Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
А на дварэ вечарыпка, Баліць мая серадзінка. Свякратунька — не татунька, He выпаліць ён лазенку, He г.апарыць сярэдзінку.3
3 Жніўныя песні. С. 110.
61
Матыў «жыта маё рэдзенька — баліць мая сярэдзін-ка» даво.чі прадукцыйны. На яго аснове песні высвеч-ваюць самыя розныя аспекты жыцця, у кантэксце яго паэтычна асэнсоўваюцца самыя розныя перажыванні. Наракаючы на рэдкае жыта (а яно павялічвала фізіч-ныя намаганні жняі і не давала, зразумела, маральнага здавальнення), жнейка шкадуе, што не можа «адагнуц-ца, да матулі адклікнуцца». Стомленая цяжкай працай, зноў вяртаецца думкай да родных — маці, сястры, «сваёй большай памочніцы». Перажывае, што няма ма-лога дзіцяці, пакалыхаўшы яго, і сама адпачыла б:
Ды я жала да вечара, Баліць мая сярэдзіна. Каб я мела дзіцятачка, Каб у мяне маленькае, Можа б яно заплакала... Дык я б яго скалыхнула, Сярэдзінка б адпачнула.4
Тэма працы, як ілюструе гэта песня, пераходзіць у, можа, самую высокую тэму — тэму мацярынства. Праў-да, вобраз мацярынства тут толькі намечаны праз уяў-ленне жняі. Але ўласна жніўная песня ведае і больш не-пасрэдную, псіхалагічна напружаную форму яго мас-тацкага выяўлення. I ў гэтым прама адштурхоўваецца ад жыццёвай рэальнаеці, умоў працоўнага быту коліш-няй вёскі. Жнеі часта бралі з сабою на ніву малых дзя-цей, асабліва тых, якіх яшчэ кармілі грудзьмі. 3 боль-шымі было прасцей: яны маглі застацца са старымі, што корпаліся пры хаце Для малых жа мусілі браць з сабою таган-трыножнік — свайго роду пераносную калыску, якую ставілі дзе-пебудзь у цяньку пры мяжы. Ладзілі для дзіцяці ў засені полаг. Часам жа проста клалі малое на разасланую посцілку ля мяжы, саджалі каля мэтлі-каў (бабак).
Аб неспакойнай працы маладой жнейкі на ніве побач з калыскай, у якой ляжыць узятае з сабою ў поле немаў-ля, гаворыцца ў многіх жніўных песнях. У адных гэта перадаецца лірычна, праз замілаванне маці-жняі да дзі-цяці. I тут мацярынскі пачатак выяўляецца светла, пра-чула:
4 Грынблат М. Я. Песні беларускага народа. Т. 1. С. 35.
62
Жала я жыцечка пры дарозе, Павесіла калысачку на бярозе.
Вісі, вісі, калысачка, не хітніся, Спі, мая дзяціначка, не прачніся.5
У іншых творах жніўнай паэзіі ён набывае драматыч-ную і нават трагічную афарбоўку. Распаўсюджаны (ён практычна сустракаецца паўсюдна ў лакальных жніўна-песенных традыцыях) сюжэт «мядзведзі (ваўкі) паку-шаюцца на жнейчына дзіця на ніве». Сюжэт, бясспрэчна, вельмі старажытны: у ім недвухсэнсоўна адчуваецца аб-радавая мэтавая ўстаноўка на павучанне і перасцярогу. Больш таго, вобраз мядзведзя захоўвае нейкія рысы та-тэма. Ен схільны ахоўваць дзіця, пакінутае ля мяжы, падказвае жняі, што яно плача. Дзіўнавата выглядае дыялог маладзіцы з мядзведзем. Яна просіць грознага баравога жыхара пазабаўляць, панасіць яе дзіця (песні «Я пад борам жыта жала», «I эй, да за белым бярэзніч-кам»), на што мядзведзь «адказвае», што ён рад бы па-насіці, пакалыхаць ды баіцца, «каб не ўвадраць». У ін-шых варыянтах на пагрозу мядзведзя малодачцы ўха-піць яе немаўля маці просіць не чапаць дзіцяці, а ўзяць узамен яе пасажпую карову («А малодачка жыта жа-ла»), Есць, праўда, варыянты, дзе малюецца горшае. У жанравым плане твор набыў баладнае гучанне:
ЛАаладзіца маладая
У шчырым бару жыта жала, Мала дзіця калыхала.
А прыйшло к ёй тры ваўкі, Тры ваўкі да тры шэрыя. Адзін кажыць: «Пазыбаю», Другі кажыць: «Пазабаўляю», Трэці кажыць: «Пацалую». Цалавалі, мілавалі — Й мала дзіця разарвалі.
Стала яна тужыць, плакаць, Белы ручкі ламаючы, Дрсбны слёзкі раняючы.6
У гэтым варыянце твор меў папераджальна-засцера-гальны сэнс, чыста утылітарнае функцыянальнае прызна-
5 Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1962 С 268.
6 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 185.
63
чэннс. Вобраз маці тут трагічны. Традыцыйна-драматыч-на перададзены яе перажыванні.
Сюжэт песні «Я пад борам жыта жала» ідэйна і па-мастацку пераасэнсоўваўся. Перамогшаму хрысціянству карцела змяніць яго язычніцкі, «варварскі» змест. I ме-павіта адштурхоўваючыся ад хрысціянскай міфалогіі, на падставе старой сюжэтнай схемы, захоўваючы раней-шую кампазіцыю і матыў старажніўнай песні (перш мы гакое сустракалі толькі ў калядках і валачобных пес-нях), быў складзены новы твор. Яму нельга адмовіць у паэтычнай дасканаласці, хоць вобразы і паэтычны сэнс зусім змяніліся: мяркуйце самі, ад мядзведзя з татэм-нымі рэмінісцэнцыямі да анёлаў — носьбітаў долі мало-му:
1 за гарою вецер вее, Жыцейка палавее. Маладая маладзіца За гаем жыта жала, Жала яна, спазнілася, Дзіцятка забылася. Прыляцелі й тры анёлы Дзіця яе калыхаці.
Адзін кажа: «Калышэмо», А другі: «Падзяржэмо». Трэці кажа: «Долю дайма Дай самі ўцякайма».7
Песня ў новай рэдакцыі страціла абрадавую функцыя-нальнасць, засталася ў межах жніўных дзякуючы сіле традыцыі.
У агульнай, створанай уласна жніўнымі песнямі кар-ціне жніва, на яго ўлонні дамінуюць, распрацоўваюцца дзве ўжо названыя намі тэмы— тэма сямейных адносін, а таксама сацыяльная як грамадская спадчына прыгон-най пары, феадальнай фармацыі. Ёсць яшчэ трэцяя — лірычная, інтымная. Яна абумоўлена тым, што на жні-ве, акрамя маладзіц як асноўных удзельнікаў гэтай піль-най і вялікай у гаспадарцы работы, працавалі і дзяўча-ты. У іх быў свой спектр перажыванняў, выкліканых працай на ніве. Наша задача пры аналізе ўласна жніў-
7 Жніўныя песні. С. 98. Песня запісана Г. I. Цітовічам на Пру-жаншчыне.
64
ных песень прасачыць перад усім, як з агулу іх паўстае вобраз жняі ў розных яе жыццёвых вымярэннях. А для гэтага трэба спачатку агледзець тыя творы, дзе ён і праз сямейную і праз сацыяльную тэматыку і перш-наперш праз выяву самой жнейскай працы па-мастацку рэалі-зуецца, набыў псіхалагічную ёмістасць, выяўленчую яскравасць.
Сюжэт «жняя папракае сонца за ранні ўзыход і поз-ні заход»— адзін з тыповых жніўных сюжэтаў. Шырока распаўсюджаны. Маецца больш пяцідзесяці запісаў яго, пераважна з Падзвіння. Песня адпосіцца да вызначаль-ных у жанры жніўнай паэзіі: так адметна і характэрна ў ёй праявілася ўсё, што складае зместава-вобразную сутнасць песеннай класікі жніва. У кампазіцыйным пла-не песня ўяўляе сабой дыялог жняі з сонцам. У асобных варыянтах — жняі-сіраты. Некаторыя варыянты маюць апавядальна-энічны зачын:
Дзеванька-сіротанька За борам жыта жала. За борам жыта жала I з сонейкам размаўляла.8
Болыпасць, аднак, пачынаецца непасрэдна са звароту жняі да сонейка. У залежнасці ад таго, якая бытавая сітуацыя пакладзена ў аснову песні: ці жняя жне на ся-лянскім, сваім полі, ці на панскім, яна наймічка-сіраці-на або проста маладзіца на свёкравым загоне, дыялог эканомна-ёміста, сапраўды па-мастацку высвечвае хат-нія, сямейныя або сацыяльныя адносіны. На пранікнёна-сардэчны зварот-скаргу жняі сонца спагадна «адказвае», называючы пры гэтым сапраўднага віноўніка (віноўні-цу) прыгнечання, зыску яе, жнейкі. Песня не дакучліва, але дакладна гаворыць пра таго, хто прымушае праца-ваць да змогі на жніве ад усходу да цямна:
He горся, малодачка, Нз яснае сонейка, А горся, малодачка, На сваю свякрованьку, Бо я раненька ўзыходжу — Цябе ў полі знаходжу,
8 Cerny A. Piesni bialoruskie z powiatu Dzisnenskiego... S. 219.
5. Зак. 920 65
А позненька забягаю — Цябе ў полі пакідаю.9
У варыянце з сацыяльнай скіраванасцю, ці маецца на ўвазе проста гаспадыня, сваім сацыяльным станам узвышаная над сіратою, ці пан-прыгоннік, уся спагада песні на баку жнейкі, а яе гаспадары характарызуюцца як пазбаўленыя міласэрнасці, чалавечнасці людзі. Па-этыка-выяўленчая і кампазіцыйная схема тая самая, што і ў варыянце папярэднім. Фрагмент дыялогу — «ад-каз» сонца нясе асноўную сэнсавую нагрузку:
— Малада малоданька, He дзіві ты на сонейка, Да дзіві ты на пана: Я й раненька ўзыйду — Цябе ў полі знайду, Я й позненька зайду — Цябе ў полі пакіну! 10
Вобраз жняі ў песнях высноўваецца з мноства праяў чалавечага характару, людскіх узаемаадносін, умоў працы на жніве. I тым паўнейшае наша ўяўленне аб ім, чым паўней узноўлена ўся атмасфера гарачай пары, збору ўраджаю. Ад песні да песні, штрых да штрыха ствараецца шырокая і адначасова дэталізаваная кар-ціна жніва. Яна ахоплівае, перадае ў зрокавых вобразах увесь працоўны дзень на ніве ад ранку да вечара, калі на пожню падае раса і сонца хаваецца за гарызонт. Уласна малюнак жытняй нівы, створаны песнямі, вобраз самога жніва, калі браць яго ў часавым плане, найяскра-вей узнаўляюць атмасферу працы перадпалуднявай па-ры і надвячорка, ьечара. У поўдзень даймала сонца, жаць станавілася цяжка. I жняя ўсё больш выказвала ў песні свае перажыванні, як агульныя, так і звязаныя непасрэдна з гэтым момантам працы. К вечару адольва-ла стома, што набіралася на працягу ўсяго дня, і скарга на знясільваючую працу ў песнях, натуральна, чулася мацней. Абразкі яс маляваліся, паўставалі часцей, рэль-ефней, сацыяльнае напаўненне іх было ўсё больш прык-метней:
9 Жніўныя песні. С. 128.
10 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 179.
66
Ой, гудцы гудуць, гудцы гудуць, Усеііькі людзі палуднуюць.
Хоць гудзеце, не гудзеце, Палуднаваць не будзеце, Ваш прыстава развусенькі...11
Полудзень, падсілкаванне жней на ніве, якія часта згадваюцца ў песнях,— не столькі бытавыя абразкі, колькі прычына выказаць нейкія аспекты жыцця, пра-ліць святло на людскія адносіны, расказаць пра тыя ці іншыя перажыванні. Жніўная песня, у якой гаворыцца пра полудзень і вячэру работніцам, можа выразіць і Ta-Kia высокія паняцці, як чалавечая, працоўная годнасць. He чаканне нечай ласкі, просьбу, а пачуццё свайго пра-цоўнага права выказвае гурт жней у песні-наказе панам:
Да павень, ветру, ў полі, Да паруш калаколы: Няхай нашы званы звоняць, Няхай нашы панэ чуюць, Няхай нашы панэ чуюць, Нам палудзень гатуюць — Шчуку-рыбу на палудзень, Ашатрыну на вячэру, Белы сыр і пячэню.12
Традыцыйны паэтычны прыём (зварот да ветру) дзя-куючы ўключэнню ў страфу фанетычна насычанага дзеяслова загаднай формы «паруш» добра «спрацоў-вае»: песня пачынаецца моцным, нават магутным акор-дам. Сам абед жн’ўная песня інтэрпрэтуе своеасабліва. Найчасцей праз ідыёму «ні сыт, ні голадзен». Часам пе-радае адчуванне, звязанае з полуднем, іранічна. У такім выпадку вобраз жняі малюецца спосабам аўтаіроніі. Але гэта аўтаіронія мае мэту сацыяльную. Меціць калі не ў пана, то ў тыя ўмовы, у якіх наогул прымушана жыць жанчына-сялянка: