Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Першы выпуск шыроказадуманага рэгіянальнага фальклорнага збору С. П. Сахарава «Народная твор-часць латгальскіх і ілукстэнскіх бсларусаў» такой тэн-дэнцыі не выяўляе, падае традыцыйны жніўна-песенны пласт ва ўсім яго багацці і тэматычнай разнастайнас-ці ". Гэта ў першую чаргу дэтэрмінавана характарам рэгіёна, у якім сабраны песні, яго аддаленасцю ад цэнт-ра, глухаманню. Колькасна раздзел жніўных песень у Сахарава дараўноўваецца да аналагічных раздзелаў у зборах Шэйна і Раманава. У ім змешчана класічная жніўная песня ў яе тыповых узорах: «Дзеванька-сіро-танька пад борам жыта жала», «Выйдзі, выйдзі, цёмная тучка», «Ішоў раёк дарогаю», «У нас сягоння вайна была», «Рада, рада шэра перапёлка», «Што мовіла яд-раное жыта ў полі стоячы», «Поўна, поўна арэхава чара», «Маё жыта радзенька», «Добры вечар, зімная хатка, няродная матка». Многія вядомыя жніўныя песні ў зборы С. Сахарава маюць арыгінальнае рэгіянальнае паэтычнае абнаўленне, прадстаўлены цікавымі варыян-тамі. Гэта ў першую чаргу творы, якімі пачынаецца ў Сахарава раздзел «Жніўныя песні»: «Ужо сонейка — не раненька», «Я гуляла, малада, на полі», «Выйду я, вый-ду, малада, у поле», «Жнеце, жнеце, мае мілы жнейкі»,
98 Грынблат М. Песні беларускага народа. Мн., 1940. Т. 1. С. 35—54.
99 Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Рыга, 1940. Вып. 1. С. 38—50.
27
«Нясі, Божа, аблачынку» і інш. Змясціўшы аж чатыры «райкі» (усе фалькларысты высока цанілі гэты тып да-жынкавых песень), С. П. Сахараў, засноўваючыся на інфармацыі спявачкі, дае кароткае апісанне абраду за-канчэння жніва, з якім была звязана песня 10°. Сахараў зазначыў, што ў паўночна-заходнім рэгіёне жніўныя пес-ні маюць народную назву «жытнія», што падкрэслівала іх адрозненне ад песень асенняга, або яравога, жніва, званых у народзе «ярынныя» 101.
Далейшае, этапнае папаўненне фонду жніўных пе-сень звязана са збіральніцкай і публікатарскай дзей-насцю Р. Р. Шырмы, працай Інстытута мастацтвазнаў-ства, этнаграфіі і фальклору, а таксама філалагічных кафедр Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя Лені-на. Шырма ў сваім чатырохтомным выданні беларускай песнятворчасці ахапіў шырокі заходнебеларускі рэгіён, да таго хоць часткова і абследаваны Федароўскім, але яшчэ слаба вядомы навуковай грамадскасці. У зборах Р. Р. Шырмы каляндарная паэзія, а ў ёй і жніўныя пес-ні, знайшлі аб’ектыўна належнае ім месца. Ужо першае пасляваеннае выданне знакамітага фалькларыста свед-чыла, з аднаго боку, аб арыентацыі яго на высокапа-этычныя ўзоры, строгім адборы матэрыялу, з другога — аб тым, што тыпова жніўная песня знаходзіцца ў актыве рэпертуару носьбітаў народна-паэтычнай культуры: лепшыя, класічныя ўзоры жніўнай паэзіі, вядомыя па за-пісах Шэйна, Раманава, Сахарава, у сваёй адмене былі зафіксаваны і Шырмам102. Акрамя таго, заходнебелару-скі рэгіён выданвямі Шырмы дапоўніў скарбніцу жніў-най паэзіі арыгінальнымі, невядомымі раней сюжэтамі (песні «Залатая мянёлачка памяла, папратала», «Зай-шло сонца, узышоў месяц», «А гуляла сонейка», «Беда-ваў зялёны лён нры дарозе стоячы», «А на ціхім Дунаі два кані ваду пілі», «Раса пала на травіцу» і інш.).
У раздзеле «Жніво і дажынкі» трэцяга каляндарна-абрадавага тома «Беларускіх народных песень» у запісе Р. Шырмы агульная колькасць жніўных песень пера-вышала семдзесят, адпаведна ўзрос і лік твораў, невя-
100 Сахараў С. П. ІІародная творчасць латгальскіх і ілукстэн-скіх беларусаў. Вып. 1. С. 47.
101 Там жа. С. 39, 50.
102 Шырма Р. Беларускія народныя песні, загадкі, прыказкі. Мн., 1947. С. 42—55.
28
домых у ранейшых запісах хоць бы ў форме варыян-таў '03. Пры ўсёй рэпрэзентатыўнасці жніўных песень у запісе Р. Р. Шырмы (колькасна яны роўныя зборам Шэйна, Раманава, а тыя, што падаюцца ў адзінстве сло-ва і меласу, зразумела, каштоўней за публікацыі папя-рэднікаў) паэзія гэта выглядае ў эстэтычным сэнсе больш сціпла. Такую з’яву можна растлумачыць некаль-кімі прычынамі. Адно, што сабраны песні значна паз-ней і адлюстроўваюць тэндэнцыю на паслабленне тра-дыцыі. Па-другое, прычына можа караніцца і ў асаблі-васцях рэгіянальнага развіцця народнай культуры: паў-ночная Беларусь, адкуль пераважна паходзяць запіса-ныя П. Шэйнам і Е. Раманавым песні,— запаветны рэгіён беларускай народна-паэтычнай культуры, мацярык яе, не размыты дэструктурнымі сацыяльна-гістарычны-мі і іншаэтнічнымі ўплывамі. У поўнай меры можа тлу-мачыцца адзначаная сітуацыя і суб’ектыўным факта-рам: этнамузыколаг Шырма не мог карыстацца ў сваёй збіральніцкай працы дапамогай шматлікіх карэспандэн-таў, як рабілі фалькларысты-філолагі. Нарэшце, усё гэта мае не самае прынцыповае значэнне для гістарыя-графіі пытання. Сутнасць у тым, што пушчаныя Шырмам у навуковы і мастацка-практычны абыходак песні — прыкметная доля спадчыны жніўнай паэзіі. Пэўнае зна-чэнне мае і той факт, што фальклорныя публікацыі Р. Р. Шырмы ўдакладнялі заходнія і паўднёва-заходнія межы пашырэння беларускіх каляндарна-абрадавых пе-сень, у прыватнасці жніўных, дажынкавых 1М.
Няшмат дадалі да ўжо вядомага збору жніўных пе-сень два выданні беларускага песеннага фальклору М. М. Чуркіна. У «Беларускіх народных песнях і тан-цах» сустракаюцца творы, надрукаваныя ў «Песнях беларускага народа» і ў сёмым выпуску «Беларускага зборніка» Раманава, у запісе мелодый да якога М. М. Чуркін браў удзел 105. Тым не менш у пэўнай меры ўзба-гачаюць уяўленне аб жанры жніўнай песні запісаныя кампазітарам творы жніўнай тэматыкі на Шклоўшчы-
11)3 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Мн., 1962. Т. 3. С. 144—201.
104 Там жа. С. 202. № 132—136.
105 Чуркін М. Беларускія народныя песні і танцы. Мн,. 1949. С. 17—21; Ен жа, Беларускія народныя песні. Мн„ 1959 С. 10—15. Паўторна надрукаваны ў Чуркіна песні «Да жала я да вечара», «Ветрык пышыць», «Кругла мала балоцечка», «Што ж ты, сонца».
29
не, Быхаўшчыне і Ашмяншчыне (усе ў другім зборніку беларускага песеннага фальклору, падрыхтаваным М. Чуркіным). У адрозненне ад Р. Шырмы Чуркін не пільнаваўся так слоўна-паэтычнай красы песні: у сваім зборы ён выразна аддаваў прымат мелодыі.
Характэрна, што сярод апублікаваных чвэрць веку пасля смерці вядомага польскага фалькларыста і этно-графа М. Федароўскага ў пятым томе «Люду беларуска-га» жніўных песень (усяго лікам трыццаць сем, шэсць з мелодыямі) зусім няма працоўных жніўных. Сабраныя Федароўскім і яго карэспандэнтамі ў ваколіцах Нава-грудка, Шчучына, Ражанкі, Васілішак, Ляхавіч, Клецка, Гарадэчна, Сталовіч, Ялаўкі, Нараўкі (пераважна за-ходні рэгіён) песні выключна дажынкавыя І0е. У пэўнай меры яны дапаўняюць уяўленне аб бытаванні жанру ў названых мясцовасцях і шырэй — у цэлым у заходніх і нават крайне заходніх раёнах беларускага этнасу. У пе-раважнай большасці дажынкавыя ў запісе Федароўска-га ўяўляюць сабою добрыя варыянты да ўжо занатава-ных у іншых выданнях. Найчасцей пераклікаюцца з апублікаванымі Р. Шырмам, што зразумела, паколькі шляхі пошукаў у гэтых самавітых фалькларыстаў пера-крыжоўваліся ў прасторы. Некалькі тэкстаў жніўных песень можна знайсці і ў апошнім выдадзеным томе фальклорнай спадчыны Федароўскага І07.
Пасля працы Р. Р. Шырмы самы прыкметны ўклад у збор і публікацыю жанру жніўных песень быў зробле-ны Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькло-ру АН Беларусі. Падрыхтаваны ў ліку зводу беларускай народна-паэтычнай творчасці і выдадзены ў 1974 г. том жніўных песень уключаў больш за тысячу тэкстаў і трыста адну мелодыю 108. У выданні, якое насіла пад-агульняльны характар, былі прадстаўлены лепшыя ўзо-ры жанру, выбраныя з усіх друкаваных і некаторых архіўных крыніц, указаны месца публікацыі варыянтаў, арэал іх бытавання. Асаблівая каштоўнасць акадэміч-нага збору жніўных песень заключалася ва ўвядзенні ў навуковы ўжытак архіўных запісаў, зробленых супра-цоўнікамі 1;МЭФ у парадку сістэматычнага экспедыцый-
106 Federowski М. Lud Bialoruski. Warszawa, 1958. Т. 5. S. 719— 729.
Там жа. 1981. Т. 8. С. 100—105.
108 Жніўныя песні/Уклад., уступ. арт., камент. A. С. Ліса, уступ. арт., сістэм. напеваў В. I. Ялатава. Мн., 1974.
30
нага абследавання тэрыторыі рэспублікі. Корпус тэкстаў тома без мала на трэць складаецца з архіўных запісаў, упершыню ўведзеных у грамадска-навуковы ўжытак. Увядзенне значнай колькасці матэрыялаў, у тым ліку з мясцовасцей, мала або зусім раней недаследаваных, акрамя ўзбагачэння агульнага фонду жніўных песень дазволіла скласці акрэсленае ўяўленне аб арэале іх бы-тавання, пашыранасці асобных сюжэтаў. Пры класіфі-кацыі тэкстаў было выяўлена, што адлюстравана ў томе каля чатырохсот сюжэтаў і дажынкавых песень. Класі-фікацыя мелодый дала магчымасць устанавіць тыпы на-певаў, высветліць музычную прыроду жанру.
Нягледзячы на тое ішто «Жніўныя песні» з серыі шматтомнага выдання беларускай народнай творчасці далі манументальны матэрыял для вывучэння аднаго з найбагацейшых песенных жанраў нацыянальнага фальк-лору, выданне не вычарпала ўсяго багацця жніўна-пе-сеннай спадчыны. Поўнае ўяўленне аб ідэйна-вобраз-ным, паэтычным і музычным багацці гэтага сацыяльна-актыўнага жанру беларускай народна-паэтычнай культуры мог бы даць толькі збор усяго назапашанага на сённяшні дзень матэрыялу, што склала б не менш трох поўнааб’ёмных тамоў.
Аб тым, што ў наш час жніўная песня яшчэ даволі добра захавалася ў памяці старэйшага і нават сярэдня-га пакалення носьбітаў народнай культуры і займае ў іх рэпертуары даволі прыкметную ўдзельную вагу ся-род традыцыйных жанраў, сведчаць выданні фальклору ў сучасных запісах. Як правіла, за выключэннем «Пе-сень народных свят і абрадаў» Ніла Гілевіча, яны но-сяць рэгіянальны характар.
Зборнік «Беларускі фальклор у сучасных запісах» В. А. Захаравай аб’ядноўвае ў сабе матэрыял з адносна нешырокага рэгіёна '°9. Сабраныя ў ім фальклорныя творы паходзяць з сярэдняй часткі заходняга Палесся. Іншымі словамі, з трохкутніка, межы якога на поўна-чы — Баранавічы—Ляхавічы, на поўдні — Пінск—Івана-ва—Драгічын, на захадзе — Бяроза—Камянец, на ўсхо-дзе — рака Бобрык. Жніўныя песні на гэтым абшары сярод іншых каляндарна-абрадавых твораў, прынамсі ў колькасных адносінах (сорак чатыры тэксты), перава-
109 Захарава В. А. Беларускі фальклор у сучасных запісах: Брэсцкая вобласць. Традыцыйныя жанры. Мн., 1973. С. 93—103.