• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    Hi сыт, ні голадзен, Пасядзела гадзіначку, З’ела хлеба скарыначку,
    11 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 5. S. 741,
    12 Архіў Расійскай АН, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 37.
    67
    Да дай, Божа, мне мядзвежу сілу: Галовачка, як бочачка, А бачкі, як дошчачкі. 13
    Полудзень — тая бытавая рзалія, якая скарыстоў-ваецца ў жніўнай песні па асноўнай яе тэматычнай лі-ніі — паказе сямейных адносін. Тут лёгка знаходзіцца план супастаўлення маці і свекрыві, напрыклад па тым, з якім абедам спяшаюцца яны на пожню да жнейкі:
    Ой, жыта жну, пажынаю, На дарожку пазіраю, Да ці скора маці ісціме, Мне абедаць нясціме? Нясе хлеба булачку I мядочку ў кубачку. Я жыта жну, пажынаю, На дарожку пазіраю, Да ці скора свякроў ісціме? Нясе хлеба скарыначку 1 вадзіцы ў чаропачку. 14
    Скарынка хлеба і вада ў чарапочку, не ў збанку — тут вобразы, узведзеныя да ўзроўню сімвала. Праз іх вы-чарпальна выказваюцца адносіны, у дадзеным выпад-ку свекрыві да нявесткі.
    У адным з варыянтаў гэтай песні антытэза развіваец-ца не лінейна, кампазіцыя крыху ўскладнілася і ў цэлым твор атрымаў большую псіхалагічную і вобразную змяс-тоўнасць:
    А я ў полі жыта жала, На дарожку паглядала, Ці не йдзе мая мамачка, Ці не нясе мне палуднёвічак. Ідзе ж, ідзе не мамачка, А ідзе свякровачка, Ідзе, ідзе з нізкім сонцам, Ідзе з ліхім слоўцам... 15
    13 Карскнй Е. Ф. Матерналы для нзучення белорусскнх говоров. М„ 1907. Вып. 4. С. 174.
    14 Жніўныя песні. С. 121.
    15 Там жа. С. 122.
    68
    Асноўную сэнсавую нагрузку тут нясуць два апошнія радкі.
    Такім чынам, поы паказе, адлюстраванні такога ха-рактэрнага моманту жніва, як абед жней, песня рэдка калі дазваляе сабе адмовіцца ад інтэрпрэтацыі яго ў плане сямейных ці сацыяльных адносін. Вельмі пасля-доўна выкарыстоўваюцца сама бытавая калізія і ўсе рэаліі, звязаныя з ёй, каб выказацца на гэтыя карды-нальныя для жніўпай паэзіі тэмы. Але часам песня даз-валяе сабе адарвацца ад «праклятых» пытанняў рэаль-насці і намаляваць паэтычны абразок таго ж жнейскага палуднаваііпя на ніве. Пры гэтым звяртаецца да вобра-заў прыроды і выяўляе ў вобразнай сістэме, кожным эле-менце паэтыкі твора душэўную дабрыню, гарманічнае светаўспрыманне, мастакоўскую далікатнасць душы на-рода-творцы. Як г:->та заўсёды бывае ў мастацтве, твор пачынае жыць, свяціцца маіічны.м святлом тады, калі бывае ўдала знойдзены нейкі паварот, падказаны душэў-ным рухам, можа, творчай інтуіцыяй. Так і ў сціплым жніўным абразку, дзе да алегарычнага малюнка зной-дзена ў канцы песні асабліва дакладная думка, інтана-цыя, прасякнутая любасцю да чалавека:
    Журавачка крача — Палуднаваць хоча. А маленькі журавок Палуднаваць прывалок. Ой, нуце ж мы
    Да з добрымі людзьмі.16
    У працоўна-жвіўных песнях выказванне вядзецца то ад індывідуума, то ад гурту. Гучыць, так сказаць, то со-ла, то хор. Зрэдку адно і тое ж перажыванне можа быць выказана і сола, і гуртам. Аднак у гэтай разнавіднасці жніўных пераважае асабістае, індывідуальнае выказ-ванне. Звычайна ў форме лірычна-спавядальнай, проста лірычнай. Жывыя рысы жнейкі найвыразней прасту-паюць якраз з гэтых лаканічных лірычных маналогаў. Рысы гэтыя, натуральна, не індывідуальныя, але інтана-цыя самога лірычнага выказвання робіць іх вельмі адчу-вальнымі, бачнымі. Узнікае эфект непасрэдна пачутага голасу, жывой яго мадуляцыі.
    16 Радченко 3. Гомельскне народные песнн. С. 58.
    69
    «Глядзіць, глядзіць маё вочка: беражочак недалёч-ка»,— словамі песні выказвае жняя ў адных выпадках радасць ад набліжэння канца загона, канца работы, а ў другіх — боязь таго, што ў краі (краёчку, беражочку) стаіць прыганяты. 1 ў гэтым выпадку (варыянце) даец-ца сацыяльна-жорсткая трактоўка сітуацыі ў адпавед-насці з суровымі ўмовамі пары прыгонніцтва:
    Глядзіць, глядзіць маё вочка: Беражочак недалёчка, А на гэтым беражочку Стаіць прыганяты, Здаровы, чубаты.
    Судзі, Божа, мне дажаць, Бо ён скуру можа зняць. 17
    Вобраз прыганятага, прыставанькі, паводле іншых песень (у прыведзеных радках можна заўважыць спробу яго партрэта), у нейкай меры тыповы для жніўнай паэ-зіі. У прыватнасці, для працоўна-жніўных песень. Прый-шоў ён у творчасць жней непасрэдна з рэчаіснасці пры-гонных часоў. Адносіны народа, як іх выражае фальк-лор, да прадстаўніка панскай чэлядзі, двара пераважна негатыўныя. Яны абумоўлены спецыфічнай родлю пан-скага наглядчыка. Аднак нелыа сказаць, што погляд гэты ў песнях выказаны адназначна. Адны творы спакой-на канстатуюць паводзіны прыганятага, яго клопат пан-скага паслугача:
    У мяжу, жнейкі, ў мяжу. Ды ў мяжы прыганяты, Малады, нежанаты, На коніку паязджае, Сваіх жнейкаў прыганяе: — Жніце, жнейкі, не стаіце, Нс пажаўшы, не пойдзеце, ІІалуднавань не будзеце. 18
    У ініпых прыганяты як чалавек жорсткі характарызуец-ца ўскосна. I, як вайчасцей бывае ў народнай песні, ла-канічна. Гаворыцца, напрыклад, пра тое, што калі «ма-
    " Жніўныя песні. С. 123.
    18 Там жа. С. 134.
    70
    лады нежанаты» прыганяты ажэніцца, ён «з натуркі зменіцца». Такім чынам, за ім пакідалася перспектыва падабрэць. Часам у песні выказваюцца гуллівыя, нават паблажлівыя адносіны да прыганятага:
    Ой, я жну, пажынаю, У беражочак паглядаю. У беражочку прыганяты — Малады, нежанаты.
    Дай, Божа, дажаціся, Дай, Божа, дажаціся, 3 прыганятым абняціся. 19
    Крыху нечакана ў адной са жніўных песень недвух-сэнсоўна выказана нават спагада ў масе сваёй зненаві-джанаму прадстаўніку дворні. Творца песні далучаецца да перажывання «цівункі», па-чалавечы, спагадна па-дзяляс яго клопат:
    Закурэўся, кураўко, Зажурыўся цівунко: — У мяне ў полі дабпа многа, А ў гумне ні коласа.20
    Вядома, такая нетыповая трактоўка вобраза цівуна-пры-ганятага абумоўлена нейкім канкрэтным чалавечым ха-рактарам, канкрэтным чалавекам, які, нягледзячы на сваё спецыфічнае ў іерархіі прыгоннікаў становішча, пасаду, захоўваў у дачыненні да падначаленых яму жней людскасць, давер. У асноўным жа — і гэта цалкам ад-павядала ўмовам прыгоннай рэчаіснасці, паншчыны, як казалі ў народзе,— вобраз прыганятага (цівуна) у жніў-ных песнях атрымаў рэзка негатыўную трактоўку. Пры-ганяты «жнеечак падганяе, бізуном патрасае». У пра-цоўна-жніўных песнях можна назіраць небеспаспяховую спробу стварыць сатырычны вобраз заядлага панскага служакі з матывіроўкай такой выявы:
    А ў нашага прыганятага Ды з гарэх галава, 3 гарэх галава, па яблыку вочы, Што дзяржыць да паўночы.21
    19 Жніўныя песні. С. 123.
    20 Архіў Расійскай АН, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 42.
    21 Жніўныя песні. С. 86.
    71
    Жніўныя песні нават адлюстравалі пэўныя ілюзіі селяніна ў дачыненні паноў: тую думку, што ў прыгне-чанні простага чалавека не столькі вінаваты паны, коль-кі іх прыслужнікі-слугі, або «прыказнікі», кажучы сло-вамі песні. У песні выказваецца нават рашучасць жней-скага гурту расправіцца з найбліжэйшым сваім крыўдзі-целем:
    А добры паны, добры, Прыганятыя ліхі: Дамоў рана не пушчаюць, За постаці заганяюць, А мы постаці сажнём, Прыгапята — ражном. 22
    Прыганятаму, як і пану, у асобных песнях жнеі ўсёй сваёй праноўнай грамадой шлюць праклён. Прытым гэ-ты настрой, свайго роду пратэст супраць няволі, жорст-кай эксплуатацыі, здзеку, добра матывуецца вобразнай карцінай жніва, калі жнеям на панскім полі даводзіла-ся жаць не толькі «па сонейку», але і па яго заходзе — «па месяцу»:
    У нашага пана
    Да нядобрая слава: Па месяцу жыта жалі, Па зорам копы клалі. Цёмна ў полі, цёмна, Бадай таму цямней было, Хто дахаты не пушчае Да на полі нас трымае. А мы позна з поля йдзём Да прыганятага клянём.23
    У жніўнай песні захавала народная памяць яшчэ ад-ну «наменклатуру» феадальна-панскіх часоў — каміса-ра. Гэта пасада была вышэйшай ступенькай у іерархіч-най лесвіцы феадальна-паншчыннага грамадства. Камі-сару ў дварах прыгоннікаў падначальваліся бадай ці не ўсе катэгорыі слуг — цівуны, наглядчыкі і г. д.* Песня,
    22 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 179.
    23 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 1—2. С. 284.
    * Асобна пра чыны прыгонніцтва гл. арт. М. Я. Нікіфароўскага ў «Нарысах Віцебскай Беларусі» // Этнограф. обозр. М„ 1894. № 1. С. 54—55.
    72
    у якой жнеі звяртаюцца да камісара, не выказвае на-родных адносін да гэтай постаці з прыгоннага асярод-дзя. У творы няма пі яго сацыяльнай ацэнкі, ні накіду нейкіх рыс, што дазволіла б канкрэтызаваць вобраз. Xi-63 толькі засведчана зверхнасць камісара над цівунамі. Зварот да камісара дазволіў у песні ўзнавіць іншае: умовы прымусовай працы на полі пана-прыгонніка пад наглядам цівуноў, стому жней на зыходзе дня, іх пагар-ду да прыганятых:
    Ой, не рана,
    Пане камісару,
    Пусці нас дадому, Ой, не рана.
    Да ўжо нашы ручкі
    Досі намахаліся,
    Да ужо нашы прыставы Досі пабрахаліся, Ой, не рана.24
    Памешчык, пан у працоўна-жніўных песнях з’яўляецца ў строгай адпаведнасці з тым часам, калі ён звычайна паказваўся на пожні. Найчасцей надвячоркам, калі «ве-чар вечарэе», згодна са словамі песні. У творах надвя-чоркавай пары на жніве дамінавалі матывы наракання жней на стому, на боль у руках і плячах, просьба, патра-баванне хутчэй адпусціць дахаты. Даецца вобразная паэтычная матывіроўка, чаму жнеям трэба спяшацца дамоў.
    З’яўленне пана на ніве, «па пастаці», як падае яго песня, матывуецца рэалістычна: ён хоча даведацца, уба-чыць на свае вочы вынікі працы, упэўніцца, як выглядае ўраджай:
    А наш пан кароліку Прыехаў на коніку, На постаці аб’язджае, Сваіх жнеек аблічае, Ці многа жыта зжалі, Ці многа коп настаўлялі.25
    21 Розенфельд А. Белорусскне народные песнн Ц Сб. ОРЯС Ака-демнн наук. СПб„ 1904. Т. 77. № 3. С. 81—82.
    25 Жніўныя песні. С. 134.
    73
    Напачатку сустракаецца трохі карцінньт вобраз па-на, што раз’язджае на кані, прыспешваючы працу жней. Маналог, зварот чго да жней, дабрадушны. Вобраз яго малюецца калі не з пазіцый абрадавай ідэалізацыі, то, прынамсі, з нейкім нахілам да яс:
    Да ўжо вечар вечарэе, Наш пан весялее, На постаці паязджае, Свае жнеі прыганяе: — Жніце, жнейкі, жніце, Самі сябе не пазніце, Майго каня варанога, Мяне, пана маладога, Майго капя стракатага, Мяне, пана багатага.26
    Аднак у іншых варыянтах гэтага сюжэта налёт ідэа-лізацыі начыста звяты. У песні малюецца тыповы пры-гоннік, зацікаўлены ў адным — каб хутчэй было зжата яго жыта: «Жпсцс, жэнчыкі, жнеце,//Самі сябе не па-знеце, // Нс дажаўшы пе пойдзеце...» 3 вуснаў яго гу-чыць не просьба да рабочых, а грозьба.