Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
24 Шпнлевскнй П. М. Обряды поселян Внтебской н Мннской гу-берннй прп уборке хлеба с полей. С. 26—27.
25 Романов Е. Р. Белорусскнй сборніТк. Вып. 8—9. С. 262—263, 265.
4* 51
родзіць. На выпалатае месца гэта дзеўка кладзець ку-сок хлеба з соллю, возьміць у жменю сцеблі, надломіць іх, закруціць разам з акрайцам хлеба з соллю і зверху яшчэ прыцісніць рукою к зямлі, штоб гэта ўсё дзяржа-лася крэпка, не распускалася. Гэта і ёсць барада»26.
Раманаў дадае, што хлеб на праполатае месца клалі пе на голую зямлю, а на разасланую між сцяблін хус-цінку або палатніну. На Гомельшчыне ж на «бараду» пакідалі абавязкова лапінку самага лепшага жыта. Вы-палаўшы «бараду», палівалі яе вадою, «каб не было за-сухі». На Гродзеншчыне (паводле інфармацыі, сабранай М. Я. Нікіфароўскім) сцябліны жыта, пакінутыя для апошняга снапа, не звязваюцца да таго часу, пакуль гаспадыня «пры спеве жней не заўе так званай бара-ды». Затым рабіўся той жа рытуал, што і ў іншых мяс-цовасцях пры завіванні «барады»: калоссе звязвалася чырвонай ніткай, між пакінутых жытніх каліў выполва-лася трава і клаўся акрайчык хлеба з соллю. Але потым у самім «чараванні» гродзенцаў над апошняй жменяй каласоў адбывалася нешта адметнае ад таго, што рабі-лася на Віцебшчыне ці Гомельшчыне. Гаспадыня, тры-маючы жменю жыта ў левай руцэ, кідала серп угору і крыху ўбок (натуральна, каб не ўпаў на галовы жнеям). Затым ужо гэту «бараду» клалі ў сярэдзіну апошняга снапа і звязвалі яго зверху і знізу (як звычайна). Неслі яго дахаты, каб пакласці ў гумно да Спаса, а затым выкарыстаць пры сяўбе27. ГІасля «завівання барады» кожная жняя павінна была тройчы перакаціцца па ёй ці проста побач з «барадой» па зямлі са словамі: «Ніўка, ніўка, аддай маю сілку на другую ніўку» 28. Паралельна з абрадам «завівання барады», а на Міншчыне рыхта-ваўся толькі вянок, тры дзяўчыны спляталі дажынкавы вянок, адна выбірала лепшыя каласы, старалася, каб сярод іх трапілі спарышы (двайныя каласы), другая віла вянок, а трэцяя яго падтрымлівала 29. Паводле за-пісу Шпілеўскага, дажынаючы апошні загон, кожная жняя адкладвала па каласку для аднаго супольнага снапа, так званага дажынкавага. Пасля таго як дажын-
26 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 176 (М, Нікіфа-роўскі замяняе мясцовую назву абраду «перапёлка» на звычнае яму на Віцебшчыне «завіванне барады»),
27 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1, ч. 1. С. 269.
28 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 262—263.
29 Там жа. С. 260.
52
кавы сноп сабраны, жнеі дзеляцца на дзве групы. Ста-рыя і замужнія жанчыны зносяць снапы, а дзяўчаты, сабраўшыся гуртом, выбіраюць паміж сябе «багіню», або «талаку», звычайна дзяўчыну бойкую, паглядную30. Згодна з запісам Шэйна, «выбіраюць дзеўку чэсную, масцярыцу песню пяяць і рацэі казаць» ЗІ. Забраўшы з сабою дажынкавы сноп, усклаўшы на галаву абранніцы вянок з каласоў і палявых кветак, жнеі з песнямі ад-праўляліся дахаты, у двор.
Ля брамы ці на ганку іх сустракалі гаспадыня, гас-падар. Пераймалі з рук жней дажынкавы сноп і вянок, выслухоўвалі віншаванне са сканчэннем жніва і зычэнне «ў здароўі за рок дачакаці» новага ўраджаю. Дажын-кавы вянок, як і першы сноп-гаспадар, клалі ў гумно, у засек, дзе ён звычайна ляжаў «да налецця, пакуль новы не прынясуць». Здаралася, зерне з яго, як і са сна-па-гаспадара, дабаўлялі ў жыта, што ішло на засеў» 32.
Прыняўшы з рук жней вянок, гаспадары запрашалі работніц на дажынкавае застолле. Сярод страў, ужыва-ных на дажынках, было некалькі абрадавых: бліны, мас-ла, сыта і густая каша. Каша — абрадавы атрыбут асноўных старажытных аграрных урачыстасцей, навод-ле народных вераванняў, на дажынках ужывалася дзеля таго, каб у будучым годзе пасевы былі «такія густыя, як яна» 33.
Духоўны змсст дажынкавага святкавання складалі песні.
Разгледзім асноўныя моманты дажынкавых звычаяў і абрадаў у аспекце выражаных у іх уяўленняў даўняга земляроба, з пункту гледжання пастаўленай задачы — высвятлення генезісу жніўных песень. 3 прыведзеных крыніц відаць, што пад час заканчэння жніва здзяйсня-лася найболей жніўных абрадаў, рытуалаў і дзействаў, ііакіраваных на забеспячэнне спору збажыны і захаван-не ўрадлівасці нівы на будучыню. Зразумелы клопат земляроба пра свой хлеб надзённы і будучыню сям’і знайшоў выражэнне ў міфалагічных формах мыслення. Асноўны абрад дажынак — «завіванне барады» мае ярка
411 Шпнлевскнй П. М. Обряды поселян Внтебской н Мпнской губерннй прн уборке хлеба с полей. С. 27.
31 Шейн ІІ. В. Белорусскне народные песнн. С. 177.
32 Там жа.
33 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1, ч. 1. С. 264; Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 262.
53
выражаны працоўна-магічны характар. I гэта паслядоў-на праглядваецца на ўсіх этанах выканання абраду, ва ўсіх яго элементах.
Паслядоўнікі міфалагічнай школы схільныя бачыць у абрадзе «барады» ахвяру казлападобнаму духу нівы. Упамінанне ў дажынкавых песнях, якія суправаджалі абрад «завівання барады», казла было для іх пацвяр-джэннем развітай Мангартам думкі, што «душа нівы ёсць казёл- ці козлападобная істота (як Фаун, Сіль-ван)»34. Карскі звяртае ўвагу на той факт, што ў наро-дзс рытуал «завівання барады» тлумачаць іначай: апош-няя жменька калоссяў пакідалася птушкам і звярам у падзяку за тое, што яны разнеслі, распаўсюдзілі хлеб на зямлі35.
У абрадзе «завівання барады», думаецца, нельга не бачыць імкнення старажытнага чалавека аграрна-магіч-ным спосабам захаваць спор, садзейнічаць урадлівасці півы на будучы час *. Дзеля гэтай асноўнай мэты і здзяйснялася цэлая даволі стройная сістэма рытуалаў — дзеянняў, слоўных пажаданняў. У старажытнасці стро-га ўлічваліся ўсе ўмовы магчымага магічна-працоўнага ўздзеяння на аб’ект увагі, у дадзеным выпадку — на ўраджай, урадлівасць. Тры чалавекі непасрэдна ўдзель-нічалі ў акце «завівання барады». У праполатую між сцяблін мясціну клаўся хлсб з соллю — аб’ект, менавіта якога выканаўцы абраду імкнуліся дасягнуць у выніку сваіх магічных захадаў і просьбы. У абодвух выпадках, калі «бараду» прыніскалі да зямлі і качаліся па ёй (карпаганічная магія) і калі яе неслі ў дажынкавым снапе ў хату, бачылі \ зярнятах апошняга снапа магіч-ную моц, здольную да асаблівай урадлівасці. Хоць і пе-раўтвораная ў фантазіі міфалагічнага сузірання свету, у гэтым факце бачыцца зыходная аснова заключаных у ім паняццяў. А менавіта тое, што ўяўленне старажыт-нага земляроба адштурхоўвалася ў дадзеным выпадку ад рэальнасці — ад здольнасці прыродна-расліннага све-
34 Карскнй Е. Ф. Бслорусы. Т. 3. Вып. 1. С. 201—202.
35 Там жа.
* У абрадзе «завівапня барады» навука апошнім часам схільна бачыць кантакт з памерлымі продкамі з мэтай заручыцца іх спры-яннем ураджаю на будучыню (гл.: Терновская О. А. Борода // Эгно-лннгвнстнческнй словарь славянскнх древностей. М., 1984. С. 113; Байбурнн A. К. Рнтуал: свое н чужое // Фольклор н этнографня. Проблемы реконструкцнн фактов траднцнонной культуры. Л., 1990; і інш.).
54
ту ўзраджацца ў зярняці да новага і, як правіла, дэ больш плённага жыцця. Земляроб са сваёй практыкі ба-чыў, як з аднаго зярняці ўздымалася дзесяць і больш зялёных парасткаў руні, а з яе столькі ж каласоў. Сты-хійна-матэрыялістычным, народжаным у працэсе працы бачыцца нам і звычай браць для «завівання барады» не проста некалькі самых апошніх сцяблін, а выбраных якраз там, дзе жыта было гусцейшае.
Падразанне апошніх каласоў як мага ніжэй і кідан-не пры гэтым сярпа ўгору — таксама працоўна-магічны акт прадуцыравальнага характару. Тут, па-першае, пра-глядвае імкненне паўней забраць спор з нівы, каб пера-даць яго праз засяванне новаму ўраджаю. Па-другое, у падкідванні сярпа ўгору нельга не бачыць акт заклі-нання росту, жаданне праз сімільную магію (падобнае выклікаць падобным) дасягнуць у будучым ураджаю жыта, якое вілося б трубамі. Апошняе ў вачах даўней-шых жней імітаваў сваёй спінкай падаючы серп: нагад-ваў густое рослае жыта, што «ў трубы павілося»,— адзнака, паводлс вобразнага народнага ўяўлення, вы шэйшай урадлівасці.
Дажынкавы вянок, асабліва калі ўлічыць, што ў яго ўпляталіся спарышы, таксама меў працоўна-магічнае прызначэнне. Таксама быў закліканы паспрыяць буду-чаму ўраджаю. 3 другога боку, меў ён спецыфічную абрадавую функцыянальнасць: быў атрыбутам вінша-вання гаспадара (гаспадыні) з заканчэннсм уборкі хлс-ба, сімвалам «божага дару» (Т. Нарбут). Адыгрываў і пэўную эстэтычную ролю. Абранніца жней-талачанак — пастацянка, «багіня» (па тэрміналогіі Шпілеўскага) хо-раша глядзелася ў светлым адзенні з сярпом на плячы і вянком на галаве. Гэта быў вобраз жняі, вястунні здзейсненай вялікай працы, што забяспечвала сям’ю галоўным — хлебам. Забяспечвала на ўвесь год.
Такім чынам, у жніўных абрадах як старажытным пласце матэрыялізаванага народнага светасузірання, звязанага з уборкай жыта, паслядоўна выяўляецца пра-цоўная аснова. Пры гэтым стыхійна-матэрыялістычныя ўяўленні пераплятаюцца з ірацыянальнымі, ідэалістыч-нымі, выкліканымі міфалагічным вобразным успрыняц-цем некаторых з’яў прыроды і самога земляробства. Нават пры дамінанце магічных элементаў глеба іх пра-цоўная, аграрная, мэта стыхійна-матэрыялістычная.
He выклікае сумнення той факт, што жніўная паэзія,
55
якая суправаджала жніўныя абрады, узнікла непасрэд-на ў працэсе працы, у ходзе авалодвання чалавекам прыродай. Жніўныя песні былі выкліканы да жыцця патрэбай чалавека аблегчыць працу, выказаць у іх свае перажыванні і імкненні. Есць падставы думаць (і ў гэ-тым у пэўнай меры нас пераконвае разгляд старажніў-най абраднасці), што першыя жніўныя песні ўзніклі ў працэсе спробы ўздзейнічаць на будучы ўраджай магіч-ным словам і дзействам. Зусім верагодна, што першыя песенныя радкі — словы заклёну. Менавіта з імпсратыў-най формы заклінання высноўваліся першыя песенныя вобразы і словы.
Калі ўслухоўваешся, напрыклад, у зажынкавую пес-ню «Радзі, сонца, жыта і пшаніцу», то ў заклёне яе між-волі чуеш калектыўнае заклінанне-просьбу, звернутую, згодна з язычніцкімі ўяўленнямі, да вышэйшага падаў-цы даброт — сонца, якое чалавек на зары цывілізацыі невыпадкова абагаўляў:
Радзі, сонца, жыта і пшаніцу, Радзі ярыну капамі.
Радзі, сонца, жыта і пшаніцу Поўны гумны стагамі...36
Гэта словы, вядома, ііс самой язычніцкай даўніны, дзе і паняццяў «копы» і «гумны» яшчэ, мабыць, не было, але генетычна яны ўзыходзяць да яе сваёй светапогляднай асновай і утылітарнай формай, функцыянальнай і сты-лсвай.