Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
У розных дажынкавых пе.снях спарышова-райковай (так назавём яе) групы спарыш, раёк, дабро, Бог прама ўзаемазамяняюць адно другога. Сюжэтная схема ў гэ-тых песнях адна: спарыш або раёк, або дабро (у зла-чэнні збажыны), або Бог ідуць дарогаю, а гаспадар за-прашае іх у сваю гасподу ці гумно, матывуючы просьбу тым, што ў яго там парадак, напрыклад, усё падрыхта-вана для святкавання дажынак або «гумно вялікае, азяроды высокія», г. зн. ёсць куды ўвайсці «з густымі снапамі да з частымі капамі». Лагічна меркаваць, што вобразы спарыша і райка — тварэнні больш рапніх форм міфалагічнага мыслення. Міфалагічнае паходжаннс іх найболып пераканаўча пацвярджаюць уяўленні аб спа-рышы, што адбіліся ў вераваннях, песнях, нарэшце, у самой семантыцы гэтага слова, якая неаддзельна ад па-няцця «тварыць, множыць, прыносіць прыбытак, по-спех». Такім чынам, рай (раёк), як і спарыш,— язычніц-кае ўвасабленне прадуцыравальных сіл прыроды, зоа-морфная ці антрапаморфная істота, закліканая ўяўлен-нем старажытнага чалавека памагаць, спрыяць яму ў барацьбе за жыццё. У сістэме дажынкавых песень воб-разы спарыша, райка, дабра даюць магчымасць намаля-ваць яркія бытавыя карціны жыцця і працы земляроба, падняць на адпавсдную вышыню ўяўленне аб гумані-стычным сэнсе іх, далучацца праз створаную паэтычным словам эмацыянальную атмасферу да духоўных трады-цый, што ўвабралі ў сябе святло і цяпло душ многіх пакалснняў.
Твораў з акрэслена міфалагічнымі матывамі ў да-жынкавай паэзіі няшмат. Тым не менш уся яна ў цэлым мае старадаўні абрадавы каларыт. У значнай меры абу-моўлены ён абрадавай ідэалізацыяй, якая аб’ектыўна надавала эпічны характар стылю песень, адпаведную пластыку іх вобразнай сістэме і рытма-меладычнай ар-ганізацыі слова.
Каб паглыбіцца ў дажынкавую паэзію, лепш зразу-мець яе функцыянальную і эстэтычную прыроду, трэба
133
пільней прыгледзецца да саміх дажынак як абрадава-бытавой з’явы. Бо, натуральна, характар дажынкавых песень, змест і форма выражэння у іх былі шмат у чым абумоўлены як уяўленнямі, звязанымі з уборкай галоў-нага ў жыцці земляроба — збожжа, так і той эмацыя-нальнай атмасферай, што ўзнікала на гэтай вялікай працоўнай урачыстасці. Сама ж атмасфера спараджа-лася рытуалам, усёй бытавой абстаноўкай дажынак і калектыўным усведамленнем таго факта, што здзейсне-на вялікая работа, у якой здабыты рэальны плён, здоль-ны забяспечыць дабрабыт, жыццё чалавека.
Такім чынам, перш-наперш трэба ўзнавіць этнагра-фічны малюнак дажынак — святкаванне іх, вобраз свята.
Як ужо было відаць з разгляду магічных актаў заві-вання «барады», сплятання вянка, трохкратнага качан-ня жней па ніве дзеля таго, каб вярнуць страчаную сілу і захаваць яе на будучае лета, асноўныя дажынкавыя абрады, што вельмі адпавядае самой прыродзе аграр-най, жніўнай абраднасці, здзяйсняліся на полі. Надзеў-шы на галаву адной з выбраных спаміж жней дажын-кавы вянок, з апошнім снапом у руках, у які, як памя-таем, была ўвязана і завітая «барада», талака адпраў-лялася дахаты, у двор. Па дарозе, на ўсім яе працягу, жнеі спявалі дажынкавыя песні. Сапраўды, такім чы-нам пры заканчэнні жніва поле раілася ад жней, дажын-кавых песень. Магчыма, менавіта гэты вобраз поля, якое зараілася белымі постацямі жней і звонам песень, навёў на думку спявачку-інфарматарку растлумачыць дажынкавы раёк як метафару 2І.
Прыйшоўшы да гаспадара на падвор’е, жнеі з пакло-нам уручалі яму дажынкавы сноп і адзявалі на гала-ву вянок. Зноў жа ўвесь рытуал суправаджаўся адпа-веднымі песнямі. Жняя-пастацянка ці, што бывала най-часцей, абранніца дзяўчат, якая нссла дажынкавы сноп і вянок, перадаўшы іх гаспадару, гаварыла павіншаван-не-рацэю. Гэта апошняя ў старажытнасці была (мы ўжо раз звярталі на гэта ўвагу) магічным заклінаннем на ўраджай: «Летась пасаджана, сёлета ўзрошчана на буйных вятрах, на дробных дажджах. Перанёс Бог це-раз залаты сярпок, перанясі ж, Божа, цераз лёганькі
21 АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 39, л. 17. Зап. Л. Салавей у 1971 г. на Пастаўшчыне.
134
душок, у таку ўмалотам, у дзяжы падходам, на стале — сыццю. Прашу пана, вянок, а нам піці мядок» 2Z. Гаспа-дар і гаспадыпя, якія сустракалі талаку на ганку, запра-шалі жней у хату.
Пачостка на дажынках звычайна была шчодрай. Ха-рактэрна, што сярод страў у дажынкавым застоллі, як сведчаць больш раннія апісанні ўрачыстасці, былі такія, якім надавалася абрадавае значэнне. Гэта ў першую чаргу густая каша (лічылася, што яна павінна забяспе-чыць на будучае лета густыя ўсходы руні) і бліны23. Названыя два віды ежы лічыліся абавязковымі сярод дгжынкавых страў. На дажынках ужывалі таксама масла, мёд і сыту і, акрамя гарачых страў, халодныя за-кускі і гародніну, якая паспявала да жніва 24.
Над абрадавай, аднак, выразна дамінавала святоч-ная, урачыстая частка. У дажынкавым застоллі і пасля яго гучала перад усім бесперастанку песня. У песнях аддавалася належнае гаспадару, сабранаму багатаму ўраджаю, жнеям, якія, паводле слоў песні, «усё поле зваявалі». Натуральна, у матывах слаўлення, узвышэн-ня земляроба, плёну яго працы, у форме іх паэтычнага выражэння бачны элементы міфалагічнага мыслення. А наогул у дажынкавай песнятворчасці рэалістычнае вобразнае бачанне і адлюстраванне жыцця, перажыван-няў чалавека, прыроды часта перамяжоўваецца з міфа-лагічным. Нават адзін і той самы сюжэт, як мы перака-наемся пры аналізе, бывае ўвасоблены сродкамі ў ад-ным варыянце міфалагічнай, а ў другім — рэалістычнай паэтыкі. Пры ўсёй устойлівасці каляндарна-абрадавай паэтычнай традыцыі яна праяўляе рух у часе, здаецца, не трацячы нічога ні ў зместавым, ні ў эстэтычным плане.
У ёмістым раздзеле песенных дажынак даволі лёгка вылучаецца некалькі тэматычна-жанравых груп. Не-калькі песень утвараюць своеасаблівую ўводную частку дажынкавага святкавання. Гэта творы, якія суправа-джалі сам дажон, здзяйсняныя на ніве абрады. Песні як бы выраслі з саміх абрадаў, узнаўляюць іх у паэ-тычным слове, часам проста ілюструюць абрадавыя дзействы ці выказваюць ідэю таго ці іншага абрадавага
22 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1, ч. 1. С. 264.
23 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 262.
24 Шпнлевскнй П. Обряды поселян Внтсбской н Мннской губер-ннй прн уборке хлеба с полей. С. 25.
135
моманту. Іх характарызуюць міфалагічныя матывы, за-клёны і рэчытатыўная рытміка (песні «Я бародачку палю», «Да паліце полейкі», «Канец ніўцы, канец» і інш.). Па меры таго як песня «адрываецца» ад абраду,, яна набірае большую паэтычную выразнасць, набывае шырэйшы эмацыянальны дыяпазон, I гэта даволі добра «дэманструюць» паасобныя творы ўводнай дажынкавай групы. Напрыклад, песні, што гавораць аб сканчэнні жніва:
Павейце, ветры, Люлі рана, па чыстым полі, Нясіце весці, Люлі рана, к Госпаду Богу, Што ў нас сягоння, Люлі рана, жыта дажалі, Жыта дажалі, Люлі рана, копы стаўлялі. А дай жа, Божа, Люлі рана, ў полі капамі...25
У песні, якая яшчэ не паспявае адмовіцца ад заклё-ну (ёп з’яўляецца ў капцы), ужо нейкае шырэйшае «ды-ханне». Зварот да ветру з просьбай занесці весці аб сканчэнні жніва да Бога набывае выяўленча-вобразную выразнасць. Яшчэ большую арганічнасць, рэалістыч-насць ён атрымлівас, калі адрасуецца гаспадару, пану:
Павейце, ветры, Рана, рана Па чыстым полі, Нясіце весці Нашаму пану, Што яго жнейкі Жыта пажалі, Жыта пажалі, У копы паклалі. Ой, часта, густа На небе звёзды, Ой, часцей, гусцей На полі копы...26
Калі ў жніўных працоўных песнях самога жніва да-мінуе вобраз жняі, на першым плане свет яе перажы-
25 Жніўныя песні. С. 411.
26 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 209.
136
ванняў, то ў дажынкавых побач з ім узвышаецца вобраз земляроба-гаспадара. Зварот жней да гаспадара гучыць асабліва часта. Гэта абумоўлена бытавой і абрадавай спецыфікай дажынак.
Гаспадар, паводле ўсталяванай традыцыі, сустракаў жней-талачанак, прымаў ад іх сімвалічныя атрыбуты ўраджаю, разам з гаспадыняй частаваў жней, аддаючы асаблівую ўвагу ў першую чаргу галоўнай жняі — па-стацянцы. Да гаспадара як галавы сям’і адносіліся, на-туральна, і віншаванні з заканчэннем жніва, зборам плёну. У дажынкавых песнях яны набывалі форму велі-чання, услаўлення гаспадарскага двара, нівы і гумна — увасаблення самога багацця збажыны. У гэтым плане дажынкавыя песні пераклікаюцца з валачобнымі. Праў-да, паэтычнае выражэнне аналагічнага зместу ў іх зу-сім непадобнае, хоць паасобнымі элементамі паэтыкі яны і набліжаюцца.
Вобраз гаспадара аб’ядноўвае (можа, крыху фар-мальна) некалькі тэматычных груп дажынкавых песень, праходзіць праз большасць з іх. У залежнасці ад кан-крэтнай бытавой сітуацыі, якая ўзнаўлялася ў песні, ён набывае адпаведны змест і характар. У першых, умоўна названых намі ўводнымі, творах вобраз земляроба-гас-падара атрымлівае лірычную падсветку. Ен выступае клапатлівым, уважлівым у дачыненні жней-работніц. Гэта дасягаецца выкарыстаннем лірычнай інтапацыі, прыроднай вобразнай паралелі, якая сама па сабе на-огул не нясе лірызму і ў залежнасці ад кантэксту можа надаваць вобразу і эпічны адценак. У сукупнасці з ін-шымі паэтычнымі кампанентамі ў песні «Лятаў саколік па полю» і яе варыянтах прыродны паралелізм усё ж прыдае вобразу лірычны каларыт, і гэта псіхалагічна адпавядае настрою жней, якія скончылі працу і чакаюць заслужанай узнагароды:
Ляцеў саколік па полю, Збіраў пташачкі да бору. — Да бору, пташачкі, да бору, Ужо наляталіся па полю.
Задушэўны, лірызаваны характар носіць уведзены ў тэкст песні дыялог. Ён мае задачу падкрэсліць вартасць, маштабнасць зробленай жнеямі работы:
137
— Нямнога ж мы ляталі, Чырвоны ягадкі збіралі!
Дыялог перапыняецца эпічнай канстатацыяй, каб зноў працягвацца далей аж да завяршэння твора формуль-ным вобразам земляробчай паэзіі:
Ездзіў гаспадар па полю, Збіраў жанцы дадому. — Дадому, жэнчыкі, дадому, Ужо нагуляліся па полю! — Нямнога то мы гулялі, Усё густа жыта жалі, Тоўстыя снапкі вязалі, Частыя копкі складалі. Колькі на небе зорачак, Столькі на полі копачак. 27
Песні ўводзін у дажынкі, або падрыхтоўчага перыя-ду дажынак, перадавалі' і радасць гаспадара ад сабра-нага ўраджаю. Эпізм іх хоць і даволі вытрыманы, але не строгі. Здаецца, гатовы прарвацца лірычным выказ-ваннем. Міфалагічныя вобразы, якія сустракаюцца ў гэтых творах, добра спалучаюцца з рэалістычнымі і ўспрымаюцца як паэтызацыя працы: