• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    101 Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. Мн., 1985. С. 159.
    121
    ўсе старыя, ў іх сярпочкі дзераўныя». Імярэк— поле звонкае: «Там жнеечкі маладыя, ў іх сярпочкі залатыя»:
    Дрэмка поле, дрэмка поле! А чыё ж то поле дрэміць? Ракуцёўскае полс дрэміць! Там жнеечкі ўсе старыя, У іх сярпочкі дзераўныя! Там жнеечкі падрамалі I сярпочкі паламалі. Звонка поле, звонка поле! Да п чыё ж там поле звонка? Варонкаўскае поле звонка: Там жнсечкі маладыя, У іх сярпочкі залатыя, Там жнеечкі заспявалі, У іх сярпочкі зазвінелі. 102
    У варыянце гэтай жа песпі адны жнеі, «як чорныя варо-начкі», супрацьпастаўляюцца «віраўскім жаночкам», якія — «як белыя лябёдачкі». У супрацьвагу першым, што працавалі па : есяцу ліповымі сярпамі ды паламалі іх, віраўскія жаночкі «па сонейку жалі, сярпы пазла-ч а л і»,
    Відавочна, адметнасць гумару жніўных песень шмат у чым прадвызначаюць умовы жніўнай працы, бытавыя рэаліі, з ёй звязаныя. Яны адбіліся ў змесце і вобразах жартоўных песень жніва. Але ёсць нешта характэрнае і ў самой манеры жніўна-песеннага гумарыстычнага вы-казвання. Яе можна назваць лірычна-іранічнай. Асоб-ныя жартоўна-жніўныя творы створаны на асаблівай ін-тымна-даверлівай ноце. З'едлівасць іх пе тое, што знята, а неяк дасціпна схавана ў зычліва-даверлівым тоне:
    Да й чыя ж ета да й дзяўчыпачка Да й пайшла жыта жаць, А не дайшоўшы яна палосачкі, Села аддыхаць.
    Да не чапайце вы, добрыя людзі,— Яна ўтамілася, Яна ў свайго роднага баценькі Да й забарылася... 103
    102 Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэн-скіх беларусаў. Вып. 1. С. 45.
    103 Жніўныя песні. С. 385.
    122
    У гэтых песнях думка ўступнай часткі дыялогу, як бы аб'ектывізаваная, аўтарская, развіваенца далсй у мана-логу лірычнага герся (гераіні):
    Гаварок, гаварок малады хлопчык, ён вельмігаварок.
    Маладую дзевачку воўк павалок.
    Вы не шукайце, вы не гукайце, добрыя людзі, Няхай валачэ.
    Як выкачу бочку мядочку, Друіую віна, Штоб мая дзевачка Здаровенька была, Штоб яе бела лічанька Да не загарэла, Штоб яе галовачка Да не забалела. 104
    У змесце песні няма рэалій жніва, пераўтвораных у воб-разах, але клопат лірычнага героя, сапраўдны ці гума-рыстычна ўдаваньі, мае непасрэдныя адносіны да жпіў-най працы: хлопца турбуе, каб яго дзевачка «здаровень-ка была» і яе белае лічанька «не загарэла» ды галовач-ка «не забалела». «Засцярогі» наконт загару на постаці, болю галавы разгорнуты ў жпіўных песнях, і мы ўжо пра гэта гаварылі, у самастойныя матывы («Да не запякай іы, жаркае сонца», «Ты не забягай, жаркае сонца, напе-рад на пастаці»). Тут яны інтэрпрэтуюцца іначай, з дос-ціпам, не ў лірычным, а гумарыстычным ключы.
    У жартоўных жніўных абыгрываюцца такія жыццё-выя рэаліі жніва, як постаць, капа, снапы, прылады для звозу ў гумно зжатай збажыны — жэрдзі або рубель (імі ўціскалі воз), задоўка, перадня і інш. Найчасцей распрацоўваецца, зрэшты, як і ў іншых пластах, групах жніўных песень, тэма працы. Перш-наперш у маральна-этычным ракурсе, пад вуглом гледжання адносін да яе. Натуральна, жартоўная жніўная сцвярджае ідэал праз адмаўленне, праз антыідэал. Спосаб, якім гэта дася-гасцца,— стварэнне камізму сітуацыі:
    Ішла дзеўка жыта жаці Да забыла сярпа ўзяці.
    104 Радченко 3. Гомельскне народные песнн. С. 61.
    123
    Як сярпа ўзяла, хлеб забыла,— Абы дзеўка дома была. 105
    У жніўна-песенпай гумарыстыцы даволі пашыраны прыём — аўтаіронія. Дзеля выклікання смеху, жарту жняя словамі песні нагаворвае на сябе:
    Нажала я снапок — Зламала сярпок. Нажала я другі — Той не тугі. Нажала трэці — Той недарэчы. 106
    Рыфма дакладная мяжуе з асанапсам, рытм жвавы, да-волі часты: падобпыя творы не валодалі распеўнасцю, характэрнай тыповай жніўнай песні. Выкананне іх ад-бывалася, мабыць, у манеры скочных песень, і гэта ўно-сіла пэўную разрадку ў работу, працаёмкую і цяжкую.
    Для жніўных жартоўных характэрныя своеасаблівы артыстызм, яскравая вобразнасць. Нязжатая постаць жняі, якая ўдае з сябе гультайку, уяўляецца ёй мядзве-дзем, што разлёгся на ўлонні пожпі:
    Я думала — дажалася,
    А ззаду ўсіх асталася;
    Я думала — мядзведзь ляжыць, Аж то мая постаць стаіць. 107
    Жнейская праца абыгрываецца рознабакова. Песня не цураецца абсурду, каб дасягнуць камізму сітуацыі: «А я жала хапу-хапу, // А нажала за дзень капу. // А мой муж Пракопачка//Прыехаў на атопачку,//Забраў маю ко-пачку» І08.
    ёсць у жартоўных жніўных цнатлівая гуллівасць, пазначаная тонкім пачуццём меры. Гумар у іх можа нечакана зліцца з лірычнай эмоцыяй і цалкам раства-рыцца ў ёй:
    А я жала, не ляжала, Адну копаньку нажала. А мой муж Пракопачку,
    105 Жніўныя песні. С. 393.
    106 Там жа.
    107 Там жа. С. 395.
    108 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 1—2. С. 280.
    124
    Едзь у поле па копачку, He руш жэрдзі, вяровачкі, Вазьмі мяне дамовачкі. 109
    У цэлым гумар уласна жніўных песень мяккі, пад-свечаны лірызмам, дасціпны ў сваім змесце. Формаю сваёю, а часткова і зместам, ён блізкі да гумару купаль-скіх і юраўскіх жартоўных песень. Спецыфіка яго ішла ад функцыянальнай ролі. Калі жартоўныя купалкі вы-конваліся ў асноўным у ходзе гульняў моладзі каля ку-пальскага вогнішча, то аналагічныя ім паводле жанру жніўныя суправаджалі працу і, хоць выконваліся не аба-вязкова ў працэсе яе, больш непасрэдна выражалі ўсё, што было з ёю звязана. У вобразнай сістэ.ме жартоўных жніўных песень асабліва добра адчуваецца, праглядае зыходная мадэль яе — працоўны быт земляроба. Гума-рыстыка жніва дапамагае паўней уявіць атмасферу пра-цы ў адзін з самых адказных этапаў гаспадарчага года селяніна. Яна ўзбагачае-моўна-вобразную палітру жніў-ных песень, іх паэіычную стылістыку.
    Гаворачы аб раздзеле ўласна жніўных песень у цэ-лым, неабходна падкрэсліць іх функцыянальную і тэма-тычную адметнасць не толькі ў маштабе ўсёй каляндар-на-абрадавай паэзіі, але нават у рамках самой жніўна-песеннай творчасці.
    Адлюстраванне працы непасрэдна ў ходзе яе на полі, а таксама сямейных і сацыяльных адносін, як яны скла-ліся ў мінулым, вызначае змест і ідэйную скіраванасць працоўных жніўных песень.
    У цэнтры ўласна жніўных песень у адрозненне ад тво-раў іншых цыклах каляндарна-абрадавага фальклору выразна стаў вобраз чалавека — жпяі. У вобразе жняі-пастацянкі тыпізуюцца лепшыя рысы народнага харак-тару: непрыняцце несправядлівасці, прыгнёту, прыніжэн-ня чалавечай годнасці; сцвярджаецца імкненне да свабоды. Вобраз жняі са жніўных песень цалкам паз-баўлены статычнаеці, абрадавай ідэалізацыі. Гэта рэаліс-тычны вобраз беларускай сялянскай жанчыны, вечнай працаўніцы, клапатлівай маці. Менавіта з яе манало-гаў, скаргаў ейнай душы паўстае ў песнях той свет, свое-асаблівы космэс, які твораць разам зямля, чалавек( сонца.
    109 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 1—2, С. 280.
    ДАЖЫНКАВЫЯ ПЕСНІ
    Дажынкавыя песні, або проста ў народнай тэрмінало-гіі «дажынкі»,—творы, што суправаджалі апошні, за-ключны этап жніва. Народная назва іх адлюстроўвае сам абрадавы акт, які здзяйсняўся ў канцы жніва,— да-жынкі. Старадаўні земляроб надаваў дажынкам асаблі-ва важнае значэнне. Па-першае, заканчэнне жніва пры-носіла яму жаданы плён, рэальныя здабыткі яго цяжкай працы — хлеб. Па-другое, паводле міфалагічных уяўлен-няў старажытнага чалавека, збіраючы ўраджай, дажы-наючы ніву, трэба было прыняць магічныя захады для захавання ўрадлівасці поля на будучы год. Адсюль на-сычанасць дажынкавых абрадаў магічнымі дзеяннямі і звязаных з імі песень — міфалагічнымі вобразамі. У сі-стзме дажынкавых абрадаў адно з цэнтральных месц займаў абрад «завівання барады», або «куста». На паўднёвым захадзе ён насіў назву «перапёлка». Абрад «завівання барады» комплексны. Ен складаўся з не-калькіх дзеянняў і быў накіраваны на захаванне зямнога плёну, павінен быў спрыяць чыстаце поля ад пустазелля і прадухіляць засуху. Мы ўжо аналізавалі абрад павод-ле апісанняў Шэйна і Раманава '.
    Зжынанне «барады» («куста») адбывалася неадноль-кава. У адным выпадку, і гэта было, відаць, старажыт-нае магічнае дзеянне, жняя-пастацянка зжынала заві-тую «бараду» адным узмахам сярпа, які тут жа кідала праз плячо на зямлю. Гэтым самым здзяйсняўся магіч-ны акт: міфалагізаванае мысленне ў кругавідных формах падаючага сярпа бачыла падабенства да жыта, што «ў
    1	Шейн ГІ. В. Матерпалы... Т. 1, ч. 1. С. 263—270; Романов Е. Р. Бе.юрусскпй сборннк. Вып. 8—9. С. 260—268.
    126
    трубы павілося». Пры здзяйсненні абраду «завівання барады» жняя тройчы качалася па ніве, прыгаворваючы:
    Ніўка, ніўка, аддай маю сілку На другую ніўку!
    На коніка лой, ііа піўку гной, А мне здароўя!
    Судзі, Божа, на лета жаці I ядранейшае і гусцейшае!2
    Такім чынам, перад намі тыповае заклінанне (формула заклёну) на захаванне жнейчынай сілы і на новы ўра-джай, на будучае лета.
    У сучасным запісе абраду дажьшання нівы таксама на першы план выразна выступае клопат пра захаванне яс ўрадлівасці на будучыню. Тацяна Шчасная, добры знаўца народных абрадаў і песень з вёскі Кеўлы (Смар-гонскі раён), расказвае, што, дажынаючы апошні загон да мяжы, пакідалі «невялікую кругловінку жыта». Жняя, ходзячы вакол гэтай «кругловінкі», спявала жніўныя песні і зразала па каліве жыта датуль, аж пакуль не за-ставалася тры каласы яго. Тады адкладвала серп убок і, пачынаючы ад каласоў, наматвала сцябліны на кава-лак хлеба (лусту або акраец) аж да самых каранёў. Вы-капаўшы дзюбкай сярпа ямку ля самага карэння, за-копвала ў яе хлеб з накручанымі на ім калівамі жыта 3. Такім чынам, зноў бачым чыста магічны прадуцыра-вальны абрад дзеля захавання зямнога плёну, урадліва-сці нівы.
    Як адзначалася, у абрадзе «завівання барады», «ку-ста» вучоныя-міфолагі схільныя былі бачыць выраз міфалагічных уяўленняў аб духах нівы. Англійскі этымо-лаг Джэймс Фрэзер у сваім фундаментальным даследа-ванні першабытнай рэлігіі, народных вераванняў свед-чыў, што хлебны дух (дух нівы) у розных рэгіёнах Еўро-пы прымаў воблік жывёл і птушак — ваўка, казла, быка, лісіцы, пеўня, перапёлкі...4 Воблік казла меў ён у вера-ваннях жыхароў Прусіі, якія, убачыўшы, як хвалюецца пад ветрам жыта, казалі: «Гэта казлы ганяюцца адзін за другім», «Гэта вецер пераганяе казлоў па жыце», «Гэта козы пасуцца ў хлябах» 5. Меркаванне вучоных
    2 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 262.