• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    4 Шпнлевскнй П. М. Обряды поселян Внтебской н Мннской гу-берннй прн уборке хлеба с полей. С. 20.
    5 Там жа. С. 21.
    G Federowski М. Lud Bialoruski... Т. 1. S. 360; Шейн П. В. Ма-терналы... Т. 1. ч. 1. С. 239.
    7 Ннкнфоровскнй II. Я. Простонародные прнметы н поверья, суеверные обряды н обычан, легендарные сказання о лнцах н местах. Внтебск, 1897. С. 111.
    8 Там жа.
    Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 239; Шейн П. В. Матерналы... Т. 1, ч. 1. С. 239.
    46
    са звычаем, павінны былі апрануцца ў чыстае адзенне. Збіраліся і ішлі на ніву паспсшліва, гэта лічылася за-рукай таго, што ўсе жніўныя работы пойдуць хутка, без затрымкі І0. Прыйшоўшы на ніву, зажынальніцы (за-жонніцы) здароўкаліся з ёю: «Добры дзень, ніўка, ядра-ная жыта!..» Выбраўшы мясціну, дзе жыта найгусцей-шае, гаспадыня нажынала невялікі сноп, затым ставіла яго, прыгаворваючы: «Стаўлю сноп на сто коп, на тыся-'іу мерак!» або «на тысячу бабак!» Такім чынам, зноў меў мссца акт магічнага заклёну ўраджаю. У самой жа падрыхтоўцы на зажон, калі начыста ўбіралася хата, нельга не бачыць паслядоўна прагляданых скрозь усе звычаі і абрады жніва асобных адносін да хлеба як да святыні, найвялікшага дару ва ўзнагароду сейбіту, ара-таму і жняі за працу.
    Першую зжатую жменю калосся зажыналыііца кла-ла асобна, падсоўваючы пад яе сыр і хлеб ^1. Пакуль гаспадыня нажынала сноп-гаспадар, дочкі спяшаліся нажаць па асобнаму снапу. Ставілі іх камлём на пожню і сачылі, у які бок упадзе: туды спадзяваліся выйсці за-муж 12. Як бачым, і на зажынках прысутнічаў момант варажбы. Пры першым снапе частаваліся прынесеным прыпасам, але ўсё не з’ядалі, пакідалі частку зажынач-най ежы для агульнай супольнай вячэры ў хаце 13. Сноп-гаспадар неслі дахаты з песнямі. Паводле інфармацыі Шпілеўскага, дзяўчаты спявалі:
    Галубок-снапок нажалі малажайкі, Да іх белыя ручанькі.
    Месяц, месячку! Свяці пам дарожачку,
    Каб мы не зблудзілі, снапочка не згубілі, Бо наш снапок красны, як месячык ясны, Яшчэ высшы ад плота, шчэ дарожшы ад злота, Яшчэ высшы ад гары, ясней ад зары.14
    Сноп-гаспадар ставілі ў хаце на покуці, дзе ён за-ставаўся да пачатку азімай сяўбы. Калі наступаў яс час, зерне са снапа абівалі і дамешвалі да ўсяго насен-
    10 Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародныс прнметы п поверья... С. 111.
    11 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1, ч. 1. С. 239,
    12 Шеіін П. В. Белорусскне народные песнн. С. 175.
    13 Там жа. С. 176.
    11 Шпнлевскнй П. М. Обряды поселян Внтебской н Мннской гу-берннй прн уборке хлеба с полей. С. 21.
    47
    ня, спадзеючыся гэтым выклікаць спор, урадлівасць нівы '5.
    У наймснні першага снапа гаспадаром, тым ушана-ванні, якое яму аказвалася, адзін з ранніх даследчыкаў народных звычаяў і культуры справядліва бачыў праяў-ленне стыхійна-матэрыялістычнага падыходу земляро-ба да збожжа, бо, паводле думкі этнографа, «хлеб істот-на ўтрымлівае парадак, шчасце і згоду» ў сям’і 16. Этно-граф пачатку XX ст. А. Разенфельд звяртаў увагу на «ціхі, спакойны характар» зажынак. Яго звесткі аб за-жынкавым абрадзе ўтрымліваюць у сабе сведчанні пра магічныя захады жней, накіраваныя на аблягчэнне пра-цы ,7. Такім чынам, першы рэальны этап жніва — за-жынкі ў сваіх абрадавых формах спалучаў стыхійна-матэрыялістычныя элементы погляду на хлеб і міфала-гічныя ўяўленні. Дамінантай паняццяў аб гэтай важнейшай з падстаў жыцця была найвышэйшая паша-на, якая знайшла выраз і ў падрыхтоўцы да жніва ўнут-ры хаты і ва ўрачыстым выхадзе на зажон і асаблівай ўвазе да першага снапа — як вестуна новага хлеба.
    Песеннае суправаджэнне зажынак небагатае. Зажын-кавыя песні спявалі ў асноўным за сталом у час вячэры. Паколькі зажынанне рабілі сваёй сям’ёй, некалькі чала-век (у адрозненне ад дажынкавай талакі, на якую збі-ралася шмат жней), то і спевы шырока не разгортвалі-ся. Да таго ж жніво толькі пачыналася: яшчэ наперадзе яго вынікі, што маглі радаваць або засмучаць, калі ўра-джай здараўся сціплы. Адносна малая колькасць зажын-кавых песень, такім чынам, аб’ектыўна абумоўлена.
    Калі на першапачатковым этапе жніва пераважалі абрады, заклёны на ўраджай, спор, дамінаваў клопат, каб добра, паспяхова прайшла ўборка збожжа («Дай жа, Божа, штоб лёгка жалася, сярэдзінка не балела, ручанькі не млелі, ножанькі не дзерванелі, галава не гарэла») 1а, то на другім, у час самога жніва, абрада-васць зусім знікала. Цяжкая ўпартая фізічная праца, якая патрабавала ад жняі трываласці, вынослівасці і адпаведных рабочых навыкаў, выцясняла сабой усякую
    15 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 240.
    16 Tuszkiewicz Е. Opisanie powiatu Borysowskiego. S. 394.
    17 Розенфельд A. Нз жнзнн белоруса: Зажннкн м дожннкн // Архіў Рускага геаграфічнага таварыства (далей — АГТ), р. 20, воп. 1, клц. 11, л. 1.
    18 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 240.
    48
    рытуальнасць. Яна (праца) пакідала месца яшчэ толькі аднаму — песні. Працоўная жніўная песня суправаджа-ла работу на ніве не толькі ў час кароткіх перапынкаў* але і непасрэдна ў ходзе зразання калоссяў. «Жніво можна пець і нагінкі, таму што песні гэтыя працяжныя — дыханню не перашкаджаюць»,— прыводзіць словы ма-ладой спявачкі 3. Я. Мажэйка 19 і яшчэ раз пацвярджае факт спявання ў час самога жніва пераканаўчымі сло-вамі-сведчаннем выдатнай старой спявачкі: «Яно і цяж-ка, але ўсё роўна спяваеш! Спяваеш і сам сабе падляг-чаеш, таму што як жа можна без «жніва» на ніве! Гэта ж і поле змярцвее і сам на полі згінеш!»20
    Уласна сягоння пытанне гэта, некалі дыскусійнае, да канца вырашана фалькларыстамі. Яшчэ В. I. Ялатаў, які займаўся ім асобна, ужо ў прадмове да тома «Жніў-ных песень» з серыі БНТ зазначаў: «...Толькі слухаючы напеў, можна адзначыць у ім рад момантаў, якія ніякі-мі іншымі прычынамі, акрамя працоўных намаганняў, растлумачыць нельга»21.
    Такім чынам, можна канстатаваць: сувязь з працоў-ным працэсам адбілася нават у самой мелодыі жніўнай песні.
    Што ж датычыць жніўных абрадаў, то яны, распача-тыя на этапе «пакрывання поля» і канцэнтравана прад-стаўленыя ў зажынках, знайшлі свой працяг, дасягнулі своеасаблівай вяршыні развіцця на дажынках — за-ключным этапе жніва. Тут іх сувязь з песняй ізноў вы-ступіла наглядна, пераканальна. Вельмі многае ў да-жынкавых песнях, гэтым самавітым пласце жніўнай паэзіі, яе вяршыні, нельга зразумець, да канца асэнса-ваць без аналізу абраднасці, уяўленняў, выражаных у ёй.
    На дажынкі збіраліся суседзі і родныя, а калі гэта было панскае поле, то прыходзіла асабліва многа жней, і словы дажынкавай песні «зжалі поле нязмернае» не былі толькі метафарай, а мелі пад сабой рэальны грунт.
    Перад, як і на самім жніве, вяла жняя-пастацянка (пастацянка — ад слова «постаць», паласа, якую зжы-нала, гнала жняя). Яна размяркоўвала жней у залеж-
    19 Можейко 3. Я. Календарно-песенная культура Белоруеснн. С. 33.
    20 Там жа.
    21 Жніўныя песні. С. 41.
    4. Зак. 920
    49
    насці ад узросту, увішнасці ў рабоце, дзе каму стаць, за кім весці сваю постаць-паласу. Рабілася гэта дзеля таго, каб дасягнуць добрага рытму ў цяжкай і адказнай ра-боце, каб праца спорылася, ніхто нікога не затрымліваў, а калі трэба, паддаваў ахвоты. Ішло звычайнае ў ходзе працы, незапланаванае, арганічнае спаборніцтва, калі агульны поспех залежаў ад кожнага паасобку і ўсіх ра-зам.
    Самы ранні і найпаўнейшы запіс ходу жніва і раз-гортвання жніўных абрадаў у іх паслядоўнасці дазва-ляе наглядна ўбачыць увесь распарадак дня і працы на ніве ў час дажынак — апагею збору ўраджаю. Заадно гэта разгорнутае апісанне (гутарка ідзе пра запіс П. М. Шпілеўскага) канкрэтызуе наша ўяўленне аб ролі і мес-цы жніўнай песні ў ходзе жніва і не ў апошнюю чаргу — аб этымалогіі жніўнай песнятворчасці.
    Такім чынам, паводле Шпілеўскага, пачынальніца, або першая жняя, размеркаваўшы жней-памагальніц, бралася за серп, пачынала жаць з песняй, якая павінна была стварыць адпаведны рабочы настрой, паддаць ах-воты ўсім работніцам:
    Наша ніўка залатая, Нашы сярпы вострыя...22
    Калі наступаў паўдзённы час, гаспадары прывозілі ежу і піццё. Полудзень быў працяглы, вясёлы і шумлівы. Пасля яго зноў браліся за сярпы і зноў з песнямі23. A трэцяй-чацвёртай гадзіне папалудні гаспадар даваў пад-вячорак з халодных страў і закусак. Пападвячоркаваў-шы, жнеі зноў дружна прыступалі да работы, падганяю-чы адна другую жартамі, досціпамі і псснямі:
    ....Сонейка нізка, вячэрайка блізка,— Ай, не выжнем!
    Пташкі, злятайце, снапочкі знашайце, Ой, мілы Божа нам дапаможа,— Ці не зносім?
    Саколікі злятайце, копачкі складайце.
    Зязюлька кукуе, копачкі рахуе,—
    22 Шпнлевскнй П. М. Обряды поселян Внтебской н Мннской гу-берннй прн уборке хлеба с полей. С, 25.
    23 Там жа.
    50
    He злічыць.
    Сонейка нізка, вячэрайка блізка,— lie злічыць!..24
    Пры агульных рысах, характэрных для ўсіх белару-скіх рэгіёнаў, дажынкавыя звычаі і абрады мелі і свае лакальныя асаблівасці. Атрыбутыўнымі дажынкавымі рытуаламі трэба лічыць два асноўныя — «завіванне ба-рады» і сплятанне дажынкавага вянка. Пры гэтым у класічнай форме абрад «завівання барады» больш вя-домы ва ўсходняй і паўночнай Беларусі. У цэнтры, на Міншчыне, вучоныя яго не фіксавалі. На паўднёвым за-хадзе, як ужо адзначалася пры аглядзе літаратуры прадмета, гэты прадуцыравалыіы абрад трансфарма-ваўся ў іншую абрадавую форму — «перапёлку».
    Аднак спачатку рэканструюем цэласнасць малюнка заключнага моманту жніва і самога дажынкавага аб-раду, абапіраючыся на сукупнасць друкаваных этнагра-фічных крыніц.
    Пры заканчэнні жніва на апошнім загоне пакідалі ла-нінку нязжатага жыта, у адных мясцінах гусцейшага, у другіх — літаральна некалькі апоіііпіх каліў-сцяблін. У адным рэгіёне гэту рэшту нясцятых сярпом калоссяў называлі «кустом» (Віцебшчына), у другім— «барадой» (Магілёўшчына, Гомельшчына) 25. Ва ўсіх выпадках звязвалі гэту жменю каласоў істужкай (ніткай) або са-ломінай. Паміж сцяблін начыста выпалвалі траву. Пры-чым палолі не голай рукою, а загорнутай у рукаво ці хусцінку. Гэты працэс называўся палоннем «барады». У час поліва спяваліся дажынкавыя песні. Але прывя-дзём апісанне абраду «барады», зробленае Шэйнам са слоў яго лепшай інфарматаркі: «Калі жыта дажынаюць, заўсягды пакідаюць на краю поля месцечка найлепшага жыта на сноп. Кругом гэтага месцечка тры дзеўкі абжы-наюць тры разы і астаўляюць некалькі сцяблін, колькі можна ўзяць голаю рукою ў жменю. Усе дзеўкі ўсядуц-ца ў круг. Адна выбраная дзеўка павінна выпалаць чысценька мяжу паміж сцяблінамі і не голай рукой, a цераз рукаў,— не то будзець зямля гола, нічога не на-