• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала,
    48 Жніўныя песні. С. 515.
    150
    Рада, рада.
    Рада, рада наша гаспадынька, Што жыта сажала, Рада, рада.
    Досыць, досынь шэрай перапелцы Крылейкам махаці, Досыць, досыць.
    Досыць, досыць нашай гаспадыні Па полі хадзіці, Досыць, досыць Па полі хадзіні, Гаршчочкі насіці, * Досыць, досыць.49
    Песня «Рада, рада шэра перапёлка» мела шырокі арэал бытавання50. Распашыранасці яе, устойліваму ўтрыманню ў рэпертуары жніва спрыяла рэалістычная форма адлюстравання і асаблівая пранікнёнасць воб-разнага зместу, а таксама аб’ектыўна «запраграмава-нае» ў творы суперажыванне. He ў апошнюю чаргу, му-сіць, спрыяў і той факт, што песня мела шырокі адрасат: кожная жняя, выконваючы песню, слухаючы яе, магла лёгка пачуцца на месцы гаспадыні, да якой у канкрэт-ным выпадку было звернута песеннае віншаванне.
    Значныя вобразныя выяўленчыя магчымасці дажын-кавых песень былі звязаны з тым сацыяльна абумоўле-ным фактам, што дажынкі часта адбываліся ў панскім двары. Папраўдзе, у дажынкавым рэпсртуары песні, звернутыя да пана, займаюць вялікае месца. Гэта, трэба думаць, тлумачыцца тым, што буйныя землеўласнікі вельмі ахвотна выкарыстоўвалі старадаўні народны звычай калектыўнай працоўнай узаемадапамогі як вель-мі зручны, надзейны спосаб хутчэй сабраць ураджай. Карыслівасць матываў склікання на талаку, якое часта практыкавалі памешчыкі, прадстаўнікі адміністрацыі і кліру з-за таннасці і выгоднасці яго, у свой час адзначаў А. Сержпутоўскі, этнограф асабліва чуйны на сацыяль-ныя, грамадскія аспекты народнага быту51.
    * У гліняных гаршках, гаршках-спарышах прыносілі стравы на ніву.
    49 Жніўныя песні. С. 503—504.
    50 Там жа. С. 501—504, 791—792.
    51 Сержпутовскнй A. К. Очеркн Белоруссвв: Толока //Жнвая старнна. СПб., 1907. Вып. 4. С. 210.
    151
    Віншавальна-велічальныя дажынкавыя песні, зверну-тыя да пана, давалі жнеям-талачанкам шырокія, аба-пёртыя на рэаліях памешчыцкага быту выяўленчыя маг-чымасці стварэння адпаведнага моманту, функцыяналь-насці песні паэтычнага вобраза. Тут пры ідэалізаванай выяве можна было адштурхнуцца ад нечага рэальнага, за нешта канкрэтнае «зачапіцца» ўяўленню. У духу на-іўнай ідэалізацыі ўсхваляўся сам выгляд панскага два-ра, яго багатыя будынкі. На фоне іх, натуральна, узвы-шаўся і вобраз іхняга гаспадара:
    У нашага пана харашэнька на дварэ, Харашэнька на дварэ пабудаваны свірнэ: Гонтамі пабіваны, сабалямі пакрываны. Каля таго будыначка не сакол вылятае — Наш пан пахаджае.
    Да за ім дзеткі — як рой высыпае, Як мак зацвітае.52
    Пры гэтым песні выяўляюць вельмі паэтычнае бачаннс іх стваральнікамі асобных аб’ектаў адлюстравання, тых самых, напрыклад, свірнаў, што нібыта пабудаваны «з цясовага лесу, салаўёвага голасу». У другім выпадку падвышаецца пан, які, паводле слоў песні, «багат над усімі панамі». Багацце ж яго бачыцца ў тым, што ён будуе «два двары з цясёвага цёсу, крулявецкага лесу». ГІадвышэнне гаспадарскай годнасці пана, такім чынам, ідзс і за кошт такой дэталі, як будаўнічы матэрыял, прывезены з-за мяжы, з Круляўца, горада, які ў свой час адыгрываў важную ролю ў гандлёвых сувязях у Еўропе.
    Часам ідэалізацыя панскага багацця, двара набірае форму чарадзейных матываў, уласцівых для казак. Так выкарыстоўваецца сюжэт аб трох чароўных ручаях або пра Дунай, які плыве цераз панскі двор трыма ручаямі:
    Да ў першым ручайцу Гарэліца горка, А ў другім ручайцу Вінцо зеляненька, А ў трэцім ручайцу Мядок саладзенькі.53
    52 Czeczot J. Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny... S. 11.
    53 Federowski M. Lud Bialoruski, T. 5. S. 727.
    152
    Уласна, матыў «трох чарадзейных ручаёў» у дажын-кавых песнях меў сваю мэтавую падаплёку. У асобных варыянтах гэтаіі песні акцэнт асабліва выразна клаўся на шчодрае частаванне, на якое намякалі, якога спадзя-валіся жнеі-велічальніцы:
    А чыё ж то поле добра:
    3 гор віно цякло, На даліны салодкі мёд? Нашага пана поле добра: Там яго віно цякло, Там жа з гор віно цякло. Там жа віно вядром бралі, Там жа жнеек частавалі.54
    Аднак утылітарны аспект песні часцей за ўсё заста-ваўся ў падтэксце. Намаганні жней-талачанак былі скіраваны перш-наперш на тое, каб як мага пышней уславіць гаспадара — спраўляльніка дажынак, знайсці адпаведную паэтычную форму для яго ўзвелічэння. I гэту вынаходлівасць, якую з поўным правам называем мастацкай, паэтычнай, дажынкавыя песні выяўляюць даволі паслядоўна. Калі для селяніна мерай яго багац-ця ў дажынкавых песнях найчасцей называецца поўнае, накладзенае збажыной гумно ці багата абстаўлены, на-рыхтаваны для прыёму жней стол, дзе «кубачкі мёдам паналіваны», то выгляд панскай гасподы, двара даваў падставы для большага ўзлёту творчага ўяўлення, фан-тазіі пры іх абмалёўцы.
    У даўнсйшых фальклорных запісах (у сучасных, нават ад самых таленавітых яго носьбітаў тэкст не даносіцца, скажаецца) вылучаецца дажынкавая песня «А ў наша-га пана на двары куна йграла». Узвышэнне годнасці ўладальніка двара ў ёй дасягаецца праз паказ (стварэн-не) нязвычнага абразка гульні куніцы і собаля на пан-скім падвор’і. Уласна, паказана гульня багатых звяркоў, з каштоўнымі шкурамі— чым і падкрэслівалася ў песні багацце ўслаўлянага песняй гаспадара-абшарніка. Вось фрагмснт з «Беларускага архіва» Кірэсўскага:
    У нашага пана
    На дварэ куна йграла, На дварэ куна йграла,
    54 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 8. S. 101.
    153
    Сабаля вызывала: — Саболю, саболю, Пагуляем з табою, Развесялім пана Й паню маладую...55
    У запісе гэтага тэксту, занатаванага ў 80-я гады XIX ст. на Случчыне, праз «размову» куны з сабалямі акцэн-туецца якраз тая каштоўнасць, якую маюнь прыручаныя звяры і сакол на панскім двары. Змест песні, аднак, тут «павернуты» ў нейкі гуманістычны ракурс. Дасягнута абумоўленае функцыянальнай прыродай песні ўслаў-ленне гаспадара, а жорсткі змест, які стаяў за гэтым услаўленнем, аказаўся зняты:
    У нашага пана
    На двару куна йграла, На двару куна йграла, 3 сабалямі размаўляла: — Ой, саболю, саболю, Паляцім мы з табою, Бо хоча пан пастраляці: Да куначку — на шубачку, А бобрыка — на шапачку, Саколіка — на аклады, Каб былі паны рады.56
    Матыў палявання, пашыраны ў калядках, валачоб-ных ды вясельных песнях, выкарыстоўвасцца і ў дажын-кавых. Праўда, адзін раз. Гаспадар, які справіў дажын-кі, «панок маладзенькі», услаўляецца безадносна да сабранага ўраджаю, праз удалае, шчаслівае паляванне. Сюжэт разгорнуты ў каларытную бытавую сцэну са зва-рстам мужа да жонкі, з наказам ёй пайсці «ў піўніцу і ўтачыць мсду дайніцу». Дарэчы, у апошняй дэталі вы-яўляецца імкненне намаляваць сцэну багатага несялян-скага быту і няўменне вытрымаць яе да канца — быта-выя рэаліі рознага сацыяльнага асяроддзя змешваюцца: мёд у панскай піўніцы ўсё ж налівалі ў посуд, больш ад-паведны гэтаму пітву, чым дайніца. Агульны паэтычны вобраз песні даволі самавіты, малюнак яскравы, рыт-мічная арганізацыя радкоў дынамічная, адметная:
    55 ЦДГМ Расійскай Федэрацыі, ф. 56.
    56 Архіў Расійскай АН, ф. 104, воп. 1, спр. 312, л. 24.
    154
    А наш панок малады, Пад ім конік вараны. Ен паехаў паляваць, А Бог яму шчасце даў: Дзевяць лісаў упаляваў, Дзевяць лісаў упаляваў, Дзесятага сабаля, Чым дарыці караля.
    — А йдзі, жонка, ў піўніцу, Утачы мёду дайніцу, Наша сям’я нямала, Вып'ем мёду два вара.57
    Арыгінальны сюжэт у песні «Золата, золата на таку малочана». Перш-наперш цікава асэнсоўваецца вобраз «намалочанае зерне — золата»; з аднаго боку, гэта псра-асэнсаванне ў духу міфалагічных уяўленняў, наіўнай ідэалізацыі, з другога — рэалістычны вобраз, заснава-ны на асацыяцыі залаціста-жоўтага буйнога зерня з зо-латам. Сюжэт песні засноўваецца на ўмоўна-казачным ходзе: «Хто золата пералічыць — той на вайну нс па-едзе». Віншавальна-велічальнае прызпачэпне песні рэа-лізусцца нс прама. Само велічаіше не тое што завуалі-равана, але неяк адметна выяўляецца ў вобразным ра-дзе твора. Песня мае рысы эпічнасці. У першай частцы дзеянне разгортваецца паслядоўна і выражаецца пасіў-най формай дзеепрыметніка:
    Да золата, золата На таку малочана, На таку малочана Да ў святліцу ўношана, Хто золата псралічыць — Той на вайну не паедзе. 58
    У поўным варыянце песні пералічваюцца, называюц-ца тры паслядоўна здзейсненыя дзеянні: жыта — золата на таку малочана, у святліцу ўношана, на стале (скам’і) насыпана (пакочана). Створаны эпічны абразок з’яўля-ецца завязкай сюжэта. Затым варыянты песні розняцца ў залежнасці ад аб’екта звароту жней-талачанак, ад таго, каго яны велічаюць песняй. У выпадку звароту да
    57 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 5. S. 729.
    58 Архіў Расійскай АН, ф. 216, воп. 3, спр. 1059, л. 1.
    155
    пана адзін ракурс выявы: «Ен золата пералічыць і на вайну не паедзе, пашле каня варанога і сядзелка зала-тое»59. Або, што найчасцей паўтараецца ў песні: «Па-шле служку верненькага, пашле слугу каханага і коніка прыбранага»60. У тых варыянтах твора, дзе аб’ектам узвелічэння выступае сужанька або проста імярэк, не адыходзячы ад ужо вядомай нам сюжэтнай схемы — «услаўляны пералічыць золата і не паедзе на вайну», песня «вышуквае» яму замену на вайне то ў маладым сыне, то ў маладым «вознічку»61. Ва ўсіх варыянтах песні ў тым, хто пойдзе, паедзе на вайну, відаць імкнен-не да ідэалізацыі: конь «пасылаецца» вараненькі, убра-ны, сам малады, прыгожы. Услаўленне гаспадара, у якім бы абліччы ён не выступаў, дасягаецца ў песні праз вы-лучэнне эпічнага героя, праз пастаноўку яго ў лепшыя ўмовы, чым акружэнне, нават блізкія. Гэта асабліва добра відаць у адказе імярэк на песенны выклік: «Хто золата пералічыць — той на вайну не паедзе»:
    Абазваўся Сымопька: — Я золата пералічу, А на вайну не паеду. Вышлю сына маладога I коніка варанога: Конік будзе гарцаваці, Сынок будзе ваяваці, Я сам, молад, панаваці.62
    Хоць велічальныя матывы ў магічна-абрадавым клю-чы, выкананыя па самай высокай мерцы наіўнай ідэалі-зацыі, займаюць у дажынкавых песнях значнае месца і шмат у чым прадвызначылі змест і каларыт дажынак, аднак толькі імі дажынкавая паэзія не абмяжоўвалася. Сярод дажынкавых песень нямала твораў, дзе велічан-не ідзе на рэалістычнай аснове. Адбылося свайго роду зніжэнне ўзроўню велічання. А ў асобных выпадках нават травестацыя віншавання, калі традыцыйнае ўзве-лічэнне выкарыстана як сродак абсмяяння, дасціпных кпін з пана. Але перш-наперш у дажынкавых вслічан-нях на рэалістычным узроўні адлюстравання ўжо чуваць