Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
20 ДГМ Расійскай Федэрацыі, ф. 56.
21 Гл.: Дей О. I. Поетнка украінськоі народноі пісні. С. 221.
186
цыйнага прынцыпу палярызацыі з заканамернасцямі псіхалогіі ўспрымання ўкраінскі даследчык абапіраўся на працы прадстаўнікоў дакладных навук. У прыват-насці і'. Рубера, які сцвярджаў, што прынцып супастаў-лення супрацьлегласцей, або палярызацыі, ляжыць у самой бінарпай прыродзс эмоцый, сутнаснай якасцю якіх ёсць «палярнасць адчуванняў прыемнага і прыкра-га, узбуджэння і прыгнечанасці» 22.
Дэй з уласцівым яму шырокім падыходам да з’яў „аэтыкі, народнай творчасці як феномену даволі пера-канаўча паказаў, што «палярызацыя — адна з асноў і самога фальклорнага мстаду»23. Даследчык паэтыкі ўкраінскай песні быў схільны лічыць, і гэта доказна абгрунтаваў на ўзорах народна-песеннай класікі, што ў кампазіцыі, пабудаванай паводле прыпцыпу палярыза-цыі, здараецца, нярэдка закладзена сама сутнасць твора24. Гэту думку аўтарытэтнага знаўцы паэтыкг наглядна пацвярджаюць і некаторыя творы беларускай жніўнай паэзіі, у прыватнасці такая песня, як «Добры вечар, зімняя хатка, да няродная матка», у якой змест і архітэктоніка арганічна выліліся ў форму антытэзы, знайшлі ў ёй эстэтычна дасканалае ўвасабленне:
Добры вечар, зімняя хатка, Да няродная матка.
He пытаіць, да ці баляць ручкі
Да ці баляць плечкі,
Ды пытаіць, ці многа зжала, Ці многа нажала.
Добры вечар, да цёплая хатка, Да родная мамка.
He пытаіць, ці многа зжала, Ці многа пажала, Да пытаіць, Да ці баляць ручкі, Да ці баляць плечкі.25
Тут увесь твор пранізвае супрацьпастаўленне, пранізвас на двух асноўных узроўнях — зместавым і структурным. Сюжэт «сустрэча жняі ў роднай хаце і ў свекрыві» мас
22 Дей 0. I. Поетнка украінськоі народноТ пісні. С. 221.
23 Там жа.
24 Там жа.
25 Жніўныя песні. С. 186.
187
некалькі варыянтаў, якія паходзяць з розных рэгіёнаў Беларусі. I кожны з іх — узор псіхалагічнай змястоў-насці, кампазіцыйнай стройнасці, выяўленчай пластыч-насці пры гранічнай эканоміі сродкаў мастацкай выраз-насці.
Найчасцей пры кампаноўцы матэрыялу ў мастацкую цэласнасць разгорнутым супастаўленнем карыстаюцца тыя жніўныя песні, якія асвятляюць сямейныя адносіны, як яны выяўляюцца ў ходзе жніва. Выкарыстанне апты-тэзы ў кампазіцыі гэтых песень вельмі апраўдана ў псі-халагічным аспекце. Цяжка працуючы на постаці, жняя, часта гэта маладая жанчына-замужніца, міжволі параў-ноўвае адносіны да яе ў банькавым доме і ў свёкравым, свёкра і свекрыві. Бытавыя жніўныя рэаліі аказаліся вельмі ўдзячным будаўнічым матэрыялам для вобраз-най структуры працоўных, уласна жніўных песень. Яны вельмі рэльефна выяўляюць спагаду, любасць, з аднаго боку і чэрствасць, абыякавасць — з другога. У асобных творах не столькі архетып, колькі пазнейшыя варыянты могуць раскрыць увесь мастацкі патэнцыял, закладзены ў іх. Асабліва такія важныя аспекты, як псіхалагічнае напаўненне, расшырэнне арсенала сродкаў маляўнічасці. У гэтым планс цікава параўнаць два варыянты адной песні, пабудаванай паводле прынцыпу супрацьпастаў-лення, з выкарыстаннем антытэзы:
Сама пайду дарогаю, Голас пушчу дуброваю, Хто мой голас пачуе, Той мяне пашкадуе. А пачула мамачка, У святліцы седзячы, У святліцы седзячы, У аконца гледзячы: — Калі маё дзіця пяе, Дык няхай пагуляе, А калі нявестачка, Дык няхай пажынае.26
Супрацьпастаўленне тут не пашыраецца на ўсю кампа-зіцыю песні, супастаўляюцца лакальна два вобразы, прытым у выказванні адной асобы, маці. Распетыя ва-
28 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 159.
188
рыянты гэтага сюжэта даюць больш поўную і тым са-мым яскравейшую характарыстыку двух вобразаў-анты-подаў. Робіцца гэта вуснамі жняі. Форма выказу — ма-налог з цытаваннем слоў свёкра і бацькі:
Я гуляла, малада, па полю, Пускала галасок дадому. А хто мой галасок пярэймець? Пярэймець мой галасок свёкра, Пярэймець свёкра ды скажыць: — Ці не мая зявайка зяваець, Вузенькія постаці ганяець, Рэдзенькія снапкі стаўляець? Я гуляла, малада, па полю, Пускала галасок дадому.
А хто мой галасок пярэймець?
Мой татачка пярэймець ды скажа:
— Ці не мая дачушка гуляець, Шырокія постаці ганяець, Густыя снапочкі стаўляець? 27
Разгледжаныя песні маюць форму індывідуальнага лірычнага выказвання, лірычныя па жанравай прыро-дзе. Аднак і пры групавым, калектыўным выпаведзе і аб’ектывізаванай яго форме таксама дзейсна выкары-стоўваецца антытэза з універсальным ахопам ёю ўсёй песеннай структуры, аж да паасобных элементаў яе.
Характэрна, што антытэза як спосаб кампаноўкі ма-тэрыялу ўсяго твора, як від кампазіцыі часцей ужыва-ецца ў жніўных песнях на гумарыстычную тэматыку. У гэтым ёсць свая логіка. Антытэза — адзін з самых універсальных спосабаў мастацка-вобразнай і сацыяль-най характарыстык у гумарыстычнай творчасці. Асаблі-ва шырока супастаўленне як мастацкі прыём практыку-ецца ў гумарыстычных купальскіх песнях. У жніўных ён не мае такога пашырэння, ды сама гумарыстыка жніўных песень — з’ява больш сціплая: цяжкая праца на жніве, абрадавая насычанасць зажынак і дажынак пакідалі намнога менш месца гумару, чым святочная ўрачыстасць Купалля свайму песеннаму суправаду.
Як і ў цытаванай песні, дзе жнеі аднаго (Тадоркава-
27 Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Вып. 1. С. 39.
189
га) поля, увішныя ў працы і звонкагалосыя,— прамая супрацьлегласць жнеям поля другога гаспадара, у да-жынкавай «Чый жа гэта двор?» два кампазіцыйныя пла-ны. За аб’екты супрацьпастаўлення ўзяты выгляд гас-падарскіх двароў і сыноў. Але ў абодвух абразках, па-будаваных на антытэзе, выявы двароў і гаспадарскіх сыноў адыгрываюць дапаможную ролю пры характа-рыстыцы саміх гаспадароў. Тут узвелічэнне, услаўленне гаспадара, відаць, таго, які спраўляў дажынкі, дасяга-лася за кошт прыніжэння іншага, які маляваўся як ан-тыпод: гультаяваты, нядбайны, няўмелы. Пабудаваная паводле прынцыпу палярызацыі кампазіцыя твора па-чыналася з «велічання наадварот», з гратэскавага аб-разка:
— Чый жа гэта двор — Да тры калы ўбіты, Чый жа гэта двор?
— Янкаў жа двор — Да тры калы ўбіты Й карыной накрыты. — Чый жа гэта сын Ды па двару ходзіць, Атопкі носіць?
— Янкаў жа сын Ды па двару ходзіць, Атопкі валочыць.
У другой, асноўнай, частцы кампазіцыі ідзе абрада-вая ідэалізацыя па вышэйшай мерцы, уласцівая для ка-лядак і валачобных, класічных узораў старажытнай ве-лічальнай эпікі:
— Чый жа гэта двор — Залаты тын, Срэбраны вароты?
Чый гэта сын Па двару ходзіць, Ключыкі носіць? — Ахрэмаў сын Па двару ходзіць, Ключыкі носіць...28
28 Шейн П. В. Бе.іорусскне народные песнн. С. 218.
190
Зноў жа прынцып палярызацыі тут праяўляецца кла-січна: дзейнічае па ўсю «глыбіню» твора, пашыраючы-ся ад кампазіныі да ўсіх звёнаў архітэктонікі, да мікра-вобразаў. Есць, праўда, у жніўным рэпертуары літараль-на дзве-тры песні нетыповыя жніўныя, у якіх антытэза выступае не так максімальна ў сэнсе ахопу песеннай структуры, а фрагментарна, лакальна. Скажам, інтэр-прэтуе адзін матыў, складае толькі адзін элемент усяго выяўленчага комплексу твора. Напрыклад:
Зазвінела пчолачка, Па бары лятаючы, Салодкі мёд збіраючы... ... To не пчолка гула, А ўдованька плакала...29
Або болып шырока, з накладаннем першага, прыродна-га малюнка на другі, «чалавсчы», як у дажынкавай пес-ні «Кругла мала балоцейка», дзе кампазіцыя пабудава-па адначаспа паводле прынцыпаў вылучэння паадзін-кавага і палярызацыі. Уласна такое спалучэнне двух прынцыпаў пры кампаноўцы матэрыялу мы ўжо бачылі ў дажынкавых песнях «Хадзіў спарыш па вуліцы» і «Ці не выйшла цёмная хмара?» Дажынкавая, пра якую ідзе гаворка, вылучаецца сярод іх асобым, віртуозным рыт-мам, абумоўленым тэмай — велічаннем дзяўчыны, пра-роцтвам ёй хуткага замужжа:
Кругла поле, кругла мало Балоцетка,
А хоць яно, а хоць яно Кругла мало, Але яно, але яно
Урадліваё.
Наляцела, наляцела Гусей многа,
Hi адны гусі, ні ’дны гусі, Ёсць і лебедзі.
Нізка, мала, нізка, мала Яніначка.
А хоць яна, а хоць яна Нізка, мала,
29 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 148.
191
Але яна, але яна Шчаслівая.
Наехала, наехала Сватоў многа, Hi адны сваты, ні адны сваты, Есць і сваціцы.30
Рытм, які ўсё парадкова ахоплівае, закругляе, набыў у песні ролю нейкага дамінантнага мастацкага кампа-нента. Толькі вызваліўшыся ад яго проста магічнай ула-ды, усведамляеш, што кампазіцыя песні пабудавана перш за ўсё паводле прынцыпу вылучэння паадзінкава-га; без націску на гэта вылучэнне, а лакальна ў прырод-ным і «чалавечым» абразках скарыстана антытэза: «ні адны гусі, ёсць і лебедзі», «ні адны сваты, ёсць і сваці-цы». Аднарадковыя антытэзы, замыкаючы першы, пры-родны, абразок і другі, «чалавечы», як бы замыкаюць кампазіцыю, робяць «счапленне» яе частак трывалым, надзейным, а ўвесь архітэктанічны каркас моцна збітым, завершаным.
Пры разглядзе жніўных песень, кампазіцыя якіх па-будавана паводле спосабу амебійнасці з выкарыстаннем псіхалагічнага паралелізму, нельга не заўважыць адной асаблівасці. Амебійную кампазіцыю і адпаведную ёй двухчасткавую структуру пераважна маюць тыя творы жніўнай паэзіі, што распрацоўваюць вясельную і перад-вясельную тэматыку. У цэлым яны займаюць невялікае месца ў жніўна-песенным рэпертуары. Але набліжэнне восені як традыцыйнай пары вяселляў не магло неяк сябе не абазначыць у свядомасці творцаў і носьбітаў каляндарна-абрадавых песень, не адбіцца, хоць коратка, можа мімаходзь, у цыклс «лета». Творы вясельнай і пе-радвясельнай тэматыкі, распрацаванай у сваім ракурсе, знаходзім практычна на ўсіх трох этапах жніва, сярод усіх трох разнавіднасцей жніўных песень. У большасці выпадкаў у іх выкарыстоўваецца нейкая бытавая і пры-родная атрыбутыка жніва. Абразкі-паралелі яе кампазі-цыйнай структуры ўтрымліваюць вобразы жыта, нівы, перапёлкі... Згадаем песні «Гаварыла поле шырокае», «Гаварыла ядраное жыта», «Сакатала бочачка», «Пера-пёлка! Трысцяно гняздзечка». Гэта апошняя з асобай эмацыянальнай і мастацкай сілай праз супастаўленне
30 ЦНБ АН Літвы, АРКіР, ф. 21, спр. 122, л. 34.
192
двух вобразаў, двух планаў — прыроднага і «чалавеча-га» — перадае адчуванне набліжэння восені і трывогі за лёс дзяўчыны. Нельга не заўважыць і не здзівіцца, як арганічна тут выяўляе сябе псіхалагічны паралелізм, з якой мастацкай аддачай спрацоўвае на асноўную думку песні ўся яе структура. Акрамя таго, гэта можна адчуць толькі душой, заслуханай у беларускую народна-песен-ную стыхію, як нешта вельмі істотнае, сутнаснае для яе ўвасаблення ў глыбокім натуральным міноры песні. Успомнім, услухаемся ў словы, беражліва запісаныя, перададзеныя Антонам Грыневічам на яго радзіме -Полаччыне: