Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
3-пад цёмнай хмары Ці не сокал вылятае? To не сокал вылятае,— Гаспадарык выязджае, Сваіх жнеек выглядае: — Ці ідуць мае жнейкі, Ці нясуць мне дажынкі 3 далёкага поля, 3 густога жыта, 3 залатога куста Будзе мне хлеба луста.28
Пад «залатым кустам» тут можна разумець і «куст», або «спасаву бараду»,— міфалагічнае ўяўленне, паэ-тычна пераўвасобленае ў мастацкі вобраз.
27 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 1—2. С. 164.
28 АГТ, р. 20, воп. 1, клц. 8, л. 420.
138
Уводная песенная частка дажынак або, умоўна ка-жучы, творы першай групы ўключаюць некалькі тэм, якія адлюстроўваюць розныя абрадава-бытавыя моман-ты дажынкавай урачыстасці, выражаюць жаданні, на-строй яе ўдзельнікаў. Разам яны ствараюць абагульне-ны малюнак дажынак. Перш-наперш — шэсця талакі. У цэлым гэта каларытная, вытрыманая ў цёплых танах выява складасцца з лакальных абразкоў. Адны з іх па-значаны эпічнай інтанацыяй:
Ой, шуміць, шуміць дуброва,
Ой, стучыць, стучыць дарога, Ой, чутна, чутна жанкі йдуць, Да дому голас падаюць...29
Найчасцей гэтыя паасобныя абразкі маюць лірычныя сродкі выявы і такую ж інтанацыю пры агульным аб’ек-тывізаваным падыходзе да аб’екта адлюстравання:
А ідуць, ідуць ды жнеечкі з поля,
Як вутачкі з мора,
Ой, нясуць, нясуць ядраное жыта,
Усё ў вянках павіта.30
Разнастайнасць паэтычнага ўвасаблення аднаго і таго ж вобраза талакі жней, што вяртаюцца з поля, да-сягаецца, можа, не столькі за кошт змены ракурсаў ба-чання, колькі за кошт змены інтанацыі апавядальнай на пытальную, злучэння іх у адным творы. Паэтызацыя дасягаецца дзякуючы спалучэнню элементаў міфалагіч-най і рэалістычнай паэтыкі:
Ды чые там жнейкі йдуць,
Як пчоланькі, гудуць, Залатыя сярпы нясуць? — Андрэйкавы жнейкі йдуць, Залатыя сярпы нясуць.31
Дажынкавая талака асэнсоўваецца і праз увасабленне: у песні «А што ў полі гудзець» яна пасол, які нясе ра-дасныя весці гаспадару 32
29 Жніўныя песні. С. 421.
30 Там жа. С. 415.
31 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 174.
32 Czeczot J. Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny... S. 11.
139
Пры выяве дажынак, талакі, работы, здзейсненай калсктыўна, гуртам жней, песня, надымаючыся да шы-рокага вобразнага абагульнення, прыраўноўвае жніво да вайны. Цікавыя паходжанне гэтага вобраза, яго псі-халагічныя вытокі. Ці ў сваім параўнанні творцы, скла-дальнікі песні ішлі ад нейкіх глыбокіх асацыяцый, на-прыклад, мелі на ўвазе цяжар жніўнай работы, які зрадні ратнай справе, ці пры стварэнні вобраза ў яго аснову былі ўзяты нейкія знешнія атрыбуты дзвюх з’яў. Напрыклад, шматлікасць удзельнікаў, іх «узброе-насць» — у руках кожнай жняі была не проста прылада працы, а рэзальная прылада, хоць і мірнага прызначэн-ня. Дарэчы вобраз-матыў «ў нас сягоння вайна была» набыў у дажынкавых песнях характар дамінантнага вобраза і матыву, стаў своеасаблівым лейтматывам да-жынкавай паэзіі.
Пашыраны матыў гэты, аднак, не існуе сам па сабе. У адных песнях праз яго метафару акцэнтуецца мена-віта вялікасць здабытага плёну, увасобленага ў тыпо-вых для абрадавай паэзіі гіпербалізаваных вобразах:
У нас сягоння вайна была,
Усё поле зваявалі, Усё поле зваявалі I ў копачкі пастаўлялі, Дзе нізочак — там вазочак, Дзе горачка — там копачка.33
У іншых — на незвычайнасці, цяжкасці зробленай ра-боты, на тым факце, што жнеі «ўсё поле рачком сышлі».
Яшчэ ў іншых варыянтах вобраз-матыў «ў нас ся-гоння вайна была» скарыстоўваецца для сцвярджэння жнеямі сваёй працавітасці, увішнасці, годнасці:
А ў нас сягоння вайна была:
Усё поле зваявалі, Усё поле зваявалі, Усё жыта пажалі, Усё жыта пажалі, Сабе славы даказалі.34
Асноўная думка, выражаная ў словах «сабе славы даказалі», пераасэнсавалася і ў іншых кантэкстах: на-
33 Жніўныя пссні. С. 422.
34 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 164.
140
прыклад, «пану славу даказалі». У цэлым жа мэтавая ўстаноўка матыву «ў нас сягоння вайна была» утылі-тарная, практычная: жнеі падкрэслівалі важнасць здзейсненага імі небескарысна — абгрунтавалі права сваё на добры пачастунак з боку гаспадара: ці гэта быў селянін-земляроб, ці пан (памешчык):
У нас сягоння вайна была:
Усё поле зваявалі, Да пану жыта пажалі. А ты, пане, не ўлякайся, Да ў пакой не хавайся, Бо мы ёсць не жаўнеркі, А панскія жнейкі.35
Паказальна, што якраз другая частка твора, дзе жнеі звяртаюцца да гаспадара, як правіла, носіць шырока імправізацыйны характар. Тут працоўная грамада пра-яўляе свой артыстызм, дасціпнасць, іронію.
Група песень, якая некалі адлюстроўвала рытуал, a пазней практычна цырымонію сустрэчы жней у гаспа-дарскім двары, даволі значная. Яна аб’ядноўвае ў сабе некалькі драбнейшых тэматычных груп. Аб’ядноўвае вобразам ураджаю, створаным у іх, а таксама вобраза-мі ўдзельнікаў гэтай рытуальна-бытавой сцэны дажы-нак. Як усякая старадаўняя абрадавая песня, многія творы пачатковага этапа дажынак маюць сціслую аб-разковую форму выявы, імкнуцца да лаканізму выказ-вання. Часам крыху нечакана для старажытнай паэзіі карыстаюцца такімі сродкамі маляўнічасці, як алітэра-цыя. Напрыклад, могуць перадаць шоргат сярпа, які.м суправаджалася работа жней — зразанне захопленага жменяй калосся:
Адчыні нам, пане, вароты, Нясём кветаньку з залота, Ой, не з золата, а з жыта, Ужо наша ніванька зжата. Пажалі горы й далінкі, Зрабілі баценьку дажынкі.36
35 Кнркор А. Взгляд на Внленскую губернпю // Этнограф. сб. СПб., 1858. Вып. 3. С. 233.
36 Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн. Вып, 1. С. 165.
141
Маналог жней, а ён у групе песень, што ўзнаўляла сустрэчу талакі, пераважная форма выказвання, мае, як правіла, наступальны характар. Жнеі заклікаюць гаспадара (гаспадыню) не хавацца, выйсці на распра-ву. Такі просты паэтычны прыём дапамагаў неяк ня-змушана выказаць у слове, падкрэсліць годнасць пра-цоўнага калектыву, матываваць права на ўвагу і па-вагу:
... He хавайся, пані, пад лаву, Выйдзі к нам на расправу, Мы будзем распраўляцца — За вянок таргавацца.
Мы не будзем рубля браці, Бо было нам цяжка жаці...37
А наогул у дажынкавых песнях акцэнту на цяжары жніўнай працы няма. Сустракаюцца толькі лічаныя аб-разкі яе рэалістычнай выявы. У час дажынак была ін-шая псіхалагічная сітуацыя. Сацыяльныя перажыванні ўступалі месца радасці ад усведамлення заканчэння вя-лікай работы, здабытага плёну. Была прычына і, так сказаць, функцыянальнага характару: жнеі, паэтызую-чы плён працы, спадзяваліся на шчодрую ўзнагароду, хоць сабе ў выглядзе багатага стала. Таму натуральна, што ў дажынкавых песнях праца і нлён яе паслядоўна паэтызуюцца, узвышаюцца, абагульняюцца аж да сім-валічных вобразаў. 1 толькі зрэдку сустракаецца рэалі-стычны ракурс адлюстравання яе. Прытым калі ў адных песнях толькі агульна акрэсліваўся характар ня-лёгкай працы жней («мы ўсё поле рачком сышлі» — да-рэчы, які просты і дакладны вобраз работы на жніве), то ў іншых ён (вобраз) набываў глыбейшае эмацыяналь-нае напаўненне. Напрыклад, у песні «Дажалі жыта ў добры час»:
... ІІаша пані багіня, багікя,
Нам вячэраць варыла, варыла, Нам вячэра няміла, Бо нас ніва ўтаміла, He так ніва, як гоны,
He так гоны, як шырокі загоны...38
37 Жніўныя песні. С. 431.
38 АГТ, р. 11, воп. 1, клц. 5, с. 5. Зап. у 1847 г. у Гродзенскім п.
142
Тут перажыванне вырвалася нават не скаргай-наракан-нем, а як уздых стомленага чалавека. У пссні, запрагра-маванай на велічанне нібы міжволі, дала знаць пра сябе паднявольная праца, якая знайшла ўвасабленне ў про-стым рэалістычным вобразе.
Словы пра сабраны плён, з якім у дажынкавых пес-пях жнеі віншуюць гаспадара, асабліва пана, дазвалялі складальнікам жніўнай паэзіі не толькі стварыць кала-рытныя вобразы зямной шчадроты (багатага ўраджаю), але і выказаць сацыяльныя погляды. Аднак здабыткі песенных дажынак не ў гэтых цікавых сацыяльных мо-мантах, акцэнтах, якія развіліся ў ходзе бытавання. Мы іх разгледзім пазней. Моц і хараство паэзіі дажынак у старадаўніх велічальных песнях. Старадаўніх паводле светаўспрымання, бачання чалавека і космасу ў адзінст-ве, суладдзі. Яны падкупляюць велічнасцю і вобразнай пластыкай, грацыёзнасцю радка, стройнасцю вершава-най будовы.
Натуральна, што песні нейкай адной групы земля-робчага календара ўзніклі ў розны час. Адны з дажын-кавых песень-віншаванняў аформіліся ў пару даміна-вання міфалагічнага мыслення. Прынамсі, адтуль ідуць іх вытокі. Мы ўжо крыху гаварылі пра песні спарышо-выя, райковыя з іх чыста міфалагічнымі вобразамі-ўва-сабленнямі. Ііппыя ж песні сваю сувязь з міфалагічны-мі формамі светасузірання выяўляюць не так прама. Трэція грунтуюцца на паслядоўна-рэалістычным света-бачанні і выліліся ў форме рэалістычнай паэтыкі. Ха-ректэрна, што ва ўсіх трох формах адлюстравання (мі-фалагічнай, рэалістычнай і змешанай) творцы дажын-кавай песні знаходзяць праніклівую, душэўную інтана-цыю, патрапляюць выявіць непасрэднасць пачуцця, якія так арганічна адпавядаюць функцыянальна’й прыродзе віншавальна-велічальнай песні. I ўсім класічным жніў-ным песням, а на дажынкавых гэта відаць, можа, най-лепш, уласціва глыбокае адчуванне хараства, мастац-касці, якое здзіўляла яшчэ першых даследчыкаў бела-рускай народнай паэзіі, такіх, як Ігнат Храпавіцкі39. Паэтычны погляд на прыроду быў заключаны ўжо ў са-мім міфалагічным светасузіранні, што падкрэслівалі даследчыкі першасных форм светаўспрымання. I дажын-кавыя велічанні пацвярджаюць гэту ісціну. Але паэтыч-
39 Chrapowicki Ign. Rzut oka na poezig ludu Bialoruskiego. S. 61.
143
нае ўспрыняцце свету ўласціва не толькі міфалагічнамў мысленню. Гэта асобны стан душы, калі яна робіцца асабліва чуйным рэзанатарам на акаляючы свет. Гэта ў пэўнай меры ўзвышанае ўспрыняцце свету, у аснове рэцэпцыі якога ляжыць любоў да ўсяго існага ў ім. Але звернемся непасрэдна да паэтычных вобразаў дажын-кавых віншаванняў-велічанняў. Пачнем з паэтычнай сцэны сустрэчы дажынкавай талакі на гаспадарскім падвор’і. Зварот-наказ, выказаны гаспадыні, зыходзіць ад жней-талачанак:
Разгарыся, вячэрняя зорка, Перад ранняй, Расхадзіся, наша гаспадынька, Перад жнейкамі.
Кажы выносіць цісовыя сталы На чыстыя двары, Бяры залатыя ключы 3-пад пояса, Адмыкай жа залатымі ключамі Зялёную скрыню, Выбірай у зялёнай скрыні Бялёвыя абрусы, Засцілай, наша гаспадыня, Цясовыя сталы, Налівай жа, наша гаспадыня, Залатыя кубкі, А частуй жа старшую жнейку — Пастацяначку: