• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    — Будзь здарова, старшая жнейка — Пастацяначка!
    — На здароўе, мая гаспадыначка — Сенатарачка!40
    Як паслядоўна перададзена абрадавая абстаноўка, якім узвышаным поглядам агледжаны кожны прадмет, аб’ект, пачынаючы з ч ы с т ы х двароў! 1 якая вернасць не толькі рэаліям быту, а менавіта этнаграфічным дэ-талям! Жнеі наказваюць гаспадыні адмыкаць залатымі ключамі з-пад пояса зялёную скрыню. Аказваецца, менавіта ў зялёны колер найчасцей расфарбоўвалі куф-ры. Паслядоўнасць абрадавай ідэалізацыі ва ўсім — і ў б я л ё в ы х абрусах, і ў з а л а т ы х кубках для ча-
    40 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 213.
    144
    ставання. I нарэшце, узвышэнне чалавека праз словы жняі-пастацянкі: «На здароўе, мая гаспадыначка — се-натарачка». Песня «Разгарыся, вячэрняя зорка, перад ранняй» дасканалая і сваёй прыроднай застаўкай, ка-роткай і арганічнай зместу і вобразнай сістэме: жнеі вярталіся з поля вячэрняй зарой, і як дарэчы асэнсава-па ўжыта тут параўнанне дзвюх зор — вячэрняй і ра-нішняй. Натуральна, што падобны твор функцыяніра-ваў у розных сацыяльных асяроддзях. Пры выкананні песні ў багатым панскім двары магла рабіцца адпавед-ная карэляцыя на час, месца. У паасобных яе варыян-тах змяніліся эпітэты, часам бытавыя рэаліі, узноўленыя ў слове. Так, у гэтай жа песні, запісанай ад другой ін-фарматаркі на той жа самай Лепельшчыне, гаспадыні наказваюць адмыкаць залатымі ключамі «высокія це-рамы», выбіраць «тонкія абрусы галанцкія», наліваць залатыя кубкі «зялёным віном»41. Такім чынам, праяўляецца тэндэнцыя да гістарычнай канкрэтызацыі: галандскія абрусы пашыраліся на Беларусі не раней XVI ст. Відаць, з гандлёвымі кантактамі сярэднявечных беларусаў з Заходняй Еўропай звязана і ўпамінанне ў песні зялёнага віна. Іншыя варыянты песні «Разгарыся, вячэрняя зорка, перад ранняй» сведчаць аб паступовай страце шырокага абрадавага ўяўлення аб дажынках, належнай абрадавай рэгламентацыі і ў нейкай меры — першапачатковай функцыянальнасці42.
    Сцэна сустрэчы жней-талачанак у гаспадара на па-двор’і пры зніжэнні яе рытуальна-абрадавага ўзроўню, пераводзе ў рэалістычна-бытавы план можа быць нама-лявана з большай непасрэднасцю, але не з большай пла-стычнасцю выявы. Эпічную раскошу паэтычнага малюн-ка, карціны ў цэлым яна траціць, пэўна, нават пры за-хаванні асобных элсментаў міфалагічнай паэтыкі:
    ... Да мілыя мае жанцы, Патаміліся жнучы, Станавіцеся радком, Піце гарэлку з мядком, Піце адно да другога, He мінайце нікога — Як меншае, так большае,
    41 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 214.
    42 Жніўныя песні. С. 140—441.
    10. Зак 920
    145
    Было жыта нязгоршае: Да на корань караніста, Да сцяблом сцебляніста, Да па ядро ядраніста.43
    Песні, што спяваліся ў дажынкавым застоллі, умоў-на можна падзяліць на двс групы. У адных з іх веліча-ліся, усхваляліся гаспадар, гаспадыня. У другіх — самі працаўніцы, жнеі. У абедзвюх групах твораў услаўляўся набытак працы, дар нівы — збор жыта, плён. Гаспадара «падвышалі» (народны выраз) за дабрыню, за шчод-расць. Асобныя з гэтых песень-велічанняў перадавалі і абрадавую ўстаноўку дажынак на шчодрасць частаван-ня як заруку будучага ўраджаю:
    Да зелен явар, зелен Над усімі яварамі, Славен наш гаспадар, славен Над усімі мужамі: Да выкаціў бочку мёду, А другую гарэлкі Да папаіў свае жнейкі.
    — Піце, мае жнейкі, додна, Каб на лста было родна.44
    Звяртае на сябе ўвагу рыфмоўка апошніх двух рад-коў, семантычная актыўнасць прыслоўя «родна» ад дзея-слова «радзіць». Між іншым, гэты прыклад — штрых да пытання актывізацыі слова ў фальклоры.
    Пры ўсхваленні гаспадара жніўныя песні карыста-юцца прыёмам вылучэння. Пры гэтым зыходным бярэц-ца вобраз прыроды, найчасцей лес, бор, паасобнае вы-сокае дрэва (явар). Менавіта тое характэрнае, тыповае з навакольнага свету, што было побач з полем, уставала на гарызонце і несла ў сабе нейкі эпічны вобраз. I ўжо сама старая форма вышэйшай ступені з прыназоўнікам «над» («Высок наш бор, высок над усімі барамі») вель-мі рэльефна падкрэслівала гэта вылучэнне, якое пасля-доўна з прыроднага вобраза пераходзіла на вобраз ча-лавека («Багат наш пан, багат над усімі панамі...»).
    Паэтычны паралелізм — адметная структурная рыса
    43 Архіў Расійскай АН, ф. 216, воп. 3, спр. 1059, л. 1.
    44 Шыманоўскі А. Мінская губерня і яе народная творчасць // АГТ, р. 20, воп. 1, клц. 8, л. 420.
    146
    дажынкавых велічанняў. Прыродная паралель, як пра-віла, бярэцца арганічна, непасрэдна з таго навакольнага свету, які акружае жней у час працы на ніве. Паэтычна асэнсоўваюцца не толькі пейзаж, беларускі краявід, лясное атачэнне поля, але і палявая фауна, і метэарала-гічныя вобразы. Пры гэтым прыродная частка парале-лізму можа дэталізавацца, разгортвацца ў шырокі ма-люнак. Паралелізм можа мець адмоўную форму, што надае створанай карціне больш паважнасці, эпічнасці. Пры гэтым у асобных узорах дажынкавых велічанняў дасягаецца такая тонкая, дасканалая ўзгодненасць усіх мастацкіх кампанентаў песні — ад асобнага слова-воб-раза да рытмічнай арганізацыі радка і архітэктонікі ўсяго твора, што перадаецца, узнаўляецца нават рух прыроднага аб’екта. У гэтым можна пераканацца, раз-глядаючы песню «Выхадзіла цёмная туча», у якой ство-рана ілюзія павольнага руху хмары над пожняй:
    Выхадзіла цёмная туча 3-за цёмнага лесу, Выхадзіла, Ды не выйшла цёмная туча 3-за цёмнага лесу, Ды не выйшла.
    Толькі ціхім прыгнала ветрам Дробненькага дажджу, Толькі ціхім.
    Ах, павейце, ціхія ветры, Па шырокім полі! Ах, павейце!..
    Ах, павейце, ціхія ветры, Па ядраным жыце, Ах, павейце!..
    Выхадзіла к нам гаспадынька Раненька на ніўку, Да не выйшла.
    Толькі слала сыноў-сакалкоў, Дочак-перапёлак, Толькі слала.
    Толькі слала дочак-перапёлак, Нявестак-лябёдак, Толькі слала!
    Пажынайце, нявесткі-лябёдкі, Дочкі-перапёлкі,
    10’
    147
    Пажынайце!
    Паспрыяйце шыроканькай ніўцы,
    Ядраному жыту, Паспрыяйце! 45
    Песня «абымае» віншаваннем не толькі гаспадыню, усю вялікую сям’ю земляроба, асноўных рабачаек на жніве— нявестак і дачок, якія праз прыдатак-сімвал акрэсліваюцца як гожыя птахі «перапёлкі» і «лябёдкі», і «сыноў-сакалкоў». Цікава актывізавана ў паэтычна-вобразным радзе старажытная семантыка слова «спры-яць». Паспрыяць ніве, паспрыяць чалавеку — слова, за якім — гуманістычная сутнасць, а вытокі самога паняц-ця — у язычніцкіх уяўленнях, калі спрыянне чакалася ад добрых звышнатуральных сіл.
    Нягледзячы на сэнсавую і мастацкую завершанасць і дасканаласць, песня «Выхадзіла цёмная хмара» не засталася нязменнай у часе. Запісы яе 50—70-х гадоў (ранейшыя належалі ў асноўным да XIX і пачатку XX ст.) даюць даволі цікавы матэрыял для назіранняў над тым, як змены ў грамадскай свядомасці народа мо-гуць уплываць на асэнсаванне міпулага, у тым ліку і паэтычнай спадчыны, і не менш цікавыя для вывучэння індывідуальнага стылю спявачкі ў фальклоры. Так, у запісе песні «Нахадзіла да й грозная тучка», зробленым у 70-х гадах на Полаччыне ад пявунні A. С. Лагуновай, наглядна відаць імкненне да болынай дэталізацыі і эпі-зацыі тэксту. 1 гэта тэндэнцыя назіраецца роўна ў абе-дзвюх частках песні. Прычым строга захоўваецца па-чуццё меры — народная спявачка валодае дасканалым эстэтычным густам:
    Нахадзіла да й грозная тучка 3-пад цёмпага лесу, нахадзіла, Высылала буйных вецярочкаў, Дробненькіх дажджочкаў, высылала. — А вы йдзеце, буйныя вятрочкі, Дробныя дажджочкі, а вы йдзеце, Размачыце зялёную траўку, Жоўтыя, пясочкі, размачыце. Выхадзіла наша гаспадынька 3 высокага церама, выхадзіла, Высылала яна верных служкаў,
    45 Hryniewic A. Bielaruskija narodnyja piesni. Т. 1. S. 21—22.
    148
    Сынкоў да й дачушак, высылала.
    — А вы йдзеце, вы, верныя служкі, Сынкі да й дачушкі, а вы йдзеце Паглядзеці, ці многа нажалі, А ці многа жаці, паглядзеці.
    — Там нажалі копы незлічоны, Там несканчоны, а нажалі.
    — А вы йдзеце, вы, верныя служкі, Сыны да й дачушкі, а вы йдзене Сталы засцілайце, чаркі налівайце, А вы йдзеце.
    Чаркі налівайце, жнеек зазывайце, А вы йдзеце.
    — Любімыя жнейкі, а вы йдзеце Чаркі падымайце, добра называйце, А вы йдзеце.46
    У запісе гэтага ж сюжэта, зробленым у 50-я гады на Валожыншчыне, знаходзім характэрнае сацыяльнае пе-раасэнсаванне песні, абумоўленае грамадскім зрухам у народнай свядомасці, сацыяльным вопытам 20—30-х гадоў, калі Валожыпшчына, як і ўся Заходняя Беларусь, знаходзілася пад уладай буржуазна-памешчыцкай Поль-шчы. Погляд, кінуты ў песні на «сыноў-сакалкоў, дачок-перапёлак», набыў у яе валожынскім варыянце вельмі характэрны сацыяльны адценак:
    ... Выйдзі, выйдзі, маладая пані,
    3 новага пакою.
    А не выйшла маладая пані
    3 новага пакою,
    А выслала сына-пісарка, Дачку-самадурку, Сына-пісарка — копы папісаці, Дачку-самадурку — жнейкі палічыці.47
    Вобраз хлебнага дастатку, а праз яго менавіта і ўсхваляецца гаспадар-земляроб, вельмі ўмела ствара-ецца праз параўнанне «арэхавай чары», налітай ядром, і паўнютка наладаванага збажыной гумна:
    46 АІМЭФ, ф. 8, воп. 76, спр. 118, сш. 3, л. 86—87. Зап. В. Ка-ламыйцава ў 1976 г. у в. Сухі Бор Полацкага р.
    47 Там жа, ф. 13, воп. 10, спр. 40, сш. 62, л. 1. Зап. Л. Пачыкоў-ская ў 1951 г. у в. Яшкавічы Валожынскага р.
    119
    — А ці поўна арэхава чара Ядром налівана?
    — Поўна-поўненька арэхава чара Ядром налівана.
    — А ці поўна Іванькава гумно Дабра накладзёна?
    — Поўна-поўненька Іванькава гумно Дабра накладзёна:
    А некуды конна праехаць, Hi піхатой прайсці, Толькі ёсць куды, Толькі ёсць куды
    Салаўю лятаці, дабро аглядаці.48
    Пры выкарыстанні паэтычнага паралелізму дажын-кавая песня імкнецца да разнастайнасці ўжытку яго. У адных выпадках, напрыклад, у песні «Ці не выйшла цёмная туча?», ён мае строга сіметрычную форму і тым самым робіць асабліва зграбнай, завершанай архітэк-тоніку твора. У іншых, як у песні «А ці поўна арэхава чара?», сіметрычнасць кампазіцыі парушаецца за кошт расшырэння другой, «чалавечай» часткі паралелізму, якая ўсё ж з’яўляецца галоўнай мэтай паэтычлай выявы. Аднак расшырэнне другой часткі паралелізму хоць і заканамернасць, ды праяўляецца яна не так ужо пасля-доўна. Залежыць ад індывідуальнасці спявачкі. У адным варыянце песні «Рада, рада шэра перапёлка», напрык-лад, прыродны вобраз — толькі адпраўны пункт, за-стаўка. Увесь змест канцэнтруецца вакол радасці гаспа-дыні, якая ўсё «жыта сажала і ў снапочкі павязала, і ў бабачкі пастаўляла». У другім прыродны вобраз, вобраз перапслкі, суправаджае ўвесь тэкст, перамяжоўваючы-ся з вобразам гаспадыні. Радасць жа гаспадыні не дэ-талізуецца, акрэсліваецца агульна: «рада, рада наша гаспадынька, што жыта сажала», і ўжо ў канцы, пасля больш дынамічнага паказу вобраза перапёлкі ў лёце над полем, удакладняецца яшчэ адзін аспект гаспадынінай радасці — менавіта тое, што збыты нарэшце вялікі кло-пат, скончана работа, якая вымагала і фізічнага напру-жання, і душэўнага перажывання: