• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    Дажынкавыя песні, беручы іх у цэлым,— радасны гімн чалавеку працы, плёну зямлі і яго рук. Іх аптымізм, мажорнае гучанне заснаваны на ўсведамленні таго, што здзейснена, скончана вялікая работа, а здабыты ў ходзе яе хлеб будзе зарукай дабрабыту і шчасця сям’і, шчас-ця людскога. У дажынкавых песнях шырока адазвалася радасць працы, здзейсненай у калектыве, грамадой. На іх сапраўды ляжыць водсвет гарачага, сонечнага лета, і ў іх словах, мелодыі чуцен водгалас добрай працоўнай руплівасці. Гэта паэзія наскрозь зямная і ўзвышаная па сваёй ідэйна-мастацкай прыродзе.
    У адрозненне ад уласна жніўных, працоўных песень, якія нярэдка, маючы індывідуальны пачатак, спяваліся і сола, дажынкавыя выконваліся толькі гуртам і ад імя гурту. Гэта адна з самых тыповых іх рыс, атрыбутыўная прыкмета абрадавай паэзіі.
    Па зместу дажынкавыя песні — апафеоз жніўнай паэзіі. Паводле паэтычна-вобразнага багацця — яе вяр-шыня.
    АБ ПАЭТЫЦЫ ЖНІЎНЫХ ПЕСЕНЬ
    Нават беглае знаёмства са зместам і паэтыч-най формай каляндарна-абрадавай паэзіі неракон-вае ў тым, што яна надзвычай цесна звязана з прырод-ным асяроддзем і вытворча-гаспадарчай дзейнасцю земляроба. Ад зямлі, земляробчай сферы, іх філасофска-эстэтычнага асэнсавання ідзе глыбокае зместавае напаў-ненне і вобразнае багацце гэтага, можа, найбольшага пласта народна-паэтычнай культуры. Натуральна, што на падставе земляробчай практыкі народная свядомасць вылучала і жыццёвыя прыярытэты. Праца на зямлі пад-казвала і шырокія філасофскія абагульненні. Даўні бе-ларус робіць іх, абапіраючыся на звычную вобразнасць, узятую зноў-такі з працоўнай земляробчай сферы. «Па-міраць збірайся, а жыта сей»,— так фундаментальна абагульнены ў беларускім фальклоры погляд на жыц-цё, выказаны сацыяльны аптымізм народа. А без гэтага апошняга як бы здолелі нашы продкі выстаяць перад бясконцымі ўдарамі гістарычнага лёсу, перад безліччу всйнаў, што вогненнымі калясніцамі каціліся праз зям-лю, размешчаную на караванных шляхах Еўропы?
    Розныя раздзе.іы, цыклы каляндарна-абрадавых пе-сень пры агульнай светапогляднай аснове іх маюць свае падыходы, ракурсы ў паэтычным асваенні навакольнага свету і чалавека ў яго ўзаемадзеянні з прыродай. Адпа-ведна ў іх вобразнай сістэме, структуры пераважаюць тыя або іншыя элементы пераўтворанай у слове рэчаіс-насці, тыя або іншыя прыёмы яе выявы.
    Кампазіцыя. Характар трансфармацыі жыццё-вага матэрыялу ў тую ці іншую мастацкую форму перш-наперш прадвызначаецца функцыянальнасцю дадзенай формы, яе мэтавай устаноўкай. Адно, напрыклад, паэ-тычнае афармленне заклёну на ўраджай, выражанае ў
    170
    калядцы, валачобнай песні. Зусім іншай архітэктаніч-най выявы патрабуе лірычны выказ скаргі жняі ў пра-цоўнай жніўнай песні. Функцыянальнасць твора знахо-дзіць непасрэдны выраз перш за ўсё ў яго кампазіцыі, гэтым галоўным элеменцс паэтыкі. Жніўныя песні з іх поліфункцыянальнасцю даюць магчымасць выкарыстоў-ваць розныя спосабы кампаноўкі матэрыялу, уяўляюць сабой удзячны аб’ект для назіранняў і вывадаў адносна структуры песень і перад усім — іх кампазіцыйнай бу-довы. А кампазіцыя, паводле слоў даследчыкаў мастац-кай прыроды фальклору У. Я. Пропа, A. I. Дэя,—самая універсальная частка паэтыкі, яе аснова. Кампазіцыя не толькі аснова, але і періпаэлемент паэтыкі. Усякі твор пачынаецца з кампаноўкі матэрыялу, выстройвання яго ў адпаведнасці з асноўнай думкай, што праводзіцца ў ім. У кампазіцыі сінтэзуецца само жыццё. Яна — свое-асаблівая мадэль яго. «Функцыя кампазіцыі,— пісаў A. I. Дэй,— своеасабліва ўскрываць у мастацкім аба-гульненні сувязі, што існуюць у рэчаіснасці, у асноўных рысах мадэляваць само жыццё» *.
    Разгляд генезісу і ідэйна-мастацкай своеасаблівасці жніўнай паэзіі, здаецца, даволі наглядна пераконвае ў жанравай разнастайнасці яе. Неаднародная функцыя-нальная роля розных жніўных песень на розных этапах жніва была натуральнай асновай для ўзнікнення ў масі-ве іх такіх жанравых разнавіднасцей, як песні-заклёны, велічанні, чыста лірычныя выказванні элегічнага зместу. У адпаведнасці з неаднолькавымі мэтавымі ўстаноўкамі (маюцца на ўвазе не толькі функцыянальная дыферэн-цыяцыя, але і ідэйныя задачы асобных твораў) ства-ральнікі жніўных песень пры трансфармацыі жыццёвага матэрыялу ў песенную структуру, яе мастацкую тканіну карысталіся самымі разнастайнымі прынцыпамі і пры-ёмамі. Уласна, усім тым арсеналам сродкаў выяўленчай выразнасці і прынцыпамі будовы кампазіцыі, якія выка-рыстоўваюцца ў народна-песеннай практыцы. Аналагіч-на таму, як канструкцыя ў архітэктуры прадвызначае функцыянальнасць і форму будынка, так у слоўна-мас-тацкім творы, у тым ліку фальклорным, кампазіцыя яго з’яўляецца асновай усёй эстэтычнай структуры, выразні-кам заключанага ў ёй зместу.
    У абрадавай творчасці можа выразней, чым дзе, ві-
    1	Дей О. I. Поетнка украінськоі народноі пісні. Кчів, 1978. С. 4.
    171
    даць абумоўленасць выбару таго ці іншага тыпу кам-пазіцыйнай будовы песні ад мэтавай устаноўкі, прадык-таванай патрэбамі самога абраду ці звязаных з ім бы-тавых абставін. Утылітарная задача перад пачаткам збору ўраджаю — заклён урадлівасці на будучае лета (земляроб абачліва заўсёды кідаў думку наперад) — увасаблялася ў простай кампазіцыі, збудаванай павод-ле прынцыпу прыроднай паслядоўнасці, спосабам сту-псньчатага звужэння вобраза, з абавязковым паўторам, характэрным для імператыўнай формы. Уласна сама заклінальная песня набывала формульны выгляд:
    Радзі, Божа, жыта На другое лета, Радзі, Божа! На другое лета, Лепшае за гэта, Радзі, Божа! На полі снапамі, Л ў гумне тарпамі, Радзі, Божа!
    У гумне тарпамі,
    У свірне засекамі, Радзі, Божа! 2
    Кампазіцыю заклінальнай песні, як можа сведчыць і прыведзены ўзор, вылучаюць лаканізм, своеасаблівая «збітасць» радка, злітнасць структуры ў цэлым. Паўтор са зваротам да боства, што ідзе пасля кожнага двух-радкоўя, злучае ўвесь тэкст зместава і фармальна, пад-трымлівае на ўсім працягу яго высокі эмацыянальны напал. У тэксце песні выразна праглядваюць «анафа-рычныя рады» (тэрмін В. Жырмунскага). Здавалася б, у заклінанні, дзе над усім пануе адзін жыццёвы клопат пра жыта «на другое, прышлае лета», жаданне-думка выказана адрывіста, кароткім словазлучэннем, адпа-веднай заклінальнай інтанацыяй, не засталося месца ін-шым праявам чалавечай душы. Так усё ў гэтай песні — ад слоў-вобразаў да структурнай цэласнасці — знітава-на і непасрэдна падпарадкавана адной-адзінай утылі-тарнай задачы. Па сутнасці ж, гэта язычніцкае абрада-вае дзейства, заснаванае на веры ў моц слова, стыхійна,
    2 Жніўныя песні. С. 63.
    172
    інтуітыўна прасякнута глыбокім адчуваннем хараства. У тым ліку хараства слова, яго вялізных магчымасцей. У гэтай строгай рытмічнай арганізацыі радка, скупой і выразнай слоўнай палітры — арганічнае пачуццё меры і гармоніі, канцэнтрацыя эмацыянальнай энергіі. I ўжо для сучаснага чалавека ў старажытным заклёне на жыта караністае, каласістае ды ядраністае наперад выступае не столькі сутнасць просьбы-літання, звернутай да нябеснай сілы, колькі паэтычная форма: сапраўды хараство спачатку, адвечна неаддзяліма ад дабра, вы-сакародства, гуманнай мэты. Яно арганічна фальклор-наму слову ад яго пачатку, Вось яшчэ ўзор жніўна-пе-сеннага заклёну:
    — Зарадзі, Божа, жыта На прышлае лета, Да на корань караніста, Да на колас каласіста, Да на ядро ядраніста; Да на таку ўмалотам, А ў млыне прымолам, А ў дзяжы падходам, А ў печы румяна, На стале кахана;
    Да на стале, як сонейка, Гаспадарам на здаровейка.3
    Прыведзены ўрывак з песеннага сюжэта «гаспадар сее жыта і заклінае ўрадлівасць на будучае лета» і яго «стыкоўка» з асноўнай часткай кампазіцыі, праўда, на-водзяць на думку аб пазнейшай «рэдакцыі» песні. Яе экспазіцыйная частка заснавана на фармальным пара-лелізме: «На гары вецер вее, а гаспадар жыта сее». Ды і сам архетып (заклённая частка кампазіцыі) у працэсе бытавання падлёг, асабліва ў канцоўцы, зменам. Што ж да ядра заклёну, то яно, бясспрэчна, уяўляе старажыт-ную язычніцкую формулу. Кампазіцыя песні ў цэлым спалучае ў сабе апісальную і маналагічную формы. Яна пабудавана паводле прынцыпу прыродна-падзейнай паслядоўнасці, з выкарыстаннем спосабу ступеньчатага звужэння вобразаў, градацыі. Пры гэтым нават у асноў-
    3 Гарэцкі М., Дзяржынскі Ул., Каравай П. Выпісы з беларускае літаратуры. Мн„ 1926. Ч. 1. С. 45.
    173
    ным звяне кампазіцыі, яе ядры, можна вылучыць дзве часткі. Першую, заснаваную на троістасці: заклінаецца жыта, якое б было «на корань караніста, на колас кала-сіста, на ядро ядраніста». I другую, у якой асвячаецца ўжо вытворчы працэс хлеба, а паэтычная вобразнасць непасрэдна грунтуецца на магіі, на актывізацыі семан-тыкі слова: «у млыне прымолам, у дзяжы п а д ы-х о д а м». У дадатак у канцоўцы песні з’яўляюцца аба-гульняльныя, ацэначныя азначэнні ў форме прыслоўя: «на стале к a х а п а, на стале, як сонейка» (пра хлебны бохан) —якая касмічная глыбіня параўнання!
    Як можна было заўважыць пры аналізе зажынкавых, уласна жніўных і дажынкавых песень, функцыяналь-насць кожнай з гэтых разнавіднасцей жніўнай паэзіі мела свае асаблівасці. Інійымі словамі, на кожным эта-пе жніва жніўнаю песняю выконвалася розная роля. У час зажынак яна суправаджала рытуальную сустрэчу жней з нівай, абрады першага снапа, заклён на ўраджай на прышлае лета. Натуральна, значнае месца займала на ўрачыстай абрадавай вячэры з нагоды пачатку жні-ва. Знітаванасць з рытуальна-абрадавымі актамі ў асобных зажынкавых песнях даволі наглядна відаць у змесце, у архітэктоніцы, вобразах і выяўленчых срод-ках. Ніва ў іх адушаўляецца (з ёй жнеі вітаюцца і ад-вітваюцца), з’яўляюцца антрапаморфныя вобразы («ха-зяін палявы»), а ўнутраная будова арганізуецца пры дапамозе кампазіцыі, пабудаванай па прынцыпу пры-роднай паслядоўнасці амебійнага тыпу *, паводле думкі даследчыкаў, даволі старажытнай 4:
    — Добры дзень Госпаду Богу, Жыту ядраному, Хазяіну палявому!
    — Здароў, здароў, жнеі маладыя, Сярпы залатыя! 5
    Перад намі як бы яшчэ не песня, а проста старажыт-ны рытуал сустрэчы і вітання жней з нівай, разам з тым гэта ўжо тэкст, арганізаваны рытмічна, архітэктанічна,
    * Ад грэчаскага, азначае рэгулярна зменьвацца, павольна кро-чыць.
    4 Веселовскнй A. Н. Нсторнческая поэтнка. М., 1989. С. 167.