• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    — Ускалыхніся, вада,
    У рублёным калодцы,
    Адгукніся, мой бацюшка, На чужой старонцы.
    He скалыхнулася вада У рублёным калодцы, He адгукнуўся бацюшка На чужой старонцы.93
    Побач з вобразам перапёлкі, які адыгрывае тут зыход-ную ролю ў псіхалагічным паралелізме, у песні створа-ны і даволі адметны вобраз «рублёнага калодца» (кры-ніцы-вадзіцы), праз які сіраціна хоча дагукацца да па-мерлых бацькі або маці. 3 гэтым вобразам у дадзеным, канкрэтным выпадку звязаны пэўныя народныя ўяўлен-ні аб калодзезі, крыніцы як акне з таго свету.
    Есць сярод жніўных сірочых сюжэт «абяздоленая дзяўчына наракае па лёс». Адказ зямлі, да якой з плачам звяртаецца сірата, выражае рэалістычны погляд народа на сірочую долю. Песня «Сіротачка жыта жала» выказ-вае не столькі гуманістычны аспект погляду народа на сірату, яе будучыпю, хоць, вядома, твор гэтага не цу-раецца, колькі іменна рэальную ацэнку будучага лёсу дзяўчыны. Выяўляе тыповае ў лёсе сіраціны:
    Што пад белай бярозанькай Там сіротка жыта жала, К сырой зямлі прылягала: — Ты, сырая маць-зямелька, Ть! ж мяне асіраціла: Узяла татку, узяла мамку,
    93 Коснч М. Лнтвпны-белорусы Черннговской губерннн... С. 26.
    116
    Узяла маю ўсю радзінку, Вазьмі й мяне, сірацінку.
    - Нашто мне ды цябе браці, Тзбе трэба долю даці: Хоць пс такуіо, як людскую, Хсць такую, сіроцкую.94
    Жніво, праца на ніве — тыповая сітуацыя, у якой жніў-ная песня наказвае сірату, раскрывае свст яе думак, перажыванняў. Здараецца, аднак, што для выявы воб-раза сіраты, адлюсіраванпя яе духоўнага свету жніўная іісспя скарыстоўвае і іншыя бытавыя сітуацыі. Яны мо-гуць быць толькі ўскосла звязаны з часам жніва, як, напрыклад, у песні «Ой, гукнулі начлежнічкі». Тут пры выказе роздуму-перажывання сіраты песня адштурхоў-ваецца ад бытавой сітуацыі (гуканне начлежнікаў) па закону асацыяцыі. 1 вор з глыбокай сілай пачуцця выяў-ляе любасць асірацелай дзяўчыны да маці:
    Ой, гукнулі начлежнічкі, У дуброве начуючы. Заплакала сіротанька, Горкі абед гатуючы: — Згатавала абед горкі Без свае маткі-зоркі.95
    Песня вельмі верная прыродзе перажывання: мена-віта такая бытавая рэалія, як абед, выклікае ў памяці дзяўчыны-сіраты вобраз маці.
    Матыў гатавання абеду (вячэры) шырэй разгорнуты ў жніўнай песні, прысвечанай выяве ўдовінай долі, дзе ён яшчэ з большай пераканаўчасцю сведчыць аб строгай адпаведнасці адлюстраванага ў песні моманту псіхало-гіі перажывання:
    Ой, звінела пчолачка, Па бары лятаючы, Салодкі мёд збіраючы. Ой, плакала ўдовачка, Трэсачкі збіраючы,
    94 Гілевіч Н. С. Песні народных свят і абрадаў. С. 230.
    95 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 167.
    117
    Вячэрку гатуючы.
    Наварыла, паставіла, Сама села, заплакала.
    У маналогу-скарзе ўдавы вельмі сцісла і яскрава, як гэта ўмее народ у сваёй песні, перададзены нялёгкія пе-ражыванні бязмужняй жанчыны праз яе зварот да вя-чэры, ночы, дзяцей, створаны праўдзівы рэалістычны воб-раз жыцця самотнага чалавека:
    Страўка мая спажытная,
    He з кім цябе спажываці, Ночка мая цёмненькая, He з кім цябе начаваці, Дзеткі мае дробненькія, Хто вас будзе гадаваці? 96
    Жніўная песня «На ўдоўчыным полі» мае гумарыс-тычнае ідэйна-вобразнае напаўненне: спагадныя мядз-ведзь, воўк, заяц, лісіца завінуліся да часу ля ўдоўчынай работы 97. Абодва творы лучыць спагада да ўдавы, яе суровай долі, лучыць шчыры народны гуманізм.
