Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Сакатала сонейка, Да за лес заходзячы,
75 Жніўныя песні. С. 315.
103
Плакала нявестачка, Пад сяло падходзячы: — Журыць, журыць свёкарка, Што рана дамоў прыіішла, Што рана дамоў прыйшла, He вячэраўшы нашла: Лыжачкі нямытыя, Пасцелькі нясланыя.
— He сварыся, татулька, Другі раз пазней прыйду, Другі раз пазней прыйду, Павячэраўшы, знайду...76
Мала светлых, радасных фарбаў знаходзіла жніўная паэзія, выяўленча асэнсоўваючы такія кардынальныя тэмы жыцця чалавека, як замужжа, сямейнае быццё. I гэта з’ява, так сказаць, аб’ектыўная. Народнае паэ-тычнае слова адбівала тыповае, больш характэрнае. Ад-люстроўвала пераьажна на рэаліях быту, тых яго прая-вах, што дазвалялі расказаць пра чалавека ў яго сямей-ных і грамадскіх сувязях, узаемаадносінах. Распавядае жніўная песня пра чалавека, пра жанчыну-працаўніцу, яе долю вельмі пранікнёна, на ўзроўні сапраўднага мас-тацтва. Рэаліі працоўнага быту, якімі песня пераважна аперыруе як вобразным матэрыялам, умее абагульніць, вылучыць, ажывіць настроем, злучынь паэтычнай дум-кай, зрабіць фактам высокай паэзіі. He разжаліць, але тонка дакрануцца душы, выклікаць суперажыванне і здзіўленне. I ўсё перадаць праз абразкі, якія відучы ажываюць перад вгчыма. Вось яшчэ адна лірычная спо-ведзь беларускай жняі, ужо без упамінання бытавых падрабязнасцей Песня — сама грацыя радка, пласты-ка слова:
Павілося бела павучынне Па чыстаму полю, Павілося.
Дасталося мне, маладзенькай, Ліхое замужжа, Дасталося.
Я ўмела чытаці, пісаці, Шоўкам вышываці,
76 Шырма Р. Р. Беларускія народныя песні, загадкі, прыказкі. С. 44.
104
Я ўмела.
Дасталася няверпаму мужу, Да ліхому свёкру, Дасталася.
Забылася чытаці й пісаці, Шоўкам вышываці, Забылася.77
Жанчына жаліцца не на страчаную маладосць, хоць мо-жа і гэта ёсць дзесь глыбей у падтэксце, не на нейкія канкрэтныя бытавыя прыцясненні, маральны прыгнёт, a на большае — немагчымасць духоўнасці ў душнай ат-масферы адчужэння, неспагаднай сям’і, дзе няверны муж і ліхі свёкар. Лішні раз пераконваемся, што высо-кае ў народнай культуры было забяспечана духоўнасцю і маральнасцю яе творцаў, глыбокім адчуваннем чала-века і ўменнем убачанае, адчутае, перажытае таленаві-та ўвасобіць у слове.
У кожным каляндарна-абрадавым цыкле ёсць ня-шмат, дзе больш, а дзе менш, песень лірычнага, любоў-нага характару. Некаторыя фалькларысты схільны гля-дзець па іх як на адвольна прымеркаваныя, выпадковыя ў цыкле. Згодны разглядаць іх толькі як рэпертуар пэў-най пары года. I ва гэта ёсць некаторыя падставы.
Вядомы публікатар і даследчык беларускага фальк-лору М. В. Доўнар-Запольскі ў 90-я гады мінулага ста-годдзя пісаў: «Пінчукі, таксама, як і паўднёвыя бела-русы (рэчыцкія, мазырскія; у паўночных гэты падзел забыты), дзеляць свае лірычныя песні на вясну, лета, восень і зіму, г зн. на веснавыя, летнія, асеннія і зімо-выя. Песні гэтых разрадаў нічога супольнага з якімі б там не было абрадамі не маюць: гэта лірыка самага разнастайнага зместу. Гэты падзел даволі цікавы»78.
Аднак інтымная лірыка, як і гронка сюжэтаў на тэму замужжа, якія сустракаюцца ў розных каляндарных цыклах, трапіла туды невыпадкова. Захоплены яны бы-лі ў арбіту той ці іншай групай абрадавых песень ці ар-ганічна развіліся ўнутры абрадавага цыкла — пытанне не такое і дробнае для фалькларыстыкі, як можа здац-ца на першы погляд. Падрабязней займацца ім тут не будзем: гэта б завяло нас далёка ад пастаўленай тэмы
77 Жніўныя песні. С. 236—237.
78 Довнар-Запольскнй М. В. Песнн пннчуков. С. 5 (Прадмова).
. 105
даследавання. Асобныя меркаванні, погляд свой на гэту з’яву, аднак, мусім выказаць. Той факт, чаму ў розныя каляндарна-абрадавыя цыклы песень трапілі творы вя-сельнай, або дакладней перадвясельнай, тэматыкі, мож-на растлумачыць бытавымі ўмовамі, звычаем. Справа ў тым, што вяселлі даўнсй, хоць і спраўлялі псраважна ўво-сень, калі канчаліся пільныя палявыя работы і завяр-шаўся практычна гаспадарчы год земляроба, толькі асеннім перыядам не абмяжоўваліся. Аддавалі дачок і жанілі сыноў, зыходзячы з пейкіх канкрэтных сямейных абставін, волі маладых, і ў іншую пару года. Найчасцей зімой, у мясаед, і пасля заканчэння вясенніх палявых ра-бот, каля Сёмухі. Натуральна, што для дзяўчыны, якая рыхтавалася выйсві замуж у гэты час, актуальнай была і тэма будучага замужжа, вяселля. Творы, што ўзнікалі на тэму замужжа ў каляндарных цыклах, не ўключалі элементаў вясельнай абраднасці, чым перш за ўсё і ад-розніваліся ад уласна вясельных. У іх замужжа тракта-валася не як здзейсненая рэальнасць, а як перспектыва, можа, мара. Што датычыць інтымных матываў, то з’яў-ленне іх у кожным каляндарным цыкле абумоўлена бы-ло, трэба думаць. універсальнасцю феномена кахання. Духоўны свет дзяўчыны, маладога чалавека чуйна ад-клікаўся на ўсё, што акружала іх, было ў жыцці. У тым ліку і на прыроду, паравыя змены яе. Вясна рабіла ча-лавечую душу асабліва ўспрымальнай, чулай да таго, што было наўкола. Невыпадкова і ў саміх абрадавых веснавых песнях і тых, што не былі звязаны з абрадам, вельмі багата інтымных матываў. Нямала іх і сярод ку-пальскіх ды пятроўскіх песень. Сярод жніўных — ня-шмат. Тут іх пацяснілі матывы працы, сямейная ды са-цыяльная тэматыка. Жняя рэдка выказваецца пад час жніва аб сваіх інтымных перажываннях. Хіба жнучы адна, на сваім полі, бацькоўскім загоне. У працы гра-мадой, на талацэ інтымныя выказванні, зразумела, не маглі мець месца. Для гэтага патрэбны былі іншыя ўмо-вы, чым ніва, дзе кіпела цяжкая і руплівая праца, ды яшчэ гуртавая, калектыўная. He заставалася лішне мес-ца жніўна-лірычнай (любоўнай) і за дажынкавым ста-лом. Там дамінавалі матывы велічальныя, абрадавыя, пакідаючы толькі крыху месца гумарыстычным, бясед-ным. Праўда, як сведчыць А. Разенфельд («Зажынкі і дажынкі...»), на дажынках спяваліся вясельныя песні.
Адна з летніх (жніўных) песень, запісаных у пачат-
106
ку стагоддзя на Навагрудчыне, можа быць жывой ілюст-рацыяй пашыранаіа ў народзе звычаю жаніць сына пе-рад жнівом, каб мець у гарачую пару рабочыя рукі, па-мочніцу. Гэта была адна з праяў свайго роду сялянска-га прагматызму, калі сям’я адным заходам вырашала дзве задачы. ІІесня сведчыць аб вялікай ролі бацькоў пры вырашэнні будучага лёсу сына і дачкі, жаніцьбе іх або выдачы замуж:
Зялёная гарэйшако Да на лес налягае, He само ж яно налягае — Ветрык павявае.
Маладзенькі Марцінко Жаніціся размышляе, He сам жа ён размышляе — Матка яго наракае, Бо яна служкі не мае.
— Да жаніся, Марцінко, Да жаніся, дзіцятко, To будзе нам служка: Будзе ў дому дамоўніца, Будзе ў полі работніца I к людзям прыветніца.79
Характэрная дэталь: хлопец «жаніціся размышляе» матчынымі словамі, думкамі. Прыязна-зычліва бачыць і малюе маці сыну будучую сваю нявестку, яго жонку, якая, паводле яе слоў, будзе «ў дому дамоўніца, ў полі работніца і к людзям прыветніца». Так у ідэале бачылі-ся народу сямейныя адносіны, так успрымаўся, павінен быў успрымацца новы чалавек, які назаўсёды прыходзіў у сям’ю. На ніве маці вастрэй адчувае сваю страту, што не стала яе памочгіцы, «серпіка залатога і жэнчыка ма-ладога» (песня «Учора была субота» са Старобіншчы-ны). Твор па-мастацку інтэрпрэтуе факт выдачы маткаю дачкі замуж якраз напярэдадні жніва:
Учора была субота, А сягоння нядзелечка. Пайшла маці жыта жаці, Стала сярпы раскладаці
79 Архіў Расійскай АН, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 43.
107
I жэнчыкаў расстаўляці.
— Божа ж мой міласцівы, Няма сярпа залатога I жэнчыка маладога.80
У песпі вельмі арганічна, з адпаведнай інтанацыяй пе-рададзена магчына задума—бедаваннс па аддадзенай замуж дачцы, узноўлены ў вобразнай форме звычай ста-рэйіпай жняі, гасвадыні расстаўляць у патрэбным па-радку жанцоў на постаці. Створапы паэтычны абразок жніва і адначасна засведчаны звычай выдаваць дачку замуж «насупраць лета», тады, калі бяруць: гаспадару, у якога было некалькі дачок, выбіраць час, калі зручней іх аддаць замуж, нс даводзілася.
Мы ўжо гаварылі пра тое, што вяселлс, калі яно згад-ваецца ў песнях каляндарных цыклаў, фактычна толькі канстатуецца, даецца нейкі агульпы яго вобраз ці назы-ваецца асобная дэталь, часам сімвал, уласцівы вясельна-му звычаю, вясельнаму абраду. У жніўнай песні са Случчыны, дзе гаворыцца пра жаніцьбу хлопца, пады-ход яго вяселля, жніво, якія-небудзь атрыбуты яго не ўпамінаюцца. He звязаны змест песні з самім жнівом і асацыятыўна, як іэта бывае ў некаторых жпіўных пес-нях. Думка аб вяселлі-жаніцьбе маладога хлопца рэа-лізуецца вобразна-паэтычна, з выкарыстаннем сімволікі. У цэлым выяўленчая палітра песні маляўнічая, светлая. Тон спакойна-апавядальны. Агульны вобраз жыцця, на-маляваны ў творы, замроена-паэтычны:
Пад арэхавым кустом Начавалі начлежнікі, Начуючы агонь клалі Дай хлопчыка пагуквалі: — Да хлопчычак-брацейка, Тут твайго каня няма, Да пабег твой конічак Па залаты пярсцёначак I па белу пярыначку, Па маладу княгінечку.81
Уласна інтымная лірыка ў жніўных песнях не складае самастойнай групы. У рамках «жніва» (у народзе такую
80 Архіў Расійскай АН, ф. 104, воп. 1, спр. 325, л. 15.
81 Там жа, л. 92.
108
назву побач з найменнем «лета» мае ўвесь жніўна-песен-ны цыкл) інтымныя матывы развіліся як прэлюдыя да групы песень аб замужжы, да твораў, у якіх п а ч ы н а е гучаць вясельная тэматыка. Жытнім жнівом канчалася найадказнейшая г.алявая работа, неўзабаве надыходзі-ла восень, і гадавы песенны круг замыкаўся ў асноўным на тэме будучага замужжа, вяселля. Дзяўчына (лірыч-ная гераіня гэгых песень) духоўна рыхтавала сябе да вялікай перамены ў асабістым жыцці. I ўжо ў песнях жытняга жніва пачынае абазначацца, набіраць зместа-вае і вобразнае акрэсленне тэма, якая стане скразной у восеньскім каляндарным цыкле.
Што датычыць інтымных, любоўных матываў, як яны рэалізуюцца ў рамках жніўна-песеннага цыкла, то мож-на адзначыць дзве асаблівасці. У адных творах сюжэты іх «прывязаны» да жніва сітуацыйна. У іншых гэта су-вязь ніяк не праступае. Інтымныя перажыванні пера-даюцца сцісла, праз нейкі вобраз, часцей прадметна-рэчыўны:
Я жну й валы пасу, Каробачку малін нясу. Каробачка маленькая, Для свайго міленькага.82
Жніўныя песні інтымнага характару малююць сустрэчу закаханых. Іх размову, заляцанне хлопца. Даволі пашы-раны сярод жніўных сюжэт «хлопец просіць дзяўчыну пераняць яго каня»83. Відаць, вобразны змест гэтага сюжэта меў некалі сімвалічны сэнс: пераняць або не пе-раняць каня азначала згоду або нязгоду на заляцанне, нават замужжа: