Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Сціпла жніўная палеская паэзія прадстаўлена і ў другім рэгіянальным зборніку канца XIX ст.— у «Песнях пінчукоў» М. В. Доўнар-Запольскага: невялікі падраз-дзельчык «Дажынкі» ўключае сем, праўда, даволі яскра-вых песень, запісаных у ваколіцах мястэчка Целя-ханы 58.
У грунтоўнай калекцыі твораў беларускага фалькло-
54 Янчук Н. А. По Мннской губерннн//Тр. этнограф. отдела нмп. о-ва любнтелей естествознання, антропологкн н этнографнн М„ 1889. Т. 61, кн. 9. С. 93—95.
55 Карскнй Е. Ф. Белорусскне песнп с. Березовца Новогруд-ского уезда Мннской губ.//Рус. фнлол. вестннк. Варшава, 1885. Т. 13. С. 273—274; Ен жа. Белорусскне псснн деревнн Новоселок-Затрокскнх Внленской губ. Трокского уезда//Та.м жа. Варшава, 1889. Т. 21. С. 254—256.
50 Булгаковскнй Д. Г. Пннчукн. СПб„ 1890. С. 57—66.
57 Там жа. С. 10—11.
58 Довнар-Запольскнй М. Песнн пннчгклп v™» юпк г ко _вп
2. Зак 920
ру, абнародаванай паэтам-рэвалюцыянерам Адамам Гу-рыновічам, жніўных песень няшмат59. Аднак паходзілі яны з мясціны неабследаванай (ваколіцы мястэчка Жой-дзішкі), акрамя таго, поруч з тыповымі жніўнымі «А пара дамоў, пара», «Пайду я дарогаю, пушчу голас дуброваю» змяшчалі лірычную жніўную, жніўную бы-тавую, якая добра псрадавала гуманістычны аспект у сямейных адносінах земляроба:
Да на тыне, на тыне сядзела галубачка, Сядзела галубачка сівая галовачка.
Туды ехаў Пранцыська — зняў тую галубачку, сінюю галовачку.
Пытаўся ў матулі, ці міла галубачка, сіняя галовачка?
Ці міла галубачка, ці мілей нявестачка?
— Ды, Пранцысь, дзіцятачка, мне міла галубачка,
Мне міла галубачка, мілей нявестачка.60
Крыху болей жніўных песень, зноў жа тыпова жніў-ных і бытавых на тэму замужжа, у публікацыі чэшскага славіста Адольфа Чэрнага61. Матэрыялы сабраны Чэр-ным і яго карэспандэнтам у ваколіцах Міёр — рэгіёне вельмі актыўнага бытавання каляндарна-абрадавага фальклору не толькі ў мінулым, але і сёння. Песні Чэр-ны падаў у нотным запісе. Тэкст жа, відаць, фіксаваў пад дыктоўку, і гэта адбілася на ўзроўні запісу, прывя-ло да зніжэння мастацкай вартасці твораў. Тым не менш публікацыя Чэрнага каштоўная, паколькі мелодыя як вызначальны крытэрый жанру дазваляе беспамылкова адносіць у дадзеным выпадку да жніўных песень творы, з жнівом тэматычна не звязаныя («Ды чырвоная рожа вышай тыну стаяла», «Да шчыр бор выгараіць»), А гэта апошняе тым больш важнае, што дапамагае растлума-чыць, чаму жніўны цыкл убіраў у сябе шырэйшы жыц-цёвы спектр, чым уласна жніўная праблематыка. Яркія варыянты вядомых тыпова жніўных песень — змешча-
59 Hurynowicz A. Zbior rzeczy bialoruskich...//Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. Krakow, 1893. T. 17, cz. 2. S. 161—162.
60 Там жа. C. 220.
61 Cerny A. Piesni bialoruskie z powiatu Dzisnienskiego gubernii Winenskiej//Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. Krakow, 1895. T. 18. S. 217—220.
18
ныя ў публікацыі Чэрнага творы «Дзеванька-сіротанька за борам жыта жала», «Пара дамоў ісці»62.
Раздзел «Жніўныя песні» ў Смаленскім этнаграфіч-ным зборніку» У. М. Дабравольскага ўключае за сорак твораў63. Яны паходзяць з заходняй Смаленшчыны і з Дзісеншчыны (фалькларыстыка, на жаль, яшчэ не рас-тлумачыла, як і чаму ў рэгіянальны зборнік Дабраволь-скага трапілі песні з далёкіх ад рэгіёна абследавання вучоным мясцін). Запісаныя на Смаленшчыне творы на-глядна сведчаць, што традыцыя жніўных песень тут вы-яўляецца слабей. Фігуральна кажучы — гэта ўжо адрог магутнага песенна-жніўнага мацерыка, шго ляжыць на захад ад Смаленскага краю. Старадаўнія міфалагічныя матывы (песня «Дабранач да чыстаму полю») пераасэн-соўваюцца ў бытавым плане64. Пераважаюць жартоў-ныя сюжэты 65. Тыпова жніўныя ў лепшых сваіх узорах, надрукаваныя ў «Смаленскім этнаграфічным зборні-ку»,— песні з Дзісеншчыны, з ваколіц Лявонполя66. Разам з тым сведчанне Дабравольскага аб бытаванні на Смаленшчыне такіх жніўных песень, як «Зелена, зе-лена ў полі трава», «Відзіць маё вочка, што край неда-лёчка», «Чыё ж ета поля задрамала стоя?» і інш., ціка-вае з пункту гледжання азначэння арэала пашырэння беларускіх жніўных песень.
М. Косіч у сваім этнаграфічным нарысе працы і дзён земляроба невялікі параграф, ці раздзельчык, «На жні-ве» прысвячае гэтаму асоба важнаму моманту ў сялян-скім жыцці 67. Аўтар лічыць, што песня адыгрывае вель-мі важную маральна-псіхалагічную стымуляцыйную функцыю ў працы жняі на полі. Яна дапамагае жанчы-не пры цяжкай рабоце пад спякотлівым сонцам °8. На-рыс М. Косіч цікавы з пункту погляду выяўлення песен-най творчасці недаследаванага рэгіёна, яе сувязі з тра-дыцыяй абрадаў і песень жніва суседніх тэрыторый. Прынамсі, песні «Ой, дамоў, дамоў, на дварэ не рана»,
62 Cerny A. Piesni bialoruskie z powiatu Dzisnenskiego gubernii Wilenskiej. S. 220.
63 Добровольскнй B. H. Смоленскнй этнографнческнй сборннк. M„ 1903. Ч. 4. С. 252—262.
64 Там жа. С. 255.
65 Там жа. С. 252, 254.
66 Там жа. С. 253, 256, 258.
67 Коснч М. Н. Лнтвнны-белорусы Черннговской губерннн, пх быт н песнн//Жнвая старнна. СПб., 1901. № 3—4. С. 22—26.
68 Там жа. С. 23.
2*
19
«На добры дзень Госпаду Богу, жыта ядраное, добры ве-чар», «Зелена, зелена калінка ў лузе, яна зелена залам-лёна» маюць аналагі сярод жніўных песень Магілёў-шчыны, а апошняя таксама вядома ў сучасным запісе на поўначы Беларусі в9. He менш каштоўны этнаграфіч-ны нарыс Марыі Косіч і далёкімі варыянтамі вядомых тыпова жніўных песень («Не шалохне да буен вецярок», «У полі пшаніца коласам махае»), а асабліва новымі творамі жніўна-песеннай тэматыкі, такімі, як песні «Ля-тала да серая перапёлка да па жоўтаму полю», «Ой ты, селязенька, крылышкі быстрэнькі, галоўка сізенька», «Да не запякай ты, жаркае сонца» 70.
Жніўныя песні з Навагрудчыны, сабраныя Э. Клі-хам, цікавыя тым, што кідаюць крыху святла на дына-міку жанру ў гэтым рэгіёне: суаднясенне іх з творамі, семдзесят год таму назад запісанымі тут і апублікава-нымі Чачотам, паказвае на стабільнасць жніўна-песен-най традыцыі ў рэгіёне 71.
Паадзінкавыя запісы жніўных песень усіх трох раз-навіднасцей, зафіксаваныя ў цэнтральнай Беларусі, на Міншчыне, сустракаюцца ў зборніку С. Малевіча, у «Ма-тэрыялах...» Я. Ляцкага, Я. Карскага і сумеснай публі-кацыі 1. Белановіча, А. Сніткі і А. Радзялоўскан 72. Не-калькі класічных жніўных песень з-пад Відзаў на Брас-лаўшчыне апублікаваў Вячаслаў Камінскі73.
Апісанні жніўных абрадаў і звычаяў, што маюць не-малое значэнне для высвятлення генезісу песень, іх функцыяніравання, у этнаграфічнай літаратуры XX ст. сустракаюцца параўнальна рэдка. Практычна толькі ў самых спрактыкаваных і дасведчаных фалькларыстаў, найпаўней — у апошніх публікацыях П. В. Шэйна і Е. Р.
1,9 Жніўныя песні. Мн.. 1974. С. 297.
70 Коснч М. Лнтвнны-белорусы Чернпговской губернпн... С. 26.
71 Klich Е. Texty bialoruskic z powiatu Nowogrodzkiego//Mate-rvjalv i pracy Komisyi jfzykowej. Krakow, 1903. T. 2. S. 79, 81, 114—115.
72 Малевнч C. Белорусскне народные песнн. СПб., 1907. С. 37; Лянкнй Е. Матерналы по белорусской словесностн м языку // Нзв. ОРЯС Академнн наук. СПб., 1904. Т. 27. № 3. С. 102—106; Кар-скнй Е. Ф. Матерналы для нзучення белорусскнх говоров. М.. 1907. Вып. 4. С. 102. 173, 174, 187, 189; Белоновнч Н„ Сннтко А., Родзя-ловская А. Сказкн, легенды, песнн // Мннская старнна. Мн., 1911. Вып. 2. С. 223.
73 Камннскнй В. А. Белорусы Ново-Александровского уезда Ко-венской губерннн в нх песнях, обрядах н обычаях // Фнлол. зап. Воронежского ун та. Воронеж, 1910. Вып. 5. С. 739—742.
20
Раманава. Праўда, асобныя штрыхі або нават замалёў-кі жніўных абрадаў (зажынак і дажынак) ёсць у А. Пшчолкі74 і М. Белацэркаўца 75. Абодва апісанні-за-малёўкі няблага ілюстраваны тэкстамі жніўных песень з Лепельшчыны і Барысаўшчыны. Цікавы факт народ-нага светасузірання, старадаўніх маральна-этычных уяўленняў і іх сувязі з хлебам паведамляе адзін з карэс-пандэнтаў П. В. Шэйна, вясковы настаўнік са Слонім-шчыны. Гутарка ідзе пра вераванне, звязанае з пачат-кам жніва. Згодна з традыцыяй, маладая нявестка (тая, што псршы год прыйшла ў новую сям’ю) выпраўлялася на зажынкі з падарункам — кавалкам палатна. Яна на-жынала першы сноп і накрывала яго палатном, а затым прасіла ў свекрыві або старэйшай гаспадыні бласла-віць яе і зняць падарунак. Тая бласлаўляла маладзіцу з такім пажаданнем: «Благаслаўляю цябе, мае дзіцятка, здароўем, шчасцем, доляю і ўсім добрым. Каб Бог даў на тваёй долі хлеба, солі і ўсяго даволі» 76. Пасля гэтага ўсе садзіліся ля снапа падсілкавацца. Відавочна, бла-славенню на хлебадайнай ніве надавалася асобае зна-чэнне: верылі ў здзяйсненне нажаданага. 3 другога боку, зычэнню добрай долі новаму сем’яніну ў земляробчай сям'і надавалі практычны сэнс.
Невялікі параграф «Зажынкі і дажынкі» раздзела «Земляробчыя абрады і звычаі» з трэцяга тома «Матэ-рыялаў...» П. В. Шэйна акрамя звестак аб жніўнай аб-раднасці Мсціслаўшчыны і Слонімшчыны ўключае і не-калькі арыгінальных варыянтаў тыповых дажынкавых песень 77.
Усе віды жніўнай паэзіі паўднёва-заходняга рэгіёна даволі добра прадстаўлены ў падрыхтаваных Е. Рама-навым «Матэрыялах па этнаграфіі Гродзенскай губер-ні» 78. Прынамсі, сабраныя ў зборніку творы даюць не-благое ўяўленне аб паэтычна-вобразнай і сюжэтнай спецыфіцы жанру гэтага рэгіёна. 3 другога боку, пацвяр-джаюць жанравае адзінства жніўных песень у маштабе
74 Птелко А. Зажннкн н обжннкн // Вптсб. губерн. ведомостн. 1903. № 207, 240, 283.
75 Белоцерковец II. Жатвенные песнн в Борнсовском уезде Мнн-ской губерннн // Зап. Сев.-Зап. отдела РГО. Внльна, 1912. Кн. 3. С. 295—299.
78 Шейн П. В. Матерналы... СПб., 1902. Т. 3. С. 235.
77 Там жа. С. 235—237.
78 Матерналы по этнографнн Гродненской губерннв. Внльна, 1911. Вып. 1. С. 146—166.
21
ўсяго беларускага этнасу. Усяго ў «Матэрыялах па этна-графіі...» каля шасцідзесяці тэкстаў жніўных песень. 3 кароткай нататкі дажынак відаць, што адзін са спецы-фічных магічных абрадаў заканчэння жніва — «барада» на паўднёвым захадзе меў назву «перапёлка» як вынік, трэба думаць, пазнейшага яго пераасэнсавання 7Э.
Асаблівую каштоўнасць для пазнання ўсяго комплек-су жніўных абрадаў у іх разнастайным рэгіянальным праяўленні, багаты збор саміх песень жніва ўяўляе са-бой «Народны каляндар» Е. Р. Раманава80. Гэта пад-агульненая праца збіральніка і вучонага. Яна ўключала грунтоўнае апісанне каляндарных абрадаў і звычаяў, у тым ліку і жніўных, ледзь не з усяго беларускага этніч-нага абшару. Этнограф свядома апускаў толькі Гро-дзеншчыну, матэрыялы якой ён апублікаваў напярэдад-ні, асобна. Песні, як і агляд абрадаў, пададзены па рэ-гіёнах. Прытым збіральнік прадставіў іх у тыповых узорах: слабейшыя тэксты нс даваліся. Пры апісанні абрадаў звярталася ўвага на агульнае і лакальнае, ад-метнае. Напрыклад, пры апісанні дажынкавага абраду адзначана, што на поўначы Беларусі дажынкі спраўля-ліся толькі пасля заканчэння яравога жніва 8|. Е. Рама-наў растлумачваў семантыку абрадаў. А пры разглядзе жніўных павер’яў і прымхаў адзначаў стыхійна-матэ-рыялістычны аспект у поглядах старажытнага земляро-ба. Так, падрабязна паказана вучоным працоўна-магіч-ная аснова абраду «барада», асветлена атмасфера па-чатку жніва, перададзена пачуццё ўрачыстасці і святас-ці, ёй характэрнае82. Падагульняючы сказанае пра «Народны каляндар» Раманава, неабходна падкрэсліць: каштоўнасць апублікаваных этнографам матэрыялаў для сённяшняга даследчыка народнай культуры заклю-чаецца перш за ўсё ў рознабаковым, дэталёвым асвят-ленні аграрнай абрадавасці і абнародаванні сапраўдных узораў каляндарна-абрадавай творчасці, у тым ліку пе-сень зажынкавых, жніўных і дажынкавых. Разам з ма-тэрыяламі, апублікаванымі П. В. Шэйнам, яны могуць даць самае поўнае ўяўленне аб характары жніўных пе-