• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    30 Там жа. С. 340.
    31 Аннмелле Н. Быт белорусскнх крестьян. С. 237.
    32 Bykowski Р. Piesni obrzgdowe ludu ruskiego z okolic Pinska // Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. Krakow, 1878. T. 2. S. 265.
    33 Крачковскнй IO. Быт западнорусского селяннна. M., 1874. С. 141—148.
    12
    ляе даследчык прымхам, вераванням, звязаным з жыт-няй нівай 34.
    Публікацыі, адэкватныя багаццю жанру жніўных пе-сень, з’явіліся ў 70-я гады XIX ст. Перш-наперш у «Бе-ларускіх народных песнях» П. В. Шэйна, дзе змешчана каля дзевяноста тэкстаў усіх разнавіднасцей жніўных песень35. Песням папярэднічае заснаванас на звестках карэспандэнтаў з розных месцаў і запісах самога збі-ральніка грунтоўнае апісанне зажынкавых і дажынка-вых абрадаў, а таксама павер’яў, засцярог, звязаных з хлебнай нівай. У дажынкавых песнях фалькларыст вы-лучыў спарышовыя і застольна-дажынкавыя. Сабраны песні былі ў асноўным у цэнтральным і ўсходнім Па-дзвінні, у паветах Лепельскім, Суражскім, Гарадоцкім, Віцебскім, Дзісенскім. Практычна сярод апублікаваных Шэйнам песень у раздзеле «Жніво» ёсць без мала ўсе класічныя ўзоры жніўнай паэзіі: «Ай, дабранач, шыро-кае поле», «Маладзіца маладая ў шчырым бару жыта жала», «Сцюдзёная раса пала», «Закаціся, сонейка», «Да ўжо вечар, вечарэе», «Пара, жонкі, дамоў ісці», «Сама пайду дарогаю», «Павейце, ветры, па чыстым полі», «Закурыўся ціхі дробны дожджык», «Хадзіў спа-рыш па вуліцы», «Разгарыся, вячэрняя зорка, перад ранняй», «Ці не выйшла цёмная хмара?», «Ой, ці поўна арэхава чаша?», «У нас сягоння вайна была», «Ды зя-лён наш бор, зялён» і інш. Падаюцца песні з цікавымі варыянтамі. На жаль, не ўсе карэспандэнты Шэйна (ды і ён сам на час выдання «Беларускіх пародных песень») добра ведалі беларускую мову, методыку збірання фальклору. Некаторыя запісы недасканалыя і, нату-ральна, не маюць належнай навукова-эстэтычнай вар-тасці, аднак карысныя ў плане высвятлення арэала па-шыранасці таго ці іншага сюжэта, бытавання жанру. Яшчэ паўней жніўныя абрады і песні былі прадстаўле-ны П. В. Шэйнам у чарговым выпуску беларускай на-роднай паэзіі, у зборніку «Матэрыялы...» 36 Акрамя паў-ночнага рэгіёна Беларусі, зноў шчодра рэпрэзентавана-га ў «Матэрыялах...», нямала жніўных песень, запісаных на Магілёўшчыне і Гродзеншчыне, што аб’ектыўна да-
    34 Крачковскнй Ю. Быт западнорусского селяннна. С. 142—143.
    35 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. СПб., 1874. С. 172— 221.
    36 Шеіін П. В. Матерпалы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. СПб., 1887. Т. 1, ч. 1. С. 237—288.
    13
    вала шырэйшае ўяўленне аб разнастайнасці і багацці сюжэтаў жніўнай песні.
    Пры разглядзе жніўных абрадаў П. В. Шэйн адным з першых сярод збіральнікаў і публікатараў беларуска-га фальклору размяжоўвае летнія і асеннія жніўныя песні37. Адным з першых загаварыў ён і аб пачатку за-тухання жніўна-абрадавай традыцыі. Шэйн са слоў свай-го карэспандэнта М. Нікіфароўскага пісаў, і гэта было у 80-я гады XIX ст., што жніўныя аорады і звычаі «вы-.юнваюцца яшчэ даволі сур’ёзна, праўда, не так с т р о-г а, п о ў н a і п а ў с ю д н а, як гадоў 20—30 таму на-зад». «Са спыненнем абавязковых прыгонных адносін сялян да паноў,— працягваў даследчык,— і з заменай, прынамсі ў многіх месцах, ранейшых спосабаў сяўбы і ўборкі хлеба новымі, напрыклад, сейбіта — сеўнай ма-ійынай, жніва — касьбой і да т. п., сталі патроху пера-пыняцца і палявыя абраднасці і нават жніўныя песні. Але тыя і другія дзякуючы жывучасці сваёй прыроды існуюць яшчэ, аднак, у дастаткова бага-тым запасе...»38
    У «Матэрыялах...» Шэйна трыццаць з лішкам песень жніўных і трыццаць сем дажынкавых. Усе яны разме-шчаны паводле функцыянальнага прынцыпу. У жніўных працоўных, спяваных у час работы, на першае месца вынесены тыя, што маюць міфалагічныя вобразы, эле-менты39. Прыкметна вылучаюцца песні з сацыяльнымі матывамі, якія пазней будуць названы антыпрыгонніцкі-мі. Так, у двух варыянтах песні, з Лепельшчыны і Аш-мяншчыны, пададзены сюжэт, у аснове якога папрок жняі сонцу за тое, што яно рана ўсходзіць і позна захо-дзіць. Змешчана песня «Бадай пану ў двары страшна», запісаная М. Я. Нікіфароўскім у мястэчку Косава 40. Сярод дажынкавых адразу пасля віншавальных ідуць снарышовыя і песні з іншымі міфалагічнымі істотамі і боствамі4|. Укладальнік праявіў найстражэйшы адбор матэрыялу. Запісаў недакладных, неахайных у моўных адносінах не сустракаецца. Сярод дажынкавых многа
    37 Шейн П. В. Матерпалы... Т. 1, ч. 1, С. 237.
    38 Там жа. С. 238.
    39 Там жа. С. 240—241.
    40 Там жа. С. 254.
    41 Там жа. С. 272—275.
    14
    новых сюжэтаў 42. Асаблівую цікавасць прыцягвае песня «Да на гары вецер вее», дажынкавая заклінальная, сю-жэт якой пазней ні разу не быў паўтораны ў фальклор-на-этнаграфічнай літаратуры 43.
    Услед за П. В. Шэйнам багаты жніўна-песенны ма-тэрыял увёў у навуковы ўжытак Е. Р. Раманаў. Толькі ў першым томе «Беларускага зборніка» гэтага знакамі-тага беларусазнаўцы змешчана сорак тэкстаў жніўных песень, многія з якіх — паэтычны ўзор, сведчанне змя-стоўнага і мастацкага багацця жанру44. Назавём не-калькі песень, да публікацыі Раманава мала або зусім невядомых: «Дабранач, поле шырокае, жыта ядронае!», «Не пайду дамоў — ў полі заначую», «Я з поля йшла, лад паяском сярпок нясла», «А жоначкі, дамоў пара!», «Ішлі жнейкі з чыстага поля», «Што мовіла поле шыро-кае, жыта ядраное?», «Ці я ж была не жнеечка?», «Мяне мамунька ждала, вароцікі адчыняла». Жніўныя песні ў запісе Раманава паходзілі з даволі шырокага рэгіёна, да яго мала даследаванага ў народазнаўчым аспекце (Гомельскі павет) або зусім недаследаванага (Сеннен-шчына). Толькі ў некалькіх выпадках збіральнік памя-чае варыянты да сваіх песень, адеылаючы чытача да кніг Шэйна і Дэмбавецкага45. Публікацыя жніўных пе-сень Дэмбавецкім, сабраных на Гомельшчыне і Магі-лёўшчыне, уключала як старадаўнія ўзоры жанру (нес-ня «Добры вечар Госпаду Богу, хазяіну палявому»), так і пазпейшыя паводле паходжання жартоўныя жніў-ныя 46. Гэтыя апошнія сведчылі, што, прынамсі, у паўд-нёва-ўсходнім рэгіёне ў рамках жніўных песень актыўна развіваліся бытавыя сюжэты, узмацняўся лірычны па-чатак.
    Абрадавыя асновы жанру стала, акрэслена выступа-юць у творах, што бытавалі ў паўночным, цэнтральным і паўночна-заходнім рэгіёнах.
    Выказаную выснову ў поўнай меры пацвярджаюць жніўныя песні, сабраныя на Гомельшчыне 3. Радчан-
    42 Шейн П. В., Матерналы... Т. 1, ч. 1. С. 281. № 323; С 282 № 324, 325; С. 283. As 327; С. 287. № 334 і інш,
    43 Там жа. С. 288. № 336.
    44 Романов Е. Р. Белорусскпй сборннк. К»ев, 1886. Т. 1, вып 1— 2. С. 280—289, 443.
    45 Там жа. С. 281, 283, 284, 286.
    40 Дембовсцкнй A. С. Опыт опнсаішя Могнлевской губернііп... Могнлев-на-Днепре, 1882. С. 537—544.
    15
    ка47. Але толькі часткова. Радчанка арыентавалася ўсё ж на творы з ярка выражанай жніўнай тэматыкай. 3 трыццаці васьмі песень, апублікаваных збіральніцай у асноўным яе зборніку, жніўных, тэматычна не звяза-ных са жнівом, лічаныя нумары 48. «Гомельскія народ-ныя песні» 3. Радчанка для даследчыка жніўнай паэзіі цікавыя, вядомыя не гэтай тэндэнцыяй, а перш за ўсё но-вымі сюжэтамі і тым фактам, што збіральніца, публі-куючы варыянты ўжо вядомых у літаратуры жніўных песень, пацвердзіла шырокае іх бытаванне ў прасторы і часе. Гэта ў першую чаргу можна сказаць пра песні «Добры вечар, халодная хатка», «Да жыцейка малень-кае, баліць мая сярэдзінка», «Ой, вечар вечарэе», «Ся-дзіць казёл на капе», «Якое, сонейка, ты жаркае, неспа-гаднае», «А ўжо сонсйка нізка», «Закурыўся сілен дро-бен дожджык».
    3.	Радчанка адзначала, што своеасаблівай прэлю-дыяй песенпага жніва была жніўная песня «Пара, маці, жыта жаці» 4Я. Збіральніца вылучала таксама і першую зажынальную песню «На дабранач, да шырокае поле, жыта ядраное»50. 3. Радчанка адной з першых нале-жыць спроба характарыстыкі ідэйна-тэматычнай свое-асаблівасці жніўных песень5І. Асобна спынілася этно-граф на абрадзе дажынак, падкрэсліла мажорную та-нальнасць дажынкавых песень52. Днём зажынак на Гомельшчыне Радчанка называе суботу, якая, паводле народнага ўяўлення, «лічыцца лёгкім днём»53.
    Сведчанні, звесткі, сабраныя па жніўных песнях та-кім аўтарытэтным фалькларыстам, як М. А. Янчук, да-памагаюць выразней размежаваць паняцці «летнія» і «жніўныя» песні. Вядома, што ў некаторых раёнах Бе-ларусі пад назвай «летнія» ў народзе разумеюць якраз жніўныя песні. Янчук дыферэнцыруе гэтыя жанравыя катэгорыі. У яго працы «Па Мінскай губерні» жніўныя змешчаны ў раздзеле «Жніўныя і пакосныя» (дванац-цаць твораў, запісаных у Мінскім і Бабруйскім паве-
    47 Радченко 3. Гомельскне народные песнн (белорусскне н мало-русскне). СПб., 1888. С. 55—67.
    48 Там жа. С. 60—62, 66—67.
    49 Там жа. С. 30 (Прадмова).
    50 Там жа.
    51 Там жа. С. 30—31 (Прадмова).
    62 Там жа.
    53 Там жа.
    16
    тах) м. У «Летнія» фалькларыст аднёс песні «Зялёная дубровачка, чаго рана зашумела?» і «Да гула пчолка, гула, па бару лятаючы», якія прама, тэматычна са жні-вом не звязаны, тым не менш паслядоўна называюцца сярод жніўных.
    У невялікіх, але дасканалых у сэнсе запісу, адбору матэрыялу першых фальклорных публікацыях будучага знакамітага беларусазнаўцы Я. Ф. Карскага жніўных песень няшмат (у двух артыкулах дзевяць твораў) 55. Аднак гэта яркія ўзоры жанру: вылучаюцца лаканізмам формы, мастацкаіі завершанасцю. Акрамя таго, яны былі небанальныя ў сюжэтных адносінах, паколькі па-ходзілі з недаследаваных мясцовасцей — Навагрудчыны і Віленшчыны. Што датычыць песень, запісаных у Трок-скім павеце, то яны, акрамя ўсяго іншага, засведчылі і аб адзінстве каляндарна-песеннага фонду псрыферыі і цэнтра тэрыторыі аднаго этнасу. Мабыць, толькі да-жынкавая «Пажалі жыта, пажнём і ярку» польскамоў-нымі элементамі ў тэксце нагадвала аб паходжанні пес-ні з беларуска-польскіх этнічных узмежкаў.
    У немалой рубрыцы «Летнія» зборніка Д. Г. Булга-коўскага «Пінчукі» толькі некалькі жніўных песень56. Трэба адзначыць, аднак, што Д. Булгакоўскі адзін з пер-шых сярод этнографаў снрабуе растлумачыць прычыну глыбокай тугі, разлітай у жніўнай песні палешука, яе арганічнай элегічнасці. Аўтар правільна бачыць гэту прычыну ў сацыяльным становішчы селяніна, у канкрэт-ных сацыяльна-гістарычных умовах яго жыцця 57.