• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    I гаварыла ядраное жыта,
    У полі стоячы, Гаварыла:
    — Я й не магу ў полі стаяці, Каласком махаці, Я й не магу.
    I толькі магу па полю капамі, Па таках тарпамі, Толькі магу.
    1 гаварыла малада Верачка Сваёй роднай мамцы, Гаварыла:
    — Я й не магу ў цябе, мамка, быці, Вяночак насіці, Я й не магу.
    Толькі магу ў Алёшкі быці, Чэпчычак насіці, Толькі магу.76
    Такая песня магла вельмі дарэчы, арганічна гучаць на дажынках у таго гаспадара, у якога была на выданні дачка.
    У іншых выпадках дажынкавая песня, прысвечаная сыну гаспадароў, не захоўвала ўсіх атрыбутаў паэтыкі жніўных песень. Абстрагавалася ад іх, жніўнай атма-сферы, захоўваючы, аднак, рытма-меладычную аснову жніўнай паэзіі, нейкі ўнутраны лад яе. Так паслядоўна да жніўных дажынкавых песень у паўночна-заходнім
    76 Жніўныя песні. С. 512.
    іі’
    163
    рэгіёне Беларусі і за яе межамі (твор вядомы ў запісе Я. Карскага, К- Тышкевіча і ў сучасным, 70-х гадоў) народная традыцыя адносіць песню «Пахіліўся зялёны дубочак». Варыянты яе малаадбежныя. Усе іх лучыць сум, часам прыхаваны (у запісе Карскага), а часам адкрыты, які слаба стасаваўся з вясёлай у прынцыпе дажынкавай атмасферай. Тым выразней, між іншым, твор выяўляе сваю гуманістычную аснову. Можа гэта крыху суб’ектыўна, але паслухаем самую песню:
    Пахіліўся зялёны дубочак
    3 гары да ў далочак, Пахіліўся.
    Пакланіўся малады малойчык Для роднай матулі, Пакланіўся.
    Пасхаў ён долам-даліною,
    Чужой стараною, Паехаў ён. Да й пашукаць багатага цесця, Ласкавай паненкі, Пашукаць ён.
    Праездзіў ён жалезныя колы,
    Вараныя коні, Праездзіў ён. He знайіпоў ён багатага цесця, Ласкавай паненкі, He знайшоў ён.77
    Такіх элегічных па зместу, мінорных паводле таналь-насці нямала сярод уласна жніўных песень, сярод жа дажынкавых гэта выпадзенне з агульнага рада, выклю-чэнне. На дажынках паўнаўладна гучалі, як мы ўжо ба-чылі, велічанні: услаўленне ўраджаю, гаспадароў-земля-рсбаў.
    Прыкметнае месца займалі гумарыстычныя матывы разнастайнага зместу. Гумарыстыка дажынак выражала бяседна-талочны характар самой урачыстасці. У ёй зна-ходзілі выхад душэўны запал работніц-жней, весялосць, няўрымслівасць маладой натуры. Бяседны характар па-асобных дажынкавых песень адчувальна выяўляецца ў рытме, парывістым, танцавальным. Яны вельмі непа-срэдна перадаюць, узнаўляюць атмасферу народнага
    77 Жніўныя песні. С. 479,
    164
    гуляння з выпадку заканчэння вялікай і важнай працы ў гаспадарцы, па-свойму высвечваюць нейкія грані на-роднага характару:
    Каб нам тром, чатыром Шырокае поле — Хоць ба ж мы пажыналі. Каб нам тром, чатыром Бочачка з віном — Хоць ба ж мы папівалі. Каб нам тром, чатыром Да рэшата пірагоў — Хоць ба ж мы паядалі. Каб нам тром, чатыром Скрыпачка з дударом — Хоць ба ж мы пагулялі.78
    Асобныя дажынкавыя песні прасякнуты самаіроніяй. Гэткія творы неяк асабліва мякка падсвечваюць харак-тар, выяўляюць такія рысы чалавека, як жыццярадас-насць, трываласць, не ў апошнюю чаргу — разумнасць, бо смяяцца над сабой можа натура станоўчая, асоба, здольная да самааналізу, умення ўзняцца над сваімі слабасця м і:	,»ле? ■•. < 1 ^ :ijf >7.'
    Жалі-радзелі — гарэлкі хацелі, Жнеі нашы малы сярпы паламалі, Сярпы паламалі — ў постаць пакідалі. Каб наша змога, нажалі б мы многа, Калі б наша сіла — у кучу знасілі.79
    На фоне жней-талачанак, што «зжалі поле нязмернае» і пастаўлялі «колькі на небе зорачак, толькі на полі ко-пачак», такая жнейская праца, такая самахарактары-стыка па-свойму каларытныя, запамінальныя.
    Апошнюю, заключную групу дажынкавых песень складалі творы жніўнай паэзіі, у якіх як бы падводзіліся вынікі ўсёй дзеі-падзеі ў жыцці земляроба — жытняга жніва, аддавалася належнае Богу «за ціхае лета, за буй-нае жыта», выказваліся зычэнні прычакаць праз год новага збору ўраджаю «ў радасці, у весялосці, ў добрым здароўі». Такім чынам, заключнымі матывамі дажынка-
    78 Жніўныя песні. С. 479.
    79 Там жа.
    165
    вых песень былі тыя пажаданні, што гучалі ў калядна-навагодніх і валачобных песнях. Тройчы на год паўтара-ліся гэтыя сакраментальныя, як заклінанні, пажаданні найважнейшых даброт чалавека.
    Як і ў песнях, што пачыналі дажынкі, у прыватнасці такіх, як «Сягоння ў нас вайна была», у творах, што падагульнялі іх, ствараецца зборны вобраз выкананай працы, вобразнае ўвасабленне сілы, якая здзейсніла яс:
    Залатая мяцёлачка
    Усё поле падмятала, Пазамятала, пасушыла, У гуменцы павазіла.80
    Асобныя варыянты песні сканцэнтравалі ўвагу на багацці сабранага ўраджаю:
    Залатая мяцёлачка памяла, Папратала і ў сціртачкі паскладала. Дзе горачка — там копачка, Дзе лагчынка — там сціртачка.81
    Вобраз мяцёлкі, якая «ўсё поле падмятала», «памя-ла, папратала», мае розныя эпітэты: «залатая», «дубо-вая» (Golybiowski, s. 265), «шаўковая» (KHch, s. 97). Усе яны створаны на ўзроўні міфалагічнага светасузі-рання, міфалагізаваныя ў сваіх вытоках. 3 золатам і з дубам звязана ўяўленне як з рэчамі-паняццямі аб выса-кгродным, трывалым. 3 шоўкам у народным разумснні, у фальклоры асацыіравалася ўяўленне аб прыгожым, аздобным, прывабным матэрыяле.
    Звычайна песня «Залатая мяцёлачка» заканчвалася пажаданнямі, асноўнае з якіх — дачакацца такой жа пары, дажынак праз год. А наогул пажаданні мелі роз-ныя адценні. У адной песні яны выражалі надзею «за год прыждаці, зноў вясёлым жыта жаці, свае лета пра-слаўляці» — акцэнт рабіўся на маладым самаадчуван-ні жней, на радасці, якую несла ім праца. У другой — перад усім зычылася, каб здабыты плён пайшоў на па-жытак людзям. He забывалася пры гэтым і галоўнае — за год прычакаці новага збору плёну:
    80 Жніўныя песні. С. 523—524.
    81 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 5. S. 721.
    166
    Судзі, Божа, спажываці, Да за рок прычакаці У радасці, ў весялосці, У добрым здароўі. 82
    Апошнім, заключным словам дажынак была калек-тыўна выказаная падзяка. Жнеі-талачанкі за спрыяль-нае лета, урадлівую збажыну дзякавалі Богу. Характэр-ная дэталь: пастаянна на працягу ўсіх дажынак звяр-таючыся да гаспадара, работніцы дзякуюць за ўсё, у тым ліку і за самі дажынкі, не яму, рэальнаму аргані-затару дажыпкавай урачыстасці, а Богу. У гэтым нель-га не бачыць апоры на старажытныя светапоглядныя асновы трансфармацыі ідэі залежнасці чалавека перш за ўсё ад прыроды. Выражана гэта, як звычайна ў ка-ляндарна-абрадавай паэзіі, высокапаэтычна. Вельмі да-рэчы выкарыстаны імператыў, загадная форма дзеясло-ва «дзякаваць»:
    Да падзякуйма Богу
    За яго выгоду: Да за ціхае лета, Да за буйнае жыта.83
    Далей звычайна ўсе варыянты песні «Падзякуйма Бо-гу» развіваюць, канкрэтызуюць думку аб рупліва сабра-ным ураджаі84. I толькі адзін сучасны запіс твора, які носіць выразныя сляды імправізацыі, у канцоўцы дадае сацыяльны штрых: лірычная гераіня песні рада, што намалоціць свайго хлеба і не будзе залежаць ад бага-тыра («Снапочак патрасу і ў багатыра не прашу») 85. Падзяка за дажынкі — ужо не песня, а прыгавор, выка-заны рэчытатывам. Заканчваецца ён заклінаннем, што арганічна і зразумела ў дажынкавым абрадзе:
    Дзякуй Богу за дажынкі, Было піва і гарэлкі.
    Што спілі і з’елі — прыспарай, Божа, Што каму далі — насычай, Божа!86
    82 Карскнй Е. Ф. Матерналы... С. 174.
    83 Жніўныя песні. С. 524.
    81 Там жа. С. 524—527.
    85 Там жа. С. 527.
    86 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 5. S. 722.
    167
    Такім чынам, заключны этап жніва быў адначасна і важнай вяхой у гаспадарчым годзе, у жыцці земляро-ба. Дажынкі завяршалі сабою асноўны цыкл палявых работ, падводзілі іх вынікі. Таму невыпадкова яны на-сь'чаны абраднасцю, мелі спецыфічны рытуал і выліва-ліся ў святочную ўрачыстасць. У сістэме абрадаў зем-ляробчага календара дажынкі занялі сваё адметнае месца. Сваёй сутнасцю яны былі накіраваны на заха-ванне ўрадлівасці нівы на будучы год, уключалі адпа-ведныя магічныя дзеянні і заклінанні на будучы ўра-джай і зберажэнне сіл жней на будучыню. Падобна на-вагоднім звычаям, яны ўключалі пажаданні здароўя сям’і земляроба, радасці і добрай долі. Старажытны пласт дажынкавых песень адлюстроўвае ў сабе працоў-на-магічны погляд на зямны плён — жыта спор, бераж-лівыя, шаноўныя адносіны да зямлі, нівы і іх вобраз-нага ўвасаблення як падавальнікаў хлеба.
    Міфалагічным светаўспрыманнем, першасна-паэтыч-ньім бачаннем прыроды прасякнуты спарышовыя і рай-ковыя песні дажынак. У іх паэтычна зашыфраваны най-больш раннія ўяўленні аб хлебадайных сілах прыроды. Гэта група або разнавіднасць дажынкавых песень скла-дас іх адметнаснь, прычынілася да стварэння асобнага паэтычнага каларыту жніўных песень у цэлым. Всльмі яскрава сутнасць дажынак выяўляюць песні-велічанні, песні, прысвечаныя ўпіанаванню земляроба і сабранага на ніве ўраджаю. У іх міфалагічныя ўяўленні аб свеце, прыродзе, хлебе перапляліся са стыхійна-матэрыялі-стычнымі, міфалагічнае светасузіранне— з рэалістыч-ным бачаннем чалавека. У гэтай самай большай паміж жніўных песень групе найвыразней адчуваецца і эва-люцыя светапогляду іх творцы і найпаўней сярод да-жынкавых адлюстраваны сацыяльныя ідэалы народа.
    Гэта група дажынкавых песень пры сваёй спецыфіч-най функцыянальнасці і адносна нешырокім тэматыч-ным дыяпазоне дасягнула значнай жанравай разнастай-насці. У ёй паважныя, велічныя эпічныя матывы сусед-нічаюць з гумарыстычнымі і нават травесційнымі, творы па-свойму паэтычныя, глыбока аптымістычныя— з роз-думнымі, нават элегічнымі. Асобную, невялікую, праўда, групу дажынкавай паэзіі складаюць песні, якія даюць абагульнены вобраз жніва як працоўнага подзвігу, шы-рока абагульнены вобраз ураджаю. Некаторыя песні нават сваімі першымі радкамі, заспевам перадаюць ход
    168
    дажынак, умоўна кажучы, разгортванне дажынкавага сцэнарыя. Напрыклад, песні пачатковага этапа дажы-нак толькі сваімі назвамі перадаюць рух жнеііскай та-лакі па сканчэнні жніва, дынаміку думак, заключаных у першай, уводнай, групе дажынкавых твораў: «Ой, гу-дзець поле, гудзець — талака з нівы йдзець», «Адчыняй-це шчытовы вароты — ідуць жнеі з работы», «Адчыняй, пане, усе брамы, нясём вянок убраны», «Каціўся вяно-чак з поля да прасіўся да пакоя», «Засцілайце сталы й лавы, едзе госць небывалы», «Сягоння ў нас вайна была: усё поле зваявалі». У словах гэтых і шмат якіх іншых дажынкавых песень неяк скандэнсавана ўвасоблена энергічнасць іх творцаў і носьбітаў, работніц нівы — жней.