Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
60 Карскнй Е. Ф. Белорусскне песпн деревпп ІІовосслок-Затрок-скнх Внленской губ. Трокского уезда. С. 255.
85
Трывалы, аптымістычны характар прадстаўніка на-рода створаны ў цэлым шэрагу іншых жніўных песень. Тых, дзе жняя прамаўляе ад свайго імя, расказвае аб працы сваёй на прыгоне не словам жальбы, а ўпэўнена, з верай у тое, што можна ўсё пераадолець. Такі.м прад-стае перад намі всбраз жняі з песні «Калі ж тая серада прайшла», дзе паралельна са стойкім, аптымістычным народным характарам створаны даволі яскравыя абраз-кі прыгоннага быту. Твор сведчыць, што не так ужо і шчыравала прыгокніцкая адміністрацыя на ніве сузерэ-на: больш дбала пра сваю выгаду, свой жывот. Але па-глядзім самую песню. Яна, дарэчы, адносіцца да самых ранніх запісаў жанру:
Калі ж тая серада прайшла, Я не еўшы на прыгон пайшла, Увесь дзень жала, не лянілася, Злому войту паклапілася;
А цяпер жа ні а чом тужыць, I войт п’яны у карчме ляжыць.51
На матэрыяле песень, якія выконваліся на жніве пе-раважна пад канец рабочага дня, мы назіралі канкрэтна-псіхалагічныя моманты пераламлення ў народнай свядо-масці сацыяльных адносін, як яны склаліся ў часы пры-гону. Жніўныя лесні, што суправаджалі работу на схо-дзе дня, маюць вельмі багаты і бытавы, сямейны, спектр. Беларуская жанчына патрапіла ў іх многа, ды галоўнае, вельмі пранікнёна і паэтычна расказаць пра свой лёс, свае душэўныя перажыванні. Менавіта сямейна-бытавыя матывы, магчыма, больш за сацыяльныя афарбавалі жніўныя песні мінорнымі танамі, падалі ім элегічнасці. Але зноў жа, выказваючы жаль, скаргі на суровыя ўмо-вы сямейнага быту: лютую свякроў, неспагаднага свёк-ра, а часам і на мужа, на прыніжэнні ў чужой сям’і, жняя не прымае гэта як наканаванне. Яе душа пратэс-туе супраць неспразядлівасці, чэрствасці, эгаізму мужа-вай сям’і. I гэты пратэст знаходзіць часам красамоўны выраз у словах песні. Ідыятызм сямейнага быту жніў-ная песня ўмее пераадольвавь гумарам, іроніяй. Жаль-ба, журба, аднак, іучаць у ёй моцна, паўнагучна. I ства-
51 Barszczewski J. Szlachcic Zawalnia czyli Bialorus. Petersburg, 1844. S. 8.
86
раюць у цэлым даволі жорсткі фон жыцця сялянскай жанчыны, што адпавядала сапраўднасці. Аднак гэты фон не выклікае ўражання беспрасветнасці: на ім паў-стае постаць жняі, натуры трывалай, здолыіай пастаяць усё ж за сваю годвасць сумленнага працоўнага чалаве-ка. I потым на адным быце жніўныя песні, якія пару-шаюць сямейную іэматыку, не замыкаюцца. Складаль-нікі іх патрапілі ахапіць сямейныя адносіны ў некалькіх аспектах. Парушыць сялянскае жыццё шырэй, стварыць вобразы і атмасферу сям’і не толькі негатыўныя, але і светлыя, чалавечыя — такія, што выражалі народны ідэал, былі яго мастацкім увасабленнем. 3 лірычнага маналогу жняі вывікаў, знайшоўшы прачулае ўвасаб-ленне ў слове, вобраз бацькі маладой працаўніцы, воб-раз клапатлівага, душэўнага чалавека. Вобраз створаны паводле сталай гуманістычнай традыцыі ў фальклоры:
Надвор’ейка змяркаецца,
Ой, надвор’ейка змярка-змяркаецца, За мной татка пытаецца, За мной татка пыта-пытаецца: — А дзе мая работнічка, А дзе мая рабо-работнічка, Усяму полю прыборнічка,
Усяму полю прыбо-прыборнічка.52
Уласна маналог жкяі заканчваецца простай мовай баць-кі работніцы, высокай характарыстыкай працавітасці яе — «усяму полю прыборнічка». У думе бацькі — не-спакой за дачку, што запрапала дзесь на ніве, але пачуц-цё непакою перакрываецца іншым — развагай аб тым, што яна «ўсяму полю прыборнічка». У маналозе-звароце жняі да маці спагаднасць, чуласць дамінуюць. I гэта псіхалагічна і лагічна апраўдана: жанчына бліжэй бы-ла знаёма з характарам працы на жніве, сама гэта доб-ра зведала, а да таго ж матка, натуральна, магла ўвогу-ле глыбей адчуць дачку, зразумець усе яе перажыванні. Як і ў папярэдняй песні, вобразы ўзаемна люструюцца. Адзін падсвечвае, дапаўняе другі святлом спагады, даб-рыні, душэўнасці:
Мяне мамунька ждала, Варсцечкі адчыняла:
52 Жніўныя песні, С. 146.
87
— Ідзе мая прыгонніца, Прыгонніца-нявольніца, He дзень была — нядзелечку, He мёд піла — гарэлачку, He ’тдыхала ні гадзінкі, Баліць яе серадзінка.53
Прыведзеныя два творы — песні незамужніх, песні жнеек-дзяўчат. У словах іх няма горычы крыўд замуж-ніц, асабліва маладзіц, у якіх вастрэй, чым у сталых жапчын, было пачуццё няроўнасці ў мужавай сям’і. Яны яшчэ жылі ўспамінам аб родпым доме, аб «матчыным гадаванні», аб «таткавай незе». Гэты ўспамін абвастра-ла несправядлівасць, чэрствасць, неспагадлівасць, з якой маладая жанчына найчасцей упершыню сустракалася, выйшаўшы замуж, у свёкравай сям’і. Патрыярхальны быт, традыцыя ставілі яе на першым часе ў нераўна-праўнае становішча ў новай, звычайна вялікай сям’і, дзе распараджаліся, гаспадарылі мужаў бацька, свёкар, і маці, свякроў. Да таго ж былі мужавы браты — дзеве-ры для маладзіцы і яго сёстры — залвіцы. Узнікала да-волі складаная сістэма адносін, калі новаму чалавеку, што ўвайшоў у вялікую чужую сям’ю, трэба было знай-сці агульную мову з усімі. Сцверджання свайго месца ў хаце маладзіца дабівалася няхутка. Звычайна сапраўд-най гаспадыняй яна станавілася тады, калі падрасталі дзеці, старэла свякроў і выпускала з рук кіраўніцтва. Сваё месца ў новай сям’і маладая жанчыпа, як правіла, заваёўвала працавітасцю, розумам, агульным укладам у гаспадарку, жыццё сям’і. Высокія маральныя якасці, руплівасць яшчэ не былі гарантам прызнання нявесткі з боку ўсіх сямейнікаў. Даводзілася і патрапляць, да-гаджаць, «наравіць», як кажа народная песня. Хоць Бе-ларусь пе ведала дамастрою, таго бытавога і палітыч-нага ўплыву, які працягваў ісці на ўсходнюю славян-шчыну з Візантыі і цюрскамоўнага мора народаў, пат-рыярхальная сям’я доўгі час была лёсам беларускай жанчыны. Жніўныя песні якраз у трапных вобразах, па-раўнаннях, супастаўленнях адлюстравалі некаторыя асаблівасці быту даўнейшай вялікай сям’і, долю мала-дой замужніцы. Жніво аказалася тым спецыфічным бы-тавым матэрыялам, які дазволіў добра высвеціць асоб-
53 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 1—2. С. 283.
88
ныя моманты сямейнага быту, па-мастацку ўзнавіць у слове істотныя аспекты сямейных і ўвогуле чалавечых адносін.
Скарга — даволі тыповая форма роспаведу жняі (ма-ладой маладзіцы) аб яе бытаванні ў свёкравым доме. Своеасаблівая гэта споведзь жняі пачынаецца з прыз-нання: яе не радуе, што надыходзіць канец вялікай і там-лівай працы — «пара дамоў, пара». Скарга можа быць выказана ў канцэнтравана-вобразным выглядзе:
Заплакала малодачка: — Пара дамоў, пара!
А мне дамоў не хочацца: У мяне дома чужыначка — Чужа маці, чужы бацька.54
Гэты матыў мае сталы сюжэт. Свёкар пасылае стомле-ную на жніве нявестку па ваду. Адбываецца характэрны дыялог паміж нявесткай і свёкрам:
— Ты свёкратка, чужы гатка, Ці 7Ы вадзіцы жадаеш, Ці ты мяне ізбываеш?
— Нявехна, чужое дзіця, Я вадзіцы не жадаю, Да так цябе ізбываю. Няма на цябе ні звера, Hi ліхога чалавека.55
Нячуласці, жоосткасці ў песні супрацьстаіць чалавечая годнасць, людскаснь:
— Я звера не баюся, Чалавеку пакланюся, Я звера — калом, калом, Чалавеку — чалом, чалом.56
Як правіла, працоўна-жніўная песня сурова рэаліс-тычная. Рэалістычны яе змест і эстэтычная прырода. Зрэдзь часу, аднак, і яна дазваляе сабе неяк пашырыць
54 Розенфельд А. Белорусскне народные песнн. С. 81.
55 Zienkiewicz R. Piosnki gminne ludu Pinskiego. S. 224.
56 Там жа.
89
рамкі рэалістычната адлюстравання за кошт узлёту фантазіі, шырэйшых выяўленчых магчымасцей.
Песня на сюжэі «паслаў свёкар нявестку ў бор жыта жаць» можа пацвердзіць сказанае. У ёй загад свёкра нявестцы мае гіпербалізавана-вобразную форму, знеш-не падобную на форму магічнага заклёну. Аднак мэта зусім не абрадавая. Гіпербалізаваныя вобразы скарыс-таны для паказу непасільнасці работы, ускладзенай на жанчыну. Праз іх тыпізуюцца адносіны да яе свёкра, мужавай сям’і:
Паслаў мяне свёкар Да ў бор жыта жаці, Заказаў мне свёкар Да сто коп нажаці, Сорак кароў падаіці, Трыццаць вепраў пакарміці, Дзяжу хлеба замясіці.
Другая частка песні выражае асноўную сентэнцыю яе — спогад маладой жанчыне. Ен выказаны вуснамі яе братоў, што, пераўвасобіўшыся ў лебедзяў, прыляцелі ў чужую старану, убачылі сястру, прыгнечаную нязмер-най работай, і спагадліва разважаюць пра яе долю:
Я, малада, спазнілася, Да дзіцяці забылася. Прыляцелі два лебедзі, Да абодва беленькія — Браткі мае родненькія. Узял’ яны дзіця маё. Адзін кажа: «Панясем мы, Гэта ж нашай сястрыцы, Што на чужой стараніцы; Кожны яе наб’ецца, Яе слёзкай нап’ецца».57
Матыў «не пайду дамоў» вельмі тыповы для групы жніўна-вячэрніх песень. У ім з асабліва пранізлівай сі-лай выражана непрыняцце маладой жанчынай усёй свёкравай сям'і. Няма вобразнай матывіроўкі гэтага непрыняцця, як у іншых песнях. Аднак зразумела само
57 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 5. S. 759.
90
пачуццё: невыпадкова ж жняя гатова застацца начаваць на пожні, пад калінай,— толькі б не вяртацца ў апрык-рую хату, сям’ю. Усю душэўную горыч ад зазнанага пры-ніжэння маладая жанчына ўкладае ў праклён. Уласна абяцае праклінаць. Праклён яе ўзнікае дзесь на мяжы адчаю. Гром і маланкі жняя хоча паслаць на галовы «свёкра і свякроўкі, дзевера і ятроўкі». Некалі М. Я. Грынблат шкадаваў, што сучасныя фалькларысты не збіраюць праклёнаў. Сам дзейсна цікавіўся імі, запіс-ваў. Яны сапраўды цікавыя сваімі светапогляднымі вы-токамі і ёмістай паэтычна-вобразнай формай. Нават у песні. У форме і інтанацыі іх ёсць штосьці і ад замовы. Вось фрагмент з песні «Жнзйкі, дамоў!»: «Забі, Божа, свёкра ў дарозе, дзевера ў парозе, // Забі, Божа. // Забі, Божа, свякроўку пры печы засланкай у плечы,//Забі, Божа.//3абі, Божа, свёкра перунамі, мужа пірагамі,// Забі, Божа.//У дрэнным перавозе ўтапі, Божа»58. He ў кожнай песні, дакладней яе варыянце, робіцца выклю-чэнне для мужа. Усё ж часцей яму пасылаецца жартаў-лівы праклён— пажаданне быць пабітым (удаўленым) мяккімі пірагамі. ГІаэтычна-вобразная форма праклёну са жніўнай песні, безумоўна, заслугоўвае ўвагі перш-на-перш у плане пазнавальна-эстэтычным, вобразным:
...Я ў двор не пайду, тут заначую, Журбы не пачую.
Буду начаваць у цёмненькім лесе Пад белай бярозай, Буду праклінаць свёкра, свякроўку, Дзевера й залоўку: