• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    79 Матерналы по эінографнн Гродненской губерннн. Вып, 1. С. 157.
    80 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Внльна, 1912. Вып. 8—9. С. 239—272.
    81 Там жа. С. 268.
    82 Там жа. С. 240, 260, 263.
    22
    сень, іх абрадава-бытавой аснове, мастацка-паэтычным ладзе.
    Добра сведчаць аб рэгіянальным багацці і самабыт-насці дажынкавай'паэзіі прыведзеныя ў этнаграфічным нарысе I. А. Сербава чатыры песні з Бабруйшчыны 83.
    Такім чынам, можна гаварыць, што ўжо на пачатку XX ст. навука мела ў сваім распараджэнні асноўны фонд каляндарна-абрадавай творчасці, у тым ліку жніў-ных песень. Новыя зборы і публікацыі толькі ўдаклад-нілі разнастайнасць гэтай паэзіі, ішлі па ліпіі выяўлен-ня і раскрыцця яс меладычнага багацця.
    Зборнікі Е. Раманава, А. Грыневіча, 3. Радчанка, выдадзеныя амаль адначасна, пачалі публікацыю мело дый жніўных песень *. Раманаў і Грыневіч абнародавалі запісы жніўных мелодый Падзвіння84. Сярод іх класіч-ныя ўзоры меласу «Выхадзіла цёмная туча», «Не пайду дамоў», «Кругла мала балоцечка». У трэцім зборніку 3. Радчанка былі надрукаваны нотныя запісы жніўных песень паўднёва-ўсходняга рэгіёна 85. На жаль, музыч-ная апрацоўка іх змяняла аўтэнтычны характар твораў і, як адзначаў Р. Шырма, не рабіла іх адпаведнымі, пры-датнымі для сцэнічнага выканання.
    Некалькі сапраўдных узораў жніўных песень з мело-дыямі апублікаваў А. Грыневіч86.
    Меладычнае багацце беларускай песні, а з ёй і жніў-най паэзіі, было выяўлена пазней, ужо ў савецкі час, калі беларуская фалькларыстыка змагла абаперціся на здабытую ў рэвалюцыю хоць і абмежаваную дзяржаў-насць. Праўда, першыя грунтоўныя зборы беларускага фальклору 20-х гадоў яшчэ не ўключалі нотных запісаў песень. Выключэнне склаў хіба што «Беларускі лірнік»
    8:1 Сербов 11. А. Белорусы-сакуны. Пг„ 1915. С. 1-15—148.
    *	Калі гаварыць аб прыярытэце музычных запісаў жніўных пе-сень. то ў першую чаргу трэба назваць 3. Радчанка, якая ў першым зборніку сваі.м змясціла нотны запіс мелодыі жніўнай песні з Го-мельшчыны (гл.: Сборнпк малорусскнх ц белорусскнх песен... СПб., 1881. С. 6, Xs 8). Услед за Радчанка дажынкавую песню ў нотным запісе карэспандэнта Рачынскага надрукаваў П. В. Шэйн у дадатку да першага тома сваіх «Матэрыялаў...»
    84	Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Внльна, 1910. Вып 7. С. 7—9.
    85	Сборннк малорусскнх н белорусскнх народных песен Могн-левской губ. (Гомельского уезда, Дзятловнческой волостн). Запнса-ны для голоса Зннандой Радченко. СПб., 1911.
    86	Hryniewic A. Bielaruskija piesni z notami. Pieciarburh, 1910. T. 1. S. 17—24; Ен жа. Народны спеўнік. Вільня, 1920. С. 14—15.
    23
    вядомага збіральніка і прапагандыста беларускай на-роднай песні Ул. Тэраўскага 87. Але гэта былі паадзін-кавыя творы, без указання месца запісу. Двухтомнае выданне фальклору Віцебшчыны', падрыхтаванае А. Шлюбскім, уключала вялікі раздзел «Песні працы»88. Склалі яго ў асноўным жніўныя песні, якія фалькларыст трактаваў як працоўныя. Шлюбскім апублікавана каля сямідзесяці тэкстаў жніўных песень, запісаных ім у цэнт-ральным і ўсходнім ГІадзвінні ў 10—20-х гадах нашага стагоддзя. Тэкстам папярэднічае кароткае апісанне жніўных і талочных звычаяў. Пры гэтым асноўную ўва-гу збіральнік акцэнтуе на дажынкавых звычаях і абра-дах, на апісанні завівання «барады»89. Цікавасць уяўляе і зроблены Шлюбскім агляд прац этнографаў-папярэдні-каў у галіне збору працоўных песснь 90. Адсылкі пры кожным сюжэце да іншых фальклорных крыніц дапа-магаюць акрэсліць арэал бытавання канкрэтных жніў-ных песень, ступень пашыранасці іх. Фалькларыст змя-шчае ў сваім выданні найбольш далёкія, арыгінальныя варыянты жніўных песень, ужо вядомых з іншых дру-каваных крыніц. Пры гэтым публікацыі папярэднікаў ім улічаны скрупулёзна, поўна. Добра выяўлена спецыфіка рэпертуару жніва паўночна-ўсходняга рэгіёна. Суадня-сенне жніўных песень з «Матэрыялаў...» Шлюбскага і жніўнай паэзіі, сабранай у Падзвінні іншымі фалькла-рыстамі, у прыватнасці Шэйнам, дазваляе прасачыць дынаміку жанру — характар змен: страты і набыткі. Па колькасці і якасці каляндарнай песеннай паэзіі публіка-цыя А. Шлюбскага набліжалася да публікацый анала-гічнага матэрыялу, зробленых П. В. Шэйнам і Е. Р. Ра-манавым, а ў нейкім моманце і пераўзыходзіла іх.
    У зборніку М. Гарэцкага і А. Ягорава жніўныя песні занялі прыкметнае месца 9І. Укладальнікі тома змясцілі іх у адпаведнасці з месцам выканання: «на постаці», «ішоўшы з жытняга жніва», «на дажынках». Зроблены і драбнейшы падзел, паводле заўвагі інфарматара: «пяюць жаўшы, як сонцу садзіцца», «як дождж пой-
    87 Тэраўскі Ул. Беларускі лірнік. Берлін, 1922. С. 57. № 59.
    88 Шлюбскі А. Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Ві-цебшчыны. Мн„ 1927. Ч. 1. С. 135—165.
    89 Там жа. С. 140—141.
    90 Там жа. С. 137—139.
    91 Гарэцкі М. і Ягораў А. Народііыя песні з мелодыямі. Мн., 1928. С. 88—107.
    24
    дзіць», «як двору збіраюцца», «пяюць, як жыта жнуць, на талацэ». Натаванне сведчанняў талснавітай спявач-кі, а такой, бясспрэчна, была Прося Гарэцкая, дапама-гас вельмі канкрэтна бачыць функцыянальную ролю песні на розных этапах жніва і ў кантэксце жніўных рытуалаў. Характэрна, што, як сведчыць песенны рэпер-туар Просі Гарэцкай, у ходзе жніва, непасрэдна на по-стаці выконвалася многа песень лірычна-сямейнай тэ-матыкі («Выхвалялася да чырвоная каліна», «Ах ты, сонца, сонца жаркыя», «А бслая бярозычка», «А ў полі жыта, ні ярыца»). Фактычна ў такіх песнях дамінуе роздум над жыццём, чуецца клопат пра будучыню або нараканне маладзіцы на неспагадную долю. У гэтай сувязі здаецца зусім пераканаўчым сцверджанне 3. Рад-чанка аб тым, што песняю жняя імкнулася пераадолець цяжар працы, самоту на постаці. Дарэчы, першай заў-вагай да тэкстаў у Гарэцкага і Ягорава было: «пяе і адна жняя і колькі жней разам». Кажучы .музычнай тэрміналогіяй, жніўныя песні выконваліся сола і гуртам, хорам. Часам пад асобнымі тэкстамі ёсць паметка: «пя-юць грамадою». У некаторых выпадках пазначана рас-шыраная функцыянальнасць песні — яе прымеркава-насць да двух этапаў жніва.
    У цэлым жа песні Мсціслаўшчыны, як яны зафікса-ваны Гарэцкім і Ягоравым, могуць пацвердзіць мсрка-ванне аб тым, што паўднёва-ўсходні рэгіён беларускага этнакультурнага масіву не выяўляе таго багацця, кла-січнага развіцця каляндарна-абрадавай творчасці і кан-крэтна-жніўнай паэзіі, як гэта робяць цэнтр або паўноч-ная яго перыферыя. Праўда, і тут, на Мсціслаўшчыне, трапляюцца асобныя сюжэты, вядомыя ў асноўных рэ-гіёнах (напрыклад, песні «Відзіць маё вочка», «А я ў полі жыта жала», «А дабраныч ды багатаму полю ды шырокай пастаці», «Ах, зеліна, зеліна а ў лузі трава»), Няма ў жніўных паўднёва-ўсходняга рэгіёна тых ба-гацця і раскошы вобразаў, той разнастайнасці сюжэтаў, як яны шчодра праяўляюцца асабліва ў дажынкавых Падзвіння. Менш у жніўных паўднёва-ўсходняга ўскрай-ку Беларусі выяўляецца іх працоўны аспект, значна па-слаблены за кошт расшырэння лірычнага пласта.
    У 20-я гады ўжо сабраны фонд жніўнай паэзіі крыху папоўнілі фальклорныя публікацыі, зробленыя ў Заход-няй Беларусі і Полыпчы. У даволі прадстаўнічай нізцы каляндарна-абрадавых песень зборніка «Усходняе Па-
    25
    лессе» Машынскага жніўных песень небагата, але каш-тоўнасць іх у тым, што гэтыя творы не паўтараюць ужо вядомыя з этнаграфічнай літаратуры 92. У горшым вы-падку яны ўяўляюць абсалютна арыгінальныя варыянты тыповых жніўных і дажынкавых песень. Акрамя таго, пацвярджаюць думку, што ў жніўных палескага рэгіёна часцей, чым дзе, гучаць сацыяльныя матывы, асуджэнне паноў-прыгоннікаў 93.
    Першыя запісы і першыя публікацыі будучага вы-датнага збіральніка і прапагандыста беларускай песні Рыгора Шырмы ўключаюць жніўную паэзію Пружан-шчыны, у прыватнасці лірычную лстнюю «Павей, всцер, дарогаю за мною маладою». Ею пачыналіся друкаванне запісаных Р. Шырмам песень і «Літаратурны аддзел» «Беларускага календара на 1929 год». У першым сваім фальклорным зборніку, разлічаным на мастацкую пра-паганду здабыткаў беларускай песеннай культуры, Шыр-ма прадставіў творы каляндарна-абрадавай паэзіі, у тым ліку жніўную і дажынкавую песні ў мастацкай ап-рацоўцы 94.
    Высокамастацкія тэксты жніўных песень з Дзісен-іпчыны, ваколіц Дзісны, былі занатаваны мастаком Язэ-пам Драздовічам у яго рукапісным зборніку 1930 г.95
    Некалькі песень з мястэчка Камаі, што на Свянцян-шчыне, у музычным запісе прафесара Браніслава Рут-коўскага змясціла ў спеўніку «Народныя песні Вілен-скай і Навагрудскай зямель» Браніслава Гаўроньска 96.
    Трапляюцца жніўныя песні ў тэматычных зборніках, падрыхтаваных беларускімі савецкімі фалькларыстамі ў канцы 30-х гадоў 97. Асабліва прыкметна папоўнілі сабраны фонд жніўна-песеннай творчасці два грунтоў-ныя выданні беларускага фальклору, што пабачылі свет у 1940 г. «Песні беларускага народа» комплексна прад-стаўлялі народную песнятворчасць— у адзінстве слова і мелодыі. Жніўныя як асобны раздзел вытворча-абра-давых песень занялі ў томе прыкметнае месца — шас-
    92 Moszyiiski К. Policsie Wschodnie. Warszawa, 1928. S. 308—310.
    93 Там жа. С. 309—310.
    95 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Вільня, 1929. Вып 1. С. 44—45, 48—49.
    95 ЦНБ АН Літвы, АРКіР, ф. 21, воп. 1, спр. 122.
    96 Gawronska В. Piesni Indu ziemi Wilenskiej i Nowogrodzkiej. Wilno, 1935. S. 36, 41—42.
    97 Грынблат M„ Галубок Э., Калечыц A. Жанчына ў беларуекай народнай творчасці. Мн., 1940. С. 256—270.
    26
    наццаць твораў, запісаных у Чэрвеньскім, Клімавіцкім, Ветрынскім, Лёзненскім, Себежскім, Лршанскім, Горац-кім, Смаленскім раёнах усходняй Беларусі і прылсглых тэрыторый РСФСР 98. Слухавыя запісы песень былі зроблены спрактыкаванымі фалькларыстамі I. Серба-вым, М. Рубцовым, М. Грынблатам, М. Нікольскім. Ся-род надрукаваных песснь пераважалі ўласна жніўныя. Збіральнікі праявілі павышаную цікавасць да ідэйна-сацыяльнай скіраванасці жніўных песень. Ім удалося выявіць новыя сюжэты. Праўда, у паэтычных адносінах жніўныя пссні дадзенага збору асобым багаццем не вы-лучаліся. Можа, атрымалася суб’ектыўна, аднак запісы каляндарна-абрадавай паэзіі ў «Песнях беларускага народа» рабілі ўражанне аб пэўнай тэндэнцыі ў развіц-ці традыцыйнай песнятворчасці, менавіта аб яе паслаб-ленні. I абумоўлена гэта было карэннымі зменамі ў вы-творчым быце вёскі.