Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Горды і незалежны характар маладой жняі абмаля-ваны ў асобных жніўных песнях. Яны ўжо, гэтыя песні, як бы выпадаюць з кола абрадавых: так выразна адчу-ваецца ў іх праява індывідуальнасці. I разам з тым творы гэтыя не толькі традыцыйна звязаны з абрадавым цыклам. У іх «жніўны» змесг: усе вобразы «замешаны» на матэрыяле, абставінах, звязаных з гарачай парой у жыцці сялянскай жанчыны, дзяўчыны. Напрыклад, у песні «Поле маё» вельмі радаснае, маладое жыццеўспры-манне. Жняю радуе вялікае і прыгожае поле. Ідучы па
68 АІМФЭ АН Украіны, ф. 28, воп. 14, спр. 386, л. 14.
67 Архіў Расійскай АН, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 42.
7. Зак. 920
97
ім, яна вёсяліцца і красуецца і не падае выгляду, што за дзень нажалася. Толькі прыйшоўшы дамоў, сама сабе прызнаецца, што стомлена да поўнай знямогі — <не шчуюся», як гаворыцца ў пеені:
Поле маё, поле маё вялікае й вясёлае, Вялікае й вялікае, прыгожае й прыгожае. Па полю йду, па полю йду — весялюся, Па полю йду, па полю йду — красуюся, Дамоў прыйду, дамоў прыйду — не шчуюся.68
Характэрна, шю якраз дзявочым жніўным песням было наканавана даць тыповы знешні партрэт, выгляд жняі. Ен бегла схоплены ў песенных радках «Ой, я з по-ля цяку, бягу да сярпочак за поясам», «Я, малада, з пры-гону йшла, пад поясам сярпок нясла». Праўда, у нашым уяўленні жняя. штс вяртаецца з пожпі, нясе серп на пля-чы. I гэта ўяўленне прыйшло з літаратуры: «Светлы ра-нак, дзяўчына збіраецца жаць, на плячы маладзік — серабрысты серп» (Панчанка). Народная песня свед-чыць крыху аб іншай паставе жпяі, іншым нясенні ёю гэтай спрадвечнай земляробчай прылады-карміцелькі. Шэраг песень, дакладней варыянтаў аднаго сюжэта «жнейка вяртаецца з поля з народжаным на жніве дзі-цем», адлюстроўваюць спецыфічную жыццёвую сітуа-цыю. Маладую жнейку, якая вяртаецца з поля «з сярпоч-кам за поясам», «з калысачкай за плячыма» або «з дзі-цяткам на ручаньках», бацька сустракае пытаннямі. 3 дыялогу, які адбываецца між імі, як ні стараецца ўтаіць праўду перад бацькам дачка, высвятляецца, што дзіця — радасць і бяда жнейкі — яе. Лепшыя варыянты твора няблага перадаюць перажыванні бацькі і дачкі, асабліва дачкі: сцэна выпісана ў іх псіхалагічна даклад-на, рэалістычна:
— He ўлякайся, мой татачка, He ўлякайся,
Што я рана з поля йду, Штс я рана,
На ручачках дзіця нясу, На ручачках.
За плечыкамі — калыбельку, За плечыкамі.
68 Жніўныя песні. С. 241.
98
— Чыё, донька, дзіця нясеш, Чыё, донька?
— Суседняе, мой татачка, Суседняе.
— Чаго, дочка, тваё лічка, Чаго, дочка?
— Пры мне, татка, раджалася, Пры мне, татка,
У маё лічка ўдавалася, У маё лічка.69
He грашыць супраць псіхалогіі песня і ў тым моман-це, дзе, выкрытая ў «святой» хлусні, дачка прызнаецца ў асноўным, што «дзіця» яе «міленькае»70. Гаворыць пра гэта як асноўнае, з нейкім выклікам. А ў цэлым жа адносіны маладой жняі і бацькі, як іх практыкуюць пес-ні, сардэчныя. I вобраз бацькі побач з вобразам маці ў жніўнай паэзіі — увасабленне дабрыні, спагады, кла-патлівасці. Maui і бацьку жаліцца жняя, у іх шукае су-цяшэпня, парады. Усё ў адпаведнасці з жыццём, яго рэальнасцямі.
Характэрна, што калі гутарка ідзе пра нейкія карды-налыіыя пытанні ў лёсе дачкі, песні канстатуюць, што япа сііяшаецца на параду перад усім да «войчанькі ра-дзімага». У гэтым факце, які знайшоў выражэнне ў на-роднай паэзіі, прынамсі паэзіі абрадавай, вырашальную ролю адыграў звычаёвы інстытут галавы сям’і. Жніўная песня, у прыватнасці працоўпая яе разнавіднаць, інтэр-прэтуе дадзены бытавы момапт вельмі паэтычна. Мала-дыя жнеі, заспетыя ноччу на пожні, пакідаючы ніву, спя-валі:
Да месяцу яснюсенькі,
Асвяці нам дарожаньку, Кудою йсці дадоманьку. Каля саду-вінаграду Да к войчаньку на параду, Каля саду вішнёвага Да войчанька радзонага. — Парадзь, парадзь мне, войчанька, Як мне зіму зімаваці, Як мне лета летаваці? 71
69 Жніўныя песні. С. 210—211.
70 Там жа. С. 212.
71 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 5. S. 750.
7* 99
Наогул жа ў песнях дзяўчына рэдка просіць у бацькі рады. Хутчэй, часдей прыбягае да парады («Парадзь, парадзь, родны та>ачка, як з нялюбым жыць, як з ня-любым быць» абс: «Кладзецца спаці ка мне плячыма, к сцяне вачыма») маладая замужніца. Жніўная песня ад-крывае маладой жанчыне шырокае поле выказвання на тэму сямейнага жыцця. Гучыць тут і скарга, і драматыч-ная нота. Вечарам, збіраючыся з пожні дахаты, маладая жняя ўспамінае маці, бацьку; унутраны голас падказвае ёй іхні роздум-бедаванне над яе доляю: «Недзе ж маё дзіця ў полі пры вялікім загоне, пры вялікім загоне, пры вялікім прыгоне». Увага ў песні акцэнтуецца на адказе дачкі-жняі на ўяўленае ёю бацькоўскае запрашэнне да сябе на вячэру: «Да вячэрай, мая мамка, я ўжо вячэра-ла, не сухі я хлеб ела, слёзкамі палівала». Сухі хлеб запівала слязьмі — улюбёны вобраз у фальклоры, арга-нічны народнаму светаўспрыманню, паўтораны ў многіх варыянтах жніўных песень. Адііак гэты самы адказ дач-кі-жняі можа набыць значна шырэйшы асацыятыўны круг, заззяць новымі вобразамі, колерамі:
. ,Я ўжо павячэрала У цёмным лесе на верасе, На сінім моры на беразе Я ела хлеб з вадою, Гогжай калінай праганяла, Свгю долю праклінала: «Затонь, мая горкая доля, У сіняе мора».72
Цяжка прасачыць да канна, ды, мабыць, і няма пат-рэбы для вырашэння агульнай задачы даследавання, усё зместавае і вобразнае багацце жніўных песень, прысве-чаных сямейным і іпырэй — чалавечым адносінам. На гэтай дзялянцы ўсяго жніўна-паэтычнага масіву многа рэчаў яркіх, сапраўдных песенных здабыткаў. Шмат якія з іх падкупляюць то заглыбленасцю ў псіхалогію, то здзіўляючым умепьствам ператварыць рэаліі быту ў вы-сокую паэзію, то пранізліва рэалістычным адчуваннем жыцця, то прыўзнятым рамантычным бачаннем яго, то філасофскім (я кажу без нацяжкі) роздумам над чала-вечай існасцю, быццём. Толькі адны гэтыя творы, разам
72 Жніўныя песні. С. 195.
100
узятыя, могуць добра пасведчыць аб шырыні ахопу на родам-паэтам духсўнага свету чалавека, уменні даскана-ла выявіці. яго ў мастацкім слове. Уласна жніўныя песні, у чым мы пераконваемся пры разглядзе амаль кож-нага твора, вельмі арганічна ўзраслі на настроі, перажы-ванпях, звязапых са жнівом, працай з сярпом. Некато-рыя з гэтых пссснь да асязання дакладна ўзнаўляюць тую атмасферу і юй найтанчэйшы душэўны настрой складальнікаў жніўнай паэзіі, што выклікалі іх (творы) да жыцця. Песні дазваляюць нам адчуць тую рэальнасць і тыя канкрэтныя рэаліі, што абудзілі выказанае ў іх пачуццё, перажыванне, роздум. Вось закурыўся ціхі дробны дожджык над полем, прыпыняецца пільная, не-адкладная работа, і жняю атуляе шчымлівае пачуццё згадак пра родны дом, думка пра нешчаслівае замуж-жа, горкую долю. Настрой жнейкі вельмі суладны наст-рою прыроды. Інтанацыя радка, рытмаарганізацыя вер-ша вельмі арганічныя зместу, адэкватна даносяць, пера-даюць настрой, свет душы чалавска, развагу:
Закурыўся ціхі дробны дожджык Ды па чыстаму полю, Зажурыўся мой татачка родны Па маёй горкай долі.
He курыся, ціхі дробны дожджык, Да па чыстаму полю,
He журыся, мой татачка родны, Па маёй горкай долі.
He сама я долечку шукала — Пан багаты з залатой палаты Даў мне мужа-ката.73
У большасці варыянтаў гэтай песні не ўпамінаецца віноўнік нешчаслівай долі маладой жанчыны — «пан ба-гаты з залатой палаты». Проста жняя просіць «татухну роднага» не журыцца па яе горкай дрлі. У іншых заспа-койвае бацьку: «К?лі буду ў Бога ўгодна, не буду галод-на». У адным выпадку гэта самая сюжэтная схема і пры-родны вобраз дробнага дажджу, які закурыўся над по-лем, у песні набылі інтымнае зместавае напаўненне: жняя просіць мілага, што зажурыўся па ёй дома, не журыцца «па мне маладзенькай». Трэба сказаць, што
73 Жніўныя песні. С. 358—359.
101
пяпічотны, замілавапы зварот да мужа ў жніўнай пес-ні — з'ява вельмі рэдкая. Тут на пярэднім плане ў жняі вобразы маці, бацькі, свекрыві і свёкра. Вобраз мужа неяк стушаваўся ў сістэме сямейных адносін, як яны адлюстраваліся ў жпіўнай паэзіі. Гэты факт, відаць, быў абумоўлены спецыфікай патрыярхальнай сям’і, дзе пе-рад вялі, вызначалі хатнюю атмасферу старэйшыя, баць-кі, а малады сын, ажаніўшыся, быў цалкам у іх уладзе, паслушэнствс. Таму псіхалагічна апраўданы ў жніўных песнях такі часты зварот маладой жняі да бацькі, выка-запы пепасрэдна або ўнутраным голасам— у думках. Невыпадкова тон гучання гэтых песень элегічны. Уклю-чэнне ў форму іх дыялогу дазваляе перадаць асноўную думку асабліва э.мацыянальна і вобразна. Зварот, дыя-лог гэтых песень вельмі добра выражаюць душэўнасць адносін родных, пранікнёны юн іх размовы:
Як пайду я, пайду, Ціха падумаю, Як ліст на Дунаю, Як пайду я К татку пад акно: — Дзень добры, тата, Мой татуленька родны, На беленька ложа.
— На здароўе, ты мая дачушка I чужая пасялушка.
Чаго, дачка,
Гэдак рана ходзіш, Расіцу абіваеш? — Гэта ж, татулька, Свёкраткава нега I таткава няволя. Як жа я была У роднага татанькі I подпай матулькі, Дык не знала, Адкуль сонца ўсходзіць I куды заходзіць...74
У гэтым сюжэце скарыстоўваюцца традыцыйныя фальклорныя вобргзы калінавага моста, Дунаю. Маюц-ца варыянты сцісла выказанага зместу, асноўны сэнс
74 Жніўныя песні. С. 355—356.
102
якога — падкрэслівь думку аб тым, што «свякроўкіна нега» горш бацькавай «няволі». На бацькава пытанне, чаму дачка так рана ходзіць («Яшчэ куры не пелі, гусі не крычалі, ліодзі не ўставалі»), гучыць адказ: «Не тат-кава воля, пе мамкіна нега». Самі вобразы «мамкінай нсгі», «бацькавай негі», капцэнтраваныя, зместава ёміс-тыя,— здабытак жніўных песснь. У іпшых жанрах яны, здаецца, пе сустракаюцца. Прычым гэта паэтычная зна-ходка лакальнай, усходнебеларускай, жніўна-песеннай традыцыі. Сямейныя адносіны жняі (маладоіі нявесткі) з бацькам (маці) і свёкрам (свякроўкай) у жніўных пес-нях паслядоўна асэнсоўваюцца ў плане антытэзы. Ад сюжэта да сюжэта высвечваюцца нейкія новыя грані, нюансы ў гэтым, па сутнасці, тыпова акрэсленым харак-тары саміх узаемаадносін. Розніца ў тым, што кожны раз інтэрпрэтуюцца нейкія іншыя праявы жыцця, быту, знаходзяцца новыя ракурсы паэтычпага бачання гэ-тых жа жыццёва-бытавых з’яў. Паслядоўна асуджаецца чэрствасць і нават жорсткасць чужых бацькоў. Аднак асуджэнне гэта рэдка ў якіх творах набывае форму вы-кліку, увогуле жорсткую форму, як гэта можна бачыць у жніўных песнях, звернутых да сацыяльных антыподаў сялянскай жанчыны — паноў. У здзекліва-вобразнай форме падаецца сцэна, як свякроў, хочучы паглядзець, ці спраўна жне яе нявестка, залазіць на плот, каб далей убачыць, і падае, валіцца ў крапіву (песня «А я ў полі жыта жала»), Пратэст супраць неспагадных, жорсткіх адносін свекрыві і свёкра гераіня жніўных песень выра-жае па-свойму. Імкнецца меяк маральна паўплываць на іх, як бы прысароміць, ва ўсякім разе не стараецца ад-казваць на нячуласць тым жа. He выяўляе пры гэтым і рабскай пакоры. ІІатрапляе застацца на нейкай чала-вечай маральпай вышыні. 3 годнасцю гучыць адказ маладой жняі: «Сварылася чужа маці,//Чаго рапа да-моў ісці. // — He сварыся, чужа маці, //Заўтра буду паз-ней жаці,//Буду зарой дамоў ісці» 75. Стрыманае пачуц-цё годнасці, хоць чалавеку цяжка стрымацца ад крыў-ды, па-мастацку выражана ў распетым варыянце гэтай песні, занатаванай у свой час Р. Р. Шырмам. Есць у сло-вах нявесткі-жняі і паддзёўка гультаяватай сям'і: