Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
220
мі на ўраджай матывамі ў масе жніўных песень пры-кметна вылучаюцца і сваёй мастацкай формай. Пры аналізе сюжэтна-тэматычнага складу і вобразнай сістэ-мы «дажынак» нельга было не заўважыць адметнага ракурсу светасузірання, адлюстраванага ў іх, і адпавед-нага яму паэтычнага ўвасаблення рэчаіснасці. Паэтыка дажынкавых песень па насычанасці элементамі міфала-гічнага мыслення, мабыць, не ўступае паэтыцы такіх старажытных цыклаў каляндарна-абрадавай паэзіі, як калядкі, валачобныя і купальскія песні. Працоўна-ма-гічная па сваіх вытоках вобразнасць у спалучэнні з бы-тавымі рэалістычнымі абразкамі працоўнага жыцця се-ляніна надала дажынкавым песням асаблівую адмет-насць. А ў сваёй паэтызацыі працы земляроба яны су-пернічаюць з валачобнымі. Пры ўзнаўленні жыццёвых з’яў дажынкавая паэзія асабліва актыўна карыстаецца такімі сродкамі вобразна-выяўленчай выразнасці, як эпітэт, метафара, гіпербала. Што ж датычыць метафа-рычных і асабліва гіпербалічных вобразаў з выкары-станнем касмічнай сімволікі, то з усіх разнавіднасцей жніўных ііесень найбольшае развіццё яны атрымалі як-раз у дажынкавых.
Вобразныя азначэнні ў дажынкавых песенных вінша-ваннях-велічаннях выразна пераклікаюцца з эпітэтамі зажынкавых песень. У прыспеве-прыгаворы пры звіван-ні дажынкавага вянка як найвышэйшая якасць, паказ-чык урадлівасці жыта называецца ядранасць яго: «У та-нок, жнейкі, у танок,//А звіла пану вянок,//He з руты, не з мяты, I/ 3 ядранога жыта, // Судзі, Божа, гэты год праважаці,//А другога дачакаці,//Вяночак савіваці, a не з руты, не з мяты,— // 3 ядранога жыта». Двойчы, з лаўторам вымаўляецца пажаданне звіваць вянок з яд-ранога жыта. Эпітэт «ядраное» неадступна прысутнічае і ў агульным абразку жніўнай талакі, што вяртаецца з нівы, дажаўшы яе:
А ідуць, ідуць Ды жнеечкі з поля, Ды жнеечкі з поля, Як вутачкі з мора. Ой, нясуць, нясуць Ядраное жыта, Усё ў вянках павіта.69
69 ЦДГМ Расійскан Федэрацыі, ф. 56.
221
Каб паэтызаваць саму талаку, жней-рабачаек, да-жынкавая песня прыбягае да вобразны.х лараўнанняў і такіх жа азначэнняў, здзейсненых па ўзору магічна-працоўнай ідэалізацыі. У песнях зноў узнікае вобраз залатых сярпоў як яскравая выяўленчая дэталь агуль-най карціны:
— Ды чые там жнейкі йдуць,
Як пчоланькі гудуць, Залатыя сярпы нясуць? — Андрэйкавы жнейкі йдуць, Залатыя сярпы нясуць. 70
Паўтораны ў апошнім радку вобраз залатых сярпоў набывае, такім чынам, характар мастацкай дамінанты ў творы.
3 песні да песні паўтараюцца гэтыя заснаваныя на працоўна-магічных уяўленнях, спрыяльныя чалавеку, у дадзеным выпадку гаспадару нівы, рэаліі — ядраное жыта, нязмерна багаты ўраджай яго. «Прынеслі пану вянок з шырокага поля, з ядранога жыта»71,— такімі словамі віншавалі гаспадара з заканчэннем жніва. Дзве гаспадарчыя рэаліі — сама ніва і плён, узгадаваны на ёй, у віншаванні, выказаным у форме рэчытатыву, уз-мацняліся дзякуючы паясняльным эпітэтам. Вобразна дапаўняючы адно другое, паэтычныя азначэнні дапама-галі намаляваць вобраз добрага ўраджаю. Але вобраз асаблівага, незвычайнага плёну, пра які толькі мог ма-рыць адвечны араты і сейбіт, у дажынкавых песнях ствараецца не столькі праз выкарыстанне вобразных азначэнняў, эпітэтаў, колькі праз гіпербалізацыю, на-скрозь прасякнутую міфалагічным светасузіраннем,
Ужо ў першых дажынкавых песнях, прысвечаных сустрэчы гаспадара з талакой жней, вуснамі апошніх гіпербалізавана гаворыцца аб здзейсненай імі працы, малюецца карціна небывалага ўраджаю паводле самых высокіх мерак працоўна-магічных уяўленняў і мары працаўніка зямлі. Пры гэтым агульная карціна, мастац-кі вобраз узнікаюць на аснове двух выяўленчых кампа-нентаў — паясняльных эпітэтаў і гіпербалы, якія ў да-
70 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 174.
71 Носовнч Н. Н. Белорусскне песнн I/ Зап. нмп. Рус. географ. о-ва по отд-нню этнографнн. СПб., 1873. Т. 5. С. 96.
222
жынкавых песнях гарманічна ўзаемадзейнічаюць. На заклік гаспадара,звернуты да жней:
Дадому, жэнчыкі, дадому, Ужо нагуляліся па полю! — талочная грамада адказвала:
— Нядоўга мы гулялі, Густое жытачка зжыналі, Частыя копанькі складалі.72
Другая частка песеннага блока, наступныя словы з адказу жней і даволі выразна ўзбуйнены, і даюць за-кончаны агульны малюнак жаданага небывалага ўра-джаю:
Колькі на небе зорачак, Столькі на іюлі копачак. На небе зорачак нязбачна, На полі копачак нязлічна.73
Вобраз ураджаю, такім чынам, выліваўся ў своеасаблі-вую паэтычную формулу яго выявы. У прыведзенай песні ён мае яшчэ ўсечаную форму. У раней запісаных жніўных яна захавалася цалкам:
... Жыта дажалі поле незмяронае, Наклалі копы незлічоныя.
Часты-густы звёзды на небе, Часты-густы копкі ў полі, Шырок, высок месяц на небе, Шырэй, вышэй сцірты ў гумне.74
Самі па сабе выяўленча-моўныя азначэнні поля як «незмяронае» і копаў як «незлічоныя» ўдакладняюцца, вобразна канкрэтызуюцца касмічнымі аб’ектамі — зо-рамі, у сваю чаргу акрэсленымі паясняльнымі эпітэтамі сталай формы «часты-густы». Дарэчы, гэты, па сутнасці, парны эпітэт вельмі дакладна перадае вобраз начнога зорнага неба. Суаднясенне ж велічыні сцірт на гумне (гумнішчы) з высокасцю і шырокасцю месяца — вобраз выяўны і даволі непасрэдны, калі ўзяць пад увагу яго
72 Жніўныя песні. С. 412—413.
73 Там жа. С. 413.
71 Шеіін П. В. Бслорусскне народные песнн. С. 208.
223
гіпербалічную форму. А наогул гіпербалізацыя ў жніў-ных песнях займала невялікае месца. Пры гэтым можна заўважыць два-тры прыклады яе зніжэння. Прынамсі, у іх няма «касмічнай маштабнасці» параўнання, што ляжыць у аснове разгледжанага формульнага вобраза ўраджаю. Перабольшанне, выкліканае патрэбай пад-крэсліць здзейсненае жнсямі на ніве, у гэтых песнях не пераходзіць рамак магчымага, рэалыіага;
... Хоць нямнога пажана, Да многа нажалі: Да сто коп — да абеду, Да другія — да палудня, А трэція — да вячэры. 75
Калі гіпербалічны вобраз ураджаю з касмічнымі аса-цыяцыямі ў пэўнай меры універсальны для ўсёй калян-дарна-абрадавай паэзіі (прынамсі, пашыраны ў вала-чобных і калядных), то адзначаны ў песні са збораў Ча-чота паўтараецца толькі ў жніўных 76.
Свой выяўленчы ракурс маюць жніўныя песні і ў воб-разным азначэнні ўрадлівасці збажыпы, жыта. Працоў-ііа-магічны падыход да слова, вера ў яго моц спараджа-лі адметную фанетычна-акустычную яго афарбоўку. На-прыклад, у эпітэце «ўжыніста», выражаным прыслоўем, чуецца гук імпэтна зразанай жняёю жмені жыта:
... Зарадзі, Божа, жыта На прышлае лета, Да з ісподу ужыніста, А зверху каласіста... 77
Чыста жніўна-песенны вобраз ураджаю з паясняльным эпітэтам «госцік небывалы». Дажынкавая талака, вяр-таючыся з поля, урачыста аб’яўляла словамі песні:
Засцілайце сталы, лавы, Едзе госцік небывалы.78
Вобразнае азначэнне падкрэслівала тут періп-наперш
75 Czeczot J. Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny... S. 11.
76 Шейн П. B. Матерналы... T. 1, ч. 1. C. 279.
77 Там жа.
78 Жніўныя песні. С. 448.
224
асаблівую важнасць падзеі ў жыцці земляроба — суст-рэчы ім ураджаю. Вобразна-эмацыянальнае напаўненне эпітэта «небывалы» ўзмацнялася і змяшчэннем яго ўслед за азначальным словам: гэтым парушэннем уласці-вага беларускай мове парадку слоў сэнс эпітэта акцэн-таваўся. Дарэчы, перанос вобразнага азначэння, паста-ноўка яго пасля азначаемага слова з мэтай большай выяўленчай выразнасці ў жніўных песнях назіраюцца як сталая тэндэнцыя.
Такія атрыбутыўныя сродкі маляўнічасці, як эпітэт, адыгрываюць важную ролю ў перадачы атмасферы да-жынкавай урачыстасці: абмалёўцы двара, багацця і гасціннасці гаспадара. Асабліва ў «спарышовых» і «рай-ковых» песнях з іх магічнай устаноўкай на ідэальнае. Заклінанне на вялікі ўраджай у асобных з гэтых песень увасоблена не прама, а апасродкавана: гаспадар заклі-кае ў свой двор Бога «з густымі капамі, вялікімі стага-мі», матывуючы запросіны тым, што ў яго ёсць, дзе змясціць, прытуліць багаты Божы дар, поля плён. Ас-ноўны сэнс заклёну ў такіх песнях нясуць аб’екты гаспа-дарчых пабудоў з адпаведнымі міфалагічнаму ўяўленню аб добрым ураджаі азначэнпямі, эпітэтамі:
... У мяне гумно вялікае, Азяроды высокія, Пераплёты шырокія, А засекі глыбокія:
Есць дзе павярнуцца 3 густымі капамі, 3 вялікімі стагамі.79
У іншых песнях гаспадар запрашае (спадзяецца) у свой двор добрага духа поля, падавальніка ўраджаю рая (райка) зыходзячы з таго (зноў жа магічная маты-вацыя ў аснове просьбы), што ў яго «хата вялікая, гум-но шырокае, сталы дубовыя, хлябы сітковыя» (Жн. п., с. 467). Набор эпітэтаў дазваляў дажынкавым песням намаляваць ідэальную карціну прыёму гаспадаром жа-данага госця-ўраджаю, жней-талачанак:
А хадзі, раю, раю, мой раю, ка мне ў хатку.
У маёй хатцы, у маёй хатцы, раю мой, раю, як у святліцы.
79 ЦДГМ Расійскай Федэрацыі, ф. 56.
15. Зак. 920
225
Стаяць столікі, стаяць столікі пазасціланы. Кубачкі мёдам, раю мой, раю, паналіваны. Жнеечкі мае, раю мой, раю, пазазываны.
Усе ў радочак, усе ў радочак, раю мой, раю, пасаджаны.80
Па насычанасці вобразнымі азначэннямі, якія разам да-юць каларытны пластычны малюнак падрыхтоўкі да-жынкавага стала, вылучаецца старая жніўная песня ў Шэйнавым запісе «Разгарыся, вячэрняя зорка» — свое-асаблівы дыямент народнай паэзіі:
... Адмыкай жа высокія церамы Залатымі ключамі, адмыкай жа. Выбірай ,жа тонкія абрусы Галанцкія, выбірай жа.
Засцілай жа тонкімі абрусамі Цісовыя сталы, засцілай жа. Налівай жа зялёным віном Залатыя кубкі, налівай жа.81
У васьмі радках — цэлае суквецце, ажно дзевяць эпі-тэтаў, паяснялыіых і сталых, якія акрэсліваюць прадме-ты паводле вышэйшай ступені іх якасці! Дзякуючы ім дасягаюцца зрокавая малюнкавасць і высокая паэтыч-насць адлюстраванага. Няхай сабе нерэальнага, ідэаль-нага, але зробленага па законах хараства, з глыбокім адчуваннем красы як узнагароды за добрае.
Дажынкавая песня дае цікавыя прыклады таго, як павышаецца эстэтычная нагрузка на слова, менавіта на вобразнае азначэнне, праз паўтор яго ў памяншальна-ласкальнай форме. Гэтым яшчэ больш акцэнтуецца ўва-га на высокай якасці азначальных прадметных вобразаў:
...Рассгаўляйце цісовыя сталы, цісовенькі, Рассцілайце шалковыя абрусы, шалковенькі, Налівайце залатыя кубкі, залаценькі, Прывітайце першую жнейку — пастацяначку.82