• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    31
    жаюць. Яны могуць даць даволі добрае ўяўленне аб руху жанру ў часе і прасторы. Па-першае, паколькі рэ-гіён да таго быў мала даследаваны фалькларыстамі (найбольш запісаў песень з гэтых мясцін у Федароўска-га), то, натуральна, збор у ім даў некалькі новых сюжэ-таў (песні «Ужо лета пачынае», «Ой, спаці, ой, легла я спаці», «Як пайду я ля лясочка», «А што ў лесе шуміць-гудзе?» і інш.). Па-другое, у пераважнай большасці су-часныя запісы выяўляюць на Брэстчыне як асноўнае ядро жніўнай песнятворчасці агульнабеларускія сюжэ-ты. Такія песні, як «Пайду я дарогаю», «Ужо вечар, ве-чарэс», «Маладая маладзіца пры месяцы жыта жала», «Ой, сонейка, сонейка», «Каціўся вянок з поля», запіса-ныя ў наш час на Брэстчыне, маюць толькі невялікія варыянтныя змены, фактычна ж выяўляюць сабой кла-січны жанравы тып, той самы, як і ў іншых рэгіёнах бе-ларускага этнасу. У тым жа плане распрацоўваюцца працоўныя матывы (песні «Ды за лес сонца, за лес», «Наша гіаненка дамуе», «Ой, лета, лета, лецечка», «Ой, час-пара дадоманьку»). Як і ў жніўных песнях, заната-ваных збіральнікамі ў мінулым стагоддзі, сучасныя запі-сы дэманструюць вострасацыяльную напоўненасць тра-дыцыйных твораў: прыгон, паднявольная праца дзякую-чы пссні праз стагоддзе жывуць у памяці носьбітаў народнай культуры (песні «Ой, у нашага пана дзіва», «А наш пан баран, баран», «Ой, наш пане, кролю»). Можна заўважыць і сучаснае пераасэнсаванне такога роду песень, павелічэнне ў іх іроніі («Я ў слаўнага пана пры зары жыта жала»). Характэрна, што некагорыя сю-жэты пераасэнсоўваюцца на баладны манер. Прыкла-дам можа быць пссня «Ішла дзеўка дарогаю, несла дзі-ця пад палою». Прыкметныя і страты: механічная кан-тамінацыя, да якой вядзс знікненне бытавых умоў, што спадарожнічалі жніўнай песні, забыццё традыцыі («А ў нас сёння зажыначкі», «А вы, жанцы, жніце, жніце», «Цяпер у нас дажыначкі»).
    Фальклорна-песенны зборнік II. Гілевіча «Песні сямі вёсак» аб’ядноўвае ў сабе творы, сабраныя на Міншчы-не, у сучасным адміністрацыйным яе падзеле '10. Гэта своеасаблівыя фальклорныя творы, узятыя з розных, часам далёка адлеглых адзін ад аднаго раёнаў. Жніў-
    110	Гілевіч Н. Песні сямі вёсак: Традыцыйная народная лірыка Міншчыны. Мн., 1973.
    32
    ныя песні, запісаныя ў іх (і ў гэтым, відаць, была асаб-лівасць укладальніцкай устаноўкі), даволі розняцца. Сярод дванаццаці песень з Альсневіч (Мядзельшчына) няма нетыпова жніўных. Варыянты хораша распетыя, хрэстаматыйнага ўзроўню («Сама йду дарогаю», «Сака-тала сонейка да за лес заходзячы», «Маё жыта рэдзень-ка», «Ой, пара дамоў, пара», «Не пайду дамоў», «А наш пан кароль, кароль», «Рада, рада шэра перапёлка»). Есць песня міфалагічная паводле светаўспрыняцця («Ха-дзіла Ілля каля жыта») н1.
    Есць невядомыя па ранейшых запісах сюжэты сярод жніўных з Дзмітравіч Бярэзінскага раёна («Манечка па мамачцы тужыла», «Авой, авой, авоечка»), арыгі-нальныя варыянты раней апублікаваных («Пад гарою жнейка жала») і традыцыйныя, класічныя, нязмененыя часам («Я, малада, з прыгону йду»), і пераасэнсаваныя, з папраўкай на час («У нас сягоння вайна была») 112. Рэгіянальную адметнасць маюць жніўныя песні з Налі-бок (Стаўбцоўскі раён) ‘13. Акрэсленая сувязь у жніўных з вёскі Паляны (Барысаўскі раён) з агульнанацыяналь-ным рэпертуарам песень жніва («Жала б я да вечара», «Пара дамоў, пара», «Пайду я дарогаю», «Каціўся вя-ночак з поля», «А зелен наш сад, зелен»), Есць сярод іх і лакальна-традыцыйныя, шырэй у агульнанацыяналь-ным фондзе невядомыя («Што ў мяне была за свякро-вачка», «Выйду я на горачку», «А пайдзі, дробны дожджык») 114. Такую ж тэндэнцыю выяўляе і рэпертуар жніўных песень вёскі Слабада Лагойскага раёна, як ён прадстаўлены ў зборніку-анталогіі Н. Гілевіча 115.
    Этапным у публікацыі твораў абрадавай лірыкі мож-на лічыць выданне другой па часе выхаду ў свет кнігі з серыі «Беларускі фальклор у сучасных запісах», падрых-таванай на кафедры беларускай літаратуры Белдзярж-універсітэта Нілам Гілевічам 116. Каляндарна-абрадавая паэзія, заняўшы ў гэтым грунтоўным зборы тры чвэрці памеру, выступае як жывое ўвасабленне багацця і кра-
    111 Гілевіч Н. Песні сямі вёсак. С. 50.
    112 Там жа. С. 217—219.
    113 Там жа. С. 310—311.
    111 Там жа. С. 360—363.
    115 Там жа. С. 422—424.
    116 Гілевіч Н. Песні народных свят і абрадаў Мн., 1974. С. 107— 282.
    3. Зак. 920
    33
    сы старажытнай нацыянальнай паэтычнай культуры 1|7. Колькасна (каля двухсот пяцідзесяці тэкстаў) жніўныя песні са зборніка Н. Гілевіча пераўзыходзяць усе разам узятыя публікацыі твораў гэтага жанру, здзейсненыя П. Шэйнам, Е. Раманавым, А. Шлюбскім і Р. Шырмам. Гэты вялізны матэрыял, сабраны пераважна за кошт планавага абследавання цэнтральнай Міншчыны, Нара-чанскага краю, далейшага фалькларыстычнага вывучэн-ня Падзвіння, дае нямала новага як у плане зместу жніўнай паэзіі, так і яе паэтычна-вобразнай формы. Суаднясенне яго з песнятворчасцю жніва, як яна адлю-стравана ў выданнях папярэднікаў, дазваляе ўбачыць пэўныя тэндэнцыі ў развіцці жанру. Натуральна, што сучасныя запісы традыцыйнага фальклору (і жніўныя песні ў публікацыі Гілевіча навочнае таму пацвярджэн-не) адбіваюць у сабе малюнак аслаблення міфалагічных матываў. Што датычыць сацыяльнай скіраванасці жніў-най паэзіі, вастрыні гэтай скіраванасні, то яна выступае яшчэ паслядоўней і акрэсленей (песні «У полі жыта палавее», «Да ўжо ж у нас дажон, дажон», «Ой, у наша-га пана», «Дзяўчыначка-сіротачка за гарою жыта жала», «Жалі, жалі па сонейку» і інш.). Жніўныя песні ў пуб-лікацыі Гілевіча красамоўпа сведчаць і яшчэ аб адным, асабліва важным аспекце гэтай разнавіднасці стара-жытнай паэзіі •—аб устойлівасці яе асноўнага фонду. У зборніку «Песні народных свят і абрадаў» у стабіль ным паўторы і ў варыянтах можна знайсці лрактычна ўсе асноўныя сюжэты тыпова жніўных песень, усё з ра ней уведзенага ў навуковы ўжытак. Адным словам, су-часны стан жанру, няхай сабе ён жыве не актыўным жыццём, а зберагаецца ў памяці старэйшага пакалення, выступае рэльсфна, акрэслена.
    У некаторых выпадках адчуваецца большая распе-тасць, далейшая паэтычная распрацоўка традыцыйных матываў («Зялёнае жыта — рана жаць», «Пара дамоў, пара, халодная раса пала», «Да не вейце, ветры, у лузе», «Ой, саколю мой, саколю», «Зара з зарой спіралася» і інш.) 118. Асобныя творы наводзяць на думку, што ў ме-жах жніўна-песеннай традыцыі яшчэ нядаўна ішло пе-раасэнсаванне прыроды, акаляючага свету, філасофска-
    117 Гілевіч II. С. Пссні ііародных свят і абрадаў. С. 199—207.
    1,8 Там жа. С. 220, 222—224.
    34
    паэтычнас абагульненне. Аб гэтым можа сведчыць, ду-маецца, такая жніўная мініяцюра, як «Перапёлка-пта-шачка» 1І9.
    Матэрыял жніўных песень у публікацыях Гілевіча даволі наглядна пераконвае ў павелічэнні ў жанры лі-рычнага пачатку. Калі раней сярод жніўных песень ся-мейна-бытавой і лірычнай тэматыкі выразна пераважа-лі творы аб сямейным жыцці (жніўнае поле, ніва былі той сферай, куды сямейныя адносіны лёгка праецырава-ліся), то цяпер гэтыя суадносіны змяніліся. Лірычнае перажыванне, роздум аб будучым лёсе дзяўчыны не раз адштурхоўваюцца якраз ад працы на ніве (песні «Ой, красуйся, жыцейка», «Павей, ветрык, павей па полю па-маленьку», «Чырвоная ружачка блізка плоту стаяла», «Поле маё вялікае, жыта маё ядронае», «Мала цэркаў-ка, мала», «Ой, час, пара жыта жаці», «Да гуляла со-нейка да на ясненькім небе») 12°.
    Мяркуючы па матэрыялах «Песень народных свят і абрадаў», не змяншаецца і пласт гумарыстыкі ў жніў-ных песнях. Акрамя ўжо вядомых жніўна-гумарыстыч-ных сюжэтаў зборнік уключае і новыя творы («Араў Юрка пры дарозе», «Кацілася да калодачка з печы», «Сонца ў тучку, жнейкі ў кучку» і інш.) 121.
    Тэндэнцыю ўзмацнення гумарыстычнага пачатку жніўнай паэзіі, запісанай у наш час, добра пацвярджае і кніга 3. Я. Мажэйка «Песні беларускага Паазер’я» 122. Яна ў цэлым добра адлюстроўвае сучасны стан калян-дарна-абрадавага фальклору ў запаветным краі белару-скай народна-паэтычнай культуры — Падзвінні, хоць збіральніца і не зусім дакладна этнічна акрэслівае рэ-гіён, беручы толькі яго частку — Паазер’е. Зборнік 3. Мажэйка ў пэўным сэнсе геаграфічна як бы наклад-ваецца на тую частку выдання II. Гілевіча (маецца на ўвазе «Песні народных свят і абрадаў»), якая адлюстра-вала малюнак сучаснага фальклорнага стану Віцебшчы-ны. У матэрыялах, сабраных этнамузыколагам, і можа менавіта таму, што этнамузыколагам, яшчэ паўней ві-даць эвалюцыя жанраў, бо выразней перадаецца функ-
    119 Гілевіч Н. С. Псспі пародных свят і абрадаў. С. 239.
    120 Там жа. С. 249, 250, 251, 258, 259.
    121 Там жа. С. 282.
    122 Мажэііка 3. Я. Песні беларускага Паазер’я. Мн., 1981. С. 156—210.
    з«
    35
    цыянальнасць твораў, у дадзеным выпадку каляндарных, канкрэтна жніўных песень. Адчуваецца, што ў спсвакоў развіваецца пачуццё дыстанцыі да традыцыйных тво-раў, абумоўленых абставінамі іх выканання. Няма не-пасрэднасці ўспрымання таго, аб чым спяваецца ў пес-ні, бо песня аддзялілася ад бытавых умоў, якімі была спароджана і якім была арганічна. Погляд на адлюстра-ванае ў слове ўжо не непасрэдны, а як бы з боку. Ад-сюль і ўзрастанне долі гумарыстычных матываў у па-важнай абрадавай песнятворчасці І23, і ўключэнне новых элементаў, своеасаблівае прыстасаванне традыцыйнай песні да сучасных умоў. Апошняе няблага пацвярджа-юць дажынкавыя песні са зборніка 3. Я- Мажэйка, і не толькі заменай слоў «гаспадар», «гаспадыня» на словы «старшынька», «брыгадзірава жана», але драбнейшымі зменамі ў тэксце (песні «Усе й барочкі высокія», «Як ха-дзіў спарыш», «Хадзіў раю, а хадзіў раю») І24. Разам з тым сучасны рэпертуар спявачак Падзвіння, як ён прад-стаўлены ў зборніку, красамоўна сведчыць аб стабіль-насці сюжэтнага складу каляндарных песепь. Тыповыя жніўныя творы «А жоначкі-лябёдачкі», «Мяне маці да-моў ждала», «Пара, жонкі, дамоў ісці», «У нас сягоння вайна была», «Сонейка, сонейка, закаціся скоранька», «Закурыўся ды дробненькі дожджык», «А я ў полі жыта жала», «Чыя гэта барада?», «Ішоў раёк дарогаю» і не-каторыя іншыя складаюць асноўны змест раздзела «Жытное, дажынкі» ў зборніку «ГІесні беларускага Па-азер’я». Запісы 3. Я. Мажэйка ў Падзвінні адлюстроў-ваюць і страты ў каляндарным фальклоры, у прыват-насці ў жніўных песнях. Яны выяўляюцца ў большым нашырэнні кантамінацыі тэкстаў, уключэнні ў іх слоў, што неарганічныя стылю каляндарна-абрадавай твор-часці, збядняюць яе 125. У асобных выпадках нават кан-тамінуюцца матывы з іншых каляндарных цыклаў 12й. У цэлым страты яшчэ нязначныя. Класічная жніўная песня (і разглядаемы зборнік красамоўнае таму свед-чанне) па-ранейшаму захоўвае ў Падзвінні свой даўней-шы працоўна-земляробчы змест і адпаведную яму па-этычную форму, хоць яны зусім не адпавядаюць ні са-