Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Якраз ніякая іншая з каляндарных песень так, як уласна жніўная, працоўная песня, у самавітых паэтыч-ных вобразах не раскрывала хцівую эксплуататарскую сутнасць пана-лрыгонніка. I перш за ўсё праз яго пры-мус да працы на жніве ад цямна да цямна. Характэрна, іпто ў песнях, якія малююць вобраз жніва «па месяцу»— пры месячным святле, гучыць не столькі скарга, колькі горкая іронія над лёсам ды тым панам, які «вяліць прый-сці світаючы, а пушчае змяркаючы». Эпітэты «добры», «слаўны» ў дачыненні да пана ў кантэксце такіх твораў маюць выразна іранічны, адваротны першаснаму зместу гэтых паняццяў сэнс. Песня як бы туруе абрадавай ідэ-алізацыі. Але гэта свядомае блазнаванне на традыцый-пай абрадавай капве:
А ў нашага пана дзіва, Што па месяцу — жніва. Зоры ўсходзяць — снапы зносяць, Куры пяюць — копы кладуць, Світаначкам дадому йдуць.27
20 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 264.
27 Булгаковскнй Д Г. Пннчукй. С. 59.
74
У некаторых варыянтах песні мацней гучыць асабіс-ты пачатак, выказванне робіцца не ад гурту, грамады жней, а ад адной з іх, індывідуальна. I вобраз жніва на полі прыгонніка набывае яшчэ большую вобразную дэ-талізацыю, а з ёй і яшчэ большую эмацыянальна-выяў-ленчую сілу гучання:
У слаўнага пана
На зары жыта жала,
Па месяцу копы клала,
Дздому пайшла па ночы,
Вячэрала пры свячы,
У белым свеце спаць лягла. Лажылася, гаварыла:
— Божа мой, калі я запачыну!
Ужо свет за гадзіну.28
Звяртае на сябе ўвагу створаны песняй побач з воб-разам жніва вобраз самой жняі: твор дае магчымасць як бы адчуць яе голас, развагу.
У некаторых песнях разгледжанага сюжэта агульная ацэнка жніва дадзена без іншасказання. Знята іронія ў характарыстыцы пана29. Аднак пераважалі варыянты, дзе дамінавалі горкая ўсмешка, іронія, якія, як нярэдка трапляецца ў жніўных песнях, пераходзілі ў праклён: народ выказваў адносіны да сваіх крыўдзіцеляў адна-значна. Выказваў з душэўнай непасрэднасцю. Выказваў метафарычна, экакомна словам, ёміста думкай, пачуц-цём, увасобленым у трапны паэтычны вобраз. У дадзе-ным выпадку ў рыфмоўцы вынаходліва скарыстоўвала-ся форма прыслоўя:
У добрага пана
Пры месяцу жыта жала.
Бадай яму кроўна,
Што пускаў дадому цёмна.
Бадай яму горка,
Што пускаў дадому зоркай.30
3 рэдкаснай экспрэсіяй слова ў песні «Бадай пану ў двары страшна» выказана непрыманне ганебнай для ча-
28 Довнар-Запольскнй М. В. Песнн пннчуков. С. 59.
29 Klich Е. Texty bialoruskie z powiatu Nowogrodzkiego. S. 115.
30 Жніўныя песні. C. 81.
75
лавека прыгоннай рэчаіснасці з яе самаўпраўст.вам па-ноў і бяспраўем народа. I няхай сабе гэты гнеўны твор не ўздымаецца яшчэ да нейкіх шырэйшых сацыяльных абагульненняў, вялікі эмацыянальны зарад рэалізуе ў ёмістых вобразах праклёнаў, у ім ёсць стыхійнае адчу-ваіше народнай сілы, моцы грамады. Песня пачынаецца пажаданнем-праклёнам пану. Затым ідзе вобразная ма-тывіроўка такога моцнага ўзрыву настрою жанцоў, якая заканчваецца зноў сціснутым да формулы-вобраза прак-лёнам:
Бадай пану ў двары страшна, Як нам ў полі сонца зашло. Сонца зашло — мы шчэ жнемо, Пры месяцу снапы носімо, Пры зораньках копы кладземо, Апоўначы дадому йдземо. На світанні вячэраемо, У дзень белы зноў йдземо. Бадай пана не схавалі, Каб сабакі разарвалі, Пахавалі пры даліне, Каб па яму ваўкі вылі. Бадай пана грамы ўбілі, Як мы ручкі патамілі.31
Прыгонная рэчаіснасць, адносіны паноў да падулад-ных ім простых людзей накапілі ў душы народнай шмат крыўды. Красамоўна выказана яна ў народным эпасе, фантастычных і навелістычных казках, сацыяльна-быта-вой лірыцы. Жніўная песня шчодра ўвабрала ў сябе са-цыяльны вопыт народа, асабліва прыгонных часоў. Яна адлюстравала і такі факт, як фізічная расправа падда-ных са сваім крыўдзіцелем. Прычым выява актыўнага пратэсту зроблена не ў напружанай драматычнай форме, як мы бачылі гэта ў песні «Бадай пану ў двары страш-на», а ў спакойнай, эпічнай. Песня «Зайшло сонца, узышоў месяц» аб ектывізавана расказвае аб расправе над панам. I сентэнцыя, выражаная ў творы,— каменці-раванне з адценнем іроніі:
Зайшло сонца, узышоў месяц, А нашага пана вядуць вешаць.
31 Гнльтебрандт П. Сборннк памятннков народного творчества в Северо-Западном крае. Вып. 1. С. 122.
76
Вядуць яго на паветра, Няхай жа ён праветрае, Няхай жа ён праветрае, Мо назаўтра палепшае.32
Можна дапусціць, што падобная песня (а запіс яе зроблены ў Гарадоцкім раёне і на Косаўшчыне)—не-абавязкова адлюстраванне рэальнага здарэння, выпад-ку, непасрэдны злепак з рэчаіснасці. Магла яна быць і перасцярогай прыгонніку, намёкам, папярэджаннем тым, хто не меў літасці, быў практычна неабмежаваны ў пра-ве зыску, здзеку, прыгнёту. Практыка жпіўнай песня-творчасці ведала такое.
Як сведчаць жніўныя песні, безыменныя аўтары-скла-дальнікі іх, зведаўшы на сабе цяжар паднявольнай пра-цы, валодалі абвостраным сацыяльным бачашіем прыгон-най рэчаіснасці. Сумесная праца грамадой падавала ім яшчэ болын упэўненасці ў сваіх думках, перажы-ваннях, якія былі супольныя для ўсяго калектыву пры-гонных жанок. Невыпадкова большасць твораў на анты-прыгонніцкую тэматыку ў беларускім фальклоры скла-даюць якраз жніўныя песні. Што датычыць сацыяльных матываў працоўна-жніўных песень, то яны з найбольшай паўнатой праявіліся ў тых з іх, якія адлюстравалі ў са-бе жніўную працу на схіле дня. Мепавіта ў жніўных тво-рах, дзе ўпамінаецца надвячоркавая (вячэрняя) пара, знайшлі шырэйшы выказ і сямейныя адносіны і наогул багатая гама розных перажыванняў сялянскай жанчы-ны, дзяўчыны-жнейкі. Гэты факт, трэба думаць, быў абумоўлены асабл'васцю жніўнай працы на ніве. Пад вечар жнеі стамляліся і часцей намагаліся дапамагаць сабе песняй. Да таго ж у гэту пару мелі больш прычын для песеннага выказвання.
Матывы разнастаіліся. Вобразы надвячоркавай пры-роды шчодра і арганічна ўваходзілі ў тканіну песень. Прыродны фон вечаровай працы жней — стомленае сон-ца апускаецца за лес, пожня пакрываецца расой, веча-рэе, зямлю паволі ахутвае змрок. Усе гэтыя жывыя прая-вы згасання вялікага працоўнага летняга дня знайшлі водгалас у жніўнай песні, з’яўляюцца нейкімі настроеч-нымі яе вобразамі. Тыповы пачатак-заспеў жніўных пе-сень, спяваных пад канец рабочага дня: «Да ўжо соней-
32 Жніўяыя песні. С. 89.
77
ка за лес коціцца», «Да пара дамоў, пара, ужо вячэрняя зара», «А сонейка за бор, за бор», «Пала раса на пожань-ку», «А ўжо вечар вечарэе» і інш.
У жніўных надвячоркавай пары (прымем такое ча-савае акрэсленне гэтай вялікай групы працоўных пе-сень) сярод іншых матываў выразна нарастала гучанне скаргі-наракання га стому. Гэта адчуванне жняі ў кан-цы напружанага дня набывала разнастайную паэтычна-вобразную форму. Нараканне жняі на «жаркоту-пяко-ту», на тое, што япа «сваю спіначку нахістала», скарга, выказаная эмацыянальна, у лірычнай форме, часта са-ступаюць месца аб’ектывізаванаму расказу пра адчу-ванне ўсяго жнейскага гурту: «Да ўжо ж нас ніва пата-міла і нам вячэранька няміла»33. I гэта аб’ектывізава-ная форма выказу ад песні да песні набывае ўсё больш паэтычна-вобразнай яскравасці і дакладнасці перадачы адчування ўсёй працоўнай талакі. Прычым вельмі трап-на ў паэтычна-вобразным выражэнні дыферэнцыруюцца адчуванні жней розных узростаў: дзяўчат, маладзіц і сталых ці старых жанчын:
Ой, час-пара дадоманьку, Упала раса на пожаньку, Старым бабкам ручкі крэпнуць, Малоданькам дзеткі плачуць, А дзевачкам вянкі вянуць.34
Жнівеньская раса была яшчэ мо’ і не такая сцюдзё-ная, каб ад яе крэплі рукі: вобраз расы скарыстоўваўся для паэтычнага ўзмацнення думкі аб стоме жней і па-трэбе хутчэй адпусйіць іх дахаты.
Раса адносіцца да тых з’яў прыроды, якія ў глыбокай старажытнасці звярнулі на сябе ўвагу чалавека, сталі аб’ектам яго цікавасці. Невыпадкова pace надавалася магічнае значэнне ў юраўскіх і купальскіх веравашіях і абрадах. Займала сваё месца раса і ў назіраннях і пры-кметах народа, звязаных з варажбой аб надвор’і. Як прыродная з’ява раса заключае ў сабе патэнцыяльныя паэтычныя магчымасці, аб чым засведчыла сусветная паэзія. Ды дастаткова сказаць «росны луг», «роснае жы-жа», ужыўшы адзін эпітэт, пе называючы іншых выяў-ленчых патэнцый гэтага прыроднага аб’екта, каб у на-
33 Жніўныя песні. С. 142.
34 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 5. S. 741.
78
шым уяўленні ўзніклі пэўныя вобразы, асацыяцыі вяс-ны, лета, пагодлівай раніцы. Жніўная песня даволі актыўна выкарыстэўвае вобраз расы і для стварэння малюнка вечаровай пожні, і для перадачы розных пера-жыванняў жней, утым ліку лірычных, а таксама ў гума-рыстычным кантэксце. Але з’яўленне расы на пожні ў жніўнай песні — перш-наперш знак таго, што трэба «раў-няць постаць», канчаць жаць, падумаць пра «дамы далё-кія, пераходы глыбокія»:
Да раўнуйце постаці, Бо ўжо пара дадому йсці: На постаці раса пала, На калосся і другая, На постаці лядовая, На коласе мядовая.
На постаці валэ з’ядуць, На коласе панэ сап’юць, Валэ з’ядуць рагатыя, Панз сап’юць багатыя, Валэ з’ядуць — гараць будуць, Павэ сап’юць — гуляць будуць.35
Раса тут паэтычна асэнсоўваецца ў гумарыстычным пла-не, і менавіта яе вобраз дазваляе паставіць у адзін рад паноў і валоў, што ў канчатковым выніку дае камічны эфект: дасягаецца тонкае пакепліванне над тымі, хто сацыяльна і праўна стаяў над простым чалавекам, у да-дзеным выпадку над сялянкамі-жнеямі. Аднак часцей «лядовая» і «мядовая» раса — два вобразы-антыподы ў жніўных песнях, дакладней, ва ўяўленні жней, творцаў іх, якія асацыіруюцца з вобразамі маці і свекрыві, дум-камі пра іх. Або з двума другімі паралельнымі вобраза-мі — таткі і свёкра. Адпаведна і адносіны ў жняі (лірыч-най гераіні песні) да «медавой» і «ледавой» расы: «ме-давую збіраць буду, ледавую таптаць буду... медавую для мамачкі, ледавую для свякроўкі».
Маюць вобразы расы ў жніўнай песні і лірычнае пе-раасэнсаванне, перадаюць яны ўзнёслы душэўны наст-рой маладой жнейкі:
А на дварэ не ранінька, Пала раса сцюдзёная,
35 Архіў Расійскаіі АН, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 44 адв.
79
Пала paca сцюдзёная, А другая — мядовая. Я сцюдзёнай расой пайду — Mae ножанькі зябнуць, Я мядовай расой пайду — Mae вуснанькі ліпнуць.36
Звычныя прыродныя вобразы тут дазволілі прыад-крыць душэўны стан гераіні, выяўленча пазначыць яе вобраз. У адным з варыянтаў разгляданай песні (дарэ-чы, з ранніх запісаў) асацыяцыі ад расы ідуць яшчэ шы-рэйшымі кругамі, упамінаецца «красавая раса», раса пары красавання жыта. Менавіта ад яе ланцужок аса-цыяцый працягваецца аж да ўлюбёнага ў абрадавай паэ-зіі вобраза золата. Акрамя таго, асацыятыўную воб-разную ёмістасць старому песеннаму варыянту надаюць радкі «медавую кубкам піці, дажджавую каўшом браці, а ў золаце танцаваці» 37.