Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Асаблівай мастацкай ёмістасцю вызначаліся мета-фары, гэтыя, паводле А. Квяткоўскага, неназваныя па-раўнанні, у такіх жніўных песнях, як «Сягоння ў нас ваііпа была». Згадаем:
У нас сягоння вайна была: Усё поле зваявалі...92
у песні, што абрадава і сэнсава завяршала дажынка-вую ўрачыстасць, дажынкавы хор:
Залатая мяцёлачка
92 Жніўныя песні. С. 422—427.
232
Памяла й папратала Да ў гуменца паскладала.93
1 «залатая мяцёлачка», што зрабіла парадак у полі, і асабліва жніво-вайна — абагульненні шырокія, вобразы яскравыя, маштабныя. Яны добра сведчаць аб узроўні мастацкага майстэрства народа-паэта, яго творчай вы-шыні. Тут разгледжаны асноўныя вобразна-выяўленчыя сродкі жніўных песень і пераважна ў адным аспекце — семантычным, або функцыянальна-семантычным, без за-сяроджання ўвагі на стылёвай іх функцыі. Папраўдзе кажучы, у гэтай працы і не ставілася задача шырэйшага іх вывучэння, як і ў цэлым высвятлення ўсіх аспектаў паэтыкі жніўных песень, што, на думку аўтара, з’яўля-ецца прадметам асобнага даследавання. Да кароткіх высноў з назіранняў над мастацкай прыродай жніўных песень, у прыватнасці таго, як працуюць на яе вобраз-ную структуру эпітэт, гіпербала, метафара, чым адмет-ныя гэтыя тропы ў сістэме жніўнай паэзіі, аднясём на-ступнае.
У жніўных песнях па-мастацку функцыяніруюйь усе тыпы эпітэтаў. Аднак найчасцей у жніўна-песеннай паэ-зіі скарыстоўваюцца паясняльныя эпітэты, радзей — таўталагічныя і метафарычныя. Апошнія ўжываюцца ёю для выражэння стану душы лірычнай гераіні, жняі. Нельга сказаць, што сярод вобразных азначэнняў, што мільгаюць у мастацкай тканіне жніўных песень, пера-важаюць сталыя, або пастаянныя, эпітэты. Пры наяў-насці ў жніўнай паэзіі эпітэтаў агульнафальклорнай паэтыкі, прынамсі супольных з тымі, якія выкарыстоў-ваюцца ў іншых каляндарных цыклах, яна «знайшла» нямала сваіх, спецыфічных, адметных, што ў значнай меры адпаведна паўплывала на змест твораў, прадвы-значыла іх вобразны каларыт.
Праз вобразныя азначэнні (эпітэты) у жніўных нес-нях у значнай мсры паэтычна ўзнаўляецца атмасфера працы на ніве, характарызуюцца яе ўдзельнікі, прыад-крываецца іх духоўны свет. Праз эпітэты ў жніўнай паэзіі ствараюцца партрэтныя характарыстыкі вобразаў сацыяльнага або маральна-этычнага плана. Паэтычна-вобразныя азначэнні — незаменны сродак выяўленчай выразнасці пры мастацкім узнаўленні дажынкавай ура-
93 Карскнй Е. Ф. Матерналы для нзучення белорусскнх говоров. Вып. 4. С. 174.
233
чыстасці, адлюстраванні багацця, сабранага земляро-бам на паліванай ім потам ніве. Калі думку аб ролі, функцыянальнасці эпітэта ў жніўных песнях сцісла кан-крэтызаваць, то можна выказацца даслоўна так. У тым, што жніўная песня даносіць да нас чалавечую стому цяжкага працоўнага дня на жніве, свежасць вячэрняй расы на пожні, вобраз важкага снапа толькі што зжа-тага жыта і радасць сабранага ўраджаю,— вялікая за-слуга вобразна-выяўленчых сродкаў і ў першую чаргу такога мастацка-прадукцыйнага тропа, як эпітэт. Мета-фарычныя, сімвалічныя і гіпербалічныя вобразы жніў-ных песень выяўленча-зрокава набліжаюць нас да ство-раных у іх шырокіх вобразных абагульненняў — небы-валага ўраджаю, незвычайнай работы, здзейсненай працавітымі жнеямі на ніве. Нарэшце, з дапамогай ме-тафары ў жніўнай паэзіі створаны абагульнены мастацкі вобраз земляробчай працы, у якім збор плёну жніва — кульмінацыйны пункт працоўнай дзейнасці і аратага, і сейбіта — паэтычна асэнсаваны як ратны подзвіг.
ЗАКЛНЧЭННЕ
Жніўнай песеннай паэзіі як суправаду самага напру-жанага, кульмінацыйнага этапа ў гаспадарчай дзейнасці земляроба сярод песень гадавога кода належыць асобае месца. Зместава-эстэтычная адметнасць жніўных песень у сістэме каляндарнай паэзіі прадвызначана іх функ-цыянальнай спецыфікай. У той час калі такія значныя раздзелы паэзіі беларускага земляробчага календара, як калядныя і валачобныя песні, функцыянальна скіра-ваны ў будучыню, прасякнуты клопатам за заўтрашні дзень селяніна, а выкананне іх лакалізавана яго хатай і падвор’ем, жніўныя песні выходзяць на большы прастор, непасрэдна суправаджаюць працу, чалавека ў працы. Менавіта дзякуючы гэтаму яны здолелі не толькі рассу-нуць тэматычныя рамкі каляндарна-абрадавай творча-сці, але на рэалістычнай аснове, а значыць, і больш поў-на ўзнавіць у слове працоўны быт земляроба і, што аса-бліва важна, заглыбіцца ў душэўны свет чалавека.
Абыходныя абрадавыя песні — калядна-шчадроўскія і асабліва валачобныя, храналагічна папярэднічаючы жніўным, стварылі каларытныя вобразы земляробчай працы, усямерна паэтызавалі яе. Узвелічэнне працы на зямлі ў іх дасягнута ў асноўным сродкамі міфалагічнай паэтыкі, заснаванай на веры ў магічную моц слова. Жніўныя песні, а найбольш дажынкавая іх разнавід-насць, таксама высока паэтызуюць працу земляроба, найчасцей у выглядзе ўжо сабранага на ніве плёну. Але ракурс паэтычнай выявы і яе вобразнае ўвасабленне крыху іншыя. Ідэалізацыя як спосаб узвелічэння ў жніўных песнях нельга сказаць зніжана, аднак яна неяк больш суадносіцца з рэальнасцю. Тое ж сялянскае гум-но, якое стала сімвалам хлебнага багацця, у дажынка-вых песнях мае два вобразы выявы: адзін — гранічнай
аз5
ідэалізацыі, з касмічнымі вобразамі, другі таксама ідэа-лізаваны, але на іншаіі аснове, з другой мерай паэтыч-нага. Імярэк гаспадара «гумно дабром налажона, што не ўвансці, не ўехаць, толькі можна салаўю ўляцець, дабро аглядзець». Есць, асабліва ў дажынкавых песнях, адчуванне жніўнай працы як вялікай урачыстасці, свое-асаблівай працоўнай перамогі. У жніўнай, пераважна дажынкавай, песні адбілася і радасць працы. Гэта чу-ваць у шырокай, энергічнай па гучанню мелодыі дажы-нак. Але ў цэлым увасабленне працы, яе мастацкае ўзнаўленне ў жніўных песнях — дыялектычныя. А ў пра-цоўных жніўных выразна дамінуе вобраз жніва як пра-цы вельмі цяжкай, знясільваючай, якая патрабавала ад чалавека напружвання ўсіх фізічных і духоўных сіл. Значнае месца ў жніўных песнях заняла тэма падня-вольнай працы, жніва на панскім полі. Сярод гэтай групы песень часцей сустракаюцца матывы, у якіх пра-ца трактуецца не як радасны акт узаемадзеяння чала-века з прыродай, а як нямілая, невыносна цяжкая, гнятлівая.
Менавіта творы, узнікшыя на прыгоне, на панскай ніве, ды жніўныя сямейна-бытавой тэматыкі з іх мастац-кім спецыфічным пераасэнсаваннем сямейных адносін у кантэксце рэалій жніва і надалі жніўным песням у ас-ноўнай іх масе элегічны тон з адценнем скаргі. Крыўда-скарга, разлітая ў жніўнай песні, выказана вуснамі га-лоўнай постаці жніўнай працы — жняёй. У цэлым жа дыяпазон лірычна-элегічных выказванняў жняі матыва-мі скаргі не абмяжоўваюцца. Ен досыць шырокі. Галоў-нае ж — сукупнасць жніўна-песенных матываў даска-нала выражае агульную гуманістычную скіраванасць жніўнай паэзіі: непрыняцце сацыяльнага прыгнёту і ся-мейнай дэспатыі, мастацка-пераканаўчае адмаўленне ўсяго таго, што прыніжае годнасць чалавека, яго люд-скую існасць.
Вобраз жняі ў песнях надзвычай змястоўны паводле сваёй псіхалагічнай напоўненасці і выяўленчай выраз-насці. Ен выяўляс сабой пэўны этап у развіцці ўсёй ка-ляндарна-абрадавай творчасці. У калядна-шчадроўскіх і валачобных песнях створаны эстэтычна значны вобраз земляроба як гаспадара зямлі, творцы на яе ўлонні. Гэты вобраз у пэўнай меры манументызаваны як эпічны герой старадаўняй эпікі. Аднак ён, гэты герой, знаходзя-чыся ў цэнтры паэтычнай выявы калядак і валачобных
236
песень, не выступае як суб’ект дзеяння. За земляроба пра найвялікшы яго клопат — ураджай рупяцца Бог, міфалагізаваныя патроны земляробства Юрый, Мікола, Ілля і інш. Адным словам, вобраз земляроба ў асноўнай масе каляндарна-абрадавых песень пры яго выяўленчай сакавітасці ў сілу міфалагічнай светапогляднай асновы застаецца псіхалагічна аднамерным, душэўна статыч-ным. У жніўнай жа песні элементы міфалогіі, міфала-гічныя вобразы выкарыстаны пры велічанні жнеямі-та-лачанкамі гаспадара і гаспадыні, а часцей — для стварэння вобраза небывалага ўраджаю ды выражэння клопату пра збожжавы плён на будучае лета.
Жняя-пастацянка са жніўных песень — рэалістыч-нымі штрыхамі накіданы вобраз, вобраз жывога чала-века, са сваім змястоўным духоўным светам. Гуманізм, народная этыка, выказаныя праз яе светаўспрыманне, перажыванні, набылі эмацыянальна і эстэтычна больш непасрэдны выраз, дзе свет дабрыні, зычлівасці, сулад-дзя чалавека і прыроды маюць іншыя ідэйна-светапо-глядныя вытокі, створаны іншым творчым метадам.
Жніўныя песні — жывое сведчанне таго, што белару-ская народная творчасць, у тым ліку паэзія земляробча-га календара, або гадавое кола песень, імкнуліся да ўсё шырэйшага ахопу розных праяў жыцця і эстэтычнай кадыфікацыі іх у паэтычна-выяўленчых вобразах. Свед-чанне высокага ўмельства ўвасобіць шматгалоссе жыцця ў гаваркім, вобразна-паэтычным слове.
Беларуская жніўная песня, валодаючы разнастайны-мі мастацкімі прыёмамі пераўтварэння быцця, яго рэа-лій у высокае мастацтва, узнялася да шырокіх вобраз-ных абагульненняў. Пераклікаючыся з украінскай жніў-най паэзіяй і нават з геаграфічна далёкай ёй балгарскай жатварскай песняй (аб чым, дарэчы, аўтарытэтна свед-чыў балгарскі кампазітар Бакурышліеў), яна займае адметнае месца ў народна-паэтычнай культуры ўсяго славянскага свету. Глыбокая самабытнасць беларускай жніўнай песні, яе жыццёвая і мастацкая ёмістасць — зарука таго, што да яе ў будучым часцей і часцей будуць звяртацца тэарэтыкі і практыкі нацыянальнай культуры. Асабліва пры ўмове свабоднага развіцця гэтай апошняй. Эпізадычны зварот да беларускай песні, у тым ліку жніўнай, музыкантаў, паэтаў і мастакоў, а таксама ву-чоных да гэтага часу быў, на жаль, неадэкватны яе зместава-вобразнаму багаццю, эстэтычнай вартасці.
237
ЗМЕСТ
Своеасаблівасць функцыянальна-жанравай прыроды жніўных песень. Збіранне і вывучэнне................ 3
Арэал бытавання і генезіс жніўных абрадаў і песень . 43
Песні ўласна жніўныя. Сістэма вобразаў. Адлюстраван-не працы............................................58
Дажынкавыя песні................................126
Аб паэтыцы жніўных песень.............................170
Заканчэнне ..................................235
Научное нздашіе
Лмс Арсеннй Сергеевнч