Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Сонца па захадзе, узыход вячэрняй зары — малюнак даволі тыповы для жніўных песень. Само свяціла, што хавалася за лес, клікала ў жней згадкі пра дом і дава-ла рэальную надзею ім пакінуць «ніву-няволечку». З’яў-ленне вячэрняй зары асабліва паэтычна абыгрывалася ў песнях. Пры апісанпі яе ўяўленне творцаў жніўнай паэзіі на момант адрывалася ад суровай рэчаіснасці, быту, лёгка ўзлятала ў вышыню, дзе «крыллі духа» (М. Багдановіч) біліся вольна, думка клікала ў свет кра-сы, фантазіі. Тады промні зары асацыіраваліся з ключа-мі, а самім ключам надаваўся міфічны сэнс:
Да пара, жонкі, дамоў ісці, Пагубляла зара ключы, Каля постаці йдучы, 3 сонейкам гукаючы, А з месяцам жартуючы.
А \то тыя ключы знойдзець, З'і караля замуж пойдзець!38
У іншых варыянтах песні мара пра незвычайнае за-мужжа пры ўмове адшукання ключоў зары крыху зні-
36 Жніўныя песні. С. 152.
37 ЦДГМ Расійскай Федэрацыі, ф. 56 (беларускі архіў Кірэеў-скага — Бяссонава).
38 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 252.
80
жана, набліжана да нечага рэальнага ў жыцці сялян-скай дзяўчыны. «А хто тыя ключы найдзе, той увосень замуж зайдзе»,— канстатавала гэта ж песня, запісаная ўжо ў іншай мясціне, на Магілёўшчыне39.
Сярод уласна жніўных песень ёсць нізка твораў, якія, паводле сведчання інфарматараў, спяваліся перад даж-джом 40. Змест іх таксама сведчыць пра тую ці іншую сувязь гэтых твораў са зменай надвор’я. Цяжка было жаць, калі бязлітасна пякло сонца. Яшчэ нясцерпней бы-ло, калі пачынала парыць, усходзіліся хмары. 3 аднаго боку, дождж пагражаў перапыніць пільную працу, якая не цярпела адкладу. 3 другога боку, непагода, вымуша-ны перапынак у рабоце дазвалялі крыху адпачыць на-труджаным рукам і спіне. У жніўных песнях, спяваных перад дажджом, выражаны самыя розныя адносіны жней да пагоды і змен яе. Адны творы перадавалі наст-рой большай руплівасці перад дажджом: «Ды дай, Бо-жа, пагодачку//На нашу работачку.//Пагодачка ка-чаецца,//Работачка спяшаецца» 4|. Такая песня магла адлюстроўваць выпадак, калі жалі на сваім, гаспадар-скім полі, не пад прымусам, настрой самавіты працаві-тых жанок. Песні «Да пастуківае, да пагруківае» і «Дай, Божа, дождж» выказваюць зусім іншы настрой, зусім іншае жаданне жней. У іх — спадзяванне на тое, каб дождж залёг «на тры нядзелі, каб мы пасядзелі, дай на чатыры, каб мы адпачылі». Ёсць у гэтым песенным на-кліканні дажджу, вядома, і гумарыстычная нота. У песні «Разгані, Божа, хмарку» жнеі просяць занесці хмару «ў чужую старонку» дзеля таго, каб не перашкаджала «ра-ботку рабіці». Ў іншым творы сюжэта «жнеі просяць у Бога пагоды» дамінуе гумар з сацыяльным падтэкстам:
Псражані, Божа, хмарку Да на Русь, на Татарку, Да дзе панэ рылатыя, А мужыке багатыя, Пякуць хлебэ рагатыя, Ядуць хлеба па бохану, А п’юць вады па вядру,
39 Чуркін М. Беларускія народныя песні і танцы. С. 101.
40 Архіў Расійскай АН, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 41 адв.
41 Жніўныя песні, С. 120.
6. Зак. 920
81
А нашы людзі бедныя: Ядуць хлеба па крышачцы, А п’юць вады па лыжачцы.42
Звяртае на сябе ўвагу напра.мак, куды просяць жнеі перагнаць хмару,— «на Русь, на Татарку». Песня пахо-дзіць з Навагрудчыны і названы ў ёй кірунак — поў-дзень: Украіна, якая часта ў беларускіх народных пес-нях мянуецца Руссю, і Крым, у сярэднія вякі і пазней — аблада татараў. Так ускосным шляхам жніўная песня заключае ў сабе нейкую рэмінісцэнцыю гістарычнага во-пыту народа, нясе элементы гістарычнай памяці яго. У песні касарскай. або пакоснай, работнікі просяць ад-несці «хмарачку на панскія сенажаці» 43.
У цэлым жа жніўныя песні, спяваныя жнеямі ў на-дзеі на дождж, былі своеасаблівай душэўнай разрад-кай для работніц. Гіераважаў у іх гумар. Пры гэты.м дум-на адштурхоўваўся ад хатняга клопату жанчыны-сялян-кі, сакавіта маляваўся народны быт:
Нанясі, Божа, аблачынку!
На тры дні адпачынку:
Адзін дзень — малоць, талоч, А другі дзень — ваду насіць, А трэці дзень — дзяжу мясіць!44
Кола хатніх абавязкаў сялянскай жанчыны ў гэтым пяцірадкоўі замыкаецца на асноўным — нарыхтоўцы хлеба для сям’і; этапы яс — малонне мукі, замес дзя-жы — перададзены лакапічпай і выразнай інфінітыўнай формай.
Але вернемся да скаргаў народнай душы, што выга-лошвала па зыходзе дня на пожні жніўная песня ў сваёй працяжнай, старой як свет мелодыі, напоенай жалем незлічоных пакаленняў беларускіх жанок. Стомленыя цяжкай, аднастайнай працай за доўгі летні дзень, жнеі жаляцца сонцу, ласкава просяць яго хутчэй закаціцца за лес, даць адпа«ыць натруджаным рукам і спінам. Інтымны тон апеляцыі жней да свяціла (зварот «соней-
12 Архіў Расійскай АН, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 41 адв.
43 Грынблат М. Песні беларускага народа. Т. 1. С. 26.
44 Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Вып. 1. С. 45.
82
ка-каласочак») узмацняе непасрэднасць пачуцця, вы-казанага ў песні:
Сснейка-каласочак,
Каціся за лясочак:
Ты ўжо нам прынадаела, Сярэдзінка забалела, Ручкі-ножкі панямелі.45
Шуканке жняёю спагады ў сонца, што чутно ў жніў-най песні, гучыць вельмі натуральна. Высокаму сведку сваёй мазольнай, ад світання да змяркання, працы жняя ў песні вылівала жаль на стому і шырэй прыадкрывала душу — скардзілася на неспагаду ў сям’і, дзе злая свя-кроў замест таго, каб даць адпачыць зняможанай на жніве, здарожанай маладзіцы, слала яе далёка па ваду. У словах песні, яе рытме так і чуецца натуральны мінор ды задушэўны, спавядальны тон:
Закаціся, сонейка,
За лес, за дубраўку, За высокую горку.
Мне, маладзе, дамоў ісці,
Цераз шчырыя бары, Цераз цёмныя лясы.
У мяне дома не матухна,
А ліхая свякрованька, Пасылаець па вадзіцу, У шчыры бор, у крыніцу...46
У тоне звароту жней да вечаровага сонца чуюцца роз-ныя нюансы. Пераважае просьба, спадзяванне на спага-ду — тон задушэўпы, шчы.мліва-пяшчотны: «Закаціся, соўнейка, да за гару борздзенька». Аднак часам тон зва-роту ў песнях набірае адценне дакору, пачынае гучаць патрабавальна, нават імператыўна. Знаходзіцца адпа-ведная лексіка, дзеяслоў, загадчая форма якога гучыць асабліва выразна, зкспрэсіўна. Паралельна — і гэта га-лоўная ідэйная задача песні—ствараецца надзвычай дакладны рэалістычны вобраз самой жніўнай працы, яе характару, цяжару:
Да заляж, сонца, заляж — Наглядзелася па нас.
45 Жніўныя песні. С. 174.
46 Шейн П. В. Белорусскне песнн. С. 186.
ь*
83
Сярпэ жалі — нажаліся, Ручкі бралі— набраліся, Насвяціліся вочкі Аж да цёмнае ночкі.47
Часцей усё ж, чым да сонца, у якога жняя шукае спа-гады, разумення, у працоўных жніўных песнях гучыць зварот да тых, хто быў побач і ад каго залежала, праца-ваць жнеям да цямна ці яшчэ пры дзённым святле вяр-нуцца да сям’і, дзяцей—хатняга клопату. Зварот да пана, яго наглядчыкаў у жніўных песнях, спяваных пры канцы жніва, мае розны характар. Тут, як і ў жыцці, ня-ма аднамернасці, аднатыпнасці. Просьба, патрабаванне, гуллівая нота знаходзяць разнастайнае паэтычнае ўва-сабленне — сваю інтанацыю, вобразную фактуру. Ха-рактэрна, што ў зваротах жпей да пана, у тым ліку і да пана-прыгонніка, жніўныя песні не выяўляюць прыкла-даў прыніжэння годнасці жанок. Просьба гучыць роў-ная, матываваная позняй парой («Пала раса на пожань-ку», «Сонейка зайпіло за бор»), патрэбай агледзець гас-падарку, пакарміцо дзяцей, мужа. Зварот можа мець альтэрнатыўны з.мест: «Кароль наш пан, кароль,//Пус-ці нас дамоў парой.//Калі дамоў не пушчаеш,//To дай нам праводнічка,//Маладога малойчыка» 48. Гумарыс-тычная ўсмешка, у якой, аднак, ёсць і элемент выкліку, суправаджае пачцівы зварот жней да пана ў песні «Ой, наш пане-ароліку» 45.
У вечаровых песнях жніва матыў «час-пара дадомі-ку» дамінаваў. Жнеі выражалі ў ім сваё непасрэднае ад-чуванне, натуральнае жаданне. Для таго каб напомніць тым, ад каго залежала здзяйсненне іх жадання, права ў час пакінуць ніву, вярнуцца дамоў, жнеі знаходзілі са-мыя розныя формы паэтычнага выказу.
Жніўныя песпі, асабліва ўласна жніўныя, працоўныя, і асабліва тая іх група, што рэалізавалася на жніве пад канец дня, даюць багаты матэрыял для меркавання аб народным характары. Творчасць жней выяўляе яго ў паэтычным слове досыць акрэслена, ярка. Сцвярджае трываласць працоўнага чалавека, яго духоўную станоў-часць, чалавечнасць, непрыманне зла, несправядлівасці. I рашучасць, у тым ліку сацыяльную, грамадскую. Ва
47 Архіў Расійскай АН. ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 44.
48 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 5. S. 749.
49 Там жа.
84
ўсёй масе твораў гэта, натуральна, выяўляецца праз асобныя штрыхі, ьобразы, інтанацыі. У некаторых — канцэнтравана. Яны як злепкі з натуры самога народна-га характару. У асноўным цэласнага, моцнага. Прываб-насць характару парода, выражапая ў жніўнай песні, мабыць, аднолькава паўстае як з твораў маналагізава-ных, так і з аб'ектывізаваных, апавядальных. Тым больш што лірычная і эпічная формы мастацкага выяўлення ў жніўных песнях, як і ў іншых, не раздзелены нейкай перагародкай, а ўзаемна пранікаюць, спалучаюцца. I ўсё ж лірыччыя жніўныя з іх непасрэдпым выказам душы, настрою чалавека неяк выразней, рэльефней ак-рэсліваюць вобраз той жа жняі. Гэтага, праўда, нельга сказаць пра яе сацыяльны антыпод, створаны выяўлен-чымі сродкамі жніўнай паэзіі, пана. Слова яму ў жніў-най паэзіі даецца радзей. Воблік яго бачыцца і схоплі-ваецца ў слове перш-наперш самой жняёй, народам.
Мы гаварылі аб сацыяльнай актыўнасці, рашучасці народнага характару, выяўленых у жніўных песнях, якія спяваліся ад імя гурту, калектыву, грамады. Згадвалі, разглядалі песні «Бадай пану ў двары страшна», «Да ў нашага пана нядобрая слава», «А добры паны, добры» і інш. He з менпіай выяўленчай выразнасцю адлюстра-ваны гэтыя рысы народнага характару і асабліва не-прыняцце прыгнёту, сацыяльнай несправядлівасці і ў паасобных маналагічна-песенных выказваннях жней, творах, лірычных формаю. У песні «Да ўжо слонейка за лес коціцца», напрыклад, гранічна стомленая прыгон-ная жняя не чакае літасці ад наглядчыка, пакладаецца на сваё чалавечае права, гатовая на ўсё дзеля яго аба-роны. Характар жанчыны акрэслены ў творы выразна, адназначна:
Да ўжо слонейка за лес коціцца, Мне, малодзенькай, дамоў хочацца: Да ўжо ручанькі нарабіліся, Да ўжо ножанькі нахадзіліся, Да ўжо вочанькі наглядзеліся, Ужо прыставанька настаялася. Я прыставаньку да ражном прайму, Сама, малада, дамоў пайду.50