• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    Церэз бор зялёненькі Бяжыць конь вароненькі, А за ім ў пагоню пан Мікітка. Перад ім сустрэчанька — Маладая дзеванька.
    — Дзеванька, душа мая, Пераймі каня майго! Каня майго варанога,
    82 ЦДГМ Расійскай Федэрацыі, ф. 56.
    83 Жніўныя песні С. 227—233.
    109
    Мяне, князя маладога, Каня майго плясівага, Мяне, князя шчаслівага...84
    Дыялог — адказ дзяўчыны носіць крыху какетлівы, піто і натуральна для заляцання, тон. Звычайна сураз-моўнікамі выступаюць хлопец, бел малойчык, імярэк. ёсць тэндэнцыя падвысіць імя яго: «пан Мікітка», як мы бачылі ў прыведзевым фрагменце песні; лірычны герой называе сябе князем, у чым нельга не бачыць уплыву вясельнай паэзіі. Нярэдка залётнікам выступае «мешча-нін-дваранін» або Гіроста «дваранін». Дыялог дзяўчыны з прадстаўніком вышэйшага сацыяльнага стану носіць у такіх выпадках іншы характар. Шляхетнаму залётніку сялянская дзяўчына адказвае з годнасцю, падкрэсліваю-чы сваё ўменне «тонка прасці, беленька бяліць». На за-прашэнне залётніка ехаць з ім: «Кідай, дзяўчына, зала-ты сярпок-сярпочак//На жытні снапочак,//Мы пайдзем лужком-беражком, калінавым мостам,//Там мы зной-дзем пасцелі з пухоў і пярыны»—дзяўчына патрапляс адказаць з тактам, цнатліва, без прыніжэння: «Не ву-чыла мяне родна мамка белу пасцель слаці, да вучыла мяне тонка прасці, беленька бяліць, беленька бяліць, у трубачку качаць», г. зн. та.му, што складала, паводле народных уяўленняў, важнейіную вартасць будучай Maui, сялянскай жанчыны, якой трэба было напрасці і на-ткаць, каб сваімі рукамі апрануць, дагледзець сям’ю85. Нельга не аддаць палежнае народным талентам: думка гэта ўвасоблепа ў лаканічныя простыя вобразы, з пачуц-цём прыгожага, дасканалым адчуваннем эстэтычнай ме-ры.
    Лейтматывам жніўных песень тэматычнага круга «за-мужжа — вяселле» могуць быць словы адной з іх: «Ле-та ж маё, лецейка,//Ужо я твая не жнеечка!//Мамка мая, матуленька,//Ужо я твая не служачка...» 86 Такі настрой, гэта думка ў розных яе адменах увасабляюцца ў змесце многіх песень вылучанай групы.
    Характэрная дэталь: у жніўных песнях, прысвечаных тэме замужжа, будучая змена ў жыцці дзяўчыны паэ-тычна асэнсоўваецца праз вобраз пакінутага дачкою
    84 АГТ, ф. 5, спр. 4, л. 12.
    85 ЦНБ АН Беларусі, АРКіР (фонд С. П. Сахарава).
    86 Шыр.ма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 172
    110
    сярпа. Апошняе мы ўжо сустракалі пры разглядзе песні «Учора была субота». Серп, пакладзены на куфар у пес-ні «А ўжо Маруся адслужыла», ключавы і вызначалыіы вобраз, праз які раскрываецца сэнс твора:
    А ўжо Маруся адслужыла, Серпік на куфар палажыла. He будзе серпік жыта жаці, Трэба да яго прынаняці.87
    Жыта, лён, заламлёная каліна, перапёлка — вобра-зы, што складаюць прыродную паралель вобразу дзяў-чыны ў песнях жніва. Асабліва ў песнях, якія распрацоў-ваюць тэму будучага замужжа, расказваюць пра дзяў-чыну на парозе вялікай перамены ў яе жыцці, лёсе. Воб-раз, узяты з прыроды, вельмі арганічна суадносіцца з вобразам чалазека. Непасрэднасць пачуцця, выкліканага гэтым суаднясеннем, дасягаецца праз зварот да свету прыроды, адчутага сэрцам:
    — Ой, красуйся, жыцейка, Калі цёпла лецечка.
    — Як жа мне красавацца?
    Буян всцер павяваець, Красу маю абіваець,— He даець красавацца. — Ой, красуйся, дзевачка, У роднага татачкі.
    — Як жа мне красавацца? Кожны дзень сваты едуць, He даюць красавацца, У белае прыбірацца.88
    Гэта ж тэма, сюжэт рэалізуюцца і праз паралель лёну, які, стоячы пры дарозе, «бядуе»: «Не даюць мне вырасці, семю майму выспеці». Дзяўчына адпаведна перажывае з-за таго, што частыя сваты не даюць ёй вырасці, «русай коскі выплесці».
    Тэма будучага замужжа (падкрэслім, яна ніяк не з’яўляецца скразной у жніўнай паэзіі), зразумела, час-цей, чым у разгледжаных выпадках, рэалізуецца на ма-
    87 Гілевіч Н. Песні народных свят і абрадаў. С. 238,
    88 Там жа. С. 249.
    111
    тэрыяле жніва. Вобразы яе непасрэдна «ўзрастаюць» на глебе рэалій жніўнай працы, самой жытняй нівы. Пры гэтым, здараецца, добра перадаецца душэўны стан ма-ладой дзяўчыны, яе развага, за якой відно жаданне хоць крыху аддаліць момант расстання, і яе зварот, просьба, звернутая да маці:
    I мамачка, мая кветка, He аддавай замуж улетку, Я за зімку збяру сілку, Я за зімку збяру сілку На свякраткіну ніўку, Бо свякраткіна ніўка Вяліка і ўрадліва, А я жнучы натамлюся, Прыйду дамоў наплачуся. А майго таткі ніва, Хоць вяліка — не ўрадліва. А я жнучы не ўтамлюся, Прыйду дамоў — напяюся.89
    Як бачым, супрацопастаўленне бацькавага і свякратка-вага дамоў тут прадвызначае і кампазіцыю, і вобразны змест твора, і аснсўную яго думку, выказаную ў манало-гу лірычнай гераіні. Прынцып антытэзы пры адлюстра-ванні жыцця ў бацькавым і свёкравым доме ў жніўных песнях, такім чынам, набыў універсальны характар.
    Вобраз заломленага дрэва, асабліва каліны,— сім-валічны вобраз, звязапы з вясельна-песепнай традыцыяй. У песні жніва ён, трэба думаць, патрапіў разам з вясель-най тэматыкай іменна з сямейна-абрадавай лірыкі. Ар-ганічна тут «прыжыўся» ў творах з характэрнай песенна-жніўнай рытміка-інтанацыйнай арганізацыяй страфы:
    Заламлёна ў лузе каліна, Яшчэ педазрэла, Зала^лёна.
    Хто ж яе смеў так зялёну заламіць Яшчэ ведазрэлу, Хто яе смеў?
    Заламіў яе ціхі дробны дожджык I буйкенькі ветрык,
    89 Жніўныя песні. С. 273.
    112
    Заламіў яе.
    Заручона малада дзяўчына, Яшчэ недаросла, Заручсна...
    Хто ж яе смеў так маладу заручыць Яшчэ недарослу, Хто яе смеў?
    Заручыў яе малады Андрэйка
    Яшчэ недарослу, Заручыў.
    Ды вязёна яна лугам-берагам, Калінавым мостам, Ды вязёна.
    Прывязёна к цісовай краваці Белу ложу слаці, Прывязёна.
    He так яна белу ложу сцелець,
    Як сільненька плачыць,
    He так яна.
    Ды не ўчыла мая маці Белу ложу слаці, Ды пс ўчыла.
    Тольві ўчыла мая маці Цянюсенька прасці, Толькі ўчыла.
    Тольк' ўчыла цянюсенька прасці Ды гусценька ткаці, Толькі ўчыла. Белька бяліці, Хораша пашыці, Міламу надзеці, Людзям паглядзеці.90
    Такая рытмаінтанацыя і адпаведная ёй структура стра-фы найчасцей сустракаюцца ў жніўных, асабліва да-жынкавых, песнях. Гэта характэрнае запавольванне рытму (яно надае асаблівую грацыёзнасць радку) праз паўтор: «Заламлёна ў лузе каліна, яшчэ недазрэла, за-ламлёна»—вельмі адметная дэталь працяжных песень летняга жніва. У такім варыянце ў паэтыцы іншых ка-ляндарна-абрадавых цыклаў яна не выяўляе сваёй эстэ-тычнай прадуквыйнасці.
    90 ЦНБ АН Літвы, ф. 21, воп. 122, л. 27—28.
    8. Зак. 920
    1 13
    Песня «Ой, дымна поле, дымна» (пашырана пера-важна ў паўночна-заходнім рэгіёне) стварае алегарыч-ны вобраз вяселля, як вайны. Такая вобразная трактоў-ка вяселля вядома і іншым каляндарным жанрам, у прыватнасці калядкам і валачобным песням. Аднак у жніўнай паэзіі гэты сюжэт мае сваю арыгінальную мас-тацкую інтэрпрэтацыю. Выяве вясельнай дружыны, якая «вядзе паступ» на цесцеў двор, папярэднічае вобраз «дымнага поля», які і дае своеасаблівую алегарычную настройку па ўспрыняцце ўсёй карціны ў цэлым:
    Ой, дымна поле, дымна, Ды не само яно дымна: Там малойчык ваюе, Па і.м татка бядуе.
    — He бядуй, мой татачка, Нс адзін я ваюю.
    Сівы конь пада мною, Гзсгюдзь Бог пада мною, Уся дружына еа мпою Да. як рой, вылятае, Як бел мак, расцвітае... — Памажы яму, Божа, Цесцятку зваяваці, Дзевачку к сабе ўзяці. 91
    Гуманістычны эспект жніўнай паэзіі добра выяў-ляюць, можна сказаць, падкрэсліваюць песні, прысвеча-ныя ўдаве і сіраціне. Яны складаюць невялікую тэма-тычную группу ў аесенна-каляндарным цыкле «лета», але яна няблага сьедчыць аб тым, што працоўная жніў-ная песня ў параўнанні з «чыста абрадавай» імкнулася актыўней «уварвацца» ў жыццё, расшырала тэматычны дыяпазон жанру. Для раскрыцця душэўнага стану сі-раты, удавы, іх перажыванняў жніўная песня даскана-ла карыстаецца вобразамі прыроды, якія спадарожні-чалі працы жней ва полі, арганічна асацыіраваліся з нівай і яе бліжэйшым акружэннем. Зварот да вобраза перапёлкі выкліканы самой рэальнасцю і эстэтычнымі меркаваннямі. Перапёлкі, якія гняздзіліся на полі, звяр-талі ўвагу на сябе ўжо самой прысутнасцю на ніве, сваім характэрным клічам («піць-палоць»—так расшыфроў-
    '" Жніўныя песні. С. 257.
    114
    ваўся ён у народзе). Невыпадкова перапёлка трапіла і ў народныя вераванні, звязаныя са жнівом. Вобраз яе даволі часта «мільгае» ў жніўнай песні, працоўнай і да-жынкавай яе разнавіднасцях. Ен рэалізаваны нават як самастойны матыў:
    Перапёлка-пташачка, Па яру лятаеш, Дабро аглядаеш,	4
    Жнейкам памагаеш:
    Стому удаляеш, Вадзічку пасылаеш, Дзень укарачаеш.92
    У песні канкрэтна гаворыцца пра помач птушкі, адвеч-най жыхаркі збожжавых палёў, жнеям пад час іх цяж-кай працы на жніве. Перапёлка — не толькі ўцеха для вачэй стомленай жпяі, хоць і гэта нечага варта, але знач-на нешта большае. Яна здымае стому, укарачае дзень і, паводле слоў песні, пасылальніца вадзіцы. У гэтым апош-нім, відаць, знайшла выражэнне народная прыкмета, згодна з якой перапёлка сваімі паводзінамі магла звес-таваць змену надвор’я і, як мінімум, наступленне над-вячорка і з’яўленне расы па пожні.
    Каляндарна-абрадавая паэзія, і гэта ўжо агульнае месца ў фалькларыстыцы, вельмі шырока ахоплівае са-бой, пераўтвараючы ў слове, прыродны свет. Аднак і пры актыўным пранікненні ў яго — рэдкі выпадак, калі пры-родны вобраз адзін складае сабой змест усяго твора, па-асобнай песні. Звычайна ў сістэме песенных вобразаў ён адыгрывае дапаможную ролю і ў зместавым, і ў мастац-кім плане. У ім адлюстроўваюцца пэўныя перажыванні чалавека. Найчасйей вобраз, узяты з прыроды, складае паралель псіхалаг'чнага і стылёвага характару. Такое, прынамсі, мы назіраем і ў вобразе перапёлкі са жніўных песень. Гэты вобраз дае арганічную паралель да вобра-за сіраты. Як трывожна шукае перапёлка свайго гнязда на ніве, трэба думаць, зжатай пожні, так узрушана за-глядае жнейка-сірата ў сцюдзёную ваду ў калодзежы з думкай пачуць голас бацькі «на чужой старонцы»:
    Лятала серая перапёлка Да па жоўтаму полю,
    92 Гілевіч Н. С. Песні народных свят і абрадаў. С. 239.
    8’	115
    Шукала серая перапёлка
    Свайго гняздзечка, Ідзе ляжала яечка, Ідзе дзеткі сядзелі I ў палёт паляцелі. Хадзіла бедная сірацінка Па багатаму полю, Шукала бедная сірацінка Свайго роднага бацькі, А знайшла сцюдзёну вадзіцу У рублёным калодцы.