку жніва, зажынкам, папярэднічалі агледзіны нівы, а яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя фіксаваўся навукай і абрад «пакрывання поля». Агляд нівы, адве-дзіны, як іх заспела этнаграфічная навука, не насілі ў сабе нічога абрадавага. Гэта была акцыя, прадыктава-ная гаспадарчай практыкай селяніна. Гаспадар выпраў-ляўся на ніву (на працягу года ён рабіў так некалькі разоў) у пярэдадзень жніва з адноіі мэтай: каб перака-нацца, як даспявае збожжа, калі выходзіць жаць. У даў-нейшыя часы ўсё ж акт выправы на ніву меў магічны сэнс. Гаспадар адпаведна неардынарнасці моманту апранаўся па-святочнаму, згодна з беларускай этнічнай традыцыяй,— у белае адзенне: белыя нагавіцы, белая сарочка, падперазаная поясам. Як сведчыць Шэі'ш, аб-ход нівы гаспадаром рабіўся таксама дзеля таго, каб упэўніцца, ці няма на ёй залому (закруткі). Жаць не пачыналі, не адрабіўшы залому, які, лічылася, зробле-ны благім чалавекам для таго, каб нашкодзіць гаспа-дарцы ‘.
Наступны, другі акт пярэдадня жніва меў ярка вы-ражаны магічны характар. Здзяйсняўся такі рытуал. Самая маладая нявестка, маладзіца, якая нядаўна прый-шла ў свёкраву хату, да ўсходу сонца адпраўлялася на ніву. Ей асісціравалі найчасцей гаспадыніны дочкі. На-жаўшы невялікі снапок жыта і абвіўшы яго наміткаю або палатнінай, маладзіца падкідвала накрыты сноп угору, прымаўляючы пры гэтым: «Пакрыла ніўку на добрую спажыўку. Парадзі, Божа, наша збожжа!» Дзяў-чаты-жнейкі, кружачыся і пляскаючы ў ладкі, імправі-завалі-прыспёўвалі: «Пашлі, Божа, многа збожжа! На-радзі хлеба пры дарозе: каб было ўсім гожа і не пуста на кожным возе. Крыта, крыта! Поўна сыта! Божа, па-мажы, хлеба ўрадзі!..» Апошні куплет, апошнія словы «Крыта, крыта! Поўна сыта!» паўтаралі, прыйшоўшы з нівы ў хату 2. «Непакрыццё поля прывядзе да няўдачы, неўраджаю»,— сведчыў пра народныя ўяўленні, звяза-ныя з гэтым абрадам, Я. Тышкевіч 3. «Пакрыванне поля» рабілася амаль у кожнага селяніна Віцебскай і Мінскай
1 Шейн П. В. Матеряалы... Т. 1, ч. 1. С. 238.
2 Шпнлевскяй П. М. Обряды поселян Внтебской н Мннской гу-берннй прн уборке хлеба с полей. С. 19.
3 Tyszkiewicz Е. Opisanie powiatu Borysowskiego. S. 395.
45
губерняў: думаюць, што ў выпадку нездзяйснення гэта-га абраду ўборка хлеба будзс няўдалая»,— у сярэдзіне мінулага стагоддзя пісаў П. Шпілеўскі 4.
Працоўна-магічны характар абраду «пакрывання поля» найвыразней выступае ў трох момантах або эле-ментах яго. Пакрыванне першага снапа палатном па-вінна было, паводле ўяўленняў старажытнага земляро-ба, спрыяць захаванню плоднасці (спору) нівы. Падкі-данне снапа ўгору — магічны акт заклінання росту, урадлівасці. Заклінанне плёну наглядна выяўляецца ў формулах звароту да боства і ў стылі звароту — паўта-рэнні адных і тых жа слоў.
Як сведчыў Шпілеўскі, праз два дні пасля «пакрыц-ця поля» пачыналіся зажынкі (зажон) 5. Абрад зажы-нак шырока асветлены ў пародазнаўчай літаратуры. Апісанні зажынак, звязаных з імі павер’яў у кнігах Я. Тышкевіча, ГІ. Шпілеўскага, П. Шэйна, М. Нікіфароў-скага, Е. Раманава дазваляюць узнавіць зажынкавы абрад у поўным аб’ёме. Звесткі, пададзеныя аўтарытэт-нымі збіральнікамі, не супярэчаць, а ўзаемна дапаўня-юць адны другіх, выпукляюць агульны малюнак. Пры рэканструкцыі абраду дзеля аналізу яго лагічна, такім чынам, сінтэзаваць інфармацыю. Як правіла, зажынкі рабілі ў суботу: лічылі яе, згодна з народнымі вераван-нямі, за «найлепшы і найшчаслівейшы дзень»6. Папя-рэдне чыста вымывалі ў хаце: бажніцу, лавы, стол, які накрываўся белым абрусам дзеля прыёму «новага гос-ціка» 7. На зажынкі адпраўляліся звычайна надвячор-кам з тым разлікам, каб нажаць цэлую «бабку» і сонеч-ны закат заспеў на палавіне работы: толькі тады зажон лічыўся правільна пачатым 8. Зажынаць выходзіла гас-падыня з дочкамі або нявесткамі. 3 сабою бралі ў «нош-ку» кавалак хлеба, сала, соль або спецыяльна для гэ-тага адціснуты клінковы сыр9. Зажынальніцы, згодна