    Элегічная мініяцюра «Ой, лета ж маё, лета» эма-цыянальна адкрыга і ёміста абагулыіяе клопаты, пера-жыванні ўдавы ў жніво. Твор увасабляе ў сабе, тыпізуе змест перажыванняў адзінокай жанчыны, бязраднай у вялікай і цяжкай працы, якая хоць і здзяйснялася ў ас-ноўным жанчынамі, але патрабавала надзейнага муж-чынскага пляча:
    Ой, лета маё, лета, He пажата маё жыта. Каб жа мне другое лета, To пажала б сваё жыта.98
    Уласцівы народу гумар, які паслядоўна выяўляецца ў розных відах і жанрах фальклору, у жніўных песнях праявіўся не так шчодра, але дастаткова, каб «падсве-ціць» гэту суровую па свайму бытавому прызначэнню паэзію. Твораў жартоўнага зместу больш сярод песень дажынкавых, а калі гаварыць канкрэтней, сярод дажын-
    96 Гілевіч Н. С. Песні народных свят і абрадаў. С. 228.
    97 Кнркор А. Взгляд на Внленскую губернню // Этнограф. сб. СПб., 1858. Вып. 3. С. 234.
    98 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 165.
    118
    кавых застольных. Сюжэтаў з дзесятак набярэцца гума-рыстычных і сярод працоўных, або ўласна жніўных, пе-сень.
    Ужо заходзіла размова пра фупкцыяпальную ролю гумару ў жніўных песнях. Акрамя псіхалагічнага аспек-ту яго, які заключаўся ў наданні раўнавагі, змяншэнні напружання атмасферы сацыяльных і сямейна-бытавых выказванняў, былі і іншыя. Па-першае, жніўныя песні суправаджалі, як правіла, калектыўную працу, тую, што здзяйснялася няхай сабе невялікай, але грамадой. I гэ-та функцыянальна? своеасаблівасць была ўжо ў нейкай меры перадумовай таго, што ў спектры жніўнай твор часці павінен быў з’явіцца гумарыстычны аспект, мо-мант, лінія — як іх не назавеш.
    Па-другое, жнізс (калі браць яго «па вертыкалі», на працягу дня) мела такія бытавыя абставіны, псіхалагіч-ныя перадумовы, якія схілялі жней да гумарыстычнага выказвання. Усякі перапынак у працы дзеля адпачынку ці полудня, падвячерка прадстаўляў такую магчымасць. У кожнай грамадзе мог быць чалавек, схільны да гума-рыстычнага бачання рэчаіснасці. Самі ўмовы жніва, дзе выступалі людзі розныя і паводле свайго ўмення і адно-сін да працы, давалі адпаведны матэрыял для думкі, пэўную вобразную фактуру. Акрамя таго, была патрэба «падмацаваць», дапоўніць сацыяльныя матывы песень гумарыстычным мастацкім асэнсаваннем. Гумар разна-стаіў, дапаўняў па-свойму і сямейна-бытавую тэматыку жніўных песень, засцерагаў яе ад пэўнай долі эстэтыч-най манатоннасці. Здатнасць гумару ажыўляць эмацыя-нальйае ўспрыняцце аб’екта выявы, акаляючую рэчаіс-насць у жніўных песнях праяўляецца таксама вельмі на-глядна. Адным словам, жніво, узаемаадносіны ў працэсе яго давалі для гумарыстыкі свой удзячны матэрыял.
    У жартоўных жніўных распрацоўваецца практычна ўвесь асноўны круг тэматыкі ўласна жніўных, працоў-ных песень. Ыатуральна, паўтораны ён у сваім, адпавед-ным гумарыстыцы мастацкім вырашэнні, асвятленні.
    Так, тэма сямейных адносін, адна з кардынальных для жніўных песень у цэлым, у жніўнай гумарыстыцы мае свой змест і адметны ад жніўна-паважных ракурс выя-вы. Асобныя жартоўныя жніўныя сямейнай тэматыкі будуюцца таксама паводле антытэзы, тыповай для жніў-пых негумарыстычных, але маюць іншы змест і вобра-зы. У іх ня.ма так часта вар'іраванага матыву антытэзы
    119
    «родны дом—свёкрава хата». Затое ў супрацьпастаў-ляльным плане падаецца жонка клапатлівая, уважлівая, гаспадыня і яе антыпод — гультайка, абыякавая, няўме-ка («Дуб з бярозкаю шатаецца», «Пахіліўся да дубок да на бярозку», «1 звіўся хмель з бярозкаю зялёнаю»). Матыў працавітай жонкі, якая добра ўвіхаецца з сяр-пом, мае даволі арыгінальнае тэматычнае рашэнне. Су-сед прапаноўвае селяніну памяняцца жонкамі: абяцае таму «каня з сядлом» узамен «жаны з сярпом». Нату-ральна, другі сусед не згаджаецца на такі абмен, а лі-рычны герой жартоўнай песні праяўляе пры гэтым не-звычайную настойлівасць. «А хоць я ў бяду ўпаду, а ў суседа жану ўкраду»,— заяўляе ён ". Варыяпт гэтай песні, запісаны рапей, здаецца, больш жыццёва арганіч-ны. Тэма інтэрпрэтуецца ў сацыяльным аспекце: на пра-цавітую і прыгожую жонку селяніна квапіцца дваранін. Ён прапануе селяніну памяняць жонак, абяцаючы ў пры-дачу «каня з сядлом» або «каня варанога і вала палаво-га» Іо°.
    Камізм бытавой жпіўнай сітуацыі сярод іншых вылу-чае адну з найбольш пашыраных жніўных песень «А я ў полі жыта жала».
    Адны жніўныя песні спяваліся непасрэдна ў ходзе самога жніва, хоць на першы погляд здаецца, што спя-ваць у час работы з сярпом, калі жняя вымушана бяс-конца схіляцца да зямлі і разгінацца, проста нельга: не хопіць духу, як сказалі б у народзе. Іншыя выконваліся пад час кароткага перапынку, перадышкі жней, калі палуднавалі. Большасць — па дарозе жней дахаты. У адных (і яны, трэба думаць, спяваліся якраз тады, ка-лі жняя жала паласу ці ў крайнасці разгіналася, каб звязаць перавясла пад наступны сноп) непасрэдна ў вобразах, змесве іх адбілася дынаміка працы («У мя-жу, жнейкі, у мяжу», «Відзіць маё вочка, што край не-далёчка», «Эй, нуце жаці»). У іншых, хоць і гаварылася непасрэдна аб жніўнай рабоце («Паджынайся, нябо-жа»), але ўжо як бы з боку, выражаўся настрой не са-мой жняі, а сведак яе працы, няхай сабе такіх жа самых жней, што жалі побач, на суседнім полі. Як у гэтай пес-ні з Беласточчыны:
    99	Шлюбскі А. Матэрыялы для вывучэння фальклору і мовы Ві-цебшчыны. Вып. 1. С. 159.
    100	Романов Е. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 252; Жніў-ныя песні. С. 390—391.
    120
    А чыя ж то валока Доўга і шырока? На ёй жэпчыкі жалі, Серпікі паламалі, Серпікі сталёвыя, Жэнчыкі маладыя. Паджынайся, нябожа, Табе Бог дапаможа. Паперадзі віно п'юць, А ззаду мядзведзі, Паперадзі лебедзі, А па задзі кіём б’юць. 101
    Гумар выходзіў нейкі спачувальны. Такі не меў на мэ-це паддзець, закрануць працоўную годнасць чалавека. Хутчэй быў скіраваны на тое, каб падтрымаць, крыху аблегчыць фізічныя намаганні жней — даць духоўную разрадку ім у напружанай працы. Рэдка згадваецца ў жніўных працоўных «валока»—даўнейшая мера зямлі, вядомая на Беларусі і Літве з часоў «Уставы на вало-кі»— аграрнай рэформы Сігізмунда Аўгуста, здзейсне-най у пачатку друюй паловы XVI ст. Часцей сустракаец-ца «загон», «гоні», проста «ніва», «поле». Ведае ўласна жніўная песня і гумарыстычнае процістаўленне аднаго поля другому, аднаго гурту жней другому, своеасаблі-вую пікіроўку дзвюх жніўных талок. Аналагічна той, якую можна назіраць у гумарыстычных купальскіх і юраўскіх песнях. Толькі сярод купальскіх прынцып ан-тытэзы, выявы камізму сітуацыі вельмі пашыраны. У жніўных, як мы ўжо бачылі, супрацьстаўленне скан-цэнтравана на іншым. Ён прадукцыйны не ў гумарыстыч-ных, якіх наогул зкачна меней, чым у рэпертуары ку-пальскіх песень, а ў жніўна-працоўных сямейнай тэма-тыкі. Сюжэт, у якш «драмліваму полю» супрацьпастаў-ляецца «звонкае», не адзіны, але не са шматлікіх сярод уласна жніўных жартоўных песень, пабудаваных на ме-тафарычнай антытэзе. Жнеі аднаго поля супрацьстаў-ляюцца жнеям іншага па розных прыкметах: па ўзрос-ту, знешняму выгляду і галоўнае — па ўвішнасці ў пра-цы. «Драмлівае поле»— вобраз метафарычпы, гэта ніва, дзе праца ідзс марудна і песень не чутно: «Там жнеечкі