• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    Сцісла, але дакладна, з высвятленнем сацыяльна-бытавога аспекту жніва апісаны зажынкі і дажынкі ў працы вядомага археолага і этнографа Я. Тышкевіча11. Узнаўляючы ў кнізе абрад зажынак, вучоны звярнуў увагу на такі момант, як прынос зажынальніцамі дамоў разам са снапом-гаспадаром часткі абрадавай ежы дзеля спажывання яе на вячэры ўсёю сям’ёю. Тышкевіч першы адзначыў такія працоўна-магічпыя рытуалы, як «пакрыванне поля», выкарыстаннс зерня псрпіага снапа пры сяўбе жыта і інш.
    Сцісла-змястоўнае апісанне дажынак, зробленае Я. Тышкевічам, уключае асноўныя моманты дажынка-вага абраду і звесткі аб сацыяльна-бытавых абставінах гэтай земляробчай урачыстасці. Да нататкі аўтар дадаў восем дажынкавых песснь, якія, дарэчы, у значнай мсры характарызуюць маральную атмасфсру менавіта ў яго двары на Лагойшчынс. Тышкевіч засведчыў між іншым і такі факт: не ўсе памешчыкі разам з сялянамі-памоч-нікамі святкавалі дажынкі, іншыя абмяжоўваліся тым, што выдавалі жнеям-талачанкам «мерку гарэлкі» на Каляды і Вялікдзень 12 У Тышксвіча занатавана такса-ма тыповае віншаванне жнеямі гаспадара з заканчэн-нем жніва: «Прынясі пану вянок з шырокага поля, з яд-ранога жыта. Наш пан малады, конь вараны, сядло зо-латам вышыта, брыльянтамі выбіта. Наш пан на каню
    10 Czeczot J. Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny z dolo-czeniem pierwotwornych w mowie Slawiana-Krewickiej. Wilno, 1844, S. 53—55; En жа. Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny, niek-tore przysiowia i idiomatyzmy w mowie Slawiano-Krewickiej z postrze-zeniami nad nia uczynionemi. Wilno, 1846. S. 10—11, 34—38, 46.
    11 Tyszkiewicz E. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847. S. 394—399.
    12 Там жа. C. 394.
    8
    войска цікуець, свайго рыцарства даказуець, гавора да служкі: улажыў бы я саболі, але конь сваволі, не йдзе лукава, мне саболі бракуе. Пан свайго рыцарства не страціць, нам за вянок заплаціць, хоць чырвоны злоты для нашай ахоты, жыту на ўраджай, а пану на доўгі век. Пану вянок, а нам гарэлкі збанок» 13.
    Фальклорна-этнаграфічныя публікацыі 50-х гадоў XIX ст. увялі ў навуковы ўжытак жніўныя песні адразу з некалькіх, прынамсі пяці, рэгіёнаў.
    Штрыхі да жніўных абрадаў Кобрыншчыны, дадаў-шы некалькі пссень, накідаў у выдаваным ім часопісе пісьменнік I. Ю. Крашэўскі '4.
    У грунтоўным рэгіянальным выданпі пссень ІІіншчы-ны Рамуальд Зянькевіч прыводзіць у арыгінале і пера-кладзе на польскай мове дзесяць класічных узораў жніў-нага жанру — песень працоўна-жніўных і дажынкавых. Апошнія з кароткім этнаграфічным тлумачэннем 15.
    Кароткае апісанне зажынак і дажынак, як яны адбы-валіся на Гродзеншчыне (у Лідскім павеце), ёсць у этна-графічных нататках I. Юркевіча 16. Апісанне зажынак публікатар ілюструе цікавай вершаванай імправізацыяй «Дзякуй Богу за ласку святую, што я новага хлеба да-ждала і снапок жыта нажала...» У дажынкавай песні, запісанай этнографам:
    Засцілайце сталы, лавы, Едзе к нам госць небывалы. Еп нямнога пабывае, Зноў у поле ад’язджае, добра відаць не толькі радасць, з якой земляроб су-стракаў новы хлеб, ураджай, але і нейкае філасофскае разуменне вечнага кругавароту ў працы па яго ўзнаў-ленню, наканаванпя жыцця. Цэласным паэтычным ва-рыянтам тыповай дажынкавай песні «У нас сягоння да-жыначкі» завяршае Юркевіч сваё апісанне абраду.
    Невялікі раздзел «Жніво і талокі» прысвечаны жніў-ным абрадам у артыкуле М. Анімеле «Быт беларускіх
    13 Tyszkiewicz Е. Opisanie powiatu Borysowskiego. S. 398—399.
    14 K. Kilka zarysow z zycia ludu wejskiego w Kobrynskim// Athaeneum. Wilno, 1850. T. 4. S. 184—185.
    15 Zieiikiewicz R. Piosnki gminne ludu Pinskiego. Kowno, 1851. S. 221—232.
    10 Юркевнч й. Прнход Острннскнй Внленской губерннн Лнд-ского уезда // Этнограф. сб. СПб., 1853. Вып. 1. С. 290—294.
    9
    сялян» ,7. Этнограф адзначае, што жыта сеюць (гаворка ідзе пра крайні паўночны рэгіён Беларусі.— А. Л.) па-чынаючы «з дня Успсння па дзень Раства Багародзіны», а жнуць, гледзячы па спеласці, найчасцей з Іллі 18. За-жынала жыта сама гаспадыня, пры гэтым брала з сабою на ніву абрадавую ежу: хлеб, соль, сыр '9. «На дажын-кі,— свсдчыў этнограф,— запрашаюць у талаку жан-чын і рэдка дзе дажынаюць без запрошаных» 20. Апісан-ні звычаяў і абрадаў у Анімеле суправаджаюцца трыма жніўнымі і дзвюма дажынкавымі песнямі, паўторанымі пазней у запісах іншых збіральнікаў і цікавымі хіба толькі як варыянты. Пяць жніўных песень з Дзісеншчы-ны ў 1853 г. апублікаваў С. Мікуцкі21. Шэсць песень з Быхаўшчыны ў гэтым жа годзе былі надрукаваны ў зборніку Лізаветы Паўлоўскай, якая ў сваёй публікацыі беларускіх песень схавалася пад крыптанімам Е. П.22 Песні ў запісе Паўлоўскай — а былі гэта сапраўдныя ўзоры жніўнай паэзіі, як, напрыклад, «Ах ты, сонца, со-нейка», «Жну я, пажынаю», «А чые ж то жнеі па месяцу жыта жалі» і інш.,— хоць сюжэты іх і былі пазней паў-тораны ў іншых публікацыях, перш-наперш засведчылі аб сацыяльна-эстэтычнай значнасці беларускай песенна-жніўнай паэзіі. Да 1853 г. адносіцца і самае поўнае апі-санне жніўных абрадаў, зробленае на сярэдзіну мінула-га стагоддзя навукай. Яно належыць пяру вядомага бе-ларусазнаўцы, фалькларыста і этнографа, пісьменніка Паўла Шпілеўскага 23. Незразумела да канца, чаму збі-ральнік у сваёй публікацыі аб’яднаў жніўныя абрады Міншчыны і Віцебшчыны. Вядома, яны маюць шмат су-польнага, але ж характарызуюцца пэўнымі рэгіяналь-нымі адрознсннямі. Аднак, якія б не былі нашы прэтэнзіі да публікацыі Шпілеўскага, важным застаецца факт:
    17 Аннмелле Н. Быт белорусскнх крестьян//Там жа. СПб., 1854. Вып. 2. С. 236—238.
    18 Там жа. С. 236.
    19 Там жа.
    20 Там жа.
    21 Белорусскне песнн н загадкн, запнсанные в Внтебской губер-ннн в нменіін Зябкн Дрнсенского уезда, сообшенные С. П. Мнкуц-кнм // Нзв. нмп. Академнн наук по отд-нню рус. яз. н словесностн. М , 1853. Т. 2. С. 335—337.
    22 Народные белорусскне песнн / Собр. Е. П. СПб., 1853. С. 16.
    23 Шпнлевскнй П. Обряды поселян Внтебской н Мннской губер-ннй прн уборке хлеба с полей // Пантеон. СПб., 1853. Т. 9, кн. 6. С. 19—34'
    10
    гэта не толькі самая ранняя, але і самая поўная, каш-тоўнейшая крыніца да пазнання жніўных абрадаў. У артыкуле П. Шпілеўскага падрабязна асветлены ўсе этапы жніва, дажынак, добра праглядае сувязь песень з абрадавымі дзействамі і рытуаламі. Асобныя жніўна-абрадавыя моманты, апісаныя Шпілеўскім, пазней з прычыны іх знікнення з народнага быту не згадваюцца ні ў адной фальклорна-этнаграфічнай працы. Напры-клад, дэталёва пададзены Шпілеўскім абрад «пакры вання поля». У Тышкевіча ён толькі ўпамінаецца.
    Новыя, невядомыя да таго навуцы элементы жніў-ных абрадаў сустракаюцца ў нарысе В. Невяровіча «Аб святах, вераваннях і звычаях у сялян беларускага пле-мя, жыхароў Смаленскай губерні»24. Гэта заклінанне жней, магічныя дзеянні, накіраваныя на зварот страча-най на жніве сілы: «Ніўка, ніўка, аддай маю сілку, што я цябе жала, сілу раняла». I асабліва просьба-заклінан-не, звернутая да міфічнай памагальніцы ў жніве «спеш-кі-спарышкі». Невяровіч пісаў, што жнеі, жнучы і па-луднуючы на ніве, прыгаворвалі: «Спешка-сапуржынка, абягі кругом пастацю, памажы мне жаці і прыхадзі ка мне палудняваць з сваёю краюшкаю»25. Спешка-спа-рышка (ад спарыць, спор) упамінаецца ў этнаграфічнай літаратуры яшчэ толькі адзін раз — у фундаменталь-ным зборы беларускага фальклору Міхала Федароўска-га. Вераванні, з ёй звязаныя, запісаны польскім фальк-ларыстам у Ваўкавыскім павеце на сходзе мінулага ста-годдзя 2fi.
    У зборніку П. Гільтэбранта, дзе матэрыял пададзе-ны без класіфікацыі, жніўныя і дажынкавыя песні (пят-наццаць тэкстаў) раскіданы па ўсім выданні27. Запіса-ны яны ў асноўным на Дзісеншчыне і Брэстчыне. Сярод іх твор вострасацыяльнай накіраванасці — песня «Ба-дай пану ў двары страшна». Невялікі параграф прысвя-ціў апісанню дажынак на Навагрудчыне М. А. Дзміт-рыеў. Этнограф у ім звярнуў асаблівую ўвагу на абрад
    24 Неверовяч В. О праздняках...//Памятная кпвжка Смолен-ской губернвя на 1859 год. СПб., 1859. С. 162—163.
    23 Там жа. С. 163.
    211 Federowski М. Lud Bialoruski na Rusi Litewskiej. Krakow, 1897. T. 1. S. 135.
    27 Гяльтебрандт П. Сборннк памятннков народного творчества в Ссверо-Западном крае. Внльна, 1866. Вып. 1. С. 122, 146, 156-159, 161, 198, 209, 238, 275.
    11
    «завівання барады» 28. Пры гэтым Дзмітрыеў змясціў некалькі велічальных дажынкавых песень, што суправа-джалі дажынкавую ўрачыстасць Навагрудчыны, і адну песню з Дзіссніпчыны.
    У кнізе, напісанай К. Тышкевічам у выніку навуко-вага падарожжа 1857 г. па Віліі, сустракаецца некалькі жніўных песень з Віленшчыны, з ваколіц Дукштаў і Трок29. Акрамя дажынкавай песні «Ці не выйшла цём-ная туча?» Тышкевічам зафіксавана класічная дажынка-ва-застольная «Пахіліўся зялёны дубочак у зялёнай дуб-рове», якая мае лакальнае бытаванне. Звяртае на сябе ўвагу жніўна-прымеркаваная ў запісе К- Тышксвіча пад назвай «Ой, у Вільні, Вільні ўсе званы зазванілі»30. Твор мае гістарычныя рэмінісцэнцыі, рэдкія ў жніўнай паэзіі. Практычна, у жніўных песнях толькі ўпамінаецца вайна, на якую паедзе ці не паедзе велічаны (песня «Золата, золата на таку малочана»), або, і гэта адзіны выпадак у жніўнай песні, калі ўслаўлянаму пану-гаспа-дару ставіцца ў заслугу тое, што ён «тры войскі звая-ваў» 3!. Наяўнасць сюжэтаў жніўных песень, зафіксава-ных К. Тышкевічам на Віленшчыне, сведчыць аб пашы-ранасці беларускай жніўна-песеннай традыцыі далёка на захад, пранікненні яе на сённяшнія літоўскія землі.
    Невялікую публікацыю абрадавым песням прысвяціў польска-беларускі фалькларыст П. Быкоўскі. У раздзеле «Абрадавыя гадавыя» пад рубрыкай «Летнія» ён змяс-ціў чатыры тыпова жніўныя песні і адну ярную 32. Ві-даць, збіральнік карыстаўся інфармацыяй высокатале-навітай спявачкі: тэксты ў яго запісе поўныя, добра аформленыя стылёва.
    Ю. Крачкоўскі ў нарысах сямейнага і каляндарнага быту беларускага селяніна сінтэзуе апісанні жніўных абрадаў, зробленыя папярэднікамі, і, акрамя таго, да-дае крыху свайго ілюстрацыйнага матэрыялу — тэксты песень з-над Нарава і Камянца 33. Значную ўвагу ўдзя-
    28 Дмптрнев М. Л. Собранпе песен, сказок, обрядов н обычаев крестьян Севсро-Западного края. Вплыіа, 1869. С. 249—255.
    29 Tyszkiewicz К. Wilija і jej brzegi. Drezno, 1871. S. 340, 347, 352.