• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    Пабі, Божа, свёкарку ў полі Да сохамі, баронамі!
    Пабі, Ьожа, свякроўку на печы Цаглівой у плечы!
    Пабі, Ьожа, дзеверку ў дарозе Ды на лютым марозе!
    Пабі, Божа, залоўку ў таночку, У красным вяночку.
    Пабі, Божа, мілага ля стала Мяккімі пірагамі.59
    Цікавы вобразна-паэтычны лад — месца смярцей,
    58 Жніўныя песні. С. 176.
    59 Рубцов Ф. А. Ольшанскне песнн. М.; Л., 1971. С. 16.
    91
    наканаваных праклёнам: усе яны ў свёкра, свекрыві, дзевера і залоўкі трапна суаднесены з месцам працы, занятку кожнага персанажа, з тыповай для іх бытавой абстаноўкай, р?аліямі. Свёкру — ратаю-гаспадару смерць наканоўваецца на полі, дзеверу — у дарозе, свекрыві — на галоўнай пляцоўцы гаспадыні — пры пе-чы, залоўцы — у радасны час для яе — «у таночку, крас-ным вяночку». Песня мае адзін далёкі, самастойны ва-рыянт. Развіваючы той самы матыў «ў полі заначую, журбы не пачую», твор напаўняецца повым зместам. Жняю прыгнятае бядота, заплаканыя дзеці, што чакаюць яе ў хаце. Песня, такім чынам, «высвечвае» іншы быта-вы аспект жыцця, які, аднак, выклікае аднолькавую псі-халагічную рэакцыю лірычнай гераіні, выказаную ў сло-вах: «Не пайду дамоў,//Тут заначую,//Журбы не па-чую,//He пайду дамоў.//У мяне до.ма лучыны — ні шчэпкі,//Плачуць мае дзеткі,//У мяне дома дроўцаў ні палена,//Хата акалела,//У мяне дома» 60. Скупаватыя дэталі, без яскравых эпітэтаў, параўнанняў, але малю-нак акрэслены, выразны. Уяўленню падказаны адрасат скаргі: жаль у жніўнай песні вылівае ўдоўка ці жан-чына, у якой за гаспадара нядбалы муж-п’яніца, неда-рэка, нямоглы.
    Спакойнае і разам з тым глыбокае мастацкае ўвасаб-ленне знайшла тэма сямейных і шырэй — наогул чала-вечых адносін у нізцы жніўных, пабудаваных на антытэ-зе. Прынцып супрацьпастаўлення ў іх прыводзіцца пас-лядоўна, арганічна рэалізуецца ў кампазіцыі. Апошняя, як правіла, натуральна складаецца з дзвюх частак. Су-стрэча жняі па вярзанні яе з нівы, з прыгону маткай су-працьпастаўляецца сустрэчы свекрыві або, наадварот, чэрствай, неспагаднай сустрэчы свякроўкі супрацьпас-таўляецца матчына клапатлівае спатканне. Пры гэтым характар сустрэч адцяняецца тым фактам, што для жпяі жаць на полі, бацькава яно ці свёкрава,— адна радасць. Толькі ў адным выпадку яна атрымлівае працяг і дома, а ў другім, дзе няма разумення, ператвараецца ў горыч, крыўду, знявагу. Шырокім дыханнем напоўнены першыя радкі песні «Добра жаць»:
    Добра жаць — шырокая ніўка, Вялікая постаць.
    60 Жніўныя песні, С. 179.
    92
    Добры вечар, сцюдзёная хатка, Няродная матка!
    He пытаецца, ці змарылася, Што спазнілася.
    Ды пыіаецца, ці доўга пражала, Ці многа нажала.
    Добра жаць — шырокая ніўка, Вялікая постаць.
    Добры вечар, цёплая хатка, Родная матка!
    He пытаецца, ці зляпілася, Ці многа нажала, Ды пытаецца, ці змарылася, Што спазнілася.61
    Структура песні, рытмічпы лад яе строга захоўваюц-ца ў варыянтах. Новыя вобразныя дэталі не дадаюцца, a калі і з’яўляюцца, то апускаецца нешта з ранейшых: строга захоўваецца раўнавага, прапорцыя ў самой фор-ме, рытмарадзе. Напрыклад, пытанне маці да жняі, ча-му спазнілася, зауенена на ііе менш адпаведнае моман-ту: «Ці баляць ручкі ды ці баляць плечкі?»
    Асноўная думка ў творы развіваецца паводле пара-лелей: вобразаў маці і свекрыві, роднай і няроднай хат, дзвюх частак камаазіцыі, з дапамогай якой здзяйсняец-ца супрацьпастаўленне. Нешматслоўныя пытанні свекры-ві і маці, звернутыя да жняі, дазваляюць вычарпальна раскрыць сутнасць і маральную вышыню іх чалавечых адносін. Ідэйна-мастацкі эфект дасягнуты мінімумам выяўленчых сродкаў. Думка выяўлена арганічна, стро-га ў адпаведнасці з псіхалогіяй чалавека. Перад намі, бясспрэчна, адзін з лепшых здабыткаў уласна жніўных песень, усёй жніўпай паэзіі. Характэрна, што сюжэт гэ-ты пашыраны не толькі на поўначы Беларусі, але і на поўдні і ажно на Чарнігаўшчыне. Арыгінальны варыянт яго, запісаны ў канцы XIX ст. Марыяй Косіч, проста нельга абысці, разглядаючы твор. У варыянце, заната-ваным збіральніцай. цалкам захаваны структура, рытмі-ка і асноўныя вобразы паўночнабеларускага паасобніка, або, умоўна назавём яго, арыгінала. Знойдзены новы ўступ, заснаваны на адмоўным параўнанні, вобразны, маляўнічы, выказана народная сентэнцыя, без якой абы-
    61 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 188.
    93
    шоўся паўночнабеларускі варыянт па той прычыне, што і без яе асноўная думка высноўвалася выразна і глыбо-ка. I ўсё ж паўднёвы варыянт песні нельга разглядаць як эстэтычна ніжэйвіы. Высокаадораная спявачка заўсёды патрапіць у сваёй інтэрпрэтацыі сюжэта не страціць каштоўнейшае ў традыцыі, узбагаціць твор сваім мас-тацкім бачаннем прыроды, чалавека, сваім уласным ад-чуваннем праўды і хараства жыцця. Пераканаемся ж навочна:
    He шалохне да буен вецярок
    Па багатаму полю, He кохне няродная маці Па чужому дзіцяці.
    He пытае, ці вяліка дарожка,
    Ці баляць ручкі, ножкі,
    Ці баліць сярэдзінка,
    А яна пытае, ці багата нажала, Колькі коп наклала.
    Вее вецярочак па чыстаму полю, Журыцца родна маці
    Па свайму дзіцяці.
    Яна не пытае, ці багата нажала, Колькі коп наклала,
    А яна пытае, ці вяліка дарожка, Ці баляць ручкі, ножкі, Ці баліць сярэдзінка.62
    Есць у песнях і мужчынская вобразная паралель паэ-тычнага асвятлення сямейных адпосін, аналагічная па-ралелі «свякроў — нявестка, маці—дачка». Адносіны да жняі ў цэлым, маральнасць бацькі і свёкра паказаны ў творы праз паралельную ацэнку і.мі жнейскай працы маладой жанчыны. Уступ песні «Я гуляла, малада, па полю» ўключае небанальную метафару: голас, песню жняі не проста чуюць, а пераймаюць пачаргова свёкар і бацька. Супрацьлеглыя ацэнкі жняі даюцца не вуснамі бацькі і свёкра, а перададзены праз уяўленне самой маладзіцы. Зразумела, яно абапіраецца на жыц-цёвую практыку:
    Я гуляла, малада, па полю, Пускала галасок дадому.
    62 Коснч М Лнтвнны-белорусы Черннговской губернпн... С. 26—27.
    94
    А хто мой галасок пярэймець? Пярэймець мой галасок свёкра, Пярэймець свёкра ды скажыць: — Ці не мая зявайла зяваець, Вузенькія постаці ганяець, Рэдзепькі снапкі стаўляець? Я гуляла, малада, па полю, Пускала галасок дадому.
    А хто мой галасок пярэймець?
    Мой татачка галасок пярэймець, Татачка пярэймець ды скажыць: — Ці не мая дзевачка гуляець, Шырокія постаці ганяець, Густыя снапочкі стаўляець.63
    Тое ж супрацьстаўленне двух вобразаў, двух поглядаў, двух чалавек, родвага і няроднага. Новы і па-свойму маляўнічы толькі паэтычна-вобразны рад, у якім увасоб-лены песенны змесг.
    Паказальна, uno ў працоўна-жніўных песнях, дзе так арганічна і шырока выяўлены, паказаны сямейныя адносіны, выказана скарга маладой жанчыны на мараль-нае і фізічнае прыгнечанне яе ў свёкравай сям’і, усё ж шукаецца нейкая раўнамернасць у асвятленні таго ж сямейнага побыту. Пры дамінаванні думкі, што свёкар і свякроў — увасабленне чэрствасці, абыякавасці і нават жорсткасці ў дачпненні да нявесткі, у песнях развіваец-ца і іншы погляд. У асобных з іх позірк лірычнай гераі-ні (дзе зусім абыдзешся без гэтага літаратуразнаўчага тэрміна!) звернуть: і на іншы аспект чалавечай псіхало-гіі. Шырока распаўсюджаная песня «Пайду я дарогаю» па-мастацку рэалізуе думку: бацька і маці не могуць быць роўна аб’ектыўнымі ў адносінах да дачкі і нявест-кі. I гэта — мастацкая канстатацыя праўды жыцця, за якой паслядоўна ідзе народная песня. Ужо ў зачыне пес-ні «Сама пайду дарогаю» знойдзены метафарычны воб-раз жніўнай песні, якая паралельна жняі ідзе дуброваю («голас пушчу дуброваю»):
    Сама пайду дарогаю, Голас пушчу дуброваю, Няхай голас галасуіць,
    63 Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэн-скіх беларусаў. Вып. 1. С. 39.
    95
    Няхай татанька чуіць.
    — Калі маё дзіця пяець, Няхай пяець, красуіцца, У чаравічкі абуецца, На кірмаш гатуецца! А калі нявестунька, Няхай яна ўгамоніцца, У лапцікі абуецца, На прыгон гатуецца.64
    Ідэал, снаваны ў жніўных песнях,— спагадныя шчы-рыя адносіны ў сям’і, узаемаразуменне і ўзаемаклопат. У свет дабрыні і зычлівасці, увагі ступае стомленая ма-ладая жняя з песні «Добры вечар нашай маці», перас-тупіўшы парог роднай хаты. I хоць мы не чуем адказу маці, ён падразумяваецца, падрыхтаваны тонам звароту дачкі:
    Добры вечар нашай маці, Ці гатова вячэраці?
    Ідзець тваё дзіцятачка, Утаміўшыся, умарыўшыся, Ядраное жыта жнучы.65
    Галоўнай поставцю на жніве была спрактыкаваная ў працы жанчына, зажынальніца, пастацянка. I гэта доб-ра адчуваецца ў самім змесце жніўных песень. Маналогі, самазвароты ў іх, як правіла, ідуць ад імя жанчыны, маладзіцы, маладой замужніцы. Сямейная тэматыка жніўнай паэзіі цалкам грунтуецца на іх жыццёвым вопы-це, «забяспечана» ім. Аднак у жніве ўдзельнічалі і дзяў-чаты, найчасцей дочкі гаспадара. У талаку ішлі дарос-лыя дзяўчаты, а часам і падлеткі. Прыгон на жніве, і гэ-та моцна адазвалася ў жніўных песнях, за сям’ю вельмі часта адбывала якраз маладзейшая жанчына, дачка.
    Дзявочая лінія слабейшая ў жніўнай песеннай твор-часці, але дасгаткова прыкметная, каб яе заўважыць, вылучыць. Вобраз дзяўчыны-жняі, створаны жніўнай паэзіяй, нясе ў сабс адметнае, дзявочае. Дзяўчына-жней-ка не прыгнечана так сямейным быта.м. Яе турбуе не сварлівая свякроў ці неспагадны свёкар, а тое, напрык-
    64 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 249.
    05 Жніўныя песні. С. 215.
    96
    лад, каб спякотнае сонца не спаліла ёй «цела белага, лі-ца румянога». Настраёвы тонус яе на полі вышэйшы, чым у жанчыны:
    Ты не забягай, жаркае сонца, Наперад на постаці.
    Ты не запякай, жаркае сонца, Майго цела белага, ліца румянога. Маё цела бела, а ліцо румяное.
    Бяліла лічка ў моры, Красіла ў каморы, А я, маладзенька, і ў чысценькім полі.66
    Маладую ўдаласць, прагу працы, гарэзлівасць, што выражаліся ў слорах песні «Ой, дайце ж мне загон-раз-гон, маладога павязнечка», натуральна, звязваеш з воб-лікам маладой, жвавай, бойкай характарам жняі. У змес-це песень, якія распрацоўваюць матыў «просьба аб па-вязнічку-памочніку», прасякнутым разумнай гарэзлівас-цю, ёсць і лірычны падтэкст, Жнейка спадзяецца, што «павязнічак» (той, хто вяжа ўслед за жняёй снапы) не толькі дапаможа ёй у працы, а яшчэ і «ўсю праўданьку скажа»:
    Пажаліся, пакінулі, Бадай жа вы пагінулі. Альбо ж мяне падажнеце, Альбо мяне падажджэце, Альбо дайце павязнічка, Маладога чаляднічка: Ен за мною снапэ звяжа Да ўсю праўданьку скажа.67