Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Ва ўсіх выпадках вобраз «сцюдзёнай расы», эпітэт «сцюдзеная», які набыў у жніўных песнях значэнне ста-лага, пастаяннага, адыгрываюць ролю зыходнага, клю-чавога слова, дазваляюць адчуць не проста пару дня, а нешта істотнае ў жыцці сялянскай жанчыны. У нейкай меры дапамагаюць уявіць яны агульную карціну працы на жніве ў надвячоркавую пару — нясуць пэўную эстэ-тычную функцыю.
Раса асэнсоўваецца, вобразна інтэрпрэтуецца ў жніўных песнях, не толькі адштурхоўваючыся ад яе ад-ной якасці, часавай, а па сутнасці сацыяльнай. У спа-лучэнні з эпітэтамі «медавой», «красавой», «шаўковай», «ледавой», «дажджавой» яна атрымала ў іх даволі раз-настайнае сэнсавае і паэтычнае напаўненне. Вобразы «медавой» і «ледавой» расы, што «падаюць на пожню», з’явіліся на коласе, арганічна выкарыстоўваюцца жніў-нымі песнямі для выказу лірычнай гераіняй сваіх адно-сін да маці і свекрыві праз антытэзу «медавую — для мамачкі і ледавую — для свякроўкі» (Жн. п., с. 150— 152).
Гэтыя ж вобразы ў іншым песенным кантэксце могуць выражаць добры, насмешлівы настрой маладых, не змо-жаных цяжкай жніўнай працай жней:
Ой, час-пара дадоманьку, Па постаці раса ўпала, Па постаці мядовая, Па коласе лядовая. Мядовую валы з’ядуць, Мядовую дзеўкі сап’юць.
56 Гілевіч Н. С. Песні народных свят і абрадаў. С. 204.
215
Валы з’ядуць — гараць будуць, Дзеўкі сап’юць — гуляць будуць.57
Характэрна, што ва ўсіх песенных тэкстах, у тых, што яшчэ будуць зараз прыведзены, паясняльныя эпітэ-ты стаяць не перад, а пасля азначальнага слова. Сэнса-вы акцэнт на іх выкліканы асноўнай думкай песні, яе зместам. Некаторыя з песень, у паэтычную аснову якіх узяты вобразы жніўнай расы, маюць характар тонкага лірычнага выказвання. У іх неяк асабліва мякка пад-свечаны вобраз чалавека:
Пара, жоны, дамоў ісці, Пала раса халодная, А другая медавая, А трэцяя шаўковая. Па халоднай pace я йду — Mae ножанькі зябнуць, Па мядовай pace я іду — Mae вусенькі ліпнуць, Па шаўковай pace я іду — Mae ручанькі вянуць.58
Сустракаецца ў варыянтах гэтай песні і перавод воб-разаў расы з іх небанальнымі эпітэтамі ў нейкі свое-асаблівы паэтычны план са стварэннем новых прадмет-на-рэчавых вобразаў, якія хораша і змястоўна вянчаюць думку. Сціплую, як у большасці лірычных мініяцюр, але з тых, што могуць падкупіць непасрэднасцю выказанага ў ёй пачуцця і майстэрскай віртуознасцю:
Да пара дамоў, пара, Сцюдзёная раса пала. Ой, першая медавая, А другая дажджавая, А трэцяя красавая: Медавую кубкам піці, Дажджавую каўшом браці, А ў золаце танцаваці.59
«Малая плошча», актава, песеннага тэксту аказалася густа «заселенай» эпітэтамі. Цэлы рад эпітэтаў, да та-
57 Жніўныя песні. С. 151.
58 Там жа.
59 ЦДГМ Расійскай Федэрацыі, ф. 56.
216
го ж яны паўтараюцца ў другой частцы кампазіцыі. Асабліва нечакана абыгрываецца ў песні эпітэт «краса-вая» раса. Гэта азначэнне можна было б прыняць за крыху штучны неалагізм, калі б ён не быў утвораны ад такой, у аснове сваёй паэтычнай, рэаліі, як красаван-не — цвіценне жыта. I пры ўсім гэтым пераўтварэнне «красавой» расы ў золата, як гэта зроблена ў песні,— вобраз уражлівы: на такое абстрагаванне народная творчасць ідзе нячаста. Назіраючы за тым, якую эстэ-тычную нагрузку нясе вобразнае азначэнне аднаго на-зоўніка «раса», практычна рэчыўнага прадмета ў песні, можам крышачку падагульніць. Паясняльныя эпітэты разгледжаных працоўных жніўных твораў даюць паэ-тычна-вобразныя характарыстыкі рознага плана. У сі-нанімічнай пары «вячэрняя — сцюдзёная (халодная) раса» эпітэт акрэслівае перад ўсім часавыя межы дня, ляжыць у аснове матывіроўкі канца працы. Эпітэты «мядовая» і «лядовая» выкарыстоўваюцца ў сюжэтнай сітуацыі, пабудаванай на антытэзе «маці—свякроў». Гэ-тыя ж эпітэты або іх фанетычная мадыфіканыя служаць для выказу нейкіх глыбейшых інтымных перажыванняў у разгледжаных вышэй песнях «Пара, жопы, дамоў іспі», «А на дварэ ні раненька», «Да пара дамоў, пара».
Уласна жніўныя песні даюць цікавы матэрыял для назірання над тым, як эпітэт дапамагае стварыць парт-рэт чалавека, становіцца сродкам сацыяльнай характа-рыстыкі яго.
У працоўных жніўных песнях сустракаюцца тыповыя для абрадавай паэзіі эпітэты з ідэальным, заснавапым на міфалагічным мысленні акрэсленнем прадмета, чала-века. Пан маладзенькі, які на вараненькім кані «па полі паязджае, сваіх жонак падганяе»,— вобраз даволі характэрны для жніўных песень, каб не сказаць тыповы.
Есць таксама невялікая група песень, у якіх зварот жней да пана з просьбай хутчэй адпусціць іх з нівы ўтрымлівае ў сабе эпітэт, што выражае найвышэйшую ступень павагі. Звяртаючыся да пана-прыгонніка, жнеі называюць яго каралём, ласкава — каролікам. У такіх выпадках эпітэт выражаецца праз прыдатак, у форме прыдатку:
Сонейка зайшло за бор, Жэнчыкі дамоў, дамоў!
217
Панічку-кароліку,
ГІусці нас дадоміку.60
Або:
Ох, паночку-каролічку, Пусці мяне дадомачку, У мяне дома дзела многа...61
Зрэшты, просьбы гэтыя песенніц-жней мелі не толькі сур'ёзны утылітарны сэнс. Была ў іх і доля гульні, ар-тыстызму, песеннага паддражнівання, аб чым можа сведчыць змест асобных твораў. Напрыклад:
Панічыку-кароліку,
Пусці нас дадоманьку:
У мяне дома сын маленькі,
У мяне дома муж маладзенькі — Трэба сына пакарміці,
Трэба мужа прысыпіці.02
Такія высокія, скажам, ідэалістычныя ацэнкі, зразу-мелыя ў раздзеле дажынкавых песень, не маглі перава-жаць у працоўна-жніўных, адзначаных строга рэалі-стычным успрыманнем рэчаіснасці. Эпітэты, ужытыя для вобразнага азначэння, характарыстыкі пана-прыгонніка, як правіла, уключаюць элемент сацыяльнай ацэнкі. Ня-рэдка такія эпітэты ўяўляюць сабой шырокае сацыяль-нае абагульненне: «Да ў нашага пана нядобрая сла-ва...» 63
Часам у эпітэт пазітыўнага зместу, дадатнага азна-чэння ў песнях укладаўся адваротны сэнс. Праз эпітэт такім чынам выражалася іранічнае і нават саркастыч-нае стаўленне да прыгонніка: «У слаўнага пана на зары жыта жала, па месяцу копы клала»64, «У добрага пана пры месячку жыта жала. Бадай яму кроўна...» 65 Гэтыя шырокія азначэнні патрабавалі вобразнай іх расшыф-роўкі, якая і складала звычайна змест песень.
60 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1, ч. 1. С. 253.
61 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 5. S. 742.
62 Карскнй Е. Ф. Белорусскне песнн с. Березовец... С. 274.
63 Czeczot J. Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny...
S. 10—11.
64 Довнар-Запольскнй M. B. Песнн пннчуков. Вып. 1. C. 59.
65 Жніўныя песні. С. 81.
218
Сустракаюцца ў зваротах жніўных пссень і наогул у тэксце вобразныя азначэнні, прама супрацьлеглыя ша-ноўным, узвышаным, дзе прыгоннік прыраўніваўся да караля. У такіх жніўных выражалася або скарга: «Наш пан баран, баран, не пускае дамоў зарань» (Жн. п., с. 83), або патрабаванне, у якім эпітэт выражаўся да-даткам і нёс цалкам негатыўную характарыстыку вобра-за пана-прыгонніка: «Ты наш пане-баране, пускай дамоў заране» (Жн. п., с. 83—84), «У пана сэрца авечае, дзяр-жыць мяне да вечара» (Жн. п., с. 82), «Да татарын-баярын у нядзельку жанцоў наняў...» (Жн. п.,. с. 88). Праз эпітэты характарызуецца і непасрэдны выканаўца волі пана на ніве — прыганяты. Часам гэтыя эпітэты вы-ражаюцца ў форме ідыёмы, вобразнага параўнання:
А ў нашага прыганятага
Ды з арэх галава.
3 гарэх галава, па яблыку вочы.66
Такое вобразнае азначэнне дае ўжо зусім законча-ны партрэт, з акрэсленымі псіхалагічна-сацыяльнымі рысамі чалавека, які сваім выслужваннем перад панам атрымаў у жней такую саркастычную характарыстыку. Падобных партрэтаў панскіх прыслужнікаў у жніўных песнях не адзін. Характэрна, што штрыхі да партрэта гэтага сацыяльнага тыпу накідваюцца праз эпітэты, аз-начэнні, па сутнасці, не ўласцівыя абрадавай паэзіі. Іх можна сустрэць толькі ў глыбока рэалістычнай, анты-прыгонніцкай па духу працоўнай жніўнай песні:
Глядзіць, глядзіць маё вочка — Беражочак недалёчка.
На тым беражочку стаіць прыганяты, Стаіць прыганяты здаровы, чубаты...67
Для характарыстыкі самой жняі (жней) у песнях выкарыстоўваюцца, акрамя сталага эпітэта «маладая», паясняльны «прыгонніца-нявольніца» («А на дварэ змяркаецца, сям’я ў хату збіраецца, толькі няма пры-гонніцы, прыгонніцы-нявольніцы» (Жн. п., с. 144). Спа-гаду, мацярынскую ласку выказвае жанчына праз гэта вобразнае азначэнне, выражанае прыдаткам: «Мяне ма-
66 Жніўныя песні. С. 86.
67 Там жа. С. 123.
219
манька чакала, вароцейкі адчыняла — А йдзець мая прыгонніца, прыгонніца-нявольніца» (Жн. п., с. 145). Выкарыстоўвае жніўная песня ў азначэнні веку жняі і таўталагічны эпітэт:
Маладзіца маладая
У шчырым бару жыта жала, Мала дзіця калыхала.68
Можна заўважыць, што таўталагічны эпітэт «мала-дая» ў кантэксце слова «маладзіца» функцыяніруе не фармальна. Менавіта маладосць, неспрактыкаванасць маладой жанчыны акцэнтуюцца ў песні для раскрыцця зместу твора. Прыгадаем, што сюжэт з магчымым тра-гічным зыходам (да пакінутага жнейкай пад мяжой не-маўляці падыходзіць мядзведзь) патрабаваў засцярогі перш-наперш у дачыненні якраз маладой маладзіцы.
Для выказу душэўнага стану жняі-пастацянкі пра-цоўныя жніўныя песні скарыстоўваюць эпітэты, калі можна так сказаць, рознай танальнасці. Стомленая жнейка просіць вецер развеяць «хмарачку цямненьку — маю тугу цяжаленьку». Маладая энергічная, бойкая па натуры жнейка выказвае свой настрой іначай, у тым лі-ку праз эпітэт-прыдатак: «Ой, дайце мне загон-разгон, маладога павязнечка» (Жн. п., с. 115). Душа лірычнай гераіні прагне разгону ў працы — жаць на загоне, на якім можна разгарнуцца дзяўчыне-работніцы, праявіць сваю здатнасць, характар жывы, насмешлівы.
Акрамя, па сутнасці, таўталагічнага сталага эпітэта «шэрая» перапёлка ў жніўнай песні надзелена такім раз-горнутым вобразным паэтычным азначэннем, як «тры-сцяно гняздзечка, залато яечка» (Hryniewic, s. 14).
У прынцыпе эпітэты працоўных жніўных песень ад-люстроўваюць багатыя характарыстычныя, выяўленчыя магчымасці гэтага тропа. Пры пэўнай традыцыйнасці пра іх, менавіта эпітэты ўласна жніўных песень, нельга сказать словамі А. Весялоўскага, што яны застылі ў сваім развіцці. Гэта апошняя заўвага даследчыка-кла-сіка праблем паэтыкі больш стасуецца да песень дажын-кавых.
Дажынкавыя песні з іх велічальнымі і заклінальны-
68 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 184.