• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    Перапёлка! Трысцяно гняздзечка, Залато яечка. Перапёлка!
    Перапёлка! He вій ты гняздзечка
    Блізка пры дарожцы. Перапёлка!
    Перапёлка! Пастушкі пагонюць, Гняздзечка распоруць. Перапёлка!
    Перапёлка! Гняздзечка распоруць, Яечкі паберуць. Перапёлка!
    Перапёлка! А звій ты гняздзечка На зялёным дубе. Перапёлка!
    Перапёлка! Вецярок павеіць,
    Дзетак пакалышыць. Перапёлка!
    Ой, дзеванька! He вій ты вяночка, Восень недалёчка. Ой, дзеванька!
    Ой, дзеванька! Сваточкі прыедуць, Цябе з сабой возьмуць. Перапёлка!31
    Першы, прыродны, план уяўляе сабою проста сама-стойны твор: так у ім усё арыгінальна, глыбока, свежа і прасякнута задушэўнасцю. Зварот да мілай птушыны, якім пачынаецца і заканчваецца двухрадковая страфа, нязмушана, арганічна ахоплівае сабою ўсю тканіну вер-ша. Больш таго, якраз паўторанае з найтанчэйшым эўфанічным чуццём некалькі раз слова-зварот «перапёл-ка» ў спалучэнні з агульным гучаннем кожнага двух-радкоўя надае песні момант гукапераймальны — тры-вожны спеў-посвіст спрадвечнай жыхаркі нашых палет-каў. Проста лішне гаварыць, так гэта тут відавочна, адчувальна, як зыходны прыродны малюнак, разгорнуты да шырокай карціны, гуманістычнай па зместу, гучанню,
    31 Грыневіч Л. Народны спеўнік. С. 14.
    13. Зак. 920
    193
    уздзейнічае на другую паралель песні. Можа, менавіта з-за глыбокага гуманістычнага напаўнення першага, прыроднага вобраза не патрэбна было разгортваць шы-рэй другую частку кампазіцыі, «чалавечы» вобраз. А даць яго так скандэнсавана, у чатырох радках, як гэта зроблена ў песні. Можа, у гэтым і найвышэйшы ма-стацкі такт яе творцаў-складальнікаў.
    Брала жніўная песня для кампазіцыйнага ўпарад-кавання матэрыялу і рэаліі, вобразы, якія выходзілі за поле зроку жняі. Іншымі словамі, не знаходзіліся толькі на ўлонні нівы, на ўлонні яе працы. Але як заўсёды бы-вае ў рэалістычнай творчасці, а жніўныя песні ў пера-важнай большасці сваёй творы рэалістычныя, рэаліі гэ-тыя браліся не Бог ведае адкуль, не былі плёнам фан-тазіі. Грыбы як дзейныя асобы па аналогіі з жывёламі ў якасці герояў упершыню з’явіліся, мабыць, у казках. Жніўная песня «надарыла» голасам сыраежку. Амебій-ная кампазіцыя скарыстоўвае вобраз сыраежкі ў двух-членным палалелізме. Песня «Хвалілася сыраежка», зафіксаваная ў свой час беларускімі карэспандэнтамі П. Кірэеўскага, С. Малевічам, Р, Шырмам і іншымі збі-ральнікамі, з самымі невялікімі адменамі была распаў-сюджана ў даволі шырокім рэгіёне. Яе лаканізм, у паасобных варыянтах гранічны,— відавочпае сведчанне няпозняга паходжання:
    Гаварыла сыраежка
    Чырвонаму рыжыку: — Ой, рыжку мой, рыжку, Вазьмі мяне, сыраежку, А я бору вялікага, дубровы зялёнай. Гаварыла Кацярынка Міламу Адамку:
    — Вазьмі мяне, мой Адашка, Да я бацькі багатага 1 маткі разумнай.32
    У прыведзеным тэксце прыродны вобраз адыгрывае перш-наперш канструкцыйную ролю ў структуры твора, эмацыянальнага ўздзеяння на другую палову кампазі-цыі ён не аказвае. I менавіта такое ўзаемадзеянне дзвюх частак аднаго кампазіцыйнага цэлага абумоўлена ха-
    32 ЦДГМ Расійскай Федэрацыі, ф 56 (беларускі архіў Кірэеў-скага—Бяссонава).
    194
    рактарам зыходнай прыроднай паралелі. У ёй не закла-дзена вобразнай патэнцыі. Функцыя вобраза статычна-інфармацыйная, у пэўным сэнсе фармальная.
    Іншая рэч два планы, прыродны і «чалавечы», і іх суаднясенне ў жніўнай песні «Віліся пчолачкі». У ёй, як і ў толькі што разгледжанай песні, першая частка псіхалагічнага паралелізму ўзята не з першага рада асацыяцый, рэалій прыроды, што акружалі жняю ў час яе працы на ніве. Зрэшты, як і ў папярэднім выпадку, і не з так далёкага. У абедзвюх песнях прыродныя воб-разы «падказаны» летам, той парой, калі прырода раз-гортвала свае жыццёвыя сілы, выступала ва ўсім багац-ці і красе. Эмацыянальны змест прыроднага вобраза, які складае першую частку амебійнай кампазіцыі песні «Віліся пчолачкі», узмацняецца зваротам да яго, пры-сутнасцю чалавека ў ім. Тым большае ўздзеянне зыход-нага паралельнага вобраза на яго працяг у іншым, «ча-лавечым» вымярэнні, калі можна так сказаць. Кампазі-цыя ў гэтым выпадку выяўляе поўнае адзінства і гармо-нію. Сказанае, думаецца, як найлепей пацвярджае, можа праілюстраваць тэкст:
    Віліся пчолачкі, Віліся каля лозачкі. Паволі вы війцеся, Паволі садзіцеся — He абламіце сучайкаў. He абтрасіце лісцікаў! Віліся хлопчыкі, Віліся малойчыкі Каля маладой Мальвінкі. Паволі вы, хлопчыкі, Паволі, малойчыкі, Паволі вы війцеся, Паволі садзіцеся — He абламіце золата, He абтрасіце серабра!33
    33 Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Вып. 1. С. 42. Можа здацца, што песня «Віліся пчолачкі» адносіцца да ўласна вясельных: так непасрэдна ў сй адчуваецца само вяселле з песеннымі зваротамі да яго ўдзельнікаў. Але фактыч-на перад намі твор з тых песень, што стаяць на мяжы календара і сямейна-абрадавых традыцый, застаючыся ўсё ж у рамках калян-дарнай паэзіі. Вобразнай атрыбутыкі ўласна вясельных твораў (на-яўнасці абрадавых элементаў) у ім не бачна.
    13«
    195
    У творы ярка выражаны анафарычны рад. Амебій-ная кампазіцыя яго вытрымана ў строгай сіметрыі. І,ду-маецца, ён лішні раз пацвярджае адну даволі паслядоў-ную заканамернасць: песні на вясельную тэматыку ма-юць цягу да кампазіцыйнага ўпарадкавання матэрыялу менавіта пры дапамозе псіхалагічнага паралелізму не-залежна ад іх бытавой прымеркаванасці.
    Кампазіцыйная будова зажынкавых і дажынкавых песень, а менавіта яны ў першую чаргу былі прадметам нашага аналізу, дазваляе зрабіць некалькі назіранняў і вывадаў. Па-першае, нягледзячы на сваё старажытнае паходжанне, міфалагічныя вытокі (а ў пэўным сэнсе якраз дзякуючы ім), гэты жніўна-песенны пласт дэман-струе даволі шырокія магчымасці пры арганізацыі ма-тэрыялу ў адпаведныя жанравыя структуры. Сказанае асабліва датычыць распаўсюджаных у рэпертуары за-жынак і дажынак песенных велічанняў. Пры стварэнні зажынкава-дажынкавых песень, а іх моцна лучыла адна функцыянальная аснова, всльмі прадукцыйна выкары-стоўвалася амебійная кампазіцыя. Акрамя таго, што яна вылучаецца дынамікай (пытанні і адказы ў творы на-даюць жывасць руху пачуцця на ўсім яго працягу), гэты спосаб кампаноўкі мастацкіх элементаў вельмі шырока адкрыты ў бок прыроды. Іншымі словамі, ён мае вялі-кія магчымасці для кадзіроўкі і трансфармацыі аб’ек-таў прыроды, вобразаў прыроднага асяроддзя ў мастац-кія структуры і формы. Амебійны тып кампазіцыі дазваляў стварыць вельмі яскравыя і пластычныя пара-лельныя карціны з жыцця летняй прыроды, бытавых абставін жніва ў суаднясенні іх са змястоўнымі, рэль-ефна выпісанымі вобразамі багатага ўраджаю, гаспа-дарчай руплівасці земляроба. Песні, заснаваныя на кампазіцыйных прынцыпах вылучэння паасобнага, a таксама палярызацыі, акрамя скандэнсаванасці вобраз-най выявы, вылучаліся стройнасцю архітэктонікі, ары-гінальнасцю страфы і рытмічнай грацыёзнасцю радка. Па-другое, кампазіцыйная будова зажынкавых і дажын-кавых песень сведчыць аб паслядоўным захаванні стро-гай адпаведнасці спосабаў кампаноўкі матэрыялу ў іх функцыянальнай і жанравай прыродзе жніўнай паэзіі. 1 па-трэцяе, нелыа не бачыць і таго, як на структуры жніўных песень раннетрадыцыйнага пласта адбіліся часавыя рамкі. Разгляд кампазіцыйнай будовы ўласна жніўных, працоўных песень можа засведчыць, як рас-
    196
    шыраліся кампановачна-структурныя магчымасці жніў-най паэзіі па меры руху яе ў часе і прасторы. 3 развіц-цём у жніўных песпях індывідуальнага пачатку, а ў працоўных жніўных ён выступае акрэслена, менш умоў-нага стала і ў элементах мастацкай структуры. Рэалі-стычная аснова светаўспрымання вяла да рэалістычнага мастацкага адлюстравання і не пакідала месца ўяўлен-ням, звязаным з міфалагізацыяй свету і чалавечых ад-носін. А гэта не магло не адбіцца на мастацкай прыро-дзе песень, іх структуры. Паралельна з калектыўным выказваннем гуртам жней у масіве жніўных песень з’я-вілася і набыло шырокае развіццё індывідуальнае, па сутнасці, лірычнае выказванне. Побач з паралелізмам, якім пачынаюцца песні, у многіх з іх атрымалі асаблівае значэнне ключавое слова, зварот.
    Выраз перажывання і шырэй — свету жняі ў працоў-на-жніўных песнях усё часцей развіваецца са звароту да сонца, нівы, хмар, ветру — тых прыродных аб’ектаў, стыхій, з’яў, што акружалі жанчыну ў час яе нялёгкай працы на жніве. Паралельна ў песнях даволі часта гу-чаць звароты да працоўнага калектыву, талакі жней, да пана-прыгонніка. Як усякі зварот, гэты моўны кампа-нент адразу актывізуе думку, надае дынамічнае раз-віццё сюжэту, адпаведна фарміруе матэрыял у творы.
    У творах на працоўна-жніўную тэматыку пераважае кампазіцыя прыродна-падзейнай паслядоўнасці. Яна роўна кампануе песенны матэрыял у творах маналагіч-нага выказвання жняі, у камбінаваных апісальна-дыя-лагічных формах, у песнях-праклёнах тыпу «Бадай пану ў двары страшна». Прынцып прыроднай паслядоўнасці, самы універсальны і пашыраны ў мастацкай практыцы, найбольш прадукцыйна выяўляе сябе сярод жніўных пе-сень з больш-менш выражанай сюжэтнасцю. У творах, пабудаваных на аснове прычынна-выніковай сувязі, вельмі акрэслена, выразна падаецца змест*і паўней рас-крываюцца вобразы. А ў канчатковым выніку — лацвей увасабляецца поўнагалоссе жыцця. У цэлым у мастац-кай структуры, заснаванай на прыродна-паслядоўным прынцыпе кампазіцыйнай будовы, менш умоўнасці. Яна больш адпавядае рэалістычнаму падыходу ў адлюстра-ванні рэчаіснасці.
    Але сказанае — толькі апрыёрныя высновы з назі-ранняў над структурай, кампазіцыйнай будовай жніўнай песні, што непасрэдна суправаджала працу жняі на ніве.
    197
    Натуральна, толькі разгляд саміх твораў можа дапа-магчы канкрэтна высветліць мастацкія магчымасці прынцыпу прыродна-падзейнай паслядоўнасці арганіза-цыі матэрыялу ў рамках працоўна-жніўнай паэзіі.
    Твораў з аб’ектывізаванай апавядальнай формай вы-кладу матэрыялу сярод уласна жніўных песень мала. Пераважае лірыка з суб’ектывізаваным пачаткам. Прын-цып прыродна-падзейнай паслядоўнасці, асабліва пра-дукцыйны ў кампаноўцы твораў эпічнага характару, знайшоў нямала прыёмаў увасаблення ў ёй у цэлым, у тым ліку ў лірыцы, што развівалася ва ўлонні песенна-жніўнай паэзіі, працоўна-абрадавай у сваёй аснове. У спавядальнай па зместу жніўнай песні прычынна-вы-ніковая кампазіцыя, пабудаваная адпаведна прыродна-падзейнаму прынцыпу,— найбольш часты і арганічны сіюсаб фарміравання структуры. Прычым найчасцей ён выступае, што пазываецца, у чыстым выглядзе, без кам-бінацыі з іншымі. Пры яго дапамозе ствараюцца рэалі-стычныя карціны быту, сямейных і сацыяльных адносін, выказваецца даволі шырокі спектр душэўных перажы-ванняў. I як гэта асабліва характэрна жніўным пес-ням — скарга, нараканне, пратэст. А перад усім скарга: