Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
59 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 5. S. 726.
60 АГТ, р. 4, клц. 13, л. 7.
61 Жніўныя песні. С. 498—499.
62 ЦДГМ Расійскай Федэрацыі, ф. 56.
156
сацыяльная зарыентаванасць творцаў песень. Зніжэнне ўзроўню велічання расшырае стылявыя магчымасці тво-раў, дазваляе больш рэальна абмаляваць вобраз, накі-даць рэалістычную карціну жыцця. Пры гэтым сацыяль-ны момант адсутнічае. Параўнанне ідзе па лініі «свой пан і чужы»:
У нашага пана злоты збан, Ен дажаў ніваньку ў добры час, А чорныя паны лянівы, У іх стаіць ніванька да зімы, Спусціла калоссе да зямлі.63
Побач з усхваленнем гаспадара і гаспадыні дажы-нак праз прыродныя вобразныя параўнанні, напрыклад: «Дубок зеляненькі, // Наш пан маладзенькі, // Ляшчына зелянейша, // Наша пані маладзейша», якія заканчвалі-ся абагульненпем велічальнага зместу: «Шчасце, долю маюць, // Рана з поля збіраюць» 64, развіваліся матывы, дзе пан прама папракаўся за гаспадарчую нядбайнасць:
Павалам, жнейкі, павалам За нашым панам нядбалым. Каб жа пан аб то дбаў, Даўно б жытанька ў гумне маў.65
Наогул размова пра сабраны плён, з якім у дажынка-вых песнях жнеі віншуюць пана-гаспадара, дазваляла творцам жніўнай паэзіі не толькі стварыць адметны, самавіты вобраз багатага ўраджаю, але і акрэслена вы-казаць свае сацыяльныя погляды. I рабілася гэта вель-мі дасканала, з досціпам, гумарам, якія ўжо самі па сабе сведчылі аб узвышэнні пявулляў-жней над аб’ектам іх песеннага звароту, аб развітым пачуцці годнасці ў чалавека працы.
У велічальныя дажынкавыя матывы, у якіх пан па-раўноўваўся то з ваяводам, то з урадоўцам з гарадскога самакіраўніцтва (з ратушы), уводзіліся, украпваліся крытычныя ноты 66. Напрыклад, тактоўна канстатавала-ся адлучанасць прадстаўніка эксплуататарскага класа
63 Жніўныя песні. С. 486—487.
1,1 Rypinski A. Bialorus!.. S. 186.
65 Карскнй E. Ф. Белорусскне песпн деревнн Повоселок-Затрок-скнх Внленской губ... С. 254.
GG Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 5. S. 722.
157
ад фізічнай працы: «Наша пані жыта дажала,//Сяр-почка ў руках не дзяржала» 67. У іншых велічанне, што называецца, начыста здымалася гумарыстычнымі адно-сінамі да аб’екта выявы:
Наша пані дабрадзейка
Да злавіла верабейку, На тры кухні гатавала, На сем сталоў выдавала, На сем сталоў выдавала, Яшчэ й пану пакідала.68
Сюжэт «пані гатуе абед для талачан» — яўна адзін з улюбёных сярод песень дажынкавага рэпертуару. Ен вар’іраваўся, быў пашыраны шмат у якіх рэгіёнах і ў сваіх новых адменніках узбагачаўся паэтычна. У адным з іх, напрыклад, узбагачаныя рыгміка, рыфмоўка, чуец-ца падтанцоўванне. Трэба думаць, што песня выконва-лася ў дажынкавым застоллі, якое пераходзіла ў танцы, агульную весялосць, характэрныя для ўрачыстай бясе-ды. Пры гэтым узнікала паэтычнае абагульненне — вобразы асноўных работнікаў у гаспадарцы:
Наша пані добра, добра Да забіла бобра, бобра, На тры кухні гатавала, На тры сталы выдавала, Трое госці частавала: Першы госці — ратайчыкі, Другі госці — то косчыкі, Трэці госці — то жэнчыкі.69
У асобных дажынкавых песнях матыў велічання вы-карыстоўваўся ў форме своеасаблівага травесці. Пан, пані ўзвялічваліся наадварот. У супрацьлегласць велі-чальна-ўслаўляльным песням, у якіх ідэалізаваўся гас-падар, яго сям’я і чэлядзь, талочная песня «А ў нашага пана» пад выглядам велічання вельмі тонка (да воб-разных пасылак яе не прычэпішся) высмейвала ўсю панскую сям’ю. I тонкасць народнага паэта тут заклю-чалася ў вельмі вынаходлівым абыходжанні з бытавымі дэталямі, абыгрыванні паняццяў на мяжы вульгарнага,
67 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 195—196.
68 Жніўныя песні. С. 505.
89 Шейн П. В. Матерналы... Т. 3. С. 237.
158
абсурду — у вышэйшым артыстызме. У песні дасканала выкарыстаны эфект нечаканых спалучэнняў слоў-вобра-заў, спецыфічная паўза пасярод радка. Якраз гэтым прыёмам і ствараецца ў песні эфект камічнага, здымаец-ца магчымы адценак пошласці:
А ў нашага пана
Як стаіць ды стаіць
вараны конічак на стаенцы.
А каго ж нам наняць
Ды за што ж нам наняць?
Трэба малойца наняць Варанога каня напаіць.
А ў нашае пані
Як мокра дык мокра тонкія абрусы на стале.
А каго ж нам наняць
Ды за што ж нам паняць?
Трэба прачачак наняць Абрусы папаласкаць.
А ў наша паніча
Як вісіць дык вісіць
вострая шабелька пры боку.
А каго ж нам наняць
Ды за што ж нам наняць?
Трэба молайца наняць Войстру шаблю шараваць.
А ў нашае паненкі
Як зарасла дык зарасла рута-мята ў гародзе.
А каго ж нам наняць
Ды за што ж нам наняць?
Трэба полатых наняць
Руту-мяту папалаць.70
Відаць, яшчэ на самой ніве ці па дарозе жнейскай талакі дахаты спяваліся дажынкавыя песні, у якіх супрацьпастаўляліся жнеі аднаго поля жнеям другога поля ці іншага гаспадара або наогул талачанкі аднаго сяла талачанкам іншага, суседняга. Аналагічна таму, як
70 Романов Е. Р. Белорусскнй сборнвк. Вып. 1—2. С. 270.
159
у жартоўных купалках і юраўскіх песнях, дзе ўся кам-пазіцыя, змест твора будаваліся на супрацьпастаўленні. Гэта асаблівасць ішла ад функцыянальнай прыроды та-кога тыпу песень: імі моладзь пікіравалася, што ў ку-кальскіх гульнях, карагодах было вельмі арганічна і па-свойму важна, бо разнастаіла іх змест і вобраз.
На дажынках была іншая абрадава-бытавая сітуа-цыя. Тут манапольна рытуал і песенны рэй вялі жнеі. Яны апеліравалі ў песнях да гаспадара, гаспадыні, але адказ адрасата свайго звароту імітавалі самі. У да-жынкавых літаральна адзін сюжэт групавога супраць-стаўлення жней, супрацьстаўлення, заснаванага ў сваіх вытоках на магічна-абрадавым светаўспрыманні:
Чыё гэта поле зазвінела скора, Зазвінела скора?
Жнеі маладыя, сярпы залатыя, Сярпы залатыя.
Да абеда жалі, сярпы пазлачалі, Сярпы пазлачалі.
Чыё гэта поле задрамала стоя, Задрамала стоя?
Жнеі старыя, сярпы лубяныя, Сярпы лубяныя.
Да вечара жалі, сярпы паламалі, Сярпы паламалі.71
Менавіта па дзвюх прыкметах ішло супрацьпастаў-ленне жней — руплівасці на ніве і песенным шчыраван-ні. Маладым з залатымі сярпамі жнеям супрацьпастаў-ляліся жнеі старыя, з нібыта лубянымі сярпамі, драмлі-вае поле — звонкаму, якое звінела жнейскімі галасамі:
А чыё поле дрэмле?
Тадоркава поле дрэмле: Там жнейкі ўсё старыя, Іх сярпочкі лубяныя. А чыё то поле йграе? Пачыцельскае поле йграе: Там жнейкі маладыя, Іх сярпочкі залатыя.72
71 Жніўныя песні. С. 462.
72 ЦДГМ Расійскай Федэрацыі, ф. 56.
160
Аб тым, што сюжэт «Тадоркава поле дрэмле, а імярэк йграе (звонка)» стары, могуць засведчыць устоіілівасць яго схемы ва ўсіх варыянтах і ўласцівыя яго паэтыцы элементы міфалагічнага мыслення. Толькі ў адным з су-часных запісаў песні (паходзіць з Гарадоцкага раёна Віцебшчыны) ёсць змены ў характарыстыцы жней. Ха-рактарыстыка гэта шырэйшая, разгорнутая, з параўнан-нямі. А ў самой рытмаарганізацыйнай сістэме твора (яна больш раскаваная, імпульсіўная) паўней раскры-ваецца гумарыстычны змест. У паэтыцы начыста зніклі элементы старадаўняга міфалагічнага мыслення:
А на нашай ніўке сягоння абжынкі, А як наша поле зазвінела стоя, А-я-ей!
Дуброўскае поле задрамала стоя, А-я-ей!
А як нашы жнеі, як лебедзі белы, А-я-ей!
Дамоў паляцелі, на лаўкі паселі, А-я-ей!
На лаўкі паселі, песенькі запелі, А-я-ей!
Вышэдзкія жнеі чорныя, як галкі, А-я-ей!
Дамоў прыляцелі, на коллі паселі, А-я-ей!73
Цяжкавата з упэўненасцю сказаць, дзе ў дажынка-вым сцэнарыі, менавіта сцэнарыі, а не рытуале, было месца песні «Чый жа гэта двор?» Ці ёю хацелі ўпікнуць нядбалага гаспадара, які не мог спадобіцца нават на да-жынкі, ці гэта проста прыём праз супрацьпастаўленне ўзвялічыць годнасць аднаго гаспадара за кошт саты-рычнага асмяяння яго суседа? Ва ўсякім разе песня — адзін з узораў дажынкавага гумару, у дадзеным выпад-ку зусім небяскрыўднага. У функцыянальным плане гэта велічанне. I асноўная мэтавая ўстаноўка — услаў-ленне з выкарыстаннем міфалагічных сродкаў паэтыч-нага выяўлення. Паводле формы кампазіцыя песні аме-бійная: у ёй ідзе паралельнае паўтарэнне пытанняў і адказаў, вобразаў, саміх радкоў верша. Твор дасягае
73 Жніўныя песні. С. 461.
11 Зак. 920
161
вельмі яскравай кантрастнасці ў сваёй вобразнай струк-туры, цудоўнай пластыцы выявы 74.
Можна дапусціць, што гэту песню спявалі жнеі-та-лачанкі, вяртаючыся з поля, кіруючыся да гаспадара, які запрасіў іх на дажон. Звяртае на сябе ўвагу апісан-не гаспадарскага двара, выкананае ў духу міфалагічнай ідэалізацыі і набліжанае па дэталях абмалёўкі да выя-вы гасподы земляроба і яго падвор’я ў валачобных пес-нях з іх асаблівай гушчынёй і раскошай вобразаў.
Змест і стыль не так ужо і малога ліку дажынкавых песень носяць бяседны характар і сведчаць пра тое, што яны выконваліся ў застоллі ды пры гульні, танцах, якія суправаджалі ўрачыстае заканчэнне жніва *. Бытавая, псіхалагічная абстаноўка дажынак спрыяла развіццю бяседных матываў, якія рэалізаваліся з выкарыстапнем вобразаў жніва, жыта. Нават велічальныя матывы, што патрабавалі строгай формы ўжо паводле сваёй функ-цыянальнай ролі, у асобных выпадках распяваліся ў ма-неры бяседных песснь. Услаўленне гаспадара ў такіх песнях набывала больш раскаваную форму. Перш-на-перш у рытмічным плане, структура-арганізуючай ас-нове:
Іванавы пчолкі па полі ляталі,
Чэсць яму, хвала яму, па полі ляталі, Па полі ляталі, мядок сабіралі.
Чэсць яму, хвала яму, мядок сабіралі.
Мядок сабіралі, ў кубкі налівалі, Чэсць яму, хвала яму, ў кубкі налівалі. У кубкі налівалі, жнеек частавалі, Чэсць яму, хвала яму, жнеек частавалі.75
Вітальна-велічальная тэма тут выступае пранізліва, добра падкрэсліваецца паўтарэннем рэфрэна «Чэсць яму (гаспадару), хвала яму». Дасканала ўжыта вобраз-нае іншасказанне, якое фактычна і іншасказаннем не назавеш: Іванкавы пчолы збіраюць мёд, якім частаваць жней. Узнікае асацыяцыя: руплівыя пчолы — руплівыя жнеі. На жаль, такіх маленькіх шэдэўраў сярод бясед-
74 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 218.
* Дарэчы, Шэйн іх вылучыў у асобны раздзел «Застольныя» (гл.: Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 216—224).
75 Грынблат М. Я. Песні беларускага народа. Т. 1. С. 61.
162
ных дажынкавых няшмат, прынамсі сярод зафіксаваных навуковай літаратурай.
Характэрная асаблівасць дажынкавых песень: велі-чальныя матывы іх адрасуюцца толькі гаспадару і гас-падыні. На дзяцей, моладзь, як у валачобных і каляд-ных, яны амаль не пашыраюцца. Толькі ў тых з дажын-кавых, якія набылі бяседную форму выявы, заходзіць гутарка пра гаспадарскіх дзяцей. Ім аддаецца ўвага, але паводле паэтычнай формы, зместу гэта нс хвалебны гімн, не эпіталам, кажучы тэрмінам літаратурнай паэ-тыкі, а паэтычная развага над доляй, у функцыяналь-ньм плане — бяседныя тон, форма. У адных выпадках такія творы паслядоўна захоўваюць вобразны лад, струк-туру тыповых жніўных песень